Утварэнне БССР

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2014 в 15:50, контрольная работа

Краткое описание

Бальшавікі, выконваючы дырэктыву ЦК РСД РП(б) змагацца за сусветную сацыялістычную рэвалюцыю, утварылі своеасаблівае дзяржаўнае аб'яднанне - Заходнюю вобласць і Заходні фронт. Вектар палітыкі гэтага аб'яднання быў скіраваны на Захад, у бок Польшчы і Германіі з мэтай падштурхоўвання тут сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся.

Содержание

Уводзiны.
I. Пазiцыя ЦК КП(б) бальшавiкоў па беларускiм пытаннi.
II. Вызваленне Беларусi ад нямецкай акупацыi.
2.1 Вызваленне бацькаўшчыны.
2.2 Вынікі Другой сусветнай вайны для беларусаў.
III. Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) бальшавiкоў. Утварэнне БССР.
Заключэнне.
Спіс выкарыстаных крыніц.
Дадатак 1.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Тэма.docx

— 187.98 Кб (Скачать документ)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і яе фактычнае прызнанне шмат якімі еўрапейскімі дзяржавамі змусілі  Савецкую Расію даць беларускім камуністам дазвол на ўтварэнне БССР.

30-31 снежня 1918-га ў Смаленску  (бальшавікі справядліва разглядалі  гэты горад як беларускі) І  з'езд Кампартыі Беларусі прыняў  пастанову стварыць БССР у  межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай,  Менскай і Гарадзенскай губерняў  з тымі часткамі сумежных з  імі Сувалкаўскай, Віленскай, Ковенскай  і Чарнігаўскай, дзе пераважала  беларускае насельніцтва. Часовы  рабоча-сялянскі ўрад пад кіраўніцтвам  Зміцера Жылуновіча 1 студзеня 1919 г.  выдаў Маніфест пра абвяшчэнне  Беларускай ССР. Ён паўтараў  ідэю нашай дзяржаўнасці, якую  ўжо абвясціла Другая Устаўная  грамата БНР, але не дэклараваў  дэмакратычных свабодаў.

5 студзеня урад БССР  пераехаў у Менск і вельмі  хутка зразумеў, што прызнанне  дзяржаўнасці Беларусі з'яўляецца  для Крамля не больш чым  палітычнай гульнёй. Ужо 16 студзеня 1919 г. бальшавісцкае кіраўніцтва  загадала “ў сувязі са зменай  знешніх абставінаў” перадаць  Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую  губерні ў склад РСФСР. Яшчэ  праз некалькі дзён выкліканыя  ў Маскву кіраўнікі БССР даведаліся  ад Леніна пра план злучэння  іхняй “абрэзанай” рэспублікі  са створанай бальшавікамі Літоўскай  ССР. Гэтая буферная дзяржава  была патрэбная расейскім бальшавікам  дзеля абароны перад пагрозаю  вайны з Польшчай.

31 ліпеня 1920 г. адбылося  другое абвяшчэнне БССР. Каб перадухіліць пераход улады ў рукі нацыянальных сілаў у Беларусі, бальшавікі і пагадзіліся на аднаўленне БССР. Але гэтым разам яе тэрыторыя складалася толькі з шасці паветаў былой Менскай губерні агульнай плошчай усяго 52,4 тыс. кв. км.

Асноўнымі складаючымі часткамі руху супраціўлення беларускага народа фашызму з'яўляюцца барацьба беларусаў у складзе Чырвонай Арміі на франтах другой сусветнай вайны, партызанскі рух, дзейнасць падпольшчыкаў, неарганізаванае масавае супраціўленне беларускага насельніцтва акупантам, удзел беларусаў у руху супраціўлення фашызму ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.   

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў пачалося ўвосень 1943 г., пасля  паспяховага завяршэння Курскай  бітвы. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Значную ролю ў вырашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён». 

Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г., а ўжо назаўтра лінія абароны  праціўніка была прарвана. Партызаны  і падпольшчыкі да прыходу савецкіх войскаў самастойна вызвалялі раённыя  цэнтры. Да канца ліпеня вораг быў  поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Гісторыя Беларусі: дапаможнік  для паступаючых у ВНУ /А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і  інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага  і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 1998. - 496 с.

2. Усебеларускі з'езд 1917 года: сведчанне сучасніка //Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 4. - С.58-60.

3. Гісторыя Беларусі: Матэрыялы да экзамену.-Мн. :ВП “Экаперспектыва”, 1997. – 124 с.

4. Паміж Усходам і Захадам: Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917- 1939 гг.) /- У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. Мн.: БДУ, 2003. 307 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

 

Працоўны народ усіх краёў, злучайся!

 

МАНІХВЭСТ ЧАСОВАГА РАБОТНІЧА-СЕЛЯНСКАГО

САВЕЦКАГА ПРАВІЦЯЛЬСТВА БЕЛАРУСІ

Таварышы і Браты рабочыя, бедныя селяне і чырвонаармейцы Беларусі. Горацешная пакутная Беларусь, Беларусь рабочых і бедных селян, сперша доўгія вякі свайго жыцьця служыўшая сродкам для абагачэньня польскага вяльможнага панства-памешчыкаў, зломыслых грашаўнікаў-купцоў і ўсялякіх багацеяў - крывасмокаў, а потым захопляная пад уціск расейскага крываваго самодзяржаўя з яго генэраламі і самаўладным чыноўніцтвам, адурваная ды абманваная з касцёльных амбоняў  ксяндзамі і з царкоўных алтароў папамі, скутая з ног да галавы ланцугамі няволі, цярпеўшая здзекі і глум і перажыўшая цяжкая ярмо нямецкага прыгону, цяпер аслабаняецца ад доўгай вякавой пакуты адважным наступам чырвонае арміі і прычашчаяцца да новаго вольнаго жыцьця, якоя будуяцца на закладзінах камунізму, на фундаманця міжнароднае злукі працоўнага люду.

Вялікая Акцябарская равалюцыя ў Расеі, зруйнаваўшы паганая панства памешчыкаў, хвабрыкантаў, ксяндзоў і папоў, панства абману, няволі і ўціску, залажыла фундамент новага устрою жыцьця з уласьцю самога працоўнага народу. Пачаўшы з Расеі, яна запаліла, так сама, агонь і ўсясьветнага аслабаджэньня працоўнаго народу ад прыгону грашаўніцтва, цароў і багачоў. Полымя этаго агню з кожным днём і с кожным часам ахапляя сабою ўсё большыя і большыя абшары зямлі, перайходзіць з аднае краіны ў другую, зганяя усюды с працоўнага народу цьму нязнаньня, змоўк і пакору, будзіць пачуцьцё паўстаньня супроціў прыгнятацяляў і помстуда іх і грозіць затавіць у сабе ўсіх ліхіх варагоў працоўнага люду, варагоў волі і шчасьця, варагоў рэвалюцыі, і ачысьціць шырокі чырвоны шлях да панства вольнае працы, да панства камунізму, да панства паміжнародняй братняй злукі працаўнікоў усяго сьвету. Чуючы і бачучы сваю нямінучую скорую пагібель, варагі рэвалюцыі, нясучай рабочаму і беднаму селяніну, гэтым

праўдзівым гаспадаром усяго  жыцьця на зямлі, поўную уласьць над гэтым жыцьцём, мятушацца ды трапечуцца, нібы няпрытомныя, стараючыся як мага, абманам ды подкупам, сабраць вакол сябе сілы, абрушыцца на рэвалюцыю і спыніць яе грозны наступ.

Але усе іх надзеі дарэмны, усе іх патугі прапашчы! Магутнаму ўздыму рэвалюцыйных хваль, руйнуючых усялякая рабства, нішчачых усякі прыгон і вызваляючых працоўны народ, нязнайсці на пуціня ходу ніякіх прашкодаў, ні жаднаго стрыму! Рабочыя, сялянская бядната і чырвонаармейцы Беларусі

руйнуючы будову цяшкаго прыгону, высушваючы моры слёз і рэчкі крыві, разлітых пашырокіх абшарах горацешнай Беларусі, знішчанай страшэннай вайною, узнятай царамі і багачамі з-за сваіх інтарэсаў і пагубіўшай дарэмна мільёны рабочых і селян, ідзе да Вас у проміну сонца пары спеву літаньняў шчасная пара аслабаджэньня, нясе вам рэвалюцыю поўную ўласць і панаваньня. Паміж працоўнымі народамі Расеі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягоньняшняга дню становіцяся і вывольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыяліст’кай Распублікі! Ад сёньняго дню Беларусь – Савецкая Распубліка – становіцца Распублікай працоўнага народу, рабочых, селянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!

Усе, дагэтуль пасягаўшыя на працоўную Беларусь буржуйныя прадаўнічыя правіцяльствы, правіцяльствы прыгоншчыкаў, купцоў, памешчыкаў і хвабрыкантаў, асьвечаныя прадажнымі духаўнікамі, дзе-б іх уласць яшчэ ня ліпела-б, як паганая Рада, нямецкая акупацыйная начальства, польская і украінская пасяганьня – лічацца скінутымі, няістнуючымі і абвяшчаюцца, з усімі сваімі сябрамі і прыхільнікамі, вашымі і ўсяго працоўнаго народу у сьвеце злымі варагамі, заслужанымі няшчаднай рэвалю-

цыйнай кары.

Уставайце усе на абарону  Сацыяліст’кай Савецкай Працоўнай Распублікі Беларусі!

Уставайце! Нехай з усходу на захад і с поўначы на поўдзень прагучыць гэты зычны окліч па ўсём абшары Беларусі і ўздымя усіх да аднаго працаўнікоў і бсдных селян стаць пад чырвоны сьцяг сусьветнае рэвалюцыі, каб аб вашы цесныя загартованыя рады шпэлах разбіліся усе ліхія напады цёмных сілаў варагоў равалюцыі і беднаго працаўнаго народу.

Хуччэй да змогі! Каб ня засталі вас у нядбайнум спачынку, гатуючыся напасці на Савецкую Беларусь, чорныя грамады польскіх лягіанераў, спянёныя гурты пятлюраўскіх незалежнікаў, а следам за імі белагвардзейскія слугі хаўруснічага імпярыялізму!

Да змогі! Да змогі! Да змогі! Імям вякі цярпеўшай няволю, пакуту і здзек, а ад сяго дня вольнай Савецкай Распублікі Беларусі, імям чырвонае арміі сацыяльнай равалюцыі, імям сусьветнага паміжнароднага камунізма пастаўляная на варту Першым зьездам камуніст’кай партыі Беларусі.

Часовая Работніца-Сялянская Правіцельства Савецкай Беларускай Незалежнай Распублікі абвяшчая перад усім сьветам:

1) З гэтаго момэнту  ўся ўласьць на Беларусі прыналежыць толькі саветам работнічых, селянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дапутатаў.

2) Захаваўшаяся дагэтуль дзе-кольвячы ўласьць нямецкіх, польскіх і украінскіх акупантаў ад гэтага часу лічыцца скасованаю.

3) Прадаўнічая буржуйная  Беларуская Рада з яе так празыванымі «народнымі міністрамі» абвяшчаецца бязабароннай законамі.

4) Усе законы, пастановы,  распарадкі і прыказы Рады  і яе слуг, а таксама нямецкіх, польскіх і украінскіх акупацыйных уласьцёў лічацца ня сапраўднымі; распарадкі ж і прыказы нямецкіх уласьцёў, датыркаючыя спосабу выхаду нямецкіх салдатаў з Беларусі захоўваюць сваю сілу.

5) Ад сяго момэнту устаўляецца  на Беларусі равалюцыйны парадак; усе супроціў-равалюцыйныя выступы і патугі зрабіць пагромы, грабсжства і гвалтаваньня будуць няшчадня руйнавацца.

6) Рабочыя, селяне і  працаўнікі усіх нацыянальнасьцяў, якія жывуць на абшары Беларусі, карыстаюцца роўнымправам і знаходзяцца пад абаронаю равалюцыйных законаў.

7) Уся зямля памешчыкаў  і наагул буйных земляўласьнікаў, манастыраў, царквоў і касьцёлаў і духаўнікоў, з усім жывым і мяртвым багацьцем (інвентаром), а таксама усе лясы, воды і нутра зямлі становяцца дастаткам працаўнаго народу Беларусі.

8) Усе чугункі і усе  пуці злукі (сообщения), пошты, цяляграфы ды цяляхоны, хфабрыкі, заводы і банкі абвяшчаюцца дастаткам рабочых і бсднага селянства Беларусі.

9) Мейстовыя саветы мусяць абараняць люцкоя дабро ад раскраду і псоты і прыцягаць віноўнікаў да адказу.

10) Уводзіцца восім гадзін  у дзень ля працы, бяз зверхурочных гадзін, на усялякуй рабоця і ўвайходзяць у моц усе дэкрэты РСФСР па забяспецы рабочаго стану. Чырвонай Арміі, рабочым і сельскай бядноця Беларусі даручая Часовая Правіцяльства Савецкай Беларускай Незалежнай Распублікі ахову усіх гэтых вялікіх заваёў сацыяльнае равалюцыі. Яно дапамінае усім працаўнікам, што праз абарону Савецкай Беларусі – абараняецца Совецкая Расея, абараняецца сусьветная равалюцыя, інтарэсы працоўнаго народу усіх краёў на сьвеця і яскравая панства камунізму.

Нехайжыве вольная працоўная  Беларусь!

Нехайжыве савецкая Расея!

Нехайжыве сусьветная працаўнічая  равалюцыя!

Імям вольнага Беларускага  народу:

Старшыня Часовага Работніча-Селянскага

Правіцяльства Беларусі Змітро Жылуновіч

Сябры Правіцяльства

А. Мясников, С. Иванов, Алесь  Чэрвякоў и Рейнгольд

1-го студня 1919 году. Менск.

Пратакол I з’езда Камуністычнай  партыі (бальшавікоў) Беларусі. С. 62–65.

 

 

 


Информация о работе Утварэнне БССР