Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 11:41, доклад
Нацыянальныя меншасці — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі.
Шымон Перэс
Шымон ПЕ́РЭС (нар. 2 жніўня
1923, Вішнева, цяпер Валожынскі
р-н Беларусі) — ізраільскі палітычны
дзеяч, Прэзідэнт Ізраіля (з
13.6.2007). Актыўна ўдзельнічае ў
палітычным жыцці Ізраіля
Скончыў Гарвардскі універсітэт, свабодна гаворыць на іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіцца нанатэхналогіямі.
Рыгор Рэлес
Рыго́р (Гірша) Льво́віч РЭЛЕС (23 красавіка 1913, Чашнікі, цяпер Віцебская вобл. — 17 верасня 2004) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на ідыш і рускай.
Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1937—1941 г. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. — у Савецкай Арміі, з 1942 г. — адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель». У 1945—1947 г. — літработнік рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька». У 1947—1973 г. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах пад Мінскам.
Дэбютаваў у друку ў 1931 г. у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). Аўтар зборнікаў вершаў на ідыш «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941), кнігі апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог» (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979). Пастаянна друкаваўся ў яўрэйскім часопісе «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква). У перакладзе на беларускую мову выйшла аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» (часопіс «Полымя», 1955), кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961); на рускую — «Стихи» (Масква, 1974).
Давід Сарноў
Даві́д Сарно́ў (па-англійску: David Sarnoff, па-руску: Дави́д Сарно́в, Дэ́вид Сарно́фф; 27 лютага 1891 — 12 снежня 1971) — амерыканскі сувязіст і бізнесмен беларускага яўрэйскага пахождання, адзін з заснавальнікаў радыё і тэлевяшчання ў ЗША.
Нарадзіўся ў мястэчку
Вузляны Ігуменскага павета Мінскай
губерні (цяпер вёска Вузляны
Пухавіцкага раёна Мінскай
Хаім Суцін (13 студзеня 1893, Смілавічы — 9 жніўня 1943) — французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту.
Пачатковыя ўрокі жывапісу атрымаў у Мінску, пазней у Вільні. З 1913 года да смерці жыў у Парыжы (за выняткам 1919—1922 гадоў, якія правёў ва Усходніх Пірэнеях), быў блізкім сябрам Марка Шагала і А. Мадыльяні.
Яго творам, напісаным пераважна паміж 1920—1929 гадамі, уласцівыя глыбока індывідуальныя бачанне свету і тэхніка. Характэрныя наўмысныя скажэнні, ахвяраванне кампазіцыяй і вымалёўкай дэталей дзеля раскрыцця ўнутранай сутнасці прадметаў і з'яў. Карыстаўся інтэнсіўнай, часта падкрэслена пачварнай каляровай палітрай. Партрэты пекараў, слуг, прыбіральшчыкаў — бязлітасныя псіхалагічныя характарыстыкі («Кандытар», 1922); нацюрморты (большая частка створаная ў 1924—1927), як правіла, прадстаўляюць мяса, бітую птушку, дзічыну, рыбу на розных стадыях разлажэння — «Курыца і таматы» (1924), «Гавяжая туша» (1925); трывожныя пейзажы з бягучымі аблокамі і нахіленымі дрэвамі («Злавесная вуліца», каля 1921). Часта перарабляў ці знішчаў свае раннія працы і амаль нічога не маляваў пасля 1930.
Восіп Цадкін
Восіп Цадкін — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.
Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці - Сафі Лестэр - паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905-1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). Зблізіўся з Апалінэрам, Брынкушы, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913-1914). У 1914-1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.
Марк Шагал
Марк Шагал (7 ліпеня 1887, Віцебск
— 28 сакавіка 1985), беларускі (у той
час тэрыторыя Расійскай
Навукоўцы
Жарэс Іванавіч Алфёраў — фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000), Віцебск.
Навум Ільіч Ахіезар — матэматык, Чэрыкаў.
Ісай Шур — нямецка-ізраільскі матэматык, Магілёў.
Оскар Зарыскі — амерыканскі матэматык, Кобрын.
Леў Выгоцкі — савецкі псіхолаг, Орша.
Сяймур Любецкі — савецкі самалётны і ракетны інжынер, Слуцк.
Сямён Косберг — савецкі інжынер, Слуцк.
Ізраіль
Шымон Перэс — прэм'ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1994), Вішнева.
Хаім Вейцман — першы прэзідэнт Ізраіля, вынаходнік сінтэтычнага ацэтону, Моталь.
Менахем Бегін — прэм'ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1978), Брэст.
Іцхак Шамір — прэм'ер-міністр Ізраіля (1984—1985, 1988—1990), Ружаны.
Зераг Вархафтыг — ізратльскі юрыст, палітык і рабін, Ваўкавыск.
Расійская імперыя і СССР
Геся Міраўна Гельфман — руская рэвалюцыянерка, народаволец, Мазыр.
Пісьменнікі
Айн Рэнд — амерыканская пісьменніца і філосаф, стваральніца філасофскага напрамку аб'ектывізму, бацька з Брэсту.
Карлас Шэрман — беларуска-ўругвайскі пісьменнік і перакладчык, бацька з Заходняй Беларусі.
Змітрок Бядуля — беларускі паэт, вёска Пасадзец, Лагойскі раён.
Іцхак Бярковіч — ізраільскі пісьменнік, Слуцк.
Мендэле Мойхер-Сфорым — пісьменнік, Капыль.
Імануіл Вялікоўскі — урач, псіхааналітык, стваральнік нетрадыцыйных тэорый у галіне геалогіі і астраноміі, аўтар «рэвізіянісцкай храналогіі», Віцебск.
Давід Пінскі — амерыканскі і ізраільскі пісьменнік, Магілёў.
Леон Кобрын — драматург, пісьменнік і перакладчык, Віцебск.
Морыс Рафаэль Коэн — філосаф, Мінск.
Рыгор Рэлес — пісьменнік і паэт, Чашнікі.
Журналісты
Лары Кінг — амерыканскі тэлежурналіст, яўрэйскія бацькі з Беларусі.
Юджын Лаёнс — амерыканскі журналіст і пісьменнік, Вёска Вузляны.
Гісторыкі
Сямён Маркавіч Дубноў — яўрэйскі гісторык, Мсціслаў.
Лазар Гулковіч — іудаік, каля Навагрудка.
Аўрам Якаўлевіч Гаркаві- гісторык, Навагрудак.
Сямён Акімавіч Ан-скі — этнограф яўрэяў, Чашнікі.
Кампазітары і музыкі
Ірвінг Берлін — амерыканскі кампазітар, Магілёў.
Аркадзь Духін — ізраільскі спявак, аўтар песень і музычны прадзюсар, Бабруйск.
Аляксандр Мікалаевіч Уман (Бабруйск) і Ігар Міхайлавіч Бортнік (Мінск) - гурт Бі-2.
Мастакі
Марк Шагал — мастак, Віцебск.
Восіп Цадкін — французскі скульптар, Віцебск (бацька яўрэй).
Міхаіл Кікоін — мастак, Гомель альбо Рэчыца.
Бэла Розенфельд — жонка Марка Шагала, Віцебск.
Антуан Пеўзнер — скульптар, Клімавічы.
Пінхус Крэмень — мастак, Жалудок.
Хаім Саламонавіч Суцін — мастак, Смілавічы.
Бізнесоўцы
Майкл Маркс — сузаснавальнік Marks & Spencer, Слонім.
Луіс Барт Маер — сузаснавальнік MGM, Мінск.
Ральф Лорэн — мадэльер,
сын беларуска-яўрэйскіх
Іда Розенталь — заснавальніца Maidenform Brassieres, Мінск.
Давід Сарноў — кіраўнік RCA, вёска Вузляны, Пухавіцкі раён.
Рэлігійныя лідары
Ёсеф Доў Салавейчык — рабін, Пружаны.
[правіць]
Спартсмены
Барыс Абрамавіч Гельфанд — шахматыст, Мінск.
Юрый Форман — ізраільскі і амерыканскі баксёр, Гомель.
Віктар Маркавіч Міхалеўскі — шахматыст, Гомель.
Іншыя
Кірк Дуглас — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, бацькі з Гомеля.
Эліэзер Бен-Ягуда — ізраільскія лінгвіст, бацька сучаснага іўрыту, вёска Лужкі, Шаркаўшчынскі раён.
Заір Ісакавіч Азгур
Нарадзіўся ў яўрэйскай
сям'і ў вёсцы Маўчаны
Сярод твораў: партрэты герояў
Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна,
А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага,
Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К.
Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў
айчыннай і сусветнай культуры Ф.
Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай,
Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага,
Р. Тагора, Лу Сіня, У. Уітмена, кіраўнікоў
камуністычнай і рабочай
Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску.