Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:41, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
....
50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ
52. РБ у сусветным супольніцтве
53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Voprosy6666-622.doc

— 496.00 Кб (Скачать документ)

 

48. Культурнае жыцце БССР у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.

За гады 2-й сусветнай вайны  была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная  база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

 

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся  новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю  паплечніка Берыі Я. Цанавы.. Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў (асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.).

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат афіцыйнай ідэалогіі прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А. Стаховіча, М. Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма - мінулая вайна (І. Мележ, М. Лынькоў, І. Шамякін…). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы К. Крапівы, А. Маўзона, А. Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама  адчувала на сабе ідэалагічы ўціск  партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944/45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я. Ціхановіч, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г. Бржазоўскі, А.і І. Ткачовы, П. Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З. Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З. Азгурам, А. Бембелем, А. Глебавым, С. Селіханавым.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй і вышэйшай навучальнай  установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася нават выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19 % дзіцячых садкоў і 23 % школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.

У беларускім рэчышчы развіваецца  літаратура. Узмацняецца яе сувязь з жыццём. Але захоўваецца ідэалагічнае кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя  ў другой палове 60-х гг. У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы А. Адамовіча, В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дакументалістыка С. Алексіевіч і інш.). Гістарычная праблематыка таксама прыцягвае да сябе пільную ўвагу (раманы Л. Дайнекі, В. Іпатавай, У. Караткевіча, К. Тарасава, п’есы А. Макаёнка, А. Петрашкевіча).

З 60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца  маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п’есы беларускіх драматургаў (А. Дударава, А. Макаёнка, М. Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В. Елізар’ева, свайго роду заснавальніка беларускай школы балета (“Стварэнне свету” А. Пятрова і інш.). К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў, але толькі тры з іх былі беларускамоўныя.

Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці: многія аматарскія калектывы сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. У 1983 - 1985 гг. у БССР было створана 652 калектывы мастацкай самадзейнасці, якія аб’ядноўвалі 18 тысяч удзельнікаў.

Культура БССР сярэдзіны 50 - 80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера. Ладзіліся тыдні і дэкады культуры Беларусі ў іншых краінах, фестывалі мастацтваў (“Дружба народаў”, “Беларуская музычная восень” і інш.), на гастролі выязжалі славутыя беларускія творцы, умацоўваліся сувязі творчых саюзаў і мастацкіх калектываў.

Неад’емнай часткай агульнай беларускай культуры з’яўляецца культура беларускага замежжа. Далёка ад радзімы працуюць таленавітыя навукоўцы і творцы: нобелеўскі лаўрэат, вучоны І. Прыгожын, літаратары Н. Арсеннева, М. Сяднёў, М. Галіна (родны брат Я. Коласа), У. Дудзіцкі, Р. Жук-Грышкевіч, архітэктар і мастак М. Навумовіч, гісторыкі Я. Запруднік, В. Жук-Грышкевіч, літаратуразнаўца З. Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку В. Кіпель і многія іншыя.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40 - 80 гг. прайшла вельмі складаны і  цяжкі шлях праз празмерную ідэалагізацыю, партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы  падыход. Абмяжоўвалася свабода  творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

49. Беларусь у перыяд “перабудовы” (1985-1991 гг.) Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еўропе

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканамічнага крызісу. Ставілася на мэце паскарэнне тэмпаў росту савецкай эканомікі, укараненне дасягненняў НТР і інтэнсіфікацыя вытворчасці, узвышэнне ролі творчай самастойнасці асобы. У адрозненне, напрыклад, ад Кітая, у якім рэфармавалася галоўным чынам эканамічная сфера, перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 - пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літаратурныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Дазвол прыватнай эканамічнай  ініцыятывы таксама не прынёс доўгачаканага  плёну. Меркавалася, што кааператывы  дапамогуць дзяржаве забяспечыць насельніцтва дэфіцытнымі відамі прадукцыі, выпуск якой дзяржава не змагла самастойна арганізаваць. Але кааператары здолелі гэта зрабіць толькі часткова. Большасць з іх займалася пасрэдніцкімі аперацыямі ці працавала ў сферах паслуг і гандлю.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя  наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % радыеактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР - усяго 2 100 000 чалавек. З абароту было выведзена 20 % сельгасугоддзяў і 14 % ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і г. д. 24 - 25 чэрвеня 1989 г. ў Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” (БНФ). Калі падчас першага сходу размова ішла галоўным чынам аб падтрымцы палітыкі перабудовы і галоснасці, дык на канферэнцыі БНФ 30 чэрвеня - 1 ліпеня 1990 г. ўжо адкрыта абвяшчалася аб немагчымасці дасягнення суверэнітэту і дэмакратыі ў складзе СССР.

У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет  рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі  яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным  форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і “Дэмакратычны клуб”. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.

Між тым унутрыэканамічная і  палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя  сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М. Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчатковы лёс Савецкага Саюза вырашыў дзяржаўны пераварот у жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск.

50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет  Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю  аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азна-чала, што Беларусь выбрала  ўласны шлях развіцця, хоць і  не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыя-нальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Са-юза. 3 другога, кіруючая партынна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманд-най эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамад-ствам. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпы-нены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жні-веньскага 1991 г. путчу1, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэні-зацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб’яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. Аднак на шляху будаўніцтв-а маладой дзяржавы ўзніклі не-прадбачаныя дадатковыя цяжкасці, якія былі звязаны з неда-кладнасцямі самой новай Канстытуцыі. У прыватнасці, у ёй недастаткова выразна праводзілася раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што пры-вяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэн-думу па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь і па некаторых іншых пытаннях. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт фарміруе вы-шэйшы выканаўчы орган улады і нясе адказнасць за яго дзей-насць. Дзейнасць Прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі. Новы ўрад — Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь са жніўня 1994 г. па лістапад 1996 г. узначальваў М. Чыгір. Галоў-ным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з’явілася распра-цоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу, гэта значыць спынення падзення вытворчасці, а потым і забеспя-чэння яе росту, прадухілення нарастання інфляцыі, абароне на-сельніцтва ад поўнага збяднення.

51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ

Пасля распаду СССР перад Рэспублікай  Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Стварэнне  суверэннай дзяржавы ў значнай ступені  залежала ад эканамічнай базы. У  спадчыну ад Савецкага Саюза засталася добра развітая прамысловасць (Беларусь часта называлі “зборачным цэхам СССР”) і сельская гаспадарка, арганізаваная на калектыўным падмурку. Перавагай беларускай прамысловасці была адносная навізна тэхналогій, паколькі большая яе частка была пабудавана ў 70-х - 80-х гг. Зрэшты, новымі выкарыстаныя тэхналогіі можна лічыць толькі адносна іншых савецкіх рэспублік, у якіх большая частка прамысловага фонду была значна больш старая. Для заходніх прадпрыемстваў ужо ў гэты перыяд характэрным стала абнаўленне асноўных фондаў раз на чатыры-пяць гадоў, што ў Савецкім Саюзе было абсалютна не прынята.

Істотным недахопам беларускай прамысловасці была апора на неабходнасць паставак рэсурсаў і камплектуючых  з іншых рэспублік былога СССР, з чым ва ўмовах разрыву гаспадарчых сувязяў узніклі вялікія праблемы. “Ахілесавай пятой” усёй савецкай эканомікі (і беларускай) была апора на празмерна танныя рэсурсы. Ва ўмовах адсутнасці неабходнасці эканоміі рэсурсаў пры выпуску прамысловай прадукцыі затрачвалася сыравіны і энергіі значна больш за тую колькасць, якая выкарыстоўвалася на Захадзе. Беларуская прамысловасць, перадавая пры планавай эканоміцы, пасля пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання павінна была канкурыраваць з эканамічнай заходняй прадукцыяй. Акрамя таго, і спажывецкія якасці заходніх тавараў былі значна вышэй. Якасць беларускай прадукцыі кантралявалася саюзнымі і рэспубліканскімі ДАСТамі, часцяком дастаткова непатрабавальнымі, якія не ўлічвалі інтарэсы спажыўца. Высокая якасць заходняй прадукцыі стала вынікам многіх дзесяцігоддзяў жорсткай канкурэнцыі за пакупніка.

Падмуркам, асновай сельскай гаспадаркі былі саўгасы і калгасы, няздатныя  стымуляваць звычайных працаўнікоў  да высокапрадукцыйнай працы. Многія калектыўныя  прадпрыемствы былі стратнымі, для функцыянавання іх неабходна была пастаянная дапамога дзяржавы. Другая праблема сельскай гаспадаркі - залішняя доля сельскага насельніцтва (больш за трэць насельніцтва Беларусі жыло не ў горадзе). Для сучасных заходніх краін, у большасці якіх сельская гаспадарка таксама стратная і датуецца дзяржавай, гэтая праблема мае меншае значэнне, бо ў сельскагаспадарчым сектары занята толькі 5 - 15% жыхароў. Іх, зразумела, значна лягчэй датаваць за кошт гарадской часткі. Пры высокай прадукцыйнасці заходняй прыватнай сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржава часта даплачвае фермерам, каб яны не выраблялі залішняй прадукцыі, не збіваючы цэн на прадукты сельскай гаспадаркі. У калектыўнай беларускай сельскай гаспадарцы аб’ём вырабленай прадукцыі быў вельмі нязначны. Ён шмат у чым не пакрываў патрэб у харчаванні.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"