Нацыянальныя меншасці на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 11:41, доклад

Краткое описание

Нацыянальныя меншасці — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ЯУРЭ́І.docx

— 64.47 Кб (Скачать документ)

ЯУРЭ́І (іўрыт: יְהוּדִים) —  этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб’яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іудзеямі.Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш. Асноўная рэлігія - іудаізм. У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989 — 111 тыс.).

Нацыянальныя меншасці —  нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі. У прынятай ААН у 1992 «Дэкларацыі правоў асоб, што належаць да нацыянальных ці этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей» абвешчаны іх правы на бесперашкоднае развіццё сваёй культуры, мовы і рэлігіі, стварэнне ўласных аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама магчымасць карыстацца ўсімі грамадзянскімі свабодамі без ніякай дыскрымінацыі і абмежавання. У Беларусі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей упершыню з'явіліся ў сярэднявеччы (пераважна ў 14-16 ст.), што было абумоўлена геапалітычным становішчам беларускіх зямель на скрыжаванні шляхоў паміж Польшчай і Расіяй, Украінай і Літвой, міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі кантактамі і г.д. Паводле перапісу 1989 у БССР пражывалі прадстаўнікі каля 100 нацыянальных меншасцей, яўрэяў (1,1%); Усе разам яны складаюць звыш 20% насельніцтва Беларусі.

Яўрэi

Яўрэi — старажытнейшы народ, патомкi iудзеяў, што жылi колiсь (яшчэ задоўга да новай эры) у Палесцiне, адкуль яны ў пачатку новай эры рассялiлiся па ўсяму беламу свету. 3 распадам Рымскай iмперыi яны апынулiся ў розных краiнах i размаўлялi на мове тых народаў, сярод якiх яны жылi, захоўваючы тым не меней свой самабытны культурна-бытавы ўклад. Аднак ужо ў XI ст. становiшча яўрэяў амаль паўсюдна пагоршылася. Абвастрылася канкурэнцыя памiж яўрэямi i неяўрэямi ў сферах гандлю i рамеснай вытворчасцi; яўрэйскiя гандляры адцяснялiся ад рынкаў збыту, расла напружанасць i у мiжэтнiчных адносiнах, што абярнулася рэлiгiйнымi ганеннямi. У час крыжовых паходаў пракацiлiся яўрэйскiя пагромы ў Германii i Францыi. У 1215 г. Латэранскi сабор зацвердзiў каставае адлучэнне яўрэяў ад хрысцiян i ўвёў асобны знак — шасцiканцовую зорку, якi павiнны былi насiць яўрэi на адзеннi.

Яўрэi сялiлiся пераважна у гарадах асобнымi кварталам (гета); у межах сваей абшчыны (кагалу) кожны лiчыўся паўнапраўным грамадзянiнам. Такая сiстэма арганiзацыi i самакiравання iснавала i на тэрыторыi Беларусi. Абшчына перыядычна выбiрала калегiю старшынь (парнэсiм) з сямi чалавек. Духоўнымi справамi займалася калегiя равiнаў (яўрэйскiх святароў) i дайянаў (суддзяў). Яўрэйскi суд (бетдзiн) вырашаў судовыя справы на аснове старажытнага звычаёвага права. Бадай, самым жорсткiм пакараннем было адлучэнне ад абшчыны (хэрэм). У аснове яўрэйскай рэлiгii — iудаiзму — ляжыць пакланенне адзiнаму Богу-тварцу, якi выбраў яўрэяў сярод iншых народаў у якасцi сваiх мiсiянераў i слуг; народ зносiцца з Богам з дапамогай пасрэднiкаў — прарокаў, галоўным прарокам лiчыцца Маiсей. Асноўны кодэкс жыцця для яўрэяў, якi рэгламентуе ўсе чалавечыя ўчынкi,— Талмуд.

У час ганенняў (канец XI — XIII ст.) яўрэi перасялялiся з Германii ў Польшчу. У першай палове XIV ст. яўрэi мелi свой гасцiнны двор у Вiльнi. Вiтаўт ахвотна запрашаў заможных яўрэяў на жыхарства.

Першыя яўрэйскiя абшчыны з'явiлiся у Брэсце i Гароднi. Масавая мiграцыя яўрэяў у Польшчу i на Беларусь пачалася ў канцы XV ст. пры Казiмiры Вялiкiм. Прыхiльнае стаўленне польскiх i лiтоўскiх улад тлумачыцца не толькi талерантнасцю i верацярпiмасцю, што панавалi ў гэтых краiнах, але i эканамiчнымi iнтарэсамi. Разам з яўрэйскiмi перасяленцамi тут асядалi i iх багатыя капiталы, наладжвалiся ажыўленыя гандлёва-эканамiчныя сувязi не толькi ў Лiтве i Польшчы, але i з многiмi еўрапейскiмi краiнамi, дзе гаспадарыў яўрэйскi капiтал, а манархi многiх еўрапейскiх краiн не раз звярталiся да яўрэйскiх банкiраў за грашовымi пазыкамi.

Аднак пераважная частка яўрэяў займалася дробным гандлем i рамяством. Асаблiва значная ўдзельная вага яўрэяў назiралася ў такiх рамёствах, як кушнерства, шавецкае, кравецкае, сталярна-мэблевае, апрацоўка каштоўных металаў. Даволi распаўсюджанымi былi прадпрымальнiкi розных рангаў — крамнiкi, шынкары, скупшчыкi, пасрэднiкi, так званыя фактары (давераныя асобы, слугi i саветнiкi ў паноў), дробныя лiхвяры, арандатары карчмы, млына, парома; пазней землеўласнiкi сталi здаваць яўрэям у арэнду за плату лясы i азёры.

Законы Вялiкага княства Лiтоўскага забяспечвалi яўрэям пэўныя прывiлеi — свабоду гандлю i прамысловых заняткаў, а таксама недатыкальнасць асобы i капiталаў. У гарадах i мястэчках для iх былi адведзены асобныя вулiцы, дзе дазвалялася будаваць дамы, прамысловыя памяшканнi, сiнагогi, уладкоўваць могiлкi. Аднак з пашырэннем уплыву яўрэйскiх капiталаў расла незадаволенасць мясцовых улад i мяшчан-хрысцiян. Гарадскiя магістраты iмкнулiся абмежаваць правы яўрэйскiх прадпрымальнiкаў, гандляроў, арандатараў. Цэхi-брацтвы вялi рашучую барацьбу супраць свабодных рамеснiкаў (партачоў) i iх гандлёвай дзейнасцi. Да iх далучалася i дробная павятовая шляхта.

У час казацкiх выступленняў (1648—1651) i акупацыi Беларусi маскоўскiм войскам (1654—1667) яўрэйскае насельнiцтва падвяргалася пагромам i падзяляла трагічны лес беларусаў.

Паводле старажытных канонаў  становiшча кожнага яурэя вызначаецца трыма акалiчнасцямi: паходжаннем, адукаванасцю i багаццем. Да багатых людзей яўрэi ставiліся з вялiкай пашанай: багацце не сорам; таму ўменне зарабляць вялiкiя грошы яны лiчылi праявай мудрасцi i Боскага промыслу. Яўрэi насiлi доўгi чорны сюртук (лапсярдак), падпяразаны шырокiм поясам, на галаве - цюбецейка (ярмолка). Ярмолка была абавязковым галаўным уборам у час малiтвы: рэлiгiя не дазваляе яўрэю вымаўляць імя Божае з непакрытай галавой. Да абрадавай вопраткi адносiцца кiцель - кашуля з доўгiмi рукавамi i шырокiм каўняром, якi дорыць нявеста свайму жанiху, калi выходзiць замуж. Ён адзяваецца толькi двойчы: у час жаніцьбы i пасля смерцi. Асобны старасвецкi стыль адрознiваў i традыцыйныя прычоскi.  Яўрэi адпускалi  пышныя  бароды,   разам з тым астрыгалi  на галаве валасы, пакiдаючы пры гэтым доўгiя пасмы (пэйсы)  на скронях.  Замужнiя жанчыны таксама стрыглi валасы, надзяваючы парык. Сiмвалам дзявочай годнасцi лiчылася каса, якую адразалi пасля замужжа («каб не спакушаць iншых мужчын»).

Пасля скасавання кагальнай  сiстэмы кiравання (1844) значная частка яўрэйскага насельнiцтва адказвалася ад ранейшых канонаў i засвойвала еўрапейскiя нормы гарадской культуры. У другой палове XIX ст. прыкметна павялiчылася колькасць яўрэйскага насельнiцтва ў Беларусi: у 1863 г. iх налiчвалася 350 тыс. чалавек, у 1897—890 тыс., у 1914 г.— 1250 тыс. Яўрэi займалi другое месца па колькасцi насельнiцтва ўслед за беларусамi, складаючы 14 %, а ў гарадах i мястэчках — 50—60 % жыхароў.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. была адменена мяжа аседласцi для яурэяў, i яны ў вялiкай колькасцi рассялiлiся па абшарах СССР, шмат iх пасялiлася ў Маскве i Санкт-Пецярбургу. Яны атрымалi тыя ж правы, што i астатняе насельнiцтва; у Беларусi яны мелi нацыянальна-культурную аўтаномiю (скасавана у канцы 30-ых гг.), на яўрэйскай мове (iдыш) выходзiлi газеты i часопiсы, працавалi тэатральныя групы, дзейнiчалi яўрэйскiя школы (у iх навучалася 6,4 % вучняў).

У час другой сусветнай вайны яўрэйскае насельнiцтва нанесла вялiкiя страты. У канцы 50-ых гг. доля яўрэяў сярод жыхароў Беларусi складала 1,8 %, Праўда, нельга не ўлiчваць, што ва ўмовах закрытага грамадства не усе яўрэi iмкнулiся засведчыць сваю нацыянальную прыналежнасць; расла колькасць мiжнацыянальных шлюбаў, нашчадкi яурэяў у гэтым выпадку часцей за ўсё запiсвалiся рускiмi цi беларусамi. Яўрэi па-ранейшаму пражывалi ў гарадах, шмат iх працавала ў савецкiх адмiнiстрацыйных, культурна-асветных i навучальных установах. Яўрэйская iнтэлiгенцыя вядома сваiмi плённымi дасягненнямi ў галiне культуры i навукi. У 80— 90-ых гг. у сувязi з нарастаннем негатыўных з'яў i крызiснай сiтуацыi у грамадстве шмат яўрэяў пакiнула СССР i эмiгрыравала ў Iзраiль, ЗША, Канаду, Францыю. Паводле перапiсу 1989 г., у Беларусi пражывала 112 тыс. яўрэяў (у 1979 г.—135 тыс.), 7,6% назвалi роднай мову сваей нацыянальнасцi.

Яўрэі Беларусі ў  другой палове ХІХ-пач XX стагоддзя

 

Што ўяўлялі сабой яўрэі Беларусі ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя? Параўноўваючы літоўскіх (а дакладней, літоўска-беларускіх — Э. І.) яўрэяў з польскімі, расійскімі, нямецкімі і аўстрыйскімі яўрэямі, вядомы беларускі і польскі гісторык і этнограф Адам Кіркор адзначаў: У этнаграфічных адносінах яўрэі Літоўскага Палесся маюць шмат агульнага, як па характару, душэўных уласцівасцях і якасцях, так і па норавах і звычаях, з усімі яўрэямі ў Царстве Польскімі ў Расіі і нават з германскімі і аўстрыйскімі, асабліва ў землях былога Царства Польскага. Нам, аднак, здаецца, што літоўскія яўрэі лепш, высакародней усіх іншых. Адносіны іх да мясцовага насельніцтва бліжэй, чым у іншых краінах. Добрыя, высакародныя рысы характару літоўскіх яўрэяў апісвалі самыя славутыя з навейшых польскіх пісьменнікаў: Міцкевіч, Крашэўскі, Каржанеўскіі інш. Адметнаю рысаю тутэйшых яўрэяў з’яўляецца любоў да радзімы. Месца, дзе ён нарадзіўся, дзе жылі і памерлі яго бацькі, робіцца яму дарагім, запаветным і нават бачная карысць ад перасялення, якая абяцае нажыванне, палепшанне побыту, не могуць яго прымусіць пакінуць роднае папялішча. (...) Мы ведаем многіх яўрэяў у розных месцах былой Польшчы і крыўдзіць іх не маем намеру, але такіх яўрэяў,  як у Літве, мы не ведаем: яны лепш, цяплей, высакародней іншых. (...) Аб выдатных здольнасцях літоўскіх яўрэяў у навуках і мастацтвах гаварыць нечага: яны гэта даказалі на справе. ”У 1863 годзе працэнтныя адносіны яўрэяў да ўсяго насельніцтва губерняў складалі: у Віленскай губерні — 11,6%, Віцебскай — 9,1%, Гродзенскай — 11,1%, Мінскай — 9,8%, Магілёўскай — 13,3%, а ўсяго ў пяці губернях — 11%2 . У 1864 годзе ў Віленскай губерні пражывала 102 тыс. душ яўрэйскага насельніцтва, у Віцебскай — 68 тыс., Гродзенскай — 80 тыс., Мінскай — 103 тыс. і ў Магілёўскай — 120 тыс. Колькасць яўрэяў у гарадах Беларусі ў гэты час хісталася ад 45% да 70%. Сумна вядомыя „Часовыя правілы” ад 3 мая 1882 года праіснавалі да сакавіка 1917 года, калі ў ліку больш чым 150 нарматыўнаправавых актаў і распараджэнняў, якія абмяжоўвалі правы яўрэяў ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця, былі адменены Часовым урадам. Яны знамянавалі сабой канец эпохі ліберальных рэформ 1850-1870-х гадоў, якія хоць як бы аблегчылі цяжар сярэднявечных нацыянальных  абмежаванняў, далі свабоду перасоўвання і выбар месца жыхарства купцам 1-й гільдыі, асобам з вышэйшай адукацыяй і рамеснікам пэўных спецыяльнасцей. Дзеці яўрэяў атрымалі доступ ва ўсе вучылішчы, гімназіі, універсітэты і г.д. Згодна з „Часовымі правіламі” ад 3 мая 1882 г. яўрэяў высылаюць са сталіц і губернскіх цэнтраў у „межы аселасці”, ствараюць як бы другую „мяжу аселасці”, забараняючы  ім зноў сяліцца па-за гарадамі і мястэчкамі, будаваць дамы на новых вуліцах, перасяляцца з адной вёскі ў другую. Ім забаранялася арандаваць і купляць зямлю, будаваць прадпрыемствы па-за гарадскімі пасяленнямі, мець вінакурні. Яўрэяў-каланістаў пераводзілі ў мяшчанскае саслоўе, пераўтваралі мястэчкі ў пасяленні і т.п.

Гэтыя ж „Правілы” пазбаўляюць  яўрэяў доступу да адукацыі, уводзячы так званыя „працэнтныя нормы”, права займаць грамадскія пасады, працаваць у шэрагу галін народнай гаспадаркі.

Затым быў выдадзены „высачайшы загад” ад 29 снежня 1887 г., які канчаткова закрыў для яўрэяў магчымасць свабоднага пасялення ў сельскіх мясцовасцях, высялення іх з пагранічнай 50-вёрстнай паласы, уведзена вінная манаполія. Менавіта ў мэтах прававога абмежавання яўрэйскага насельніцтва многія ліберальныя рэформы 1860-1870-х гадоў уводзіліся на

Беларусі са значным спазненнем. Так, земская рэформа была здзейснена тут амаль праз паўстагоддзя і то толькі ў трох губернях з пяці. Шырокае чыгуначнае будаўніцтва нанесла істотны ўрон  яўрэйскаму рамізніцтву і дробнаму гандлю. Такім чынам, меры царскага ўраду ў 1880-1890-я гады заперлі яўрэяў у гарады і мястэчкі „межы аселасці”, пазбавілі грамадзянскіх правоў, выцеснілі з многіх сфераў іх спрадвечнай эканамічнай дзейнасці, рэзка абвастрыўшы сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця падаўляючай большасці яўрэйства Расійскай  імперыі ў цэлым і яўрэйства Беларусі ў прыватнасці. Значнай была роля яўрэяў ў развіцці гандлю, прамысловасці і рамёстваў на беларускай зямлі. У цэлым па Беларусі ў канцы ХIХ ст. пераважалі купцы-яўрэі. У губернях іх было 87,9 %, у гарадах —87,8%, у паветах —  88,5%. Большасць купцоў-яўрэяў пражывала ў Магілеўскай (30,3%)  і Мінскай  (29%) губернях3. У дзесяці беларускіх гарадах з 42 (Бабінавічы, Гарадок, Друя, Клімавічы, Копысь, Лепель, Нясвіж, Пружаны, Слуцк  і Радашковічы) жылі толькі  купцы-яўрэі4. Колькасць купцоў-яўрэяў у Мінскай  губерні пастаянна ўзрастала. Калі ў 1876 г. пасведчанні купцоў першай і другой гільдыі былі выдадзены 252 яўрэям, што складала 90% усіх купцоў губерні, то ў 1880 г. — ужо 366 (98%), у 1884 г. — 519 (83%), а ў 1886 г. — 563 яўрэям  (88%). Праўда, у наступныя гады працэнт  купцоў-неяўрэяў некалькі вырас. Калі ў Мінску і Мінскім павеце налічвалася адпаведна 168 і 87 купцоў-яўрэяў (88% усіх купцоў), то ў Пінску жыло 55 купцоў (84%), а ў астатніх паветах Мінскай губерні —253 (89%). Сярэднегадавы абарот купца-яўрэя Мінскай губерні складаў 15 800 рублёў, а купца-неяўрэя — 11 300 рублеў.

У 1862 г. у Гродне было адчынена самае буйнае прадпрыемства тытунёвай прамысловасці на Беларусі — тытунёвая фабрыка, якая належыла камерсантам Ёселю Лейбавічу Шарашэўскаму і Файвелю Шабшалевічу Русоце. Вось як апісвае дзейнасць гэтай фабрыкі Т. Нікіціна: „Тытунёвая фабрыка  акцыянернай  кампаніі Шарашэўскага перапрацоўвала сыравіну з Расіі, Крыма, Украіны і табаку вышэйшых гатункаў з Амерыкі. Склады гатовай прадукцыі кампанія ўтрымлівала ў Дзвінску, Лодзі, Варшаве. На ўсерасійскай выставе 1882 года ў Маскве  прадукцыя гродзенскіх тытунёўшчыкаў была ўзнагароджана срэбраным медалём”. Сярод унікальных прадпрыемстваў, належыўшых яўрэям, манапалістам на ўсерасійскім рынку была карандашная фабрыка ў Гродне . Гэта была адна з чатырох фабрык, якія існавалі ў той час у Расійскай імперыі. Буйнейшы ў дарэвалюцыйнай Беларусі машина будаўнічы  і чугунна-медна-металургічны завод  (Кашарскі) быў заснаваны на базе невялікай кузні прадпрымальнікам Н. Я. Якабсонам у 1881 г. на Кашарскай плошчы Мінска Другім па велічыні сярод прадпрыемстваў папяровай прамысловасці была фабрыка ў Шклове. Адным з буйнейшых прадпрыемстваў  тэкстыльнай прамысловасці Расіі была тэкстыльная фабрыка акцыянернага таварыства „Дняпроўская мануфактура” ў мястэчку Дуброўна. Разглядаючы перыяд другой  паловы ХIХ ст. можна адзначыць, што фактычна яўрэі буйным капіталамі не валодалі наогул. У крыніцах часта сцвярджаецца, што „заможныя людзі — адзінкі”. Да іх можна аднесці  ў тытунёвай вытворчасці Шарашэўскіх, у шчаціннай — Сабалевічаў, у машынабудаванні — Якабсона і Ліфшыца, у шпалернай — Кантаровіча. Калі ўзяць прамысловасць, то тут буйная буржуазія складала не больш 0,7%.

Информация о работе Нацыянальныя меншасці на Беларусі