Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 01:03, контрольная работа
Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаўнае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.
Па шляху нацыянальнага аб’яднання. Першае і другое ўзбуйненне БССР
Усталяванне аднапартыйнай сістэмы
Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».
Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.
Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.[5, с. 283]
У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.
Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх партыях і плынях», пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б) Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа.
У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б) Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў
Пасля прыняцця ў КП(б) Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б) Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.
Такім чынам, УКП(б) – КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.[6, с.411]
Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні
3 пазітыўнымі набыткамі
БНР у нацыянальна-культурным
адраджэнні не магла не
"Такая пастаноўка пытання супадала з імкненнямі нацыянальнага беларускага руху. Каб прыстасаваць рэзалюцыю з'езда да "мясцовых умоў жыцця Беларусі", у кастрычніку — лістападзе 1921 г. прайшлі дыскусійныя сходы адказных работнікаў Мінскай партыйнай арганізацыі па беларускім пытанні. У выніку былі выпрацаваны 13 тэзісаў пад агульнай назвай "Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя". Яны былі зацверджаны ЦБ КП(б)Б і надрукаваны 5 снежня 1921 г.
У тэзісах аб'ектыўна выкладаліся нацыянальныя аспекты гістарычнага мінулага Беларусі. Падкрэслівалася, што разам "з палітыка-сацыяльным уціскам беларускія працоўныя масы падлягалі і нацыянальна-культурнаму прыгнёту. Ішла русіфікацыя краю, які з'яўляўся як бы калоніяй імперыі... Пануючы прыгнятацель стараўся канчаткова адвязацца ад непрыемнай яму культуры, якая насіла ў сабе зародак і факты палітыка-сацыяльнага прагрэсу". У іх ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Але ад некаторых палажэнняў у недалёкім будучым партыйнаму кіраўніцтву прыдзецца адказацца.
Да гэтага часу былі прыняты канкрэтныя захады па разгортванні культурна-адраджэнчаскіх працэсаў. Але напружаная праца, якая разгортвалася ў рэспубліцы, ускладнялася няхваткай настаўнікаў, культурна-асветных работнікаў. Многія з іх у 1915 — 1920 гг. пакінулі Бацькаўшчыну. Таму ЦВК Беларусі (люты 1921 г.) звярнуўся з заклікам да раскіданых вайной культурных работнікаў вяртацца на Радзіму “Ураджэнцы Беларусі: навукоўцы, літаратары, школьныя, дашкольныя работнікі, ўвогуле культурныя дзеячы, — гаварылася ў звароце. — Ваша вызваленая радзіма кліча вас да сябе. Яна прызывае вас прыкласці сваю руку, узброеную вопытам савецкай культурнай работы, да яе адраджэння. Мы не абяцаем пакуль спрыяльных умоў, лепшых, чым у цэнтры, пайкоў і больш высокіх ставак. Можа быць, вам прыдзецца ў першы час цярпець нястачу, нязручнасць, але працоўныя масы Беларусі не забудуць тых, хто пажадае стаць удзельнікам у іх вялікай творчасці, дапамагчы ім выкаваць светлы меч іх новай культуры. Не саромцеся тыя, хто недастаткова валодае беларускай мовай. Тут сярод беларускага сялянства вы і ўспомніце гэту мову вашага дзяцінства і навучыцеся ёй, калі ў вас будзе да гэтага жаданне''
У сувязі са зваротам СНК РСФСР прыняў спецыяльны дэкрэт, на выснове якога "культурнікі-беларусы" адкамандзіроўваліся на Радзіму. Адпушчаны былі нават настаўнікі, якія знаходзіліся ў арміі і займалі пасады ніжэй ротнага камандзіра. Да канца 1921 г. каля 300 чалавек, сярод якіх былі беларусы, палякі, яўрэі, вярнуліся на Бацькаўшчыну для правядзення культурнай работы.
Ідэя будавання роднага дзяржаўнага і культурнага дома натхняла многіх нацыянальна свядомых беларусаў, якія па волі лёсу апынуліся далёка за яе межамі, на служэнне Радзіме. У 1921 г. толькі з Адэсы вярнуліся такія выдатныя дзеячы беларускай культуры, як Сцяпан Некрашэвіч (1883— 1937), які працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, вучоны і паэт Міхайла Грамыка (1885 — 1969), які настаўнічаў у Адэсе, Міхайла Піятуховіч (1891 - 1938) і інш.
Вялікай цяжкасцю на шляху нацыянальнага адраджэння з'яўлялася адсутнасць кніг, падручнікаў, слоўнікаў на беларускай мове. Таму пачалася работа па стварэнні і выпуску вучэбнай і навукова-папулярнай літаратуры на роднай мове. У 1921 г. ЦВК БССР асігнаваў на выдачу прэмій складальнікам лепшых вучэбнікаў 5 млн руб., а таксама выдзеліў у распараджэнне Народнага камісарыята асветы 2 млн руб. на выдачу субсідый літаратарам і навукоўцам, якія працавалі на мясцовых мовах рэспублікі і адчувалі недахоп сродкаў.
Традыцыі нацыянальна-
15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР прыняла пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі". 3 гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе слова разумелася наступнае:
1) развіццё беларускай
культуры: стварэнне школ, тэхнікумаў,
ВНУ на беларускай мове
2) вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу;
3) перавод справаводства
партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага,
кааператыўнага апаратаў і
Адной з "далікатных" праблем
беларусізацыі з'яўлялася "карэнізацыя".
У пачатку 20-х гг. склалася ненармальнае
становішча, калі ў партыйных, савецкіх,
гаспадарчых органах усіх узроўняў
удзельная вага прадстаўнікоў карэннай
нацыянальнасці не адпавядала агульнай
колькасці беларускага
Тым не менш пры вырашэнні гэтай праблемы асноўным крытэрыем з'яўлялася не нацыянальная прыналежнасць, а дзелавыя якасці, веданне ўмоў і асаблівасцяў Беларусі, валоданне беларускай мовай. Таму невыпадкова II сесія ЦВК БССР прыняла рашэнне аб беларусізацыі работнікаў апаратаў наркаматаў у адпаведныя тэрміны.
25 верасня 1928 г. бюро
ЦК КП(б)Б разгледзела пытанне
"Аб ходзе беларусізацыі
Беларусізацыя стрымлівалася тым, што ў пачатку 1919 г. значная частка беларускіх тэрыторый адышла Расіі. Па стану на май 1923 г. шасціпавятовая Беларусь раўнялася 52,3 тыс.км2, дзе пражывала крыху больш 1,5 млн чалавек. Вядома, што без узбуйнення тэрыторыі рэспублікі немагчыма было поўнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Таму XII Усебеларуская канферэнцыя (сакавік 1923 г.) паставіла задачу аб "канчатковым вызначэнні тэрыторыі праз далучэнне да складу Беларусі аднародных з ёю суседніх раёнаў".
На далучаных да РСФСР тэрыторыях працягвалася інтэнсіўная русіфікацыя, што не магло не турбаваць як змагароў за нацыянальнае адраджэнне, так і вышэйшыя партыйна-дзяржаўныя ўлады. У дакладной запісцы ЦК КП(б)Б па пытанні ўзбуйнення рэспублікі, накіраванай у ЦК РКП(б) у 1923 г., адзначалася, што спроба адкрыць беларускую школу ў Віцебскай і Гомельскай губернях сустракала не толькі раўнадушша, але і часцей за ўсё варожыя адносіны.
У сакавіку 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 15 паветаў і асобных валасцей Гомельскай, Віцебскай, Смаленскай губерняў. Са складу Віцебскай губерні да Беларусі адышлі Віцебскі, Гарадокскі, Дрысенскі, Лепельскі, Аршанскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі паветы; са складу Гомельскай губерні — Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі і Чавускі, некалькі валасцей Рэчыцкага павету; са складу Смаленскай губерні — Горацкі павет поўнасцю і некалькі валасцей Мсціслаўскага павету. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і склала 110 584 км2. Колькасць насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Беларусы складалі 70,4 %. [10; С. 46]
Узбуйненне БССР паставіла
перад органамі ўлады новыя задачы.
Першапачатковай з іх з'яўлялася
перакананне шырокіх колаў
Информация о работе Нацыянальна-дзяржаўнае будаўництва ў Савецкай Беларусі (1920 – 1927 гг.)