Утварэнне БССР

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2014 в 15:50, контрольная работа

Краткое описание

Бальшавікі, выконваючы дырэктыву ЦК РСД РП(б) змагацца за сусветную сацыялістычную рэвалюцыю, утварылі своеасаблівае дзяржаўнае аб'яднанне - Заходнюю вобласць і Заходні фронт. Вектар палітыкі гэтага аб'яднання быў скіраваны на Захад, у бок Польшчы і Германіі з мэтай падштурхоўвання тут сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся.

Содержание

Уводзiны.
I. Пазiцыя ЦК КП(б) бальшавiкоў па беларускiм пытаннi.
II. Вызваленне Беларусi ад нямецкай акупацыi.
2.1 Вызваленне бацькаўшчыны.
2.2 Вынікі Другой сусветнай вайны для беларусаў.
III. Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) бальшавiкоў. Утварэнне БССР.
Заключэнне.
Спіс выкарыстаных крыніц.
Дадатак 1.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Тэма.docx

— 187.98 Кб (Скачать документ)

Для ажыццяўлення плана  аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

 

 

 
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне  і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго  групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай  акружэння асноўных сіл групы  армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Было завершана  акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем  дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім  войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята  ў палон).

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы  і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя  цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося  раздабыць план размяшчэння ў  горадзе ўмацаваных і замініраваных  аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба  Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. . 28 ліпеня савецкія войскі вызвалілі Брэст. Такім чынам, к канцу ліпеня ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

 

2.2 Вынікі Другой сусветнай вайны для беларусаў.

 

Вялікая Айчынная вайна і  германская акупацыя прынеслі незлічоныя бедствы беларускаму народу. У  гады вайны загінула каля 3 млн жыхароў  рэспублікі, ці кожны трэці (па СССР страты склалі каля 28 млн чалавек). Разбуранымі  і спаленымі былі 209 гарадоў і  райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх - з  жыхарамі. Разбуранымі былі амаль  усе прамысловыя прадпрыемствы  і электрастанцыі, 75% жылога фонду  ў гарадах. Толькі прамыя страты БССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка  рэспублікі была адкінута да 1928 г., а  па некаторых галінах – да 1913г.

 

 

 

 

 

 

 

ІІІ. Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б)  бальшавiкоў. Утварэнне БССР.

 

2 снежня 1918 г. на пасяджэннi  Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта  РКП(б) была  прынята пастанова  аб склiканнi 27 снежня 1918 г. у Смаленску  VI чарговай  абласной партыйнай канферэнцыi. У зацверджаным парадку дня

канферэнцыi пытання пра  абвяшчэнне ССРБ не было. Аднак разлiк  У. Ленiна на тое, што польская нацыянальная буржуазiя не зможа пратрымацца  пасля адыходу нямецкiх акупацыйных  войскаў, не апраўдаўся. Да ўлады ў  Польшчы прыйшлi сiлы, якiя сталi на шлях адраджэння Польшчы ў межах

1772 г. 

У гэтых умовах ЦК РКП(б) i савецкi ўрад прызналi неабходным стварыць уздоўж заходняй мяжы буферную зону. У свайго роду «санiтарны кардон», створаны з Эстонскай, Латвiйскай i Лiтоўскай рэспублiк, а раней – Украiнскай рэспублiкi, арганiчна павiнна была ўвайсцi i Беларуская Савецкая Рэспублiка. Такiм чынам, утварэнне беларускай дзяржаўнасцi для савецкага кiраўнiцтва было прадыктавана прычынамi ў першую чаргу ваенна-палiтычнага характару.

Трэба адзначыць, што пазiцыя  кiраўнiцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б) i Аблвыкамзаха ў пытаннi нацыянальна-дзяржаўнага  будаўнiцтва Беларусi ў перыяд падрыхтоўкi VI абласной канферэнцыi РКП(б) стала  яшчэ больш непрымальна жорсткай. Аб гэтым сведчыць тэлеграма, накiраваная  А. Мяснiковым у Маскву за некалькi дзён да канферэнцыi на iмя сакратара  ЦК РКП(б) i старшынi УЦВК РСФСР Я. Свярдлова. У ёй прапанова Мiнскага

губрэўкома  ад 13 снежня ўключыць у парадак дня абласной канферэнцыi пытанне аб утварэннi Беларускай Савецкай Рэспублiкi квалiфiкуецца як «прыватнае меркаванне» мясцовых савецкiх работнiкаў. Магчыма,  тэлеграма А. Мяснiкова была санкцыянiравана непасрэдна Я.М. Свярдловым. Тэлеграма  Мiнскага губрэўкома была накiравана раней у адрас Я. Свярдлова, а А.Мяснiкоў спачатку не адрэагаваў на прапанову.

21 снежня 1918 г. у рэдакцыйным  артыкуле «Нацыянальныя рэспублiкi  Саветаў», змешчаным у газеце  Аблвыкамзаха «3ападная коммуна», падкрэслiваецца думка аб немэтазгоднасцi ўтварэння нацыянальных рэспублiк,  якiя «калi i ствараюцца, то выключна  па тактычных меркаваннях... Паўстае  пытанне, навошта гэта гульня  ў савецкiя рэспублiкi. Абвяшчэнне  Савецкай Рэспублiкi Беларусь  не толькi не адпавядала б  iнтарэсам барацьбы з нацыяналiстычнымi  тэндэнцыямi дробнай буржуазii, але  якраз развiвала б прастор гэтым  тэндэнцыям. А гэта супярэчыць iнтарэсам сацыялiстычнай рэвалюцыi. Тое, што мы прызнаём дапушчальным у адным месцы з нагоды тактычных меркаванняў, не павiнна быць перанесена ў iншыя месцы, дзе такiх практычных меркаванняў няма i быць няможа».

Нiгiлiстычная пазiцыя цэнтральнага савецкага кiраўнiцтва i кiраўнiцтва Заходняй вобласцi ў адносiнах да Беларусi вызвала абгрунтаваную  занепакоенасць з боку Белнацкома i беларускiх секцый РКП(б).

Вырашальным крокам на шляху  самавызначэння Беларусi з’явiлiся рашэннi канферэнцыi беларускiх секцый РКП(б), якая адбылася 21–23 снежня 1918 г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi, выбрала Цэнтральнае бюро беларускiх секцый РКП(б) з 5 членаў: З. X. Жылуновiч (старшыня), Ф. Д. Балбека, I. С. Няцецкi, М. Ф. Драка-Дракон, А. Р. Чарвякоў  i кандыдат  В. Л. Дыла.

Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП(б) склiкаць Усебеларускi з’езд камунiстаў i стварыць нацыянальны партыйны цэнтр, якi ўзяў бы пад свой кантроль не толькi секцыi, але і мясцовыя арганiзацыi, у тым лiку тыя, што дзейнiчалi ў падполлi на акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У пачатку снежня 1918 г. члены Маскоўскай секцыi Клыш i Радзiлоўскi па даручэнню Белнацкома пабывалi ў Мiнску. Ад Петраградскай секцыi на акупiраваную тэрыторыю Беларусi выязджалi Р. Каўшыла i М. Сосна. ЦК РКП(б) уважлiва сачыў за работай канферэнцыi. Так, сакратарыят ЦК РКП(б) адразу запрасiў звесткi пра колькасць дэлегатаў, прадстаўленыя арганiзацыi, пра iх сувязь з Беларуссю, задачы, парадак дня i рэзалюцыi. Прынятыя канферэнцыяй дакументы паставiлi ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмiнова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасцi.

24 снежня пытанне аб беларускай  нацыянальнай дзяржаўнасцi было разгледжана ў ЦК РКП(б), а назаўтра старшыня  Наркамнаца РСФСР І. Сталiн запрасiў да сябе на размову адказных супрацоўнiкаў Белнацкома. Уходзе абмену яны прыйшлi да паразумення пра неабходнасць аб’явiць Беларусь незалежнай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкай. Сталiн прапанаваў прадстаўнiкам Белнацкома скласцi спiс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскiм урадзе Беларусi.

Такiм чынам, фактычна пытанне аб самавызначэннi Беларусi стала вырашацца ў апошнi тыдзень снежня 1918 г. Рашэнне аб утварэннi  Беларускага савецкага ўрада прымалася не ў Беларусi, а ў Маскве. Цэнтральнае партыйнае i савецкае кiраўнiцтва пагадзiлася на абвяшчэнне ССРБ, зыходзячы не з права беларускага народа на дзяржаўнае ўладкаванне, а з бягучых палiтычных меркаванняў. Не выпадкова таму валюнтарысцкiм шляхам вызначалася i тэрыторыя будучай Беларускай Савецкай Рэспублiкi. Вiленская губерня была аддадзена Лiтве, хаця сярод складу насельнiцтва губернi ў той час беларусы мелi колькасную большасць.

На аб’яднаным экстраным пасяджэннi членаў калегii Белнацкома, прадстаўнiкоў Цэнтральнага бюро Беларускiх камунiстычных секцый i камiтэта Маскоўскай беларускай секцыi РКП(б) вечарам 25 снежня З.Жылуновiч паведамiў прысутным аб перамовах I. Сталiна з супрацоўнiкамi Белнацкома. Па сведчанню З.Жылуновiча, у вынiку гэтых перамоў было вызначана, што «з нагоды сучасных мiжнародных адносiн i ў мэтах умацавання i пашырэння заваёў сацыялiстычнай рэвалюцыi ў сусветным маштабе, у сучасны момант зусiм наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусi як самастойнай ва ўсiх адносiнах нацыi незалежнай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкай».

Згодна з даручэннем I. Сталiна на гэтым пасяджэннi быў вызначаны спiс кандыдатаў з 15 чалавек у склад рабоча-сялянскага ўрада Беларусi. Старшынёй яго тайным галасаваннем быў абраны З. X.Жылуновiч.

Праз два днi 27 снежня 1918г. Сталiн правёў нараду ў Маскве з Мяснiковым i Калмановiчам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублiкi з пяцi губерняў: Гродзенскай, Мiнскай, Магiлёўскай, Вiцебскай i Смаленскай, а таксама вызначаны склад урада (старшыня i 15 членаў) i паўнамоцтвы рэспублiкi. Згодна з пунктам 6 дырэктыў Наркамнаца правы i абавязкi ЦБ партыi  i аддзелаў урада павiнны былi застацца такiмi, «як i былога Абласнога Камiтэта i аддзелаў Аблвыкамзаха». Аб самастойнасцi будучай ССБР, як бачым, тут размова не вялася. Фактычна меркавалася, што яна застанецца ў РСФСР на правах абласной аўтаномii.

30 снежня 1918г. у Смаленску пачала работу  VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з'езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі . Як адзначалася, асобнага пытання пра абвяшчэнне беларускай дзяржаўнасцi ў парадку дня канферэнцыi не было. Згодна з дырэктывай ЦК РКП(б) у даклад А.Мяснiкова па пытанні «Бягучы момант» быў уключаны пункт «Беларуская Савецкая Рэспублiка». Ён змяшчаў прапанову «абвясцiць Заходнюю камуну самастойнай Савецкай Сацыялiстычнай Беларускай Рэспублiкай». У якасцi аргумента вылучаўся мiжнародны фактар: «замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся ўтварэнняў».

Дэлегаты пагадзiлiся з  такой прапановай i без абмеркавання аднагалосна прынялi агульную рэзалюцыю  пра абвяшчэнне Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай пры пяцi ўстрымаўшыхся.

У той жа дзень 30 снежня 1918 г. таксама аднагалосна была прынята асобная пастанова аб тэрыторыi Беларусi. Згодна з ёй асноўным ядром Беларускай рэспублiкi лiчылiся губернi Мiнская, Смаленская, Магiлёўская, Вiцебская i Гродзенская з прылеглымi да iх мясцовасцямi суседнiх губерняў, населеных пераважна беларусамi . З.X.Жылуновiчу i А.Ф.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Манiфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.

Аднак пастановы КП(б)Б  не лiквiдавалi ўсiх супярэчнасцей памiж беларускiмi секцыямi РКП(б) i ЦБКП(б)Б, барацьба памiж якiмi разгортвалася як на з’ездзе, так i пасля яго.

У склад Цэнтральнага бюро ўвайшлi амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкома РКП(б) (13чалавек), у мiнулым працiўнiкi стварэння ССБР. I толькi 3.Жылуновiч i I. Лагун з’яўлялiся прадстаўнiкамi беларускiх секцый РКП(б).

31 снежня1918 г. i 1 студзеня1919 г. адбылiся пасяджэннi ЦБ КП(б)Б, на якiх разгарнулiся вострыя спрэчкi ў сувязi з фармiраваннем Часовага ўрада рэспублiкi. З.Жылуновiч дамагаўся 10 з 17 месц ва ўрадзе для прадстаўнiкоў Белнацкома i ЦБ беларускiх камунiстычных секцый, а таксама патрабаваў выключэння са складу ўрада А. Ф. Мяснiкова, М. I. Калмановiча i Р. В. Пiкеля.

Канфлікт паміж З. Жылуновічам  і А. Мясніковым асабіста ўладкоўваў І. Сталін. Ён меў намер прыехаць у Мінск у пачатку студзеня, але па прапанове ЦК РКП(б) быў адкамандзіраваны на Усходні фронт у сувязі са склаўшайся там крытычнай сітуацыяй. У тэлеграме да кіраўнікоў ССРБ гаварылася: «праз 10 дзён буду ў Вас, вядзіце сябе спакойна і не біцеся, а то будзе дрэнна» . Парада не была выпадковай, бо немнагаслоўны Сталін ведаў больш, чым казаў. Пасля асабiстых перагавораў І. Сталiна з З.Жылуновiчам па тэлефоне апошнi вымушаны быў зняць сваё патрабаванне.

Познiм вечарам 1 студзеня быў канчаткова сфармiраваны Часовы рабоча-сялянскi ўрад Беларусi, у склад якога ўвайшлi 7 прадстаўнiкоў Белнацкома i беларускiх секцый РКП(б) i 9 прадстаўнiкоў Паўночна-Заходняга абкома i Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З.Жылуновiч.

Вечарам 1 студзеня 1919 г. па радыё быў абнародаваны Манiфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусi, якi быў падпiсаны ў спешцы толькi 5 членамi ўрада (Жылуновiчам, Мяснiковым, Iвановым, Чарвяковым i Рэйнгольдам) i ўначы з 1 на 2 студзеня надрукаваны.

 У Манiфесце Беларусь урачыста абвяшчалася «вольнай незалежнай Сацыялiстычнай Рэспублiкай», заканадаўча замацоўвалiся асноўныя палажэннi грамадскага i палiтычнага ладу Беларусi. ССРБ выдзяляўся з саставу РСФСР як самастойная дзяржаўная адзінка.

Трэба зазначыць, што паняцці  «незалежная рэспубліка», «вольная рэспубліка» трэба ўспрымаць як суверэнная рэспубліка. Аднак суверэннасць не азначала разрыву палітычных, эканамічных і партыйных сувязей, якія гістарычна склаліся паміж Беларуссю і Расіяй. Патрэбна было знайсці новыя прававыя формы рэалізацыі адносін, што аказалася, як паказалі далейшыя падзеі, вельмі складанай задачай.

У сувязi з утварэннем Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi Аблвыкамзах 3 студзеня 1919 г. прыняў пастанову аб самароспуску i аб пераходзе ўсёй улады да Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi. Гэта пастанова была зацверджана Прэзiдыумам УЦВК 11 студзеня 1919 г.

5 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск. На першым сваім пасяджэнні 7 студзеня ўрад ССРБ прыняў рашэнне аб скліканні І Усебеларускага з’езда Саветаў, вызначыў нормы прадстаўніцтва – 1 дэлегат ад 25 тыс. насельніцтва. Гэта норма прадстаўніцтва была запазычана з Канстытуцыі РСФСР па выбранню делегатаў на абласныя з’езды Саветаў.

Для аператыўнага кіраўніцтва  гаспадарчым і грамадска-палітычным жыццём у рэспубліцы быў утвораны Прэзідыум у складзе З.Жылуновіча, А.Мяснікова і М. Калмановіча. Быў створаны Рэўваенсавет Беларускай рэспублікі. У яго ўвайшлі А. Мяснікоў, І. Алібегаў, В. Красноў, В. Селязнёў і А. Пыжоў. Менавiта стварэнне рэальнай беларускай нацыянальнай дзяржаўнасцi – БССР з сiстэмай функцыянiруючых цэнтральных i мясцовых органаў улады, з праваахоўнымi ўстановамi i г. д. з’явiлася непасрэдным вынiкам працяглай i ўпартай барацьбы левага крыла беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Гэта быў якасна новы этап у яго развiццi. I якбы драматычна нi складваўся ў далейшым лёс беларускай дзяржавы, закладзеныя трывалыя цаглiны ў падмурак беларускай дзяржаўнасцi вытрымалi выпрабаванне часам. Бо архiтэктонiка гэтага збудавання базiравалася на глыбiнных iнтарэсах большасцi насельнiцтва краю, адпавядала аб’ектыўнаму ходу развіцця этнічных працэсаў у нацыянальных рэгіёнах.

Информация о работе Утварэнне БССР