Культура маулення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2013 в 12:46, реферат

Краткое описание

Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае маўленне і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўленне) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення

Содержание

УВОДЗІНЫ
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА
ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ДАКЛАДНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ЛАГІЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ЧЫСЦІНЯ МАЎЛЕННЯ
ДАРЭЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
БАГАЦЦЕ МАЎЛЕННЯ
ВЫВАД
ЛІТАРАТУРА

Прикрепленные файлы: 1 файл

мінскі дзяржаўны прафесійнай тэхнічны каледж будаўнікоў В.docx

— 51.18 Кб (Скачать документ)

мінскі дзяржаўны прафесійнай тэхнічны каледж будаўнікоў  В.Г. Каменскага

 

 

09.10.2013





Рэферат

Культура  маулення

 

 

 

 

Выканау: Марыновіч Руслан Міхайлавіч

                                                                      Навучэнца: групы 3143               

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ "

 

  • УВОДЗІНЫ 
  • АСНОЎНАЯ ЧАСТКА
  • ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
  • ДАКЛАДНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
  • ЛАГІЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
  • ЧЫСЦІНЯ МАЎЛЕННЯ
  • ДАРЭЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
  • ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
  • БАГАЦЦЕ МАЎЛЕННЯ
  • ВЫВАД
  • ЛІТАРАТУРА

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Спакон вякоў самай  распаўсюджанай формай інфармацыі з’яўляецца вербальная (слоўная) форма ў выглядзе вуснага ці пісьмовага маўлення. Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы атрымалі назву камунікацыі, а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаных для ажыццяўлення гэтых мэт называецца сродкамі або сістэмамі камунікацыі. Умоўна можна падзяліць усе сістэмы (сродкі) камунікацыі на дзве групы: сістэма масавай камунікацыі – радыё, тэлебачанне, друк і інш. і сістэма камунікацыі паміж асобамі (індывідамі) – тэлефон, тэлеграф, перапіска, гутаркі, экзамены і інш. Працэс інфармацыі і моўныя зносіны людзей адбываецца праз асноўная віды маўленчай дзейнасці – гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо. Тэхнічныя сродкі абмену інфармацыяй з’яўляюцца дапаможнымі да асноўных, бо служыць толькі дзеля павелічэння і пашырэння зоны дзеяння вербальных форм інфармацыі.

Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання  беларускай нацыянальнай культуры. Яна  выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае маўленне і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўленне) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення. Увогуле, тэрміны “мова” і “маўленне” часцей за ўсё падаюцца ў нашым мовазнаўстве як тоесныя. Аднак паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні: мова – сістэма знакаў, якія абазначаюць рэчаіснасць; маўленне – спосаб перадачы думкі праз мову. Мова – з’ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім і інш. Абагульняючы, маўленне – гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і інш.

Як ужо адзначалася  вышэй, працэсам і вынікам маўленчай  дзейнасці людзей з’яўляюцца выказванні і тэксты, у якіх фіксуюцца спосабы афармлення думкі; яе прадметна-сэнсавая, структурна-моўная і камунікатыўная цэласнасць. Часцей за ўсё рабоце над самастойным канструляваннем выказванняў папярэднічае аналіз спосабаў фарміравання і фармулявання чужых думак, зафіксаваных у разнастайных тэкстах, якія, як правіла, адлюстроўваюць вусную і пісьмовую формы маўлення, гутарковыя і кніжныя стылі, дыялогі і маналогі як формы моўных зносін. Увогуле ж задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свядомасці слухача (чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць (піша). Практычна выходзіць так, што паміж інфармацыяй перададзенай (выражанай) і інфармацыяй, якая ўзнікла ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца камунікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элементарным камунікатыўным акце: аўтар (адрасант) – тэкст – адрасат. Пры адсутнасці любога з названных кампанентаў элементарнага акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай функцыі мовы актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць і багацце (разнастайнасць).

 

 

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

 

1. ПРАВІЛЬНАСЦЬ  МАЎЛЕННЯ

 

Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні  агульнапрынятых, агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам  сучаснай беларускай мовы.

Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектычнай мовы, прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя  і акцэнталагічныя, арфаграфічныя  і пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.

Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых  спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле  норм сучаснай беларускай арфаэпіі, вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад  націскам, а зычныя – перад галоснымі  і санорнымі, г. зн. калі яны знаходзяцца  ў моцнай пазіцыі і на іх мала ўздзейнічаюць суседнія гукі як унутры слоў, так і на іхняй мяжы. У іншых выпадках не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечна беларускіх словах о, э не пад націскам заўсёды пераходзяць у а, у пасля галосных пераходзіць у ў, пры змякчэнні д і т відазмяняюцца ў дз і ц і інш. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы.

Вымаўленне некаторых  зычных і іх спалучэнняў надзвычай  цесна звязана з фізіялогіяй  гукаў беларускай мовы, з работай  органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя  ж, ш, дж, ч, губна-губны ў і вібрант  р практычна не могуць вымаўляцца мякка, й – цвёрда, а дж, дз, і дзь – як два гукі. У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны; выбуховым ён бывае толькі у запазычаных словах тыпу гуз, гузік, ганак і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгаўз або на стыку слоў накшталт юнак быў працаўнік добры і інш. Губна-губныя б, п, м, ў губна-губныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі; яны ж, як і д, т, г, к, х, й, р, не могуць быць падоўжанымі. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя гі, кі, хі і г. д. Зычныя зь, сь, нь, ль, дзь, ць, ж, ш, ч у становішчы паміж галоснымі на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў “мяккі зычны +ь+й” вымаўляюцца як падоўжаныя. А вось л, н перад мяккімі дзь, ць, нь, й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мягка і цвёрда.

З XI да XVI ст. беларуская мова набыла такія спецыфічныя рысы ў фанетыцы і арфаэпіі, як поўнагалоссе, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, чаргаванне галосных і зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, выпадзенне і сцвярджэнне зычных.

Вымаўленне заўжды суправаджаецца пэўнай інтанацыяй. Інтанацыйныя нормы  сучаснай беларускай мовы фактычна растварыліся ў акцэнталагічных, пунктуацыйных  і сінтаксічных. З дапамогай інтанацыі ўстанаўліваюцца сэнсава-граматычныя разнавіднасці сувязі паміж асобнымі часткамі выказванняў, падзяляюцца сказы на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і клічныя, вызначаюцца ўзаемаадносіны паміж членамі сказа і іх сінтаксічныя функцыі, акрэсліваецца эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць выказвання і інш.

Акцэнталагічныя, або акцэнтуацыйныя нормы – гэта сістэма націску  ў сучаснай беларускай мове. Пры  яго дапамозе адрозніваюць розныя словы  і словаформы ў межах адной часціны мовы і розных часцін мовы. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску як інтанацыйнаму выдзяленню важнага ў сэнсавых адносінах слова з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу.

Арфаграфічныя нормы –  гэта правілы перадачы гукаў і  іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення. Мы павінны засвоіць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў.

Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тыксце. Дзесяць знакаў прыпынку, а таксама спалучэнне некаторых з іх даюць магчымасць расчляніць пісьмовае маўленне на сэнсава граматычныя адрэзкі дзеля правільнага ўспрымання асобнага выказвання ці суцэльнага тэксту.

Лексічныя нормы замацаваны ў тлумачальных слоўніках, а таксама падручніках і дапаможніках па беларускай мове. Слова павінна быць агульнавядомым, агульназразумелым і ўжывацца з пэўным значэннем. Нарматыўнае слова павінна адпавядаць унутранным законам беларускай мовы, яе сістэмы і структуры. Лексічныя нормы хутчэй за іншыя архаізуюцца з цягам часу, адлюстроўваючы рухомасць жывой, гутарковай мовы розных сфер і пластоў нашага грамадства. Аднак лексічныя нормы беларускай мовы – гэта адлюстраванне гістарычных заканамернасцей развіцця нашай нацыянальнай мовы, якія замацаваліся ў лепшых узорах літаратуры і якія пастаянна выкарыстоўваюцца адукаванай часткай нашага грамадства.

Словаўтваральныя нормы  патрабуюць правільнага падзелу  слоў на значымыя чаткі (карані і афіксы), а таксама веданне спосабаў і законай беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. Асноўныя аб’екты словаўтварэння – гэта словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы, інтэрфіксы і постфіксы, словаўтваральныя асновы і спосабы словаўтварэння.

Марфалагічныя нормы –  гэта правілы формаўтварэння і словазмянення  ў галіне самастойных часцін мовы. Яны цесна звязаны з сінтаксічнымі  нормамі – правіламі пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Таму большасць  даследчыкаў беларускай мовы разглядаюць  марфалагічныя і сінтаксічныя нормы  ў сукупнасці і называюць іх граматычнымі, бо вызначаюць ужыванне словаформ і  словаспалучэнняў у словазлучэннях і сказах. У звязнай мове кожная граматычная форма спалучаецца з іншымі словаформамі ці асобнымі словамі паводле правіл сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях і сказах праз канчаткі, прыназоўнікі і злучнікі, парадак слоў у цеснай сувязі з інтанацыяй.

Важнай адзнакай правільнасці маўлення з’яўляецца захаванне агульнапрынятай  лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці слоў, г.зн. уласцівасць іх утвараць устойлівыя і свабодныя словазлучэнні  або складаныя і састаўныя  назвы пэўных паняццеў. Вялікая ўвага  ўдзяляецца ўзаемадзеянню двух ці больш  словазлучэнняў, у выніку чаго нараджаецца  новае.

Фразеалагічныя нормы  патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў, прынятага  ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць  выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць  яе прымянення з захаваннем спецыфічных  уласцівасцей: своеасаблівай арфаграфіі, пунктуацыі, акцэнтуацыі, спалучальнасці кампанентаў і г.д.

Стылістычныя нормы рэгулююць  ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў  у адпаведнасці са зместам і мэтай  выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. Валодаці стылістычнымі нормамі  – г.зн. умець правільна ствараць той ці іншы тэкст, прытрымліваючыся пэўных заканамернасцей адбору і  арганізацыі маўленчых сродкаў  у функцыянальных стылях, а таксама  адзінства дадзенага функцыянальнага  стылю.

 

 

2. ДАКЛАДНАСЦЬ  МАЎЛЕННЯ

 

Дакладнасць маўлення – гэта адэкватнасць думкі рэчаіснаму прадмету ці яго паняційнаму ўзнаўленню. Мастацкае  маўленне своеасаблівае, бо ў ім прадметная і паняційная дакладнасць грунтуецца на вобразнай дакладнасці, якая часцей за ўсё будуецца на рэчыўным, словаўтваральным і эстэтычным значэннях слова. Карацей кажучы, прамое і пераноснае значэнні слоў, уласцівасць слова быць мнагазначным і спалучацца з разнастайнымі іншымі словамі ці іх значэннямі патрабуюць пільнай увагі, каб знайсці і выбраць з мноства адзіна патрэбнае.

Даўно даказана, што лінгвістычнымі ўмовамі забеспячэння дакладнасці маўлення з’яўляюцца тры фактары:

  • веданне сінанімічных магчымасцей мовы; умелы выбар з сінанімічнага рада неабходнай моўнай адзінкі забяспечвае дакладнасць маўлення;
  • веданне шматзначнасці слова, словазлучэння, сказа; умелае размежаванне полісеміі забяспечвае дакладнасць маўлення;
  • веданне аманіміі і параніміі; уменне размяжоўваць амонімы, а таксама паронімы забяспечвае дакладнасць як вуснага, так і пісьмовага маўлення.

Сінонімы выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а некаторыя ў навуковым і афіцыйным маўленні сталі нават своеасаблівымі моўнымі штампамі і трафарэтамі. Своеасаблівымі сінонімамі з’яўляюцца эўфеізмы – культурныя словы і выразы, якія ужываюцца замест грубаватых.

Са шматзначнасцю і  аманіміяй слоў патрэбна абыходзіцца  вельмі далікатна і асцярожна. І  па сёнешні дзень можна сустрэць шмат у якіх газетах такія мнагазначныя і аманімічныя загалоўкі (дакладней, двухсэнсавыя), заснаваныя на недаглядах як аўтараў, так і рэдактараў. І шматзначнасць, і аманімія трэба адрозніваць ад параніміі і паранамазіі. Паранімія – гэта ўласцівасць беларускіх слоў быць блізкімі па будове і гучанню, але рознымі і далёкімі па значэнні, г.зн. паронімамі. Паранамазія – гэта свядомае, стылістычнае збліжэнне сэнсава і структурна розных слоў, што маюць знешняе гукавое падабенства.

У вусным маўленні з’явы  аманіміі, параніміі, паранамазіі выкарыстоўваецца часцей за ўсё ў сатырычна-каламбурным плане. Аднак бываюць нярэдкія выпадкі блытання значэнняў слоў-амонімаў і слоў-паронімаў, асабліва ў штодзённых гутарках і, галоўным чынам, людзьмі, што не клапоцяцца пра культуру свайго маўлення.

3. ЛАГІЧНАСЦЬ  МАЎЛЕННЯ

 

Маўленне лагічнае, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць  законам логікі, законам мыслення беларусаў. Нават недакладна выкарыстанае слова робіць маўленне нелагічным.

Информация о работе Культура маулення