Культура маулення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2013 в 12:46, реферат

Краткое описание

Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае маўленне і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўленне) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення

Содержание

УВОДЗІНЫ
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА
ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ДАКЛАДНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ЛАГІЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ЧЫСЦІНЯ МАЎЛЕННЯ
ДАРЭЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
БАГАЦЦЕ МАЎЛЕННЯ
ВЫВАД
ЛІТАРАТУРА

Прикрепленные файлы: 1 файл

мінскі дзяржаўны прафесійнай тэхнічны каледж будаўнікоў В.docx

— 51.18 Кб (Скачать документ)

Вядома, што асобнае слова  – гэта не звязнае выказванне, як і лексіка-семантычная сістэма  – гэта не маўленне. Аднак, як гаворыць народная мудрасць, блізкія людзі  могуць зразумець адзін аднаго нават  з паўслова.

Нашы словы – гыта перададзеныя з пакалення ў пакаленне агульныя назвы, сімвалы прадметаў і іх прымет, дзеянняў і працэсаў, прыметы  прыметаў, дзеянняў і інш. Гэта своеасаблівыя  “адбіткі”, “сляды” рэчаіснасці  або вынікі разумовай дзейнасці  чалавека. Калі гэтыя назвы вымавіць ці ўключыць у працэс “гаварэння –  слухання”, то яны ажываюць і выклікаюць у субяседніка разнастайныя (найперш патрэбныя, мэтанакіраваныя) уяўленні, адчуванні, пачуцці.

Лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г.зн. пры пабудове выказванняў і  тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння  слова як выказніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што  дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць  ісціну, заключаную ў думцы.

Да лінгвістычных сродкаў, што забяспечваюць лагічнасць маўлення, адносяцца, акрамя дакладнага словаўжывання, яшчэ і правільны парадак слоў, правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі, а таксама правільны выбар сродкаў і лагічнай, і сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання (тэксту). Таксама ў тэкстах адводзіцца вялікая роля абзацам і параграфам.

Парушэнні, выкліканыя незахаваннем носьбітамі беларускай мовы адзначаных асаблівасцей лагічнасці маўлення, сустракаюцца вельмі часта як у вусных выказваннях, так і ў пісьмовых. Напрыклад: несумяшчальныя, несуадносныя паняцці аб’ядноўваюцца ў аднародны рад; нелагічная сувязь займеннікаў з папярэднімі назоўнікамі ці займеннікамі і інш. Вельмі часта парушаюць лагічнасць маўлення плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі.

Гаворачы пра лагічнасць маўлення, патрэбна сказаць пра адзінства  прадметнай і паняційнай лагічнасці, якое заключаецца ў адпаведнасці адносін моўных адзінак у маўленні і сэнсавых сувязей паміж імі, адносінам і сувязям прадметаў  і з’яў рэчаіснасці з адлюстраваннем у маўленні структуры лагічнай думкі  і яе лагічнага развіцця. Неадпаведнасць прадметнай і паняційнай лагічнасці прыводзіць да рознага роду лагічных памылак.

Ствараючы найпрасцейшыя  выказванні на аснове вуснай і пісьмовай мовы, шматлікія носьбіты сучаснай беларускай мовы дапускаюць наступныя лагічныя памылкі:

  • прапускаюць істотныя факты ці дэталі, якія цягнуць за сабой парушэнні звязнасці выказвання (тэксту);
  • робяць неабгрунтаваныя, бяздоказныя высновы, якія супярэчаць сказанаму раней;
  • ужываюць адзін і тойжа тэрмін у розных значэннях нават у адным змесце;
  • могуць зрабіць выказванне тыпу “Асіміляцыя – гэта прыпадабненне” (так званае “лагічнае кола”);

Сучасная стылічтыка беларускай літаратурнай мовы дазваляе праяўляцца лагічнасці маўлення ў кожным стыле своеасабліва.

 

 

4. ЧЫСЦІНЯ  МАЎЛЕННЯ

 

Чыстае маўленне тады, калі ў ім адсутнічаюць беспадстаўна ўжытыя моўныя адзінкі, неўласцівыя беларускай літаратурнай мове. Чысціня маўлення дасягаецца адзінствам формы і зместу, правільным падборам і арганізацыяй моўных сродкаў у строгай адпаведнасці са стылем і задачамі выказвання (тэксту), з дакладнасцю перадачы патрэбнай інфармацыі і яе эмацыянальным ці рацыянальным уздзеяннем. Кожны стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя асаблівасці (нормы) у сістэме адбору і выкарыстання агульнапрынятых сродкаў камунікацыі, інфармацыі, намінацыі і г.д. Таму словаўжыванне найперш залежыць ад выпрацаваных навукай і практыкай стылістычных патрабаванняў.

Самым балючым пытаннем сучаснай беларускай літаратурнай мовы, яе слова- і фразеаўжывання з’яўляецца пытанне пра архаізмы, дыялектызмы і русізмы. Дыялектызмы, як і жарганізмы з вульгарызмамі, увогуле супрацьпастаўлены ўнармаванай літаратурнай мове. І русізмаў, якія патокам хлынулі ў сучасную беларускую мову паслякастрычніцкага перыяду, зараз дыферэнцыйны падыход, нават у такой галіне, як навуковая тэрміналогія.

Жаргонная лексіка і фразеалогія  бытуе ў пэўных сацыяльных ці дэкласаваных групоўках. Так званы “маладзёжны  слэнг” развіваецца побач з літаратурнымі  нормамі як свайго роду маўленчая  канфрантацыя, калі можна так назваць  гэту тэндэнцыю ў адносінах да літаратурнай мовы. Сённяшняе вуснае маўленне некаторых маладых людзей – гэта кангламерат або увогуле  рознастылёвая “трасянка”.

Існуюць такія моўныя адзінкі, як моўныя штампы і трафарэты, або  канцылярызмы. Гэта такія словы і  выразы, якія падобна да фразеалагічных сродкаў мовы ўключаюцца ў маўленне як адноўленныя ў памяці, гатовыя  да прымянення, але ў адрозненні ад іх не з’яўляюцца ўстойлівымі, адшліфаванымі  папярэднімі пакаленнямі.

Культура сучаснай беларускай мовы не дазваляе ўжываць канцылярызмы без матывацыі ва ўсіх стылях беларускай літаратурнай мовы апрача афіцыйна-справавога, дзе яны рэгламентуюцца стылістычнай нормай.

 

 

5. ДАРЭЧНАСЦЬ  МАЎЛЕННЯ

 

Дарэчнасць (рус. уместность) – адно з цэнтральных паняццяў і культуры маўлення як практычнай дысцыпліны, і стылістыкі беларускай мовы як тэарытычнага курса. Маўленне лічыцца дарэчным, калі выкарыстаныя ў ім моўныя сродкі адпавядаюць стылю, жанру, часу, месцу, мэтам і ўмовам камунікацыі ці інфармацыі.

Улічваючы тое, што моўныя стылі – гэта грамадска ўсвядомленыя, функцыянальна абумоўленыя і ўнутрана аб’яднаныя разнавіднасці мовы ці маўлення, якія склаліся гістарычна і залежыць ад характару і зместу выказвання, а таксама спосабы і прыёмы выкарыстання мовы як сродку зносін, неабходна адрозніваць сферы грамадскага жыцця, дзе складваюцца ўсе стылі літаратурнай мовы. Так у сферы афіцыйных і справавых зносін сфарміраваўся і бытуе афіцыйна-справавы стыль – стыль дзяржаўных дакумуентаў, указаў, законаў, кодэксаў, актаў, даверанасцей, пратаколаў і г.д., у публіцыстычнай сферы, або ў сферы грамадска-палітычных зносін – публіцыстычны стыль, а ў сферы навуковых зносін – навуковы стыль. На сучасным этапе развіцця стыляў даследчыкі вылучаюць яшчэ і падстылі: заканадаўчы, канцылярскі, папулярны, паэтычны, празаічны, драматургічны і інш. Аднак найчасцей моўныя сродкі, што абслугоўваюць стылі і падстылі, аб’ядноўваюць у два пласты: вусна-гутарковыя, ці сродкі вусных стыляў маўлення, і кніжна-пісьмовыя, ці сродкі пісьмовых стыляў маўлення.

Ужо адзначалася, што кожны  стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя нормы, і таму прыдатнае і патрэбнае ў адным стылі можа не падыходзіць да другога ці будзе зусім недарэчнае ў ім. Значыць, трымацца адзінства стылю – асноўнае патрабаванне як стылістыкі, так і культуры маўлення.6. ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ

 

Добрае, зразумелае і яскравае маўленне забяспечваецца не толькі правільнасцю, дакладнасцю, лагічнасцю і дарэчнасцю, але і выразнасцю, якая дасягаецца за кошт пазіцыі слова ў кантэксце, уплыву кантэксту на ўспрыняцце слухача  ці чытача, месца слова ў арганізацыі  інфармацыі (вуснай ці пісьмовай), яго трапнасці.

Выразнасць маўлення –  гэта яго экспрэсія, вобразнасць, звязаная з выкарыстаннем эпітэтаў, метафар, параўнанняў, паралелізму і г.д.

Значную выразнасць прыдаюць разнастайным выказванням (тэкстам) такія  гатовыя афарыстычныя сродкі, як прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, перыфразы  і інш. Правільнае і дакладнае  ўжыванне іх ажыўляе маўленне, ліквідуе сухасць выкладу, аднастайнасць, абыякавасць, халоднасць, раўнадушша, увогуле ўсялякую невыразнасць маўлення. Той хто карыстаецца  мовай у выніку маўленчай дзейнасці, павінен памятаць, што любая думка  будзе перададзена ў вусна-гутарковым ці кніжна-пісьмовым выглядзе –  патрабуе стопрацэнтнай адэкватнасці, або так званай “слоўнай нагляднасці”. Інакш жаданне паразуменне ператворыцца ў непаразуменне.

Абедзве формы нашага маўлення маюць і сваю спецыфіку: вусная –  гэта спантанная, жывая, гукавая, разнастайная паводле інтанацыі, жэстаў, мімікі і інш., пісьмовая – прадуманая, скампанаваная, адшліфаваная з усіх бакоў, насычаная кніжнай вобразнасцю, заснаваная на лексіка-сінтаксічных магчымасцях, на здабытках мовы мастацкай літаратуры, на лепшых узорах усіх стыляў пісьмова-кніжнага маўлення. Можна спаслацца на такую вучэбную дысцыпліну, як выразнае чытанне, што вучыць умела карыстацца асаблівасцямі як вуснай, так і пісьмовай разнавіднасці беларускай літаратурнай мовы.

Выразнасць маўлення ствараецца найперш самім выказваннем, тэкстам ці нават падтэкстам. У пісьмовым маўленні пэўную ролю адыгрываюць напісанні з вялікай ці малой літары (напрыклад, у байцы К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”), выдзяленне шрыфтам, кампаноўка тэксту, структура абзацаў і інш.

У многіх выпадках дапамагаюць  у дасягненні выразнасці маўлення непасрэдныя  звароты да слухача ці чытача з  рознымі рытарычнымі ці пытальна-рытарычнымі  канструкцыямі, воклічамі-заклікамі ды самаперабівамі-недагаворкамі. Шырока выкарыстоўваецца і пытальна-адказавая форма, якая дае пэўны эфект і ў літаратурна-мастацкім маўленні. Літаратурна-мастацкаму маўленню прыдаюць спецыфічнасць нават знарочыста прыдуманыя пісьменнікамі двухсэнсоўкі або асацыятыўная мнагазначнасць слоў, словазлучэнняў, сказаў.

Як і дарэчнасць маўлення, выразнасць у кожным стылі мае  сваю спецыфіку і мэтазгоднасць  выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў. Напрыклад афіцыйна-справавы стыль  не патрабуе ніякай экспрэсіі, можа поўнасцю абыходзіцца без прыказак і прымавак, у той час як гутарковы і  мастацкі стылі аніяк не могуць абысціся без эмацыянальнасці ды экспрэсіўнасці. І маўленне вучонага, і маўленне адваката, і маўленне настаўніка павінны мець сваю так званую функцыянальна-стылістычную афарбоўку, якая ў залежнасці ад маўленчай сітуацыі апіраецца на патрэбную (пэўную) дозу эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці.

Выразнасць маўлення павінна  кантралявацца самім стваральнікам  маўлення заўсёды і на ўсіх узроўнях, асабліва на лексічным, фразеалагічным, сінтаксічным і стылістычным.

Павышэнне выразнасці і займальнасці маўлення садзейнічаюць спецыяльныя  лексікаграфічныя працы, г.зн. слоўнікі эпітэтаў, метафар, параўнанняў і інш.

 

 

 

7. БАГАЦЦЕ  МАЎЛЕННЯ

 

Багацце маўлення – гэта яго аптымальная насычанасць  рознымі сродкамі нацыянальнай мовы, прытым без нематываванага іх паўтарэння як пры гаварэнні, так і пры  пісьме.

Але трэба адрозніваць  багацце мовы і багацце маўлення. Багацце мовы – гэта лексіка-фразеалагічны  фонд, семантыка-стылістычныя і сінтаксічныя рэсурсы. Багацце (разнастайнасць) маўлення – камунікатыўная якасць, якая вызначаецца  ўменнем носьбітаў мовы карыстацца яе скарбамі ў розных сферах зносін.

Пра колькаснае багацце сродкаў  той ці іншай мовы цяжка разважаць, але пра якаснае выкарыстанне яе, гаварыць можна. Напрыклад, пра багацце  лексікі і фразеалогіі беларускай мовы сведчаць калі не слоўнік, то ўсе  пісьмовыя крыніцы, г.зн. усё тое, што напісана на нашай мове, пачынаючы з самай глыбокай старажытнасці і канчаючы сённяшнім часам. Вядома, магчымасці жывой народна-дыялектнай і вусна-гутарковай разнавіднаці нашай літаратурнай мовы яшчэ большыя, так што нельга ўсё гэта багацце ні зафіксаваць, ні падлічыць.

Багацце і беднасць маўлення асобных індывідаў залежыць ад іх адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, іх адносін да мовы як сродку зносін і інш. Вызначаецца багацце маўлення, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва часта, нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу (выражэння думкі) сведчыць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара як стваральніка выказвання ці тэксту. Праўда, тут трэба ўлічваць і нормы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, як напрыклад, у афіцыўна-справавым і навуковым стылях часцей дапускаюцца паўторы, чым іх сінанімічныя замены.

Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы, але і ўменне карыстацца ўсім скарбам нацыянальнай мовы, найперш, апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі.

Багаццю і разнавіднасці  маўлення садзейнічае ўзаемадзеянне  функцыянальных стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама знарочыста-матываванага змяшэння элементаў разнастайных стыляў. Таму паступова пацвярджаецца моўнай практыкай існаванне штодзённа-бытавога і афіцыйнага гутарковага маўлення, заканадаўчага, адміністрацыйна-канцылярскага і дыпламатычнага падстыляў у афіцыйна-справавым стылі, уласна навуковага, навукова-папулярнага і навучальнага падстыляў у навуковым стылі і г.д. У сучасным расійскім мовазнаўстве актыўна вядзецца гаворка пра такія стылі, як навукова-справавы, вытворча-тэхнічны, канфісіянальны, а таксама разнастайныя жанрава-сітуацыйныя стылі, якія збліжаюцца з індывідуальнымі, але маюць надіндывідуальны характар.

Багацце маўлення непарыўна  звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад фунуцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Ды і астатнія камунікатыўныя якасці маўлення уласцівыя кожнаму выказванню (тэксту), але ўсе яны знаходзяцца ў прапарцыянальнай залежнасці ад стылістычных, лексічных, фразеалагічных і граматычных норм. Вольнае адыходжанне ці нават ігнараванне агульнапрынятых норм, прыводзіць як да пэўных маўленчых памылак, так і да разнастайных ляпсусаў, кур’ёзаў і недарэчнасцей.

Беднасць маўлення нельга ліквідаваць частым ужываннем разнастайнай лексікі, фразеалогіі, марфемікі, рытма-мелодыкі. Акрамя дарэчнасці, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў, якая вызначаецца інтэлектам, чуццём і  пачуццём мовы, стаўленнем аўтара да агульнанароднага, элітарнага, стылістычна абмежаванага і рэгіянальнага. Колькасць словаўжывання не заўсёды з’яўляецца паказчыкам багацця і разнастайнасці маўлення.

 

 

ВЫВАД

 

Прырода стварыла людзей такімі, што ім недастаткова ўтрымліваць “голую” інфармацыю: яна, як і сам чалавек, павінна быць аздобленая, г.зн. прыгожая. Недарэмна яшчэ ў свій час А.П. Чэхаў выказаўся, што ў чалавека павінна быць усё прыгожае: і твар, і адзенне, і думкі, і ўчынкі. Але прыгажосць маўлення, як і сама родная мова – надзвычай тонкая прылада: залішняе “расквечванне” думкі псуе маўленне, як і заштампаванасць яго. Той, хто гаворыць ці піша, павінен найперш дбаць пра ўспрыняцце ягонага маўлення, павінен не апускацца да так званага “сюсюкання”. Займальнасць маўлення, асабліва вуснага, выконвае не апошнюю ролю.

Трэба памятаць, што вымаўленне заўжды суправаджаецца пэўнай інтанацыяй. Інтанацыйныя нормы сучаснай беларускай мовы фактычна растварыліся ў акцэнталагічных, пунктуацыйных і сінтаксічных. З дапамогай інтанацыі ўстанаўліваюцца сэнсава-граматычныя разнавіднасці сувязі паміж асобнымі часткамі выказванняў, падзяляюцца сказы на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і клічныя, вызначаюцца ўзаемаадносіны паміж членамі сказа і іх сінтаксічныя функцыі, акрэсліваецца эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць выказвання і інш. Мы павінны засвоіць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў.

Информация о работе Культура маулення