Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:41, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
....
50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ
52. РБ у сусветным супольніцтве
53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Voprosy6666-622.doc

— 496.00 Кб (Скачать документ)

Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы  партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Усяго на працягу 1941 г. з’явілася звыш 99 атрадаў і груп. Для цэнтралізацыі кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці партызан быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (2.10.1942-14.11.1944 гг., кіраўнік П.З. Калінін). Таленавітымі арганізатарамі і камандзірамі паказалі сябе М.П. Шмыроў, П.М. Машэраў, В.І. Казлоў, В.З. Корж. За гады вайны баявыя дзеянні на Беларусі вялі 1255 партызанскіх атрадаў агульнай колькасцю 374 тыс. чал., некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў брыгады (213). Абсалютную большасць партызан складала мясцовае насельніцтва. К канцу 1943 г. каля 60 % тэрыторыі рэспублікі з’яўляліся партызанскімі зонамі - тэрыторыямі, якія часткова ці поўнасцю кантраляваліся партызанамі. Найбуйнейшыя з іх: Барысава-Бягомльская, Полацка-Лепельская, Суражская, Івянецка-Налібоцкая.

Для парушэння чыгуначных перавозак  гітлераўцаў, пашкоджання тэхнікі, знішчэння жывой сілы партызаны  арганізавалі сапраўдную “рэйкавую вайну”, у якой можна вызначыць наступныя этапы: 1) 3 жніўня - 19 верасня 1943 г. - у падтрымку контрнаступлення пад Курскам; 2) верасень - лістапад 1943 г. (“Канцэрт”) - для садзейнічання прасоўвання часцей Чырвоноай Арміі на тэрыторыю Беларусі; 3) з 19 чэрвеня 1944 г. - напярэдадні беларускай наступальнай аперацыі. Дзеянні партызан мелі і зваротны бок: так, у чэрвені 1944 г. у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту было падарвана больш за 80% чыгуначных шляхоў, што сур’ёзна ўскладніла наступальны тэмп савецкіх войск.

Пасля перамогі пад Курскам у  ходзе бітвы за Днепр Чырвоная Армія падышла да ўсходняй мяжы Беларусі. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы  раённы цэнтр - Камарын. За час асенне-зімовага наступлення поўнасцю або часткова сталі савецкімі 36 раёнаў і абласныя цэнтры Гомель і Мазыр. Такім чынам, адбыўся першы этап вызвалення Беларусі.

Завяршальным крокам на шляху поўнага  выгнання нямецкіх войск з тэрыторыі  БССР стала Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” (23.6.- 29.8.1944). У ёй прынялі ўдзел войскі 1-га (кам. маршал К.К. Ракасоўскі), 2-га (кам. генерал арміі Г.Ф. Захараў), 3-га (кам. генерал арміі І.Д. Чарняхоўскі) Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага (кам. генерал арміі І.Х. Баграмян) франтоў, 1-я армія Войска Польскага, Дняпроўская ваенная флатылія і мясцовыя партызанскія злучэнні. Лінія фронту цягнулася на 500 км. Каардынацыю дзеянняў ажыццяўлялі маршалы Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. На першым этапе аперацыі (23.6 - 4.7) было завершана акружэнне Мінскай групіроўкі (Мінскі “кацёл”) і вызвалена сталіца Беларусі (3.7.1944). У выніку 2-га этапа (5.7. - 29.8) савецкія войскі падышлі да заходняй мяжы СССР. Беларусь была вызвалена поўнасцю. 8 мая 1945 г. у Карлсхорсце быў падпісаны Германіяй акт аб капітуляцыі. Завяршальнай аперацыяй Вялікай Айчыннай вайны стала Пражская наступальная аперацыя (6 - 11.5.1945). Фіналам другой сусветнай вайны лічыцца прызнанне паражэння апошнім нямецкім саюзнікам - Японіяй (2.9.1945).

Вайна прынесла незлічоныя страты беларускаму  народу. Па прыблізных падліках загінула каля 2,7 мільёнаў жыхароў рэспублікі. Агульныя страты (у цэнах 1941 г.) склалі 75 мільярдаў рублёў: эканоміка БССР была адкінута да ўзроўню 1928 г. Спалена 9,2 тыс. вёсак, вывезена 90 % станкоў і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей. Пасяўныя плошчы скараціліся на 43 %. Некалькі соцень тысяч чалавек пакінулі краіну як палітычныя эмігранты. Перамога стала магчымай толькі дзякуючы самаахвярнай дзейнасці савецкіх грамадзян на франтах і ў тыле ворага. У 1945 г. Беларусь страціла частку сваёй тэрыторыі: да Польшчы адышла частка Беластоцкай вобласці, а да Літвы - 5 раёнаў Віцебскай і Вілейскай абласцей.

 

44. Выхад БССР на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “

Нягледзячы на «халодную вайну», інтэгра-цыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая разгарнулася з 50-х гг., паступальна пашыраліся і паглыбляліся. А разам з гэтым узрастала цана міру для ўсіх і кожнай асобнай краіны. Гэта аказвала ўплыў на дзейнасць ААН, большасць членаў якой бачылі сваю задачу ў тым, каб не дапусціць развязвання новай вайны. Дэлегацыя Беларускай ССР у ААН таксама адстой-вала лінію на ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі, змагалася за раззбраенне, хоць ніхто ў гэта сур’ёзна не верыў, поўную ліквідацыю каланіялізму, за раўнапраў-нае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН ‘”У 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнас-ці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна выступала з рашучым асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. На многіх сесіях ААН у 60—70-я гг. абмяркоўваліся пытанні аб усеагульным і поўным раззбраенні, аб знішчэнні ядзер-най зброі. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў іх абмерка-ванні, аднак да прыняцця такіх рашэнняў заходнія краіны аказаліся не гатовы. тым не менш па некаторых пытаннях былі дасягнутьГпагадненні. У 1963 г. у Маскве быў падпіса-ны Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой). К канцу 70-х гг. яго падпісалі каля 120 дзяржаў. БССР. падпісала дагавор у ліку першых — у 1963 г. Буйным дасягненнем прыхільнікаў міру з’явілася прыняцце XXII сесіяй ААН у 1968 г. праекта Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, які быў падпіса-ны ў 1970 г. Яго ратыфікавала абсалютная большасць краін. На XXIV сесіі Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці хутчэйшай ліквідацыі хі-мічнай і бактэрыялагічнай зброі. Праўда, праншло больш за 10 гадоў, пакуль ЗША і СССР прыступілі да рэалізацыі гэтай рэзалюцыі, але намаганні ААН аказа-ліся не дарэмнымі. Умацаванне міжйароднай бяспкі. На XXV сесіі Ге-неральнай Асамблеі ААН БССР побач з іншымі краіна-мі была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умаца-ванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. БССР у гэтыя гады падпісала цэлы рад міжнарод-ных актаў па палітычных і прававых пытаннях. З’яўляючыся раўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва, рэспубліка заклікана садзейнічаць ума-цаванню аўтарытэту нашан краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленню ёю пра^тычных крокаў на ка-рысць міру і бяспекі народаў.

 

45. БССР у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.

За гады 2-й сусветнай вайны  была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная  база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я. Цанавы. Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў (асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.).

Але адбывалася аднаўленне сістэмы  адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат афіцыйнай ідэалогіі прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся  бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага  ладу (раманы А. Стаховіча, М. Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма - мінулая вайна (І. Мележ, М. Лынькоў, І. Шамякін…). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы К. Крапівы, А. Маўзона, А. Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама  адчувала на сабе ідэалагічы ўціск  партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944/45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В. Галаўчынер, Я. Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А. Макаёнка, оперу Я. Цікоцкага “Алеся”, кампазітараў С. Пракоф’ева, Дз. Шастаковіча, А. Хачатурана, П. Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты Б. Платонава, Г. Глебава, Л. Ржэцкай, Л. Аляксандроўскай і інш.

Адной з галоўных тэм мастацтва  становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я. Ціхановіч, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г. Бржазоўскі, А.і І. Ткачовы, П. Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З. Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З. Азгурам, А. Бембелем, А. Глебавым, С. Селіханавым.

Супярэчлівы характар насіла культурнае жыццё рэспублікі і ў далейшы  перыяд: 50 - 80 гады ХХ ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя, звязаная з наступленнем “адлігі”, рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры, аслабленне партыйнага ўціску, а з другога, - татальная русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб пабудове камуністычнага грамадства, дзе будуць зліты мовы і культуры ўсіх савецкіх народаў, агалцелы ваяўнічы атэізм, шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца пераход да ўсеагульнага 8-гадовага навучання і ўвядзенне ў сярэдняй школе адзінаццацігадовага тэрміну з вытворчым навучаннем. Дзесяцігадовае навучанне вярнулася ў 1964 - 1984 гг., а ў 70-я гг. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма гарадскіх і сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У 1950 г. ў БССР працавала больш за сто тэхнікумаў, 29 ВНУ. Але вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя адзначалася экстэнсіўнасцю: пры пастаянным павелічэнні колькасці выпускнікоў не заўсёды захоўвалася якасць іх навучання.

46. Сацыяльна-эканамічнае развіцце БССР у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.

Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі  БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. Дзякуючы гераічным намаганням рабочых і калгаснікаў, да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод дарожных машын ў Жодзіне, дываноў - у Віцебску і г. д. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў.

Але спадзяванні народа на лібералізацыю  жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае  змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць “нацыяналістычных” беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады (1949 - 1950) чатыры пятых сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты. Ужо ў 1953 г. былі прыняты першыя рашэнні, якія садзейнічалі развіццю вёскі. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, былі павялічаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, памяншаліся падаткі з сялян. У 1958 г. тэхніка машынна-трактарных станцый была прададзена калгасам, каб павялічыць ступень іх самастойнасці. Але кардынальнаму паляпшэнню дзейнасці сельскай гаспадаркі перашкаджаў шэраг аб’ектыўных абставін. Па-першае, калектыўная гаспадарка не стварала дзейсных стымулаў для працы сялян з поўнай самааддачай. Па-другое, было прынята памылковае стратэгічнае рашэнне аб павелічэнні пасяўной плошчы за кошт апрацоўкі цаліны. Мэтазгодна было б укласці выкарыстаныя на гэта грошы ў наяўны сельскагаспадарчы фонд для павелічэння прадукцыйнасці. Па-трэцяе, адсутнічала паслядоўнасць у правядзенні сельскагаспадарчых рэформ. Характэрнай была “кампанейшчына” - правядзенне мерапрыемстваў па змяненні кіравання сельскай гаспадаркай, па масавых пасевах кукурузы і іншых паўднёвых раслін у не прыдатных для яе раёнах. Планы па развіцці сельскай гаспадаркі перыядычна не выконваліся. Так, калі за сямігодку (1959 - 1965) аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос у 2,1 раза, то валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі - толькі на 38%.Нягледзячы на хуткія тэмпы росту і развіцця новых важных галін прамысловасці (хімічнай, нафтаперапрацоўчай і г. д.), электрыфікацыю і газіфікацыю, прамысловасць апынулася ў няпростай сітуацыі. У эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў эканоміцы развітых краін свету адбываліся вельмі істотныя змены, якія мелі далёка ідучыя наступствы. Спажыванне станавілася больш спецыялізаваным, колькасць новых тэхналогій падвойвалася і патройвалася ўсяго за некалькі год, тэхналогіі ўсё больш хутка станавіліся састарэлымі і патрабавалі замены. Адсутнасць развітай сферы паслуг толькі пагаршала сітуацыю. Нарастаў дэфіцыт, які быў непазбежным вынікам бюракратызаванай структуры кіравання.

Пяцігодка 1966 - 1970 гг. была настолькі  паспяховай, што потым атрымала назву  “залатой”. У БССР аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі - на 45%. Дзякуючы нізкім коштам на паліва і з’яўленню новых прадпрыемстваў, у 70-я гг. ВНП БССР перасягаў адпаведныя паказчыкі большасці рэспублік Савецкага Саюза, а таксама Аўстрыі, Венгрыі і Балгарыі. Нягледзячы на гэта, узровень аплаты працы заставаўся даволі нізкі. Пры агульным росце ўзроўню жыцця насельніцтва павялічвалася колькасць дэфіцытных тавараў, паколькі пры планавай эканоміцы немагчыма прадказаць рэальную патрэбу ў асобных відах прадукцыі. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Аднак канцлагеры цяпер замяняліся на турмы і псіхіятрычныя шпіталі.

47. Грамадска-палітычнае развіцце БССР у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.

У 1944 г. БССР атрымала права знешніх  зносін. У 1945 г. яна стала адной  з краін-заснавальніц Арганізацыі  Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага  грамадства. На ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій. У 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю. На працягу 1960 - 1970 гг. усе беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

У 1964 г. Першы сакратар ЦК Кампартыі  М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай  пасады, кіраваць партыяй і краінай  быў пастаўлены Л. Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П. Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Замест створанай у 1957 г. тэрытарыяльнай сістэмы кіравання была зноў уведзена галіновая пад кіраўніцтвам асобных міністэрстваў. Былі пашыраны правы прадпрыемстваў па распараджэнні прыбыткамі (прадпрыемствы атрымалі магчымасць будаваць жыллё, дзіцячыя садкі, санаторыі для сваіх супрацоўнікаў, што павялічвала стымуляванне працы), былі прыняты меры па барацьбе з безгаспадарчасцю, па лепшым выкарыстанні рэсурсаў. З калгасаў і саўгасаў спісваліся даўгі, павялічваліся закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, узрасла тэхнічная ўзброенасць вытворчасці. Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў - як і ўсе іншыя грамадзяне краіны, яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"