Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 21:10, реферат
Старажытнейшыя гарады на тэрыторыi Беларусi узнiкалi у найбольш развiтых у эканамiчным сэнсе рэгiёнах. Першаасновай гарадоу звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы, якiя з'яулялiся цэнтрамi сельскага асяроддзя у другой палове 1-га тысячагоддзя. У перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё узнікала у найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоу зносін.
У розных частках тэрыторыi Беларуci пераход ад племянных княжанняу да раннедзяржауных утварэнняу адбывауся не адначасова. Так, калi на тэрыторыi Беларускага Падзвіння ужо icнавала раннедзяржаунае утварэнне полацкiх крывiчоу з цэнтрам у Полацку, то дрыгавiчы яшчэ знаходзiлiся у стане племяннога княжання, а радзiмiчы так i не здолелi заснаваць самастойнае княства. Узнікненне гарадскога жыцця было пераломным момантам у развіцці грамадства.
Пра мясцовую кавальскую справу у гарадах Беларусі сведчаць прылады працы кавалёу i спецыяльныя для гэтага роду дзейнасці пабудовы — кузні (Слуцк, Брэст).Адсутнасць свaix радовішчау каляровых металау не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабау з танных каляровых металау: медзі, бронзы, латуні, волава, білона — нізкапробнага срэбра. Але часам сустракаюцца i залатыя рэчы.
Найбольш жа распаусюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ганчарства. Ганчары выраблялі у вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Была наладжана вытворчасць плінфы — старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмау.
Эпоха сярэднявечча — гэта "свет дрэва". Дрэва было тым універсальным i да таго ж вельмі шырока распаусюджаным матэрыялам, з якога у пару сярэднявечча выраблялі амаль усё: бандарны i сталовы посуд, дэталі простых механізмау, транспартныя сродкі.
Да апрацоукі дрэва блізкія па тэхналогіі вырабы з косці. У якасці сыравіны часта выкарыстоуваліся рог i трубчастыя косткі дзікіх жывёл. Некаторыя вырабы з косці, знойдзеныя у гарадах Беларусі адносяцца да творау прыкладнога мастацтва.
У шырокім ужытку у гарадах сярэднявечнай Беларусі была апрацоука каменю. Старажытныя каменячосы высякалі з валуноу мукамольныя жорны, з пясчаніку i сланцу выраблялі асялкі i тачыльныя кругі.
Вялікая патрэба была i у апрацоуцы скуры. Гэты від рамесніцкай дзейнасці быу шырока распаусюджаны у сярэднявечных гарадах. У якасці сыравіны выкарыстоуваліся скуры буйной i дробнай рагатай жывёлы. 3 мяккай, добра апрацаванай скуры рамеснікі шылі абутак: боты, чаравікi, пасталы, выраблялі похвы для нажоу, кінжалау, мячоу, футаралы для грабянёу, кашалькі для крэсіва i губы, мячы для гульні у лапту i інш..
Для пашыву адзення былі неабходны прадзенне i ткацтва. Ткацтва ажыццяулялася на ткацкіх станках-кроснах. У некаторых гарадах знойдзены i фрагменты тканін саржавага i палатнянага перапляцення. 3 шарсцяных нітак касцянымі іголкамі плялі рукавіцы, шкарпэткі, верхнюю вопратку.
3.1.СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель раннефеадальнага часу у асноуным вызначала сельская гаспадарка. Сельскагаспадарчая вытворчасць у сярэднія вякі з'яулялася асноунай рысай дзейнасці усходніх славян. Тады галоунай галінай яе было земляробства.
Ворныя прылады у сярэднявеччы paбілі з дрэва. Металічнымі былі толькi асобныя ix часткі. Прымяняліся i ралы (беспалозныя i ралы з полазам), якія ужываліся у адпаведнасці ад віду i характару працы на працягу многіх стагоддзяу. У IX ст. з'явіуся больш дасканалы у параунаннi з ралам від ворнай прылады - двухзубая драуляная саха з двума металічнымi сашнікамi, якая стала асноунай ворнай прыладай. У сярэднявеччы апрача ворных выкарыстоуваліся прылады ручной апрацоукі глебы: драуляныя рыдлёукі з металічнымі акоукамі i металічныя матыгі. Ураджай збіралi металічнымi сярпамі.
У X—XIII стст. на тэрыторыі Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя у наш час зернявыя культуры: азімае і яравое жыта, ячмень (па колькасці займау трэцяе месца пасля жыта азімага i пшаніцы). Радзей за іншыя культуры сустракаецца пры раскопках зерне ауса. У X—XIII стст. паусюдна вырошчвалі проса. 3 агародных культур у гэтыя часы вядомы капуста, рэпа, цыбуля, бурак, агуркі.
У пачатку 2-га тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі існавала папаравая сістэма земляробства. Ворнае земляробства з прымяненнем гэтай сістэмы можна было весці у форме двухполля або трохполля.
Разам з асноунай сістэмай земляробства існавалі i пераходныя формы апрацоукі i выкарыстання зямлі: лядная сістэма (асабліва пры павелічэнні новых ворных плошчау).
Археалагічныя матэрыялы даюць магчымасць вызначыць, якой жывёле насельніцтва аддавала перавагу, устанавіць суадносіны паміж відамі розных жывёл. Вынік вывучэння касцей з гарадзішча i паселішча VIII—IX стст. каля в. Хатомель дае магчымасць упэуніцца, што тут аддавалі перавагу свойскай жывёле (буйны рагаты скот, конь, свіння). Той факт, што косці каня займаюць тут па колькасці другое месца пасля буйной рагатай жывёлы, тлумачыцца роллю гэтай жывёлы: конь займау адно з вядучых месцау сярод хатняга статку.
Палявалі на кабана, касулю, мядзведзя, лася, зубра. На паселішчы, размешчаным побач з гарадзішчам, жыло залежнае насельніцтва, якое павінна было забяспечыць у першую чаргу прадукцыяй жыхароу гарадзішча, таму яны разводзілі буйную рагатую жывёлу i свіней.
Аснову эканамічнага жыцця насельніцтва складалі земляробства i жы-вёлагадоуля, якая вырасла i магла развівацца толькі на падставе дасягнення значнага узроуню развіцця земляробства. Паляваннем займаліся больш жыхары ваенных паселішчау i феадальных замкау.
Такім чынам, можна меркаваць, што к канцу 1-га — пачатку 2-га тысяча-годдзя н.э. у насельніцтва Беларусі існавала даволі развітая для таго часу сельская гаспадарка, у якой вядучая роля належала земляробству. На яго падставе склалася жывёлагадоуля з развядзеннем ycix вядомых у наш час вi-дау хатняй жывёлы. Пэунае месца у гаспадарцы, асабліва для некаторых на-селеных пунктау, займала паляванне на буйную дзікую жывёлу. На больш дробную дзікую жывёлу i на птушак таксама палявалі паусюдна.
Апрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так i гарадское насельніцтва займалася промысламі: рыблоуства, бортніцтва. На гарадзішчы каля в. Маскавічы Браслаускага раёна вызначаны наступныя віды рыбы: шчупак, лешч, сазан, карась, судак, вугор, ёрш, акунь, плотка. Вялікая колькасць відау рыбы дае падставу меркаваць аб тым, што лоуля рыбы дазваляла насельніцтву павялічыць колькасць высокакаларыйных мясных прадуктау.
Бортніцтва давала не толью мёд, але вельмі патрэбны i каштоуны прадукт — воск. Абодва яны разам з футрам з'яуляліся для усходніх славян асноуным прадметам гандлю з Візантыяй i гарадамі Прычарнамор'я у раннім сярэднявеччы.
Металургія у тыя часы была звязана з горадам i вёскай. Жалезная руда здабывалася у сельскай мясцовасці, таму сельскае насельніцтва было звязана з распрацоукай, здабычай i дастаукай у горад жалеза у выглядзе таварных крыц.
Такім чынам, сельскагаспадарчая вытворчасць у сярэднія вякі з'яулялася асноунай рысай дзейнасці усходніх славян. Можна меркаваць, што к канцу 1-га — пачатку 2-га тысяча-годдзя н.э. у насельніцтва Беларусі існавала даволі развітая для таго часу сельская гаспадарка. Аснову эканамічнага жыцця насельніцтва складалі земляробства i жывёлагадоуля, якая вырасла i магла развівацца толькі на падставе дасягнення значнага узроуню развіцця земляробства. Апрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так i гарадское насельніцтва займалася промысламі: рыблоуствам, бортніцтвам.
Информация о работе Узнікненне і развіццё гарадоу на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст