Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 01:03, контрольная работа
Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаўнае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.
Па шляху нацыянальнага аб’яднання. Першае і другое ўзбуйненне БССР
Усталяванне аднапартыйнай сістэмы
Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
План
Уводзіны
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаўнае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.
Аднауленне народнай гаспадаркі патрабавала большцесных эканамічных адносн паміж рэспублікамі. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усе беларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.
На працягу першай паловы 1923 г. распрацоўвалася ўсесаюзная Канстытуцыя, праект якой было даручана распрацаваць сумесна з вышэйшымі органамі ўлады саюзных рэспублік. Савецкая Беларусь прымала актыўныя дзеянні. Беларуская камісія, пры ЦВК СССР, нападставе Дэкларацыі і Саюзнага Дагавора правяла значную работу па падрыхтоуке праекта. 1923 г. другая сесія ЦВК СССР увяла у дзеянне Канстытуцыю СССР і вырашыла вынесці пытанне аб яе зацверджанні на II з'ездзе Саветау СССР і з'езды Саветау рэспублік.
Канстытуцыя СССР была адобрана з’ездамі Саветау усіх саюзных рэспублік. 5 з’езд Саветау, 1924 г., ад імя працаўнікоу Беларускай ССР таксама одобрылі Канстытуцыю СССР. У 1924 г. Iз’езд Саветау СССР зацьвердзілі Канстытуцыю СССР. Такім чынам завершылася афармленне СССР.
Уваходжанне БССР у склад СССР мела вялікую ролю у лесе беларускага народа. Ано дало магчымасць вырашыць пытанне аб захоуванні тэрыторыі.
Першае і другое ўзбуйненне БССР
1 чэрвеня 1919 г. паміж
савецкімі рэспублікамі быў
Рыжскі мір 1921 года перарэзаў Беларусь на дзве часткі Савецкапольскай мяжой. З 1919 г. бальшавізаваныя Саветы Віцебскай, Смаленскай i Магілёўскай губерняў абвясцілі аб сваім уваходжанні ў склад РСФСР.
Нарада адпагалосна прызнала неабходнасць перанесці губернскі цэнтр з Магілёва ў Гомель. Ca складу Магілёўскай губерні - паветы Быхаўскі, Магілёўскі, Чавускі, Рагачоўскі, Чэрыкаўскі i часткі Горацкага i Клімавіцкага. Са складу Мінскай губерні - Рэчыцкі. Са складу Чарнігаўскай губерні - Суражскі i Навазыбкаўскі - умоўна Лапінскі i Старадубскі - да высвятлення пытання аб вылучэнні Бранскай губерні (умоўна). Прынята аднагалосна. Гомельская губерня мусіць увайсці ў склад Вялікарасеі».[4, с. 261]
Пэўна, з той жа лёгкасцю былі вырашаны i пытанні аб прыналежнасці да РСФСР Віцебшчыны i Смаленшчыны. Навошта гэта рабілася? З надворным рухавіком было тое, што польскія войскі паспяхова прасоўваліся па тэрыторыі Беларусі, вымушаючы Чырвоную Армію да адступлення. Пілсудскі, з палітычных меркаванняў, зрабіў у гэты перыяд стаўку на Беларусь, як на край, што калісь уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. (Дарэчы, падобную сітуацыю мы можам назіраць i сёння, калі штучна даводзіцца тоеснасць: Старажытная Русь - Кіеўская Русь - Расея - Расейская імперыя - СССР - Расея.)
У выніку Рыжскага міру за Савецкай Беларуссю была пакінута тэрыторыя ў складзе шасці паветаў былой Мінскай губерні з агульнай плошчай 52,4 тыс. кв. км i насельніцтвам, паводле дадзеных перапісу 1920 г., 1 353 078 чалавек. Пасля стабілізацыі лініі фронту ў канцы таго ж 1920 года ва Урад ССРБ паступіла заява аб жаданні далучыцца да Беларусі з боку Крупскай воласці.
Толькі ў 1921 г. пачынаецца юрыдычнае прызнанне БССР, калі 16 студзеня, амаль праз паўгода пасля падпісання дагавору з Літвой, быў падпісаны дагавор паміж РСФСР i нашай рэспублікай. 3 боку Расіі яго падпісаў намеснік народнага камісара па замежных справах Л. Карахан, з боку Беларускай рэспублікі намеснік старшыні ЦВК i СНК Беларусі i народны камісар па ваенных справах Я. Адамовіч.
Яшчэ не былі сцерты з памяці абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах этнаграфічнай Беларусі, ды i дэкларацыя бальшавікоў, прынятая імі ў піку нацыянальнаму ўраду, ад 1 студзеня 1919 г. аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Апошняя тады ўключала ў сябе амаль усю тую ж тэрыторыю, што i БНР, за выключэннем Вільні, таму што там быў створаны альтэрнатыўны Ковенскаму буржуазнаму прабальшавіцкі ўрад Міцкявічуса-Капсукаса.
У 1924 годзе урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў. У лютым i сакавіку былі прынятыя рашэнні аб перадачы частак Гомельскай, Віцебскай i Смаленскай губерняў Беларусі. Варта адзначыць тут такі аспект: нягледзячы на інструкцыю УЦВК i СНК, якая прадугледжвала передачу тэрыторыяў у іншыя адміністрацыйныя адзінкі толькі восенню, для Беларускай рэспублікі гэта было зроблена вясной. Дзеля таго, каб вясенняй навіной прымусіць людзей забыцца аб іншай значнай падзеі ў жыцці народа - аб сакавіку 1918 г., аб нараджэнні БНР, звярнуць увагу на «дабрыню» новай улады.
Пастанова была падпісана Старшынёй ЦВК СССР Н. Нарыманавым i сакратаром ЦВК СССР А. Енукідзе аб далучэнні да БССР Віцебскай i часткі Смаленскай губерняў.
Пасля пастановы Прэзідыума Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта i пачалося «перацягванне каната» паміж БССР з аднаго боку i губкамамі Смаленска i Пскова - з другога. Але сілы былі няроўныя - з аднаго боку Беларусь, этнаграфічныя, гістарычныя i эканамічныя абгрунтаванні, з другога - моцная падтрымка ўрадаў РСФСР i СССР. Пратэсты i патрабаванні, адрасаваныя ЦБК СССР аб вяртанні Беларусі Бяліжскага, Невельскага i Себежскага паветаў не задавальняліся. Нягледзячы нават на тое, што на пасяджэнні пагаджальнай камісіі 3 красавіка 1924 г. старшыня Вяліжскага павятова-гарадскога выканаўчага камітэта Селязнёў заявіў, што «ўсе канферэнцыі па Бяліжскаму павету прайшлі пад сцягам неабходнасці далучэння да Беларускай рэспублікі». Адпаведна са згаданай Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 3 сакавіка 1924 г. са складу Смаленскай губерні вылучаўся Горацкі i палова Мсціслаўскага паветаў, а з Гомельскай губерні Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чавускі паветы i сем валасцей Рэчыцкага павета поўнасцю i заходнія часткі яшчэ трох валасцей.
Увогуле ад Гомельскай губерні пераходзіла ў склад БССР 53 працэнты тэрыторыяў i 41 працэнт насельніцтва.
Стан гаспадаркі быў проста жахлівы. I не толькі ў Гомельскай губерні. У Горацкім павеце, які адыходзіў да БССР, Смаленскім губсельтрэстам у 1923 годзе была так выбрана прадукцыя саўгасаў, што на пасяўную кампанію 1924 г. не хапіла насення. Саўгасы Юльянава, Трылесіна i Сметанка былі зліквідаваныя, уся прадукцыя i лепшы інвентар вывезены ў Смаленскую губерню. Тое ж, хоць, можа, i не ў такой ступені, зведалі іншыя саўгасы. Гэта вымусіла прыпыніць збор сельгаспадаткаў па саўгасах Горацкага павету, тым больш, што некаторыя з ix ужо па тры месяцы не выдавал рабочым заработную плату. Прыкладна так дзейнічалі i гомельскія ўлады - перапынялі крэдытаванне тых рэгіёнаў, якія мусілі адыйсці да БССР. Увогуле, як засведчана ў даведцы (люты - сакавік 1924 г.) камісіі СНК Беларусі па прыёму частак Смаленскай i Гомельскай губерняў: «Мясцовыя бюджэты далучаных да БССР раёнаў Гомельскай i Смаленскай губерняў «переобременены» i не маюць падтрымкі з губернскіх i дзяржаўных сродкаў.
Варта адзначыць, што ў гэты перыяд сярэдняя заработная плата рабочага па Саюзе была 17,17 таварнага (залатога) рубля, па Беларусі 20,43 таварнага рубля, гэта значыць на 19 працэнтаў вышэй. Адзначым, што ў другой палове 20-х гадоў БССР знаходзілася на 3-м месцы ў СССР па росце прадукцыйнасці працы, але на 13-м месцы па росце заработнай платы. Колькасць беспрацоўных у Менску ў 1923- 24 гг. складала 7,1 працэнта, у Маскве i Петраградзе - 10- 11 працэнтаў.
Беларусь вымушана была аплаціць усе «даўгі». Напрыклад, як акрэслена ў пратаколе ад 26 красавіка 1927 г. аб канчатковых разліках у сувязі з перадачай Вяліжскага, Себежскага i Невельскага паветаў Пскоўскай губерні, ад Віцебскай фармацэўтычнай управы спагнана 915 р. 85 коп., а з былой Віцебскай губернскай зямельнай управы спагнана 6 584 р. 39 кап. Гэта ў той час, калі Віцебская губерня за 1923-1924 гады дала ў агульныя рэсурсы РСФСР чыстага даходу 1 943 685 руб., а была прынята Беларуссю, як аб гэтым сведчыць Акт здачы - прыёму Віцебскай губерні, падпісаны Прышчэпавым i Адамовічам, з дэфіцытам бюджэту ў 477 059 рублёў.
У пратаколе ад 24 лютага 1924
г. пагаджальнай камісіі СНК Беларусі
i Смаленскага губвыканкама па прыёме
- перадачы Горацкага i часткі Мсціслаўскага
паветаў згадваюцца Соінская i Надзейкаўская
воласці. Супраць уключэння ix у межы
БССР пратэстуюць Смаленскія губеранскія
ўлады, а прадстаўнікі Беларусі настойваюць
на паўторным разглядзе праблемы.
Наступны дакумент, які тычыцца гэтага
ж пытання, датуецца 12 сакавіка таго
ж года - гэта выпіс з пратаколу
пазачарговага з'езду райсаветаў i ўпаўнаважаных
вёсак Надзейкаўскай воласці
Мсціслаўскага павета. На гэтым з'ездзе
абмяркоўвалася пытанне аб уз'яднанні
з Беларуссю. У дакладзе Кавалёва
з вёскі Ціхіля гаварылася аб тым,
што «...БССР есть член СССР, хотя таковая
и автономна, но под протекторатом
СССР...» Пасля пастанавілі
Канчатковае фармаванне паўднёва-ўсходняй мяжы нашай рэспублікі адбылося пасля пастановы Прэзідыума ЦВК РСФСР ад 6 снежня 1926 г. аб зліквідаванні Гомельскай губерні i перадачы ў склад БССР Гомельскага i Рэчыцкага паветаў. Адпаведна 8 снежня таго ж года была прынята пастанова ЦВК БССР аб далучэнні да Беларусі названых раёнаў. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. На час перадачы Гомельскага павету (IV квартал 1926 г.) толькі папяровая фабрыка ў Добрушы мела непакрыты касавы дэфіцыт у 300 тыс. рублёў, запалкавыя фабрыкі далучанай тэрыторыі мелі дэфіцыт у 820 тыс. рублёў, а Палесдрук, дзе працавала 400 чалавек, з-за недахопу сродкаў быў вымушаны звольніць 142 чалавекі.
Вывозіліся не толькі матэрыяльныя сродкі, фінансы, але i культурныя каштоўнасці. Адпаведна з пратаколам пагаджальнай камісіі ад 28 студзеня 1927 г. «Гомельскі педагагічны музей вырашана зберагчы без драблення i... цалкам перадаць яго новаўтворанай Бранскай губерні». Увогуле прадстаўнікі РСФСР на пасяджэнні парытэтнай камісіі (17 студзеня 1927 г.) запатрабавалі правесці мяжу паміж Бранскай губерняй i нашай рэспублікай па рацэ Сож. Праўда, гэтая ідэя пасля пратэсту БССР была адхілена. Чаму ўзнікла пытанне аб мяжы па рацэ Сож? Таму што на левабярэжжы знаходзіцца Добрушскі папяровы камбінат, на які паквапіліся прадстаўнікі новаўтворанай Бранскай губерні. На пасяджэнні парытэтнай падкамісіі яшчэ 26 снежня 1926 г. прадстаўнік РСФСР Гадзееў заявіў: «Мы маем даручэнне паставіць на абмеркаванне... пытанне аб Добрушскім раёне; да нас паступіла хадайніцтва Бранскага выканкома аб адпаведнай змене межаў БССР». Бранскія ўлады ўдала выкарысталі момант заяўлення прэтэнзіі. Справа ў тым, што днём раней прадстаўнікі Беларусі зрабілі карту размежавання адпаведна з Пастановай УЦВК аб далучэнні Гомельскага i Рэчыцкага паветаў да Беларусі. Пераканаўшыся, што беларусы дакладна выконваюць прадпісанні Масквы i не прэтэндуюць на «залішнія» тэрыторыі, аб чым сведчыла прадстаўленая расейскаму боку парытэтнай камісіяй карта, Бранскі выканкам пайшоў у наступ.
На ўздым гаспадаркі i кампенсаванне страт на ўз'яднаных тэрыторыях па просьбе ўраду Беларусі Наркамфін СССР вылучыў з рэзервнага фонду 500 тыс. руб. Крыху пазней ён жа звінаваціў Наркамфін БССР у нерацыянальнай траце грошай, i толькі пасля таго, як Старшыня Саўнаркама БССР Карклін прадставіў рахункі, якія сведчылі, што на фінансаванне народнай гаспадаркі Гомельшчыны было выдаткавана 1 480 тыс. рублёў, абвінавачанні былі зняты.
Узбуйненне 1927 года было апошняю зменай усходніх межаў БССР.[11, с. 17]
У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.
Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.[9, с. 192]
Информация о работе Нацыянальна-дзяржаўнае будаўництва ў Савецкай Беларусі (1920 – 1927 гг.)