Нацыянальныя меншасці на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 11:41, доклад

Краткое описание

Нацыянальныя меншасці — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ЯУРЭ́І.docx

— 64.47 Кб (Скачать документ)

Ужо з сярэдзіны ХIХ  ст. яўрэі складалі да паловы і больш  рамеснікаў рэгіёна. 40-50% яўрэйскага насельніцтва Мінскай губерні складалі рамеснікі. У Ашмянах амаль усе рамеснікі (213 чал.) былі яўрэямі. У адносінах  да агульнай колькасці рамеснікаў у  Мінскай губерні ў канцы ХIХ  ст. яўрэі складалі больш 75% . Большую  частку беларускіх яўрэяў у канцы ХIХ ст. складалі рамеснікі. Сярод іх у Мінскай губерні першае месца займалі краўцы і шаўцы (50%). У кнізе А. П. Субоціна „У мяжы яўрэйскай аселасці” (1888) ёсць такія радкі: „Раніцай мы  пад’ехалі да губернскага горада Мінска. Горад гэты — даволі важны цэнтр у мяжы яўрэйскай аселасці; у Мінскай губерні лічыцца больш 200 тыс. яўрэяў, або каля 1/20 усёй іх колькасці ў Расіі, а ў самым горадзе з 70 тыс. жыхароў — каля 50 тыс. яўрэяў, так што ў гэтых адносінах Мінск уступае толькі Вільні, Адэсе і Бярдзічаву, калі не лічыць Варшавы, дзе становішча яўрэяў і самы побыт іх мае іншы характар.  (...) У Мінску ўсяго 3 рускія крамы; у самай значнай прадаюцца маскоўскія і іванаўскія паркалі, пецярбургскія і беластоцкія сукны, тульскія самавары, гармоніі,  іконы, хамуты  (...) у яўрэйскіх гарадах, нават на самых ускраінах, можна купіць усё неабходнае, не аддаляючыся ад сваёй вуліцы.  (...) Гандаль часткова падтрымліваюць самі яўрэі, якія купляюць нямнога гарэлкі на шабас; але порцыя, купляемая імі для свайго сямейства, паказалася б нікчэмнай любому рускаму просталюдзіну, які выпівае за адзін прысест больш, чым дзесяць яўрэяў за тыдзень. (...) У 1886 г. па ўсёй Мінскай губерні лічылася 1 630 піцейных устаноў, з іх 1 548, або 95%, фактычна былі ў руках яўрэяў. Яшчэ ў 40-х гадах ХIХ ст. смяротнасць сярод беларускіх яўрэяў была вышэй, чым у прадстаўнікоў іншых нацый: паміраў адзін яўрэй з васемнаццаці. Са статыстычных даследаванняў Заблоцкага бачна, што ў праваслаўнага насельніцтва „мяжы аселасці” яўрэяў смяротнасць за 1844-1847 гг. павялічылася ў параўнанні са смяротнасцю папярэдняга чатырохгоддзю (1840-1843 гг.) у сярэднім  а 17,75%. У яўрэяў жа яна ўзрасла на 37%, гэта значыць удвая больш, чым у хрысціян18. Вось што пісаў гісторык  і этнограф П. В. Баброўскі па гэтаму поваду аб Гродне: „Яшчэ больш паспяхова смяротнасць дзейнічае на скучаныя брудныя домікі, у якіх жывуць яўрэі, якія складаюць 1/8 насельніцтва губерні. Вобраз жыцця яўрэяў

таксама рыхтуе шчодрае жніво  для заўчаснай смерці (...)  смяротнасць  у гарадах Гродзенскай губерні (дзе яўрэі складаюць большую частку насельніцтва),  паколькі яна абумоўліваецца  прыроднымі прычынамі, у 8 раз большая, чым у паветах”19. Адсюль вынікае, штобольшасці беларускіх яўрэяў жылося намнога больш цяжка, чым прыгонным сялянам. Па даных усерасійскага перапісу 1897 года на беларускіх землях пражывала 915 тыс. яўрэяў  або 13,7% усяго насельніцтва пяці беларускіх губерняў. У гарадах і мястэчках Беларусі яўрэі складалі 55,9% насельніцтва, у тым ліку ў гарадах — 53,9%, а ў мястэчках —58,9% усяго насельніцтва. Характарызуючы асаблівасці складу гараджан у 60-я гады ХIХ —пачатку ХХ стагоддзя, беларускі гісторык Захар Шыбека прыйшоў да наступнай  высновы: „Прыведзеныя факты пацвярджаюць небеларускасць мясцовых гарадоў. Па сваім нацыянальным складзе яны былі яўрэйска-рускімі. Беларусы не пачуваліся там гаспадарамі”. Нягледзячы на шматвяковае сумеснае жыццё з беларусамі, яўрэі Беларусі захавалі  традыцыйны ўклад жыцця, абшчыннае ўладкаванне, уяўляючы сабой у той жа час асобую субкультуру, асаблівы тып асобы. Першая  і характэрная рыса — больш высокае агульнае развіццё, больш  высокі ўзровень пісьменнасці. Афіцыйная гістарыяграфія вызначае агульную пісьменнасць па Беларусі ў 1897 г. у 20,5%. Але пісьменныя сярод беларусаў складалі 14%, а сярод яўрэяў — 42%. І гэта пісьменныя па-руску. А пісьменных па-яўрэйску (на  ідыш  і іўрыце) было, безумоўна ўдвая больш. Яўрэй  заняты ў найбольш шкоднай вытворчасці і працуе па 14-16 гадзін у суткі. Калі ён страчвае працу або не атрымаў новых заказаў, не адчайваецца, усаджвае жонку і дзяцей на павозку  і адпраўляецца ў бясконцае падарожжа па глухіх вёсачках, начуючы ў лясах і на палях, без асобай упэўненасці атрымаць хоць нейкую работу. У любую пару года яўрэй бадзяецца з корабам праз плячо, наймаецца на выпадковыя сельскагаспадарчыя работы, разам з беларускімі мужыкамі валіць лес  і сплаўляе плыты, гуляе на вясковых вяселлях, выконвае абавязкі гандлёвага пасрэдніка, аказвае дробныя паслугі, зазывае ў гасцініцы, падносіць рэчы, выконвае розныя часовыя работы, так званыя „лятучыя” зарабаткі. На працягу ХVII-ХIХ стагоддзяў Беларусь была адным з буйных цэнтраў яўрэйскай вучонасці. Самая старажытная ешыва на Беларусі ўзнікла ў першай палове ХVI cт. у Брэсце  і была заснавана Саламонам Лурыя. Вялікую папулярнасць мелі ешывы  ў Валожыне, Міры, Лідзе, Слоніме, Слуцку, Радуні, Любавічах. У 1783 годзе ў Шклове, а ў 1788 годзе ў Гродне былі створаны першыя ў Беларусі яўрэйскія друкарні. На беларускай зямлі нарадзіліся і жылі дзесяткі таленавітых яўрэйскіх празаікаў  і паэтаў. Так, у Капылі  нарадзіўся выдатны яўрэйскі пісьменнік — „дзядуля яўрэйскай літаратуры” Мендэле Мойхер-Сфорым (Шолам-Якаў Абрамовіч) (1836-1917). Дзяржаўныя школы для яўрэяў сталі адкрывацца з 1847 года. Эканамічнае, палітычнае і правовое бяспраўе яўрэяў у царскай Расіі, рост дзяржаўнага антысемітызму падштурхоўвалі адну частку беларускіх яўрэяў да актыўнага ўдзелу ў народніцкім  і рэвалюцыйным руху, а другую частку — у сіянісцкім руху. Беларускія яўрэі прынялі актыўны ўдзел у стварэнні і дзейнасці Бунда і РСДРП.

Такім чынам у другой палове ХIХ ст.  яўрэі складалі самую  вялікую нацыянальную меншасць на тэрыторыі  Беларусі. Асноўная маса беларускага яўрэйства марнела, жыла ў велізарнай беднасці, якую можна параўнаць толькі што са становішчам вечнага гаротніка-беларуса. Яўрэі ўнеслі значны ўклад у развіццё эканомікі, навукі  і культуры Беларусі. Нягледзячы на выхад шэрагу  публікацый па гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі ў другой палове ХIХ стагоддзя, гэта тэма патрабуе больш усебаковага і падрабязнага даследавання.

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Расія; Псеўданімы: Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля) — беларускі паэт і празаік.

Нарадзіўся ў небагатай  яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў  арандатарам, дробным гандляром, любіў  музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. Яшчэ хлопчыкам З. Бядуля складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва».

 

Жарэ́с Іва́навіч  Алфёраў (нарадзіўся 15 сакавіка 1930, Віцебск) — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. З'яўляецца дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў 2002 годзе. Да 2006 года ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі.

Менахем Вульфавіч  Бегін (16 жніўня 1913, Брэст — 9 сакавіка 1992, Тэль-Авіў) — палітычны дзеяч Ізраіля, сёмы прэм'ер-міністр Ізраіля з чэрвеня 1977 па 1983, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978, разам з Анварам Садатам). У 1940-х гадах кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі Іргун.

Нарадзіўся ў сям'і  сакратара Брэст-літоўскай яўрэйскай  абшчыны, адным з першых у горадзе, хто далучыліся да сіянізму. Скончыў у Брэсцкую яўрэйскую рэлігійную школу, затым дзяржаўную гімназію (1931) і паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1935 са ступенню магістра права.

 

Бэла Розенфельд

Бэла Розенфельд (руск.: Бэлла Розенфельд-Шагал, 2 снежня 1889, Віцебск — 2 верасня 1944 Нью-Ёрк) — жонка мастака Марка Шагала, пісьменніца. Паходзіла з заможнай яўрэйскай сям'і, была восьмым дзіцем. Бацькі трымалі ювелірную краму. У 1909 годзе ў гасцях сваёй сяброўкі Тэі Брахман Бэла пазнаёмілася з маладым мастаком Маркам Шагалам. Бэла ўбачыла ў ім талент і цвёрдасць духу. Пазней ён пісаў: «Доўгія гады яе каханне асвятлялі ўсё, што я рабіў». Пасля вяртання М.Шагала з Парыжа, 25 ліпеня 1915 года яны ажаніліся. Бэла стала першай жонкай і музай мастака.

Бельскія, партызаны

Бе́льскія — чатыры браты (Туўя, Асаэль, Зусь и Арон), стварыўшыя падчас вайны Другой сусветнай вайны на Беларусі яўрэйскі партызанскі атрад.

Хаім Вейцман

Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ויצמן; англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, мяст. Моталь, цяпер Іванаўскі р-н — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.

Быў трэцім дзіцём у сям'і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[1] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча. Вучыўся ў Германіі, У 1901—1904 выкладаў ў Жэнеўскім універсітэце, у 1904-1919 працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920-1931 і 1935-1946 Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-я пераехаў у Палестыну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. У 1948 абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993, таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.

 

Леў Выгоцкі

Леў Сямёнавіч Выгоцкі (першапачатковае імя — Леў Сімхавіч Выгодскі; 5 (17) лістапада 1896, Орша — 11 чэрвеня 1934, Масква) — савецкі псіхолаг, заснавальнік культурна-гістарычнай школы ў псіхалогіі.

Леў Сімхавіч Выгодскі (у 1917 і 1924 гадах змяніў імя па бацьку і прозвішча) нарадзіўся 5 (17) лістапада 1896 года ў горадзе Орша другім з васьмярых дзяцей у сям'і намесніка кіраўніка Гомельскага аддзялення Злучанага банка, выпускніка Харкаўскага камерцыйнага інстытута, купца Сімхі (Сямёна) Якаўлевіча Выгодскага (пам. 1931) і яго жонкі Цылі (Цэцыліі) Майсееўны Выгодскай. Яго адукацыяй займаўся прыватны настаўнік Шолам (Саламон) Мардухавіч Ашпіз (Аспіз, 1876 -?), вядомы выкарыстаннем так званага метаду сакратычнага дыялогу і удзелам у рэвалюцыйнай дзейнасці ў складзе гомельскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.Вучнем Выгоцкага з'яўляўся Аляксандр Раманавіч Лурыя.

Кірк Дуглас

Кірк Ду́глас (англ.: Kirk Douglas; сапраўднае Ісур Данілавіч Дземскі, нарадзіўся 9 снежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў. Сын Гершэля Дземскага і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. У 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы

 

Оскар Зарыскі

Оскар Зарыскі (сапраўдныя імя  і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ. Oscar Zariski; 24 красавіка 1899, Кобрын - 4 ліпеня 1986, Бруклайн, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык.Бацькі - Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаўм. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі - Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноваў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна). Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981.Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).

 

Міхаіл Кікоін

Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892 — 4 лістапада 1968) — беларускі і французскі мастак.

Нарадзіўся ў Гомелі (паводле іншых дадзеных у Рэчыцы).

Вучыўся ў «Малявальнай школе  мастака Кругера» ў Мінску, Віленскай  мастацкай школе. З'ехаў у Парыж  у 1912. Удзельнічаў у выставах Парыжскага Салону. Першыя персанальныя выставы прайшлі ў 1920 і 1924. Творы былі прадстаўлены на выставы сучаснага французскага мастацтва ў Маскве ў 1928.

Мастак Парыжскай школы.

Памёр у Парыжы ў сваёй  студыі.

 

Лары Кінг

Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві  Зайгер (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоў «Larry King Live», нязменным вядучым якога з'яўляўся з 1985 па 2010 год.

За сваю кар'еру ён правёў больш за пяцьдзясят тысяч інтэрв'ю  з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі  і іншымі знакамітасцямі. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі 'Эмі', двухразовым  лаўрэатам прэміі Пібадзі і дзесяціразовым прызёрам прэміі 'Cable ACE'.

Бацькі Лары - Джэні і  Эдзі Зэйгер, - яўрэі, якія эмігравалі з  Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям'і нарадзіўся яшчэ адзін сын -Марці.

Пачынаў працаваць бармэнам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе  працаваў прыбіральшчыкам у офісе  радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар'ера ў  СМІ.

Восем разоў быў жанаты на семярых жанчынах. У 1997 годзе, разам  з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі  Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты  ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным хуткім закрыцці свайго шоў. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.

 

Ральф Лорэн

Ральф Лорэн (англ.: Ralph Lauren; імя пры нараджэнні Ральф Ліўшыц, англ.: Ralph Lifshitz; 14 кастрычніка 1939, Бронкс, Нью-Ёрк) — амерыканскі мадэльер і бізнэсмэн, удастоены Саветам дызайнераў ЗША тытула «Легенда моды».

Ральф Лорэн нарадзіўся ў Бронксе. Сусед Кельвіна Кляйна. Выхадзец з сям'і габрэйскіх імігрантаў з Беларусі. Яго бацькі Франк Ліўшыц (з Пінска) і Фрэйдл Котляр (з Гродна).

У 1967 годзе ён заснаваў кампанію Polo Ralph Lauren і ў 1968 годзе ўжо выпусціў сваю першую мужчынскую калекцыю адзення прэт-а-партэ. Нязмушаны стыль мадэльера, увабраў ў сябе культуру амерыканскага захаду, хутка зрабіў Ральфа Лорэна знакамітым.

У 2011 году амерыканскі часопіс Forbes ацаніў стан Ларэна ў 7.5 мільярда долараў ЗША і ўключыў яго ў рэйтынг самых багатых людзей свету пад нумарам 122.[1]

 

Луіс Барт Маер, сапр. Лазар Маер (4 ліпеня 1882 Мінск - 29 кастрычніка 1957 Лос-Анджэлес) – амерыканскі прадпрымальнік, прадзюсар, адзін з заснавальнікаў і да 1951 г. віцэ-прэзідэнт галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer. Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. У малым узросце разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Тут закончыў пачатковую школу, далей працаваў, як і бацька прыбіральнікам. У 1907 г. купіў кінатэатр, а ўжо ў 1915 г. з'яўляўся ўладальнікам сеткі кінатэатраў Louis B. Mayer Pictures.

У 1924 г. разам з Голдвінам  і Лоўвенам заснаваў Metro-Goldwyn-Mayer, а ў 1927 г. належыў да заснавальнікаў амерыканскай кінапрэміі Кінапрэмія Оскар. У 30-х і 40-х гадах быў адным з самых багатых людзей Амерыкі.

 

Мендэле Мойхер-Сфорым

Мендэле Мойхер-Сфорым (ідыш מענדעלע מוכר ספרים — «Мендэле-Кніганоша», «Мендэле-гандляр кніжкамі», сапраўднае імя — Шолам-Янкеў (Шолам-Якаў) Бройдэ, па пашпарце Саламон Майсеевіч Абрамовіч, 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836), Капыль, Мінская вобласць — 25 лістапада (8 снежня) 1917, Адэса) — ​​выбітны яўрэйскі пісьменнік, лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш. Класік літаратуры на ідышы і на іўрыце. Быў настаўнікам у Яўрэйскім казённым вучылішчы.

Выступіў з публіцыстычнымі артыкуламі аб выхаванні і пераклаў на іўрыт натуральную гісторыю прафесара Ленца. Неўзабаве ён прыйшоў да пераканання, што да народа трэба звяртацца на народным мове, і пачаў пісаць амаль выключна на ідыш.

Велізарны поспех мела яго  аповесць «Кляча» (1873), дзе, пад выглядам няшчаснай, хворай, усімі гнанай клячы намаляваная жыццё расійскага яўрэйства, што прыгнятаецца ўрадавымі мерамі.

Информация о работе Нацыянальныя меншасці на Беларусі