Узнікненне і развіццё гарадоу на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 21:10, реферат

Краткое описание

Старажытнейшыя гарады на тэрыторыi Беларусi узнiкалi у найбольш развiтых у эканамiчным сэнсе рэгiёнах. Першаасновай гарадоу звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы, якiя з'яулялiся цэнтрамi сельскага асяроддзя у другой палове 1-га тысячагоддзя. У перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё узнікала у найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоу зносін.
У розных частках тэрыторыi Беларуci пераход ад племянных княжанняу да раннедзяржауных утварэнняу адбывауся не адначасова. Так, калi на тэрыторыi Беларускага Падзвіння ужо icнавала раннедзяржаунае утварэнне полацкiх крывiчоу з цэнтрам у Полацку, то дрыгавiчы яшчэ знаходзiлiся у стане племяннога княжання, а радзiмiчы так i не здолелi заснаваць самастойнае княства. Узнікненне гарадскога жыцця было пераломным момантам у развіцці грамадства.

Прикрепленные файлы: 1 файл

План.doc

— 112.50 Кб (Скачать документ)
  1. УЗНІКНЕННЕ ПАСЕЛІШЧАУ ГАРАДСКОГА ТЫПУ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

Старажытнейшыя гарады на тэрыторыi Беларусi узнiкалi у найбольш развiтых у эканамiчным сэнсе рэгiёнах. Першаасновай гарадоу звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы, якiя з'яулялiся цэнтрамi сельскага асяроддзя у другой палове 1-га тысячагоддзя. У перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё узнікала у найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоу зносін.

 У розных частках тэрыторыi Беларуci пераход ад племянных княжанняу да раннедзяржауных утварэнняу адбывауся не адначасова. Так, калi на тэрыторыi Беларускага Падзвіння ужо icнавала раннедзяржаунае утварэнне полацкiх крывiчоу з цэнтрам у Полацку, то дрыгавiчы яшчэ знаходзiлiся у стане племяннога княжання, а радзiмiчы так i не здолелi заснаваць самастойнае княства. Узнікненне гарадскога жыцця было пераломным момантам у развіцці грамадства.

Умоуна сярод разнастайных працэсау горадаутварэння выдзелены тры асноуныя напрамкi: 1) гандлёва-рамесны; 2) абшчынна-феадальны; 3) феадальны (дзяржауны). Усе гэтыя напрамкi акрэслiлiся прыкладна у адзiн час, але мелi розныя умовы развiцця i адыгрывалi неаднолькавую ролю у сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi старажытнага горада.

Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоу быу абумоулены у першую чаргу дзейнасцю у другой палове 1-га тысячагоддзя транс'еурапейскай гандлёва-эканамiчнай супольнасцi. Toe, што Полацк раней за iншыя гарады на тэрыторыi Беларуci змог ператварыцца з племянного цэнтра у пратагорад (прагорад), можа тлумачыцца яго найбольш раннiм далучэннем да пауночнаеурапейскай супольнасцi на гандлёвым шляху. Спалучэнне удалага размяшчэння на важным адрэзку гандлёвага мiжнароднага шляху i функцый племянного цэнтра спрыяла развіццю Полацка у палiтычных адносiнах, трансфармацыi яго у цэнтр раннедзяржаунага утварэння — Полацкага княства. Такiм чынам, ужо у другой палове IX ст. Полацк пачынае набываць новую сацыяльную аснову тэрытарыяльна-палiтычнага цэнтра, якi аб'яднау полацкiх крывiчоу i дрыгавiчоу. У X—XI стст. Полацкая дзяржава пашырае сваю тэрыторыю у розных напрамках, умацоувае свае рубяжы крэпасцямi, якiя потым ператвараюцца у гарады (Браслау, Заслауе) цi феадальныя сядзiбы (Маскавiчы, Дрысвяты, Рацюнкi, Пруднiкi).

Эвалюцыя новых сацыяльных форм жыцця адкрыла новы шлях узнікнення і развіцця гарадоў. Частка з іх утваралася на аснове племянных цэнтраў, якія ажыццяўлялі адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. Развіццю ў гарадскім напрамку Лукомля спрыяла блізкасць да Друцкага волака. Тураў, які працягваў развівацца як цэнтр Тураўскага княства, верагодна, быў племянным цэнтрам дрыгавічоў.

Па-iншаму складвауся лес паселiшчау, якiя пачалi свае развiццё у сicтэме транс'еурапейскай эканомiкi i знешне мелi рысы прагорада. Такiя паселiшчы атрымалi назву адкрытых гандлёва-рамесных, таму што у ix склад уваходзiлi невялiкае гарадзiшча, вялікае неумацаванае паселішча з курганным могiльнiкам, якi развiвауся прапарцыянальна росту паселiшча. Гэтыя паселiшчы размяшчалiся на галоуных водных магiстралях, што звязвалi памiж сабой аддаленыя рэгiёны (Ладага, Гнёздава, Шэставiцы i г.д.).        

 Шэраг гарадоў узнікае ў выніку цэнтралізатарскай палітыкі кіеўскіх князёў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўнай уладзе тэрыторыі асобных плямён і племянных княжанняў. На гэта была накіравана рэформа Уладзіміра Святаславіча 988 г. па замене князёў мясцовых (племянных) на намеснікаў, прызначаных з Кіева. Так, напрыклад, на тэрыторыі Тураўскага княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Кіеўскай дзяржавай, з'яўляюцца гарады - цэнтры валасцей, з якіх складаюцца новае палітычнае ўтварэнне.

У гэты час на Дняпры на аснове славянскага паселішча ўзнікае  Магілёў. Адметна, што ў Ніжнім Пасожжы асноўным фактарам развіцця гарадоў быў сацыяльна-эканамічны, а ў Сярэднім Пасожжы прасочваецца значны адбітак дзейнасці княжацкай адміністрацыі Смаленскай зямлі.

Трэба адзначыць, што, вiдаць, у глыбiнi тэрыторыi усходнiх славян на волаках, якiя звязвалi памiж сабой асобныя рачныя басейны, у густа заселеных мaciвax таксама узнiкалi паселiшчы гандлёва-рамеcнiцкага напрамку. Можна упэунена гаварыць, што адкрытыя гандлёва-рамеснiцкiя паселiшчы мелi месца на Друцкiм волаку, дзе выяулены шэраг курганных могiльнiкау памiж вёскамi Дроздава i Скавышкi i пры раскопках знойдзены гiркi-разнавагi i дэталi шаляу у пахаваннi, а таксама вялiкая колькасць разнастайных пацерак, упрыгожанняу са срэбра i iнш.

Абшчынна-феадальны i феадальны шляхi утварэння гарадоу, эвалюцыя новых сацыяльных форм жыцця, якiя вынiкаюць з патрэбнасцей развiцця усходнеславянскага грамадства, прасочваюцца на беларускiх землях. На прыкладзе гарадоу з тэрыторыi Беларуci вiдавочна, што частка з ix утварылася на аснове племянных цэнтрау, якiя ажыццяулялi aдмiнicтрацыйна-гаспадарчае кipaвaннe пэунымi тэрытарыяльнымi aкpyгaмi. Да такiх гарадоу можна аднесцi Лукомль. Яго развiццю у гарадскiм напрамку спрыяла блiзкacць да Друцкага волака, дзе, як ужо гаварылася, стваралiся умовы для гандлёва-рамеснай дзейнасцi у канцы 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзя.

 Гарады Віцебск, Усвят yзніклi у выніку падпарадкавання дзяржаунай уладзе племянных тэрыторый i увядзення тут тэрытарыяльна-адміністрацыйных aдзінак у сярэдзіне — другой палове X ст. Гэтыя гарады размяшчаліся на важным шляху палітычных гаспадарчых зносін паміж Кіевам i Ноугарадам i былі вялікай спакусай для Полацкага княства.

Беларускія  гарады Пасожжа узніклі пазней i не былі аб'яднаны у адно палітычна-тэрытарыяльнае утварэнне. Яны выраслі у XI ст. з паселішчау, якія узніклі пры асваенні славянамі гэтай тэрыторыі (Чачэрск, Прупой, Крычау). Найбольш ранім горадам Беларускага Падняпроуя i Пасожжа з'яуляецца Гомель (Гомій), які утварыуся на аснове племянного цэнтра радзімічау VIII — пачатку X ст. У X ст. ён ужо уваходзіць у склад адміністрацыйных цэнтрау Чарнігаускага княства, адлюстроувае высокі узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У гэты час на аснове славянскага паселішча узнікае Магілёу на Дняпры. Недастатковая вывучанасць помніка не дазваляе зрабіць больш канкрэтныя вывады аб шляху яго станаулення.

Два гарады Беларускага Падняпроуя — Орша i Копысь — выконвалі тую ж ролю супрацьстаяння па баках мяжы, што i гарады Ізяслауль i Менск (па-сяленне Менка). Копысь узнікла на аснове славянскага неумацаванага пасе-лішча у XI ст., а у канцы стагоддзя была памежнай крэпасцю Смаленскага княства. На процілеглым беразе Дняпра у пачатку XII ст. таксама на аснове славянскага паселішча узводзіцца крэпасць Полацкага княства — Орша. Яе узвядзенне сведчыць, дакуль даходзіла мяжа Полацкага княства-зямлі у гэты час на пауднёвым усходзе. Пісьмовыя крыніцы больш позняга часу даз-валяюць меркаваць, што пауднёва-усходні рубеж Віцебскага княства-зямлі, сфарміраванага у складзе Полацкай дзяржавы, быу перасунуты далей на поудзень, бо у яго ужо уваходзілі Цяцерын i Магілёу.

Важнай крыніцай аб пачатковай гісторыі гарадоу з’яуляюцца старажытнарускія летапісы: “Аповесць аб мінулых часах”, яе працяг па Лаурэнцьеускаму, Іпацьеускаму спісау і інш. Пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоу: Полацк (862), Турау (980), Віцебск (974, 1021), Заслауе (каля 985), Друцк (1001, 1078), Берасце (1017, 1019), Копысь (1059, 1060), Браслау (каля 1065), Менск (1067), Орша (1067), Лагойск (1078, 1127), Лукомль (1078), Пінск (1097), Барысау (1102, 1127), Слуцк (1116), Наваградак ( па ускосных данных – 1117, 1119, 1228, 1235), Гародня (1127), Клецк(1127), Мсціслау (1135), Гомель (1142), Рагачоу (1142), Брагін (1147), Мазыр (1155), Чачэрск (1159), Рэчыца (1213, 1214), Слонім (1252), Ваукавыск (1252),  Здзітау (1252), Турыйск (1253), Капыль (1274), Камянец (1276), Кобрын (1287). Ва устауной грамаце князя Расціслава Смаленскага каля 1136 г. згадваюцца Прупой (Слаугарад) і Крэчут (Крычау).

Такім чынам, гарады пачынаюць сваё існаванне ужо у IX ст. Іх першаасновай звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы. У розных частках тэрыторыi Беларуci, як аутар пісау раней, пераход ад племянных княжанняу да раннедзяржауных утварэнняу адбывауся далёка не адначасова. Існуюць тры асноуныя напрамкі працэсу горадаутварэння: гандлёва-рамесны, абшчынна-феадальны і дзяржауны (феадальны).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.АСНОУНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ  СЯРЭДНЕВЯКОВАГА ГОРАДА.

Старажытнейшыя гарады на тэрыторыi Беларусi узнiкалi у найбольш развiтых у эканамiчным сэнсе рэгiёнах. Першаасновай гарадоу звычайна станавiлiся славянскiя паселiшчы, якiя з'яулялiся цэнтрамi сельскага асяроддзя (племяннымi, абшчыннымi) у другой палове 1-га тысячагоддзя. Пасяленчая структура гарадоў складалася з невялікага княжацка-баярскага дзядзінца і пасада. Найбольш буйныя гарады мелі вакольны горад, які займаў у горадабудаўнічай справе і сацыяльным аспекце прамежнае становішча паміж дзядзінцам і пасадам.

Дзядзінец (дзяцінец) - цэнтральная  частка, умацаваная драўляным тынам, рвамі і валамі, своеасаблівы цэнтр  горада, дзе размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы, жылі князь  з дружынай, яго чэлядзь, гандляры, рамеснікі, духавенства. Найчасцей размяшчаўся на сутоках рэк. Плошча вагалася ад 1 да 7 га. У старажытных летапісах тэрмін "дзяцінец" сустракаецца з 1097 г. да XIV ст.

Пасад (прадграддзе, прадмесце) - гандлёва-рамесніцкая  частка. Назва "пасад" узнікла прыкладна ў XIII ст. Звычайна размяшчаўся вакол дзядзінца або на нізкім беразе ракі (т.зв. "падол"). Умацаваная частка пасада мела назву вакольны горад, які ўтвараў 2-ю паласу абароны горада. Вакольны горад перавышаў плошчу дзядзінца у 1,5 - 3 разы. Пасад і вакольны горад былі месцамі сканцэнтравання свабодных рамёстваў і гандлю.

  Сядзіба-двор феадала ў XIII ст. Планіроўка гарадоў развівалася на аснове радыяльна-кальцавой і радыяльна веернай сістэм. У XI-XIII стст. будаваліся мураваныя храмы, замкавыя вежы - данжоны. Вуліцы шырынёй 2-5 м масцілі бярвеннем; абапал вуліцы пазмяшчаліся двары гараджан (кожны плошчай каля 200 кв.м), абгароджаныя парканам. Жытлы ў дварах, квадратных у плане, мелі рубленыя сцены даўжынёй 3-5 м. Побач з жытламі размяшчаліся майстэрня і хлеў, паколькі адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гараджан трымаць асабістую гаспадарку. Абарончая сістэма спалучала прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні: земляныя равы і валы, на якіх ў X-XII стст. узводзіліся вастраколы, зрубавыя сцены-гародні, дапоўненыя драўлянымі вежамі.

Акрамя адміністратыўнага  цэнтра – дзяцінца – існаваў  і грамадскі цэнтр горада –  торг ці рынак. Менавіта тут збіралася веча – агульны сход дарослых мужчын горада і акругі, што вырашаў важныя пытанні. Найбольш буйныя гарады мелі вакольны горад, які займау у горадабудаунічай справе і сацыяльным аспекце прамежнае становішча паміж дзядзінцам і пасадам. Галоуным стрыжнем росту і развіцця гарадоу у старажытным родаплемянным асяроддзі была крэпасць. Калі узводзілі крэпасць, насельніцтва акругі пакідала абжытыя мясціны і цягнулася пад яе сцены. Гэта спрыяла парушэнню старой пасяленчай асновы, пераарыентацыі часткі насельніцтва акругі з сельскагаспадарчай на рамесную вытворчасць. Паміж горадам і сельскай акругай усталёуваюцца новыя сацыяльна-эканамічныя адносіны, падмацаваныя новым тыпам адміністрацыйна-кірауніцкіх адносін. Старажытны горад паустае у якасці дыферэнцыраванага, сацыяльнага арганізма з разнастайнымі функцыямі, які паступова ускладняецца у сваім развіцці. Ён меу устоцлівыя тэндэнцыі росту памерау тэрыторыі і колькасці жыхароу.

Відаць, у аснове памерау горада і складнасці яго тапаграфічнай структуры ляжыць функцыянальная прызначанасць. Калі функцыі горада абмежаваны, накіраваны на забеспячэнне вузкіх патрэб (памежная крэпасць, цэнтр княжацкай вотчыны (дамена) і інш.), то ён не можа мець хуткага і разнастайнага развіцця. Вось чаму шэраг гарадоу ранняга сярэднявечча, якія выканалі на асобным этапе гістарычнага развіцця сваю ролю, страчвалі гарадскія рысы і перетвараліся у феадальныя сядзібы ці нават вёскі. Прыкладам такіх напаугарадоу могуць быць Горы (Смаленскі горад Ізяслау), Лукомль і інш.

Іншыя спрыяльныя умовы дазволілі такім гарадам, як Наваградак, Віцебск, вырасці з крэпасцей у цэнтры асобных зямель. Росту гарадоу спрыялі добрыя геаграфічныя умовы размяшчэння (наскрыжаванні гандлёвых шляхоу). Напрыклад, Берасце, Друцк, Ваукавыск паспяхова развіваліся у значнай ступені таму, што знаходзіліся у адпаведных умовах.

Трэба зазаначыць, што на працягу свайго існавання многія гарады страчвалі адны сацыяльна-вызначальныя рысы і набывалі іншыя. Гэтыя змены адбываліся разам з пераменамі умоу іх жыцця. Найбольш поуны пераклік функцый, якія выконвалі старажытныя гарады, адносіцца да цэнтрау вялікіх тэрыторый (зямель) у складзе раннесярэднявечных дзяржау: гандлёва-рамесныя, аграрныя, адміністрацыйна-фіскальныя, ваеннаабарончыя, культурныя, сакральныя.

Такім чынам, сярэдневяковыя беларускія гарады мелі вельмі цікавую структуру. У іх склад уваходзіу абавязкова пасад, дзяцінец, сядзіба, рынак ці торг, дзе і збіралася веча. Старажытны горад паустае у якасці дыферэнцыраванага, сацыяльнага арганізма з разнастайнымі функцыямі, які паступова ускладняецца у сваім развіцці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.РАЗВІЦЦЁ І РОСТ ГАРАДОУ НА ПРАЦЯГУ ІХ – ХІІІ СТСТ.

У X - XIII ст. на беларускiх  землях усталявауся феадальны лад. З узнікненнем прыватнай уласнасці на зямлю на тэрыторыі Беларусі умацоувалася і пашыралася феадальнае землеуладанне. Гэты працэс быу цесна звязаны з захопам пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі пазбауляліся зямлі і пераутвараліся у залежных ад феадалау людзей. Князь i яго дружынiкi актыуна захоплiвалi абшчынныя землi i ператваралi ix у сваю феадальную уласнасць. Свабодных сялян-абшчыншкау прымушалi выконвацъ павiннасцi. Першым крокам у закабаленнi сялян было «палюддзе», калi князь са сваей дружынай з'яуляуся у паселiшчах i патрабавау ад жыхароу данiну. Данiна - гэта натуральна падатак (футра, мед, збожжа i т.д.). 
Да XII ст. на беларускiх землях iснавала 3 гасп. уклады: 
1) першабытнаабшчынны, якi сыходзiу з гiстарычнай арэны; 
2) рабауладзельнiцкi, якi не атрымау значнага развіцця ва усходнiх славян; 
8) новы феадальны, якi нараджауся i стау пануючым з XIII ст. 
Гарады з'яуляліся цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо у IX — X стст. у ix налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяу: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шауцы i iнш.) Вядучая роля у гарадскім рамястве належала кавальству, бо менавіта яно забяспечвала yciмi неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёствау. Сыравінаю для кавальскай справы служыла крычнае жалеза. Кавальства у старажытных гарадах Беларусі знаходзілася на высокім узpoyнi. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоуку i цэментацыю вырабау з чорнага металу, выкарыстоувалі пайку па меднай аснове, пакрывалі вырабы каляровымі металамі. 3 механічнай апрацоукі шырока ужываліся коука, рэзка зубілам, насечка, абточка, шліфаванне i паліроука.

Информация о работе Узнікненне і развіццё гарадоу на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст