Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 21:10, реферат
Старажытнейшыя гарады на тэрыторыi Беларусi узнiкалi у найбольш развiтых у эканамiчным сэнсе рэгiёнах. Першаасновай гарадоу звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы, якiя з'яулялiся цэнтрамi сельскага асяроддзя у другой палове 1-га тысячагоддзя. У перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё узнікала у найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоу зносін.
У розных частках тэрыторыi Беларуci пераход ад племянных княжанняу да раннедзяржауных утварэнняу адбывауся не адначасова. Так, калi на тэрыторыi Беларускага Падзвіння ужо icнавала раннедзяржаунае утварэнне полацкiх крывiчоу з цэнтрам у Полацку, то дрыгавiчы яшчэ знаходзiлiся у стане племяннога княжання, а радзiмiчы так i не здолелi заснаваць самастойнае княства. Узнікненне гарадскога жыцця было пераломным момантам у развіцці грамадства.