Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 21:25, контрольная работа

Краткое описание

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Содержание

1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх зон;
2. Зрыў карных аперацый ворага;

Прикрепленные файлы: 1 файл

kontrolnaya_itog.docx

— 72.43 Кб (Скачать документ)

Пасля разгрому немцаў пад  Сталiнградам больш эфектыўнымi сталi аперацыi па знiшчэнню варожых гарнiзонаў. За вясну - лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнiзонаў i апорных пунктаў, а за другi перыяд Вялiкай Айчыннай вайны партызаны нанеслi звыш 600 адчувальных удараў па апорных пунктах ворага. У канцы 1943 г. пад кантролем партызан знаходзiлася 108 тыс. кв. км тэрыторыi Беларусi, у тым лiку 37,8 тыс. кв. км былi поўнасцю ачышчаны ад працiўнiка. Iснавала 20 буйных партызанскiх зон, якiя з'яўлялiся сапраўднымi фарпостамi савецкай улады. Тут знаходзiлiся абласныя, мiжраённыя, раённыя камiтэты партыi i камсамола, дзейнiчалi партыйныя арганiзацыi, якiя кiравалi наладжваннем гаспадаркi. У некаторых вёсках, якiя кантралявалiся партызанамi, функцыi органаў Савецкай улады выконвалi прызначаныя камандаваннем упаўнаважаныя i каменданты. На iх ускладалiся задачы падтрымання неабходнага парадку, забеспячэння добразычлiвых адносiн памiж партызанамi i мясцовым насельнiцтвам.

У абсалютнай большасцi ўзаемаадносiны партызан i мясцовага насельнiцтва былi надзвычай высакародныя. Шмат людзей жылi ў партызанскiх зонах пад аховай партызан: ва Ушацка-Лепельскай зоне -звыш 73 тыс., у Клiчаўскай - больш 70 тыс., Iвянецка-Налiбоцкай - каля 60 тыс. Народныя мсцiўцы дапамагалi сялянам сеяць i збiраць ураджай, партызанскiя медыцынскiя работнiкi лячылi хворых, змагалiся з эпiдэмiямi. У партызанскiх зонах адкрывалiся i працавалi дзесяткi школ. Толькi ў Акцябрскiм раёне было адкрыта 20 школ. На тэрыторыi зоны дзейнiчала вялiкая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якiя працавалi на патрэбы партызан i мясцовага насельнiцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне да вясны 1943 г. былi адрамантаваны i працавалi 7 вадзяных i паравых млынаў, 12 гарбарных заводаў, 13 шавецкiх майстэрняў. Дзеля патрэб партызан было пашыта 2970 пар абутку, вялiкая колькасць маскiровачных халатаў, зроблена 70 сёдлаў, 1189 пар лыж, 248 саней, 215 вазоў.

Зоны з'яўлялiся арганiзацыйна-прапагандысцкiмi цэнтрамi. Тут выпускалася 171 падпольная газета, працавала 168 радыёстанцый, праводзiлiся гутаркi i лекцыi, дэманстравалiся кiнафiльмы, урачыста адзначалiся святы.

У зонах былi пабудаваны 41 аэрадром i 83 пляцоўкi для дэсантавання i дастаўкi зброi, боепрыпасаў, медыкаментаў, адпраўкi раненых i хворых у савецкi тыл. За гады вайны партызанам Беларусi было перапраўлена 41 776 вiнтовак i карабiнаў, 18 684 аўтаматы, 1383 мiнамёты, 1383 процiтанкавыя ружжы, 552 953 кг толу, 188 378 гранат, шмат боепрыпасаў i сродкаў сувязi.

Трэцi этап партызанскага руху звязаны з перамогай Чырвонай Армii пад Курскам i Арлом 5 лiпеня - 23 жнiўня 1943 г. Стратэгiчная iнiцыятыва з гэтага часу поўнасцю перайшла да Чырвонай Армii. На гэтым этапе адбываецца масавы прыток мясцовага насельнiцтва ў партызанскiя атрады. На iх бок усё часцей сталi пераходзiць салдаты палiцэйскiх гарнiзонаў i так званых "нацыянальных фармiраванняў".

Адметнасцю гэтага перыяда  стала тое, што атрады i брыгады аб'ядноўвалiся ў партызанскiя злучэннi. Iх дзейнiчала каля 40, у тым лiку Мiнскае, Беластоцкае, Брэсцкае, Вiлейскае, Гомельскае, Магiлёўскае i iнш. Усё часцей яны скоўвалi вялiзныя сiлы захопнiкаў, якiя налiчвалi 11-18 кадравых дывiзiй вермахта.

У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусi папоўнiлiся больш чым на 170 тыс. чалавек i налiчвалi ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. Неабходна мець на ўвазе, што ў баях з ворагам на працягу 1941 - 1943 гг. загiнула звыш 33 тыс. партызан.

Рост радоў  партызан адбываўся ў асноўным за кошт мясцовай моладзi, якая не мела неабходнай ваеннай падрыхтоўкi, у сувязi з чым востра паўстала пытанне iх ваеннага абучэння. Зазначым, што ЦК КП(б)Б i БШРП ажыццяўлялi вялiкую работу па забеспячэнню партызан неабходнымi кадрамi. У савецкiм тыле былi адкрыты школы i пункты па падрыхтоўцы камандных кадраў, арганiзатараў партыйнага i камсамольфскага падполля, iнструктараў, падрыўнiкоў, радыстаў, разведчыкаў i iншых спецыялiстаў. За час вайны ў гэтых вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганiзатараў партыйнага i камсамольскага падполля, 265 камандзiраў, камiсараў i начальнiкаў штабоў, 1146 iнструктараў мiнна-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкi, 52 палiграфiсты-наборшчыкi, 23 хiмiнструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў i каля 15 тыс. падрыўнiкоў.

Зразумела, што гэтых спецыялiстаў было недастаткова i асноўная работа ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах i брыгадах. У многiх фармiраваннях былi створаны вучэбныя гурткi, дзе моладзь авалодвала баявым майстэрствам, у некаторых iснавалi вучэбныя роты, узводы, аддзяленнi. Добра была пастаўлена ваенная падрыхтоўка ў Баранавiцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай, Магiлёўскай, Мiнскай i iншых абласцях. Так, за вясну 1943 г. 138 маладых партызан брыгады iмя С. М. Кароткiна Вiцебскай вобласцi сталi мiнамётчыкамi, 312 - кулямётчыкамi, 37 - гранатамётчыкамi, 50 - санiнструктарамi, 15 - падрыўнiкамi. За лiстапад - снежань 1943 г. у Вiцебскай вобласцi было падрыхтавана 2635 кулямётчыкаў, 2721 падрыўнiк, 2041 аўтаматчык, 778 зкiшчальнiкаў танкаў, 632 мiнамётчыкi, 283 снайперы, 312 санiнструктараў. Прыкладна так разгортвалася справа падрыхтоўкi кадраў у многiх партызанскiх фармiраваннях Беларусь.

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны партызанскi рух у заходнiх раёнах Беларусi быў развiты слабей, чым у цэнтральных i ўсходнiх. Гэта тлумачыцца шэрагам фактараў: Заходняя Беларусь увсйшла ў склад БССР у канцы 1939 г., i выхаванне грамадзян у савецкiм духу прадаўжалася нядоўга - пачалася Вялiкая Айчынная вайна. На настроях насельнiцтва адбiлiся рэпрэсii. Не меншае значэнне мела i тое, што тут быў моцны польскi ўплыў (сказалася знаходжанне Заходняй Беларусi з 1921 па 1939 г. у складзе Полыдчы), актыўна дзейнiчала Армiя Краёва^Важнае значэнне меў i знешнепалiтычны фактар, звязаны з патрабаваннямi польскага ўрада В. Сiкорскага ў Лондане захаваць пасля вайны Заходнюю Беларусь у складзе Полыдчы.

Тым не менш гэта не значыла, што там наогул не быў развiты партызанскi рух. Ён праходзiў такiя ж этапы станаўлення i развiцця, як i ў iншых раёнах Беларусi, але меў свае складанасцi i адметнасцi, аб чым гаварылася вышэй.

У чэрвенi 1943 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову "Аб мерапрыемствах па далейшым разгортваннi партызанскага руху ў заходнiх абласцях Беларусi" i накiраваў у партыйныя арганiзацыi лiст "Аб ваенна– палiтычных задачах работы ў заходнiх абласцях БССР". 3 мэтай выканання гэтых установак партыi з усходнiх абласцей у заходнiя накiроўвалiся вопытныя партыйныя i камсамольскiя работнiкi i арганiзатары.

Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў тэты рэгiён 9 партызанскiх брыгад, 10 атрадаў i 15 арганiзатарскiх груп з усходнiх абласцей Беларусi. Асабовы склад партызанскiх сiл тут павялiчыўся ў 3,3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

Дзеля ажыццяўлення дыверсiй на варожых камунiкацыях i аб'ектах, здзяйснення тэрарыстычных актаў стваралiся групы падрыўнiкоў i "паляўнiчых". Напрыклад, у Гомельскай вобласцi дзейнiчала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсiйных груп, якiя аб'ядноўвалi звыш 1300 юнакоў i дзяўчат, у Мiнскай вобласцi ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнiкоў налiчвалася ў Магiлёўскай, 1180 - у Баранавiцкай, 1080 - у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай абласцях.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнiчала эфектыўнай барацьбе. Асаблiва актыўныя баi i дыверсii партызан разгарнулiся напярэдаднi i ў час Курскай бiтвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэйкавай вайны". Для яе правядзення за перыяд з 16 лiпеня па 5 жнiўня 1943 г. лётчыкi за 90 вылетаў у тыл ворага даставiлi беларускiм партызанам 144 т грузаў, у тым лiку 36,5 т толу, 522 мiны, болын за 60 тыс. м бiкфордава i 1,5 тыс. м дэтануючага шнуроў, шмат iншых сродкаў баявога забеспячэння.

У Беларусi "рэйкавая вайна" праводзiлася ў тры этапы. Першы - напярэдаднi Курскай бiтвы i пачаўся ў ноч з 2 на 3 жнiўня 1943 г. Дзеяннi партызан пачалiся адначасова па ўсёй Беларусь Да сярэдзiны верасня1943 г. яны падарвалi звыш 121 тыс. рэек, спусцiлi пад адхон 833 эшалоны i 3 браняпоезды, разбiлi iпашкодзiлi 690 паравозаў, 6340 вагонаў, платформаў i цыстэрнаў. Другi этап пад назвай "Канцэрт"праводзiўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. Трэцi этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944г. iпрацягваўся да поўнага вызвалення рэспублiкi. У вынiку масавай мужнасцi i самаадданасцi партызан было- ўзарвана 61 тыс. рэек, знiшчана 8 чыгуначных мастоў.Тым самым былi поўнасцю выведзены са строю найбольш важныя чыгуначныя лiнii, часткова паралiзаваны перавозкi захопнiкаў амаль па ўсёй Беларусi."Рэйкавая вайна" садзейнiчала паспяховаму ажыццяўленню Беларускай наступальнай аперацыi ў 1944 г.

Поспехi партызан i падпольшчыкаў  Беларусi ў многiм вызначалiся падтрымкай савецкага тылу, асаблiва пасля разгрому фашыстаў пад Сталiнградам, поўнага пераводу савецкай эканомiкi на ваенны лад. Менавiта гэтыя фактары дазволiлi савецкаму тылу ў меру магчымасцей пастаянна i планамерна аказваць ваенную, матэрыяльную, медыцынскую i прапагандысцкую дапамогу беларускiм партызанам i падпольшчыкам. Тыл дазваляў на высокiм узроўнi рыхтаваць i засылаць на акупiраваную тэрыторыю дыверсiйна-разведвальныя групы i атрады, поўнасцю аснашчаныя ўсiм неабходным для барацьбы з ворагам: радыстаў, падрыўнiкоў, медыкаў, партыйных работнiкаў, арганiзатараў падполля i партызанскага руху.

Рызыкуючы жыццямi, ваенныя  лётчыкi ў складаных умовах дастаўлялi з савецкага тылу тоны самых розных грузаў: зброю, боепрыпасы, лекi, сродкi масавай iнфармацыi, часткова - адзенне i харчаванне. Назад яны вывозiлi, як правiла, параненых i хворых, дзяцей.

За гады вайны партызанам Беларусi было накiравана шмат зброi i вайсковай  амунiцыi, у тым лiку 41776 вiнтовак i карабiнаў, 18684 аўтаматаў, 1348 мiнамётаў, 1383 супрацьтанкавых ружжаў, звыш 188000 гранакт, 553 т толу, больш за 74400000 патронаў.

Пастаянная сувязь партызан i падполынчыкаў Беларусi з савецкiм тылам неймаверна натхняла iх на барацьбу з ворагам, дапамагала яшчэ мацней бiць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны ў зоне дзеянняў партыйнага падполля, партызанскiх атрадаў, брыгад i злучэнняу iснавала практыка прымянення крымiнальнага заканадауства да злачынцаў i iншых правапарушальнiкаў на аснове Крымiнальнага кодэкса БССР, прынятага 23 верасня 1928 г. i дзеючага да 1961 г.

Па яму адказнасць наступала  за ўхiленне ад чарговага прызыву  на сапраўдную воiнскую службу (арт. 81), за ўхiленне ад мабiлiзацыi (арт. 82), за ўхiленне ад выплаты падаткаў i выкананне павiннасцей у ваенны час (арт. 83), за ўхiленне ад дапрызыўнай  падрыхтоўкi i паверачных збораў (арт. 98), за ўхiленне ад дастаўкi коней, узбраення i вазоў (арт. 100) i iнш.

У час вайны пашыралася кола асоб, падсудных ваеннаму трыбуналу. Згодна Указу Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб ваенным становiшчы» справа аб дзяржаўных злачынствах, злачынствах супраць дзяржаўнай i грамадскай уласнасцi, аб разбойным нападзеннi з мэтай авалодання асабiстай маёмасцю грамадзян, аб наўмысных забойствах, аб ухiленнi ад выканання ўсеагульнага воiнскага абавязку, аб супрацiўленнi прадстаўнiкам улады, аб незаконным куплi, продажы i захаваннi зброi i iншыя, а таксама ўсе справы аб злачынствах ваеннаслужачых былi падсудны ваенным трыбуналам.

На першым этапе вайны, калi партызанскiя атрады толькi ўтваралiся i таму не мелi магчымасцi кантраляваць становiшча спраў на пэўнай тэрыторыi, насельнiцтва пры вырашэннi спрэчных пытанняў дзейнiчала па-рознаму: адны спрабавалi вырашыць пытанне самi, другiя - звярталiся да адмiнiстрацыi акупацыйнай улады, трэцiя апелiравалi да сельскiх сходаў цi ўплывовых асобаў вёскi, выбраных зацiкаўленымi бакамi. У трэцiм выпадку, як правiла, папярэдняга расследавання аб дробных крадзяжах, нязначных зямельных, сямейных, маёмасных канфлiктах, хулiганстве не праводзiлася. Рашэнне выносiлася на падставе адкрыта здабытых доказаў вусна i адкрыта з улiкам савецкага заканадауства.

Скаргi на дзеяннi прадстаўнiкоў адмiнiстрацыi акупацыйнай улады, ваеннаслужачых вермахта, калi была магчымасць, перадавалiся непасрэдна цi прпаз сувязных падпольным партыйным органам цi падпольным антыфашысцкiм камiтэтам. Яны iх разглядалi i выносiлi адпаведнае рашэнне. Яго выкананне даручалася канкрэтнай асобе цi некалькiм асобам. Такая судавытворчасць мела свае хiбы, бо так званы «падсудны» не мог нiчога нi сказаць у сваю абарону, нi прывесцi апраўдальныя матэрыяльныя доказы, калi яны былi.

Незначныя канфлiкты памiж партызанамi вырашалiся камандаваннем атрада, таварысцкiм судом цi судом камандзiрскага гонару, Яны разглядалi такiя справы, як самаўпраўства, зневажанне гонару i годнасцi iншых партызан, спрэчкi з-за трафейнай маёмасцi i iншыя. Аднак крымiнальныя справы аб цяжкiх злачынствах разглядалiся ў падаўляючай большасцi калегiяльна, у складзе камандзiра атрада цi яго намеснiка, камiсара, начальнiка штаба, начальнiка асобага адцзела.

Справы, якiя мелi палiтычную значымасць як для партызан, так i для  насельнiцтва, часцей за ўсё разглядалiся на агульным сходзе асабовага складу атрада цi брыгады. Гэта крымiнальныя справы па абвiнавачванню камандзiраў падраздзяленняў цi атрадаў у злачынствах супраць мiрнага насельнiцтва або падначаленых. У такiм выпадку прадстаўнiкi камандавання, партыйных органаў паведамлялi сутнасць справы, а члены схода - яе абставiны. Затым шляхам адкрытага галасавання выносiўся прыгавор.

Неабходна зазначыць, што  аднаасобны разгляд i прызначэнне меры пакарання злачынцам партызанамiiiх камандзiрамi разглядалiся як грубае парушэнне законнасцii вiнаватыя падлягалi адказнасцi за гэта. 13 сакавiка 1943 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Магiлёўскай вобласцii кiраўнiцтва Клiчаўскага аператыўнага цэнтра паведамлялi аб забароне партызанам iiх камандзiрам сваей уладай прымяняць меры пакарання да асоб, якiя супрацоўнiчалi з фашыстамi, палiцэйскiмii бургамiстрамi. Такiх асоб неабходна было перадаваць органам НКУС цi следчым атрадам спецыяльнага прызначэння для расследавання i далейшага судовага разбора.

Значыць, формы  судовай дзейнасцi у зоне дзеянняў падпольшчыкаў i партызан Беларусi былi розныя, але усе яны, як правiла, кiравалiся крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам i аказалi пазiтыўны ўплыў на падтрыманне грамадскага парадку сярод насельнiцтва i дысцiплiны сярод партызан.

 

 


Информация о работе Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў