Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 01:03, контрольная работа
Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаўнае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.
Па шляху нацыянальнага аб’яднання. Першае і другое ўзбуйненне БССР
Усталяванне аднапартыйнай сістэмы
Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
На далучаных тэрыторыях разгарнулася работа па ўліку нацыянальнага складу насельніцтва. Аб памерах нацыянальнага нігілізму, які ахапіў мясцовых жыхароў, сведчылі шматлікія факты, калі сяляне на пытанне аб нацыянальнасці катэгарычна заяўлялі: "Мы не беларусы — мы тутэйшыя". Пасля ўдакладнення нацыянальнага складу насельніцтва разглядалася перспектыва адкрыцця школ. Іх беларусізацыя вялася паступова, пачынаючы з пачатковых класау. Да 1927 г. ва ўсіх школах выкладанне вялося на беларускай мове.
Пасля далучэння ў снежні 1926 г. яшчэ двух паветаў — Гомельскага і Рэчыцкага ЦВК БССР прыняў пастанову "Аб парадку беларусізацыі ўстаноў і арганізацый Гомельскай акругі" (лістапад 1927 г.). Прадугледжвалася перавесці ўсе адміністрацыйныя ўстановы на беларускую мову да 1 ліпеня 1929 г. Трохгадовы тэрмін быў вызначаны для беларусізацыі ўстаноў сацыяльнага выхавання, палітычнай і прафесіянальнай асветы. [12, с. 213]
Па меры асэнсавання складанасці ажыццяўлення працэсаў нацыянальна-культурнага дзяржаўныя ўлады пайшлі на тое, каб ажыццяўляць супрацоўніцтва ў развіцці эканомікі, навукі, культуры Беларусі з інтэлігенцыяй, якая знаходзілася ў эміграцыі. Важную ролю ў гэтым адыграла прынятая 11 ліпеня 1923 г. сумесная пастанова ЦВК СССР і ЦВК БССР аб абвяшчэнні амністыі для шэрагу катэгорый асоб:
1. Удзельнікам антысавецкіх
нацыянальных беларускіх аб'
2. Усім беларускім
палітычным і культурным
3. Былым сябрам партыі беларускіх эсэраў і іншых партый, хто публічна аб'явіў аб сваім выхадзе з партыі і лаяльнасці да савецкай улады.
Яшчэ да выхаду гэтай пастановы ў жніўні 1922 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну адзін з актыўных дзеячаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) і ўрада БНР А.А.Смоліч (1891 - 1938). Спачатку ён ўзначальваў планава-эканамічны аддзел наркамата земляробства БССР, а з 1926 г. працаваў намеснікам старшыні Інстытута беларускай культуры. На гэтай пасадзе ён унес значны ўклад у развіццё айчыннай навукі.
У кастрычніку 1923 г. вярнуўся ў Мінск пісьменнік Максім Гарэцкі (1893 — 1939). Умовы для далейшага вяртання на радзіму прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі стварылі рашэнні Беларускай канферэнцыі дзеячаў БНР (кастрычнік 1925 г.). Яна прыняла рашэнне спыніць барацьбу супраць савецкай улады, зыходзячы з таго факта, што БССР з'яўляецца адзіным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго самабытнай культуры. Пайсці на такі рашучы крок маглі толькі людзі, моцна адданыя высакародным нацыянальным ідэалам свайго народа. Адпаведныя пастановы бюро ЦК КП(б)Б і ўрада рэспублікі, прынятыя пасля канферэнцыі, дазволілі вярнуцца на Бацькаўшчыну як кіраўнікам, так і радавым работнікам БНР, гарантуючы ім грамадзянскія правы. Ужо ў канцы 1925 г. на працу ў Беларусь прыехалі больш 40 чалавек, сярод іх А. Цвікевіч (1888 — 1937), Л.3аяц (1890 - 1935), У.Пракулевіч (1887 - 1939) і інш.
У разгортванні працэсаў беларусізацыі
важная роля на лежала інтэлігенцыі. Яна
аддавала ўсе веды і сілы для таго,
каб зрабіць свой народ адукаваным
і культурным. Плённа працаваў у
гэтым накірунку Наркамат асветы,
які ў снежні 1920 г. узначаліў адзін
з актыўнейшых прадстаўнікоў
нацыянальна-адраджэнчаскага
У жніўні 1926 г. у самы разгар беларусізацыі ЦК КП(б)Б пасылае на месцы закрытае пісьмо, у якім ставіцца пытанне аб неабходнасці ўзмацнення кіруючай ролі партыі ў культурным будаўніцтве праз кожнага камуніста, і асабліва тых, дзейнасць якіх звязана з культурнай сферай. Але адсунуць інтэлігенцыю ў бок з дарогі нацыянальна-культурнага адраджэння не ўдавалася. Заставаўся адзіны выхад: сілай ўлады ўбіраць з дарогі найбольш свядомых яе прадстаўнікоў. Таму XI з'езд КП(6)Б (лістапад 1927 г.) канстатуе аб тым, што нацыяналістычныя колы інтэлігенцыі падмяняюць пралетарскі змест культуры дробнабуржуазным, адыходзяць ад формулы "культура пралетарская па зместу і нацыянальная па форме". Гэта азначала канчатковую падмену ў культурным развіцці агульначалавечых каштоўнасцяў класавымі.
Рабіўся страшэнны, абсурдны
вывад аб контррэвалюцыйнасці нацыянал-
Заключэнне
31 ліпеня 1920 г. адбылося
другое абвяшчэнне БССР. Узнавіць
буферны ЛітБел было ўжо
З утварэннем СССР склаліся больш спрыяльныя ўмовы для ўз’яднання беларускіх тэрыторый. Гэта было звязана з тым, што нацыянальныя рэспублікі хоць і захаваліся ў Саюзе ў якасці асобных дзяржаўных адзінак, аднак іх самастойнасць была істотна абмежавана, а граніцы пачалі выконваць хутчэй адміністрацыйную функцыю. Такім чынам, даючы згоду на пашырэнне БССР, ЦК РКП(б) мог быць упэўнены, што ўзбуйненне тэрыторыі Беларускай савецкай рэспублікі не будзе мець для СССР адмоўных вынікаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
Информация о работе Нацыянальна-дзяржаўнае будаўництва ў Савецкай Беларусі (1920 – 1927 гг.)