Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 21:25, контрольная работа

Краткое описание

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Содержание

1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх зон;
2. Зрыў карных аперацый ворага;

Прикрепленные файлы: 1 файл

kontrolnaya_itog.docx

— 72.43 Кб (Скачать документ)

У партызанскай зоне В.3. Корж увёў партызанскiя камендатуры, якiя  забяспечвалi парадак у вёсках.Толькi з iх дазволу партызаны мелi права нарыхтоўваць прадукты харчавання, браць у сялян коней, размяшчацца па хатах i г.д. Складаныя адносiны ўзнiкалi з тымi атрадамi, якiя рэйдамi прыходзiлi ў пiнскiя лясы i балоты i парушалi ўстаноўлены парадак узаемаадносiн з насельнiцтвам. Менавiта да В.3. Каржа як дапрадстаўнiка савецкай улады на акупiраванай тэрыторыi звярталiся жыхары навакольных вёсак са сваiмi скаргамi i прапановамi. Практычна кожнага ён выслухоўваў i, калi iснавала патрэба, прымаў адпаведныя меры.

Аднак здаралiся выпадкi нядобрасумленных адносiн партызан да мясцовага насельнiцтва. Так, у паведамленнi Магiлёўскага падпольнага абкама за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага i радавога саставу мелi месца амаральныя паводзiны, марадзёрства, дэзерцiрства, парушэннi партызанскiх абавязкаў. Як сведчаць архiўныя дакументы, партыйныя камiтэты, камандаванне партызанскiмi фармiраваннямi вялi жорсткую барацьбу з такiмi праяўленнямi. Дастаткова сказаць, што за гады вайны па прыгаворах партызанскiх судоў за цяжкiя ўчынкi было расстраляна 2345 чалавек, у тым лiку: 7 камандзiраў атрадаў, 2 камiсары, 12 начальнiкаў штабоў, 7 камандзiраў рот, 49 камандзiраў узводаў.

Аднак у цэлым ўзаемаадносiны партызан i мясцовага насельнiцтва будавалiся на аснове ўзаемаразумення i падтрымкi адзiн аднаго.

За верасень - снежань  1941 г., паводле няпоўных звестак, партызаны падарвалi 80 эшалонаў, знiшчылi каля 10 тыс. салдат i афiцэраў працiўнiка, разграмiлi 9 вайсковых штабоў, вывелi са строю 33 самалёты, 78 танкаў i бронемашын, 973 аўтамабiлi, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных i шашэйных мастоў, спалiлi 63 склады з боепрыпасамi i гаручым.

 

Другi этап партызанскага  руху быў звязаны з разгромам  нехмцаў пад Масквой 5 снежня 1941 г. - 7 студзеня 1942 г. i Сталiнградам 19 лiстапада 1942 г. - 2 лютага 1943 г. Пасля шоку i няўпэўненасцi ў будучым у першыя месяцы вайны разгром немцаў пад Масквой, а яшчэ болыи пад Сталiнградам прыкметна ўзняў маральны дух не толькi байцоў i камандзiраў Чырвонай Армii, але i насельнiцтва. Яно пераканалася, што нямецка-фашысцкiх захопнiкаў можна i трэба перамагчы, вырасла ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. У той жа час не толькi былыя адказныя работнiкi, актывiсты, але i многiя грамадзяне зразумелi, што савецкая ўлада ўстаяла i хутка запытае, хто што рабiў у гады вайны. На пашырэнне партызанскага руху аказалi ўплыў i такiя акалiчнасцi, як зверскiя адносiны фашыстаў да мiрнага насельнiцтва, а таксама аператыўны кантроль Цэнтра над партызанскiм рухам. Спачатку iм кiравалi ваенныя саветы франтоў, а таксама прадстаўнiкi НКУС пры iх, падпольныя партыйныя камiтэты. 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быўствораны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пад кiраўнiцтвам першага сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкi, 9 верасня 1942 г. - Беларускi штаб парызанскага руху (БШПР) на чале зП.3. Калiнiным. 6 верасня 1942 г. Дзяржаўны камiтэт абароны ўстанавiў пасаду Галоўнакамандуючага партызанскiм рухам i прызначыў на яе Маршала Савецкага Саюза К.Я. Варашылава. Але паколькi яго апарат дублiраваў дзейнасць апарата ЦШПР, то 19 лiстапада 1942 г. гэта пасада была скасавана. 7 сакавiка 1943 года ЦШПР быў расфармiраваны як выканаўшы свае задачы, але 17 красавiка 1943 г. яго зноў аднавiлi i толькi 13 студзеня 1944 г. ён канчаткова быў лiквiдаваны. Значыць, ён дзейнiчаў толькi паўтары гады з болыи чым трох гадоў вайны на савецкай тэрыторыi.

У вынiку разгрому немцаў под  Масквой i контрнаступления савецкiх  войск утварыўся 40-кiламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армiй "Поўнач" i "Цэнтр" - памiж Велiжам i Усвятамi, якi iснаваў да верасня 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз "Вiцебскiя вароты" у тыл былi перапраўлены 20 партызанскiх атрадаў, 102 арганiзатарскiя i 62 дыверсiйныя групы, якiя налiчвалi болын за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзiнак зброi, вялiкую колькасць боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзi-равання. Гэта дазволiла наладзiць сувязь ЦК КП(б)Б здзеючымi атрадамi, палепшыць iх узбраенне i арганiзацыйную структуру, папоўнiць фармiраваннi квалiфiкаванымi кадрамi, iнструктарамi падрыўной справы.

Партызаны ў сваей дзейнасцi кiравалiся Загадамi Вярхоўнага Галоўна-камандуючага i наркама абароны I.В. Сталiна, дырэктывамi Цэнтральнага штаба партызанскага руху. 1 верасня 1942 г. у I.В. Сталiна адбыўся прыём кiраўнiкоў партызанскага руху. Пасля гэтай падзеi быў выдадзены загад наркама абароны "Аб задачах партызанскага руху". У iм патрабавалася, каб партызанскi рух стаў усенародным. Былi пастаўлены асноўныя задачы: "парушэнне тыла ворага, знiшчэнне яго штабоў i iншых ваенных устаноў, парушэнне чыгуначных шляхоў i мастоў, падпал i ўзрыў складоў i казарм, знiшчэнне жывой сiлы ворага, захоп у палон цi знiшчэнне прадстаўнiкоў нямецкiх улад". Прадпiсвалася "адбiраць людзей, здольных весцi тайную разведвальную дзейнасць, i адпраўляць iх на службу ў мясцовыя управы i ўстановы, створаныя немцамi, на заводы, дэпо, станцыi, прыстанi, тэлеграфы, тэлефоны, аэрадромы, базы i склады, у ахову нямецкiх службовых асоб, у гестапа i яго школы, а таксама ва ўсе iншыя ўстановы i органы, якiя абслугоўваюць армiю цi мясцовую адмiнiстрацыю нямецкiх улад...".

Ставiлiся i iншыя задачы, што на практыцы прыводзiла да распыления намаганняў.

Тым не менш сiлу i моц партызан, iх дзейнасць вымушаны былi прызнаць i самi немцы. У пiсьме капiтана Вольганга Фiдлера ад 17 верасня 1943 г. з Магілёва падпалкоўнiку вермахта адзначалася: "Барацьба з партызанамi не падобна на барацьбу ў франтавых умовах. Яны ўсюды i нiдзе, i на фронце цяжка ствараць сабе ўяўленне аб мясцовых умовах. Выбухi на чыгунцы, шляхах зносiн, дыверсiйныя акты на ўсiх прадпрыемствах, грабяжы i г. д. не сыходзяць з павесткi дня... На шырокiх прасторах пануюць партызаны, маюць уласны ўрад i кiравакне".

3 арганiзацыяй БШПР актывiзавалася сувязь Цэнтра з абласцямi i многiмi раёнамi Беларусi. Каля Масквы (станцыя Сходня), дзе размяшчаўся штаб, адпраўлялiся ў тыл ворага партызанам узбраенне, боепрыпасы, медыкаменты. А таксама аказвалася дапамога людзьмi. Для гэтага дзейнiчалi спецшколы, якiя рыхтавалi кадры партыйнага i камсамольскага падполля i арганiзатараў партызанскага руху, радыстаў. 22 чэрвеня 1942 г. у тыл ворага з Масквы па рашэнню ЦК КП(б)Б былi накiраваны 12 добра ўзброеных партызанскiх атрадаў з лiку вайскоўцаў беларусаў.

Менавiта ў гэты перыяд рэзка павялiчваецца колькасць партызанскiх атрадаў, якiя пачынаюць аб'ядноўвацца ў партызанскiя брыгады. На пачатак 1943 г. ў Беларусi дзейнiчалi 62 брыгады i 86 асобных партызанскiх атрадаў, на лiпень гэтага ж года iх было адпаведна 99 i 148. Колькасць партызан Беларусi на пачатак 1943 г. перавысiла 56,5 тыс. чалавек. Партызанскiя рэзервы складалi на гэты час болын за 150 тыс. чалавек. Гэта была магутная сiла, з якой фашысты павiнны былi лiчыцца. Сваiмi дзеяннямi яны скоўвалi вялiкiя сiлы ворага. Па заключэнню расiйскiх даследчыкаў А.А. Данiлава i Л.Г. Касулiнай, з сярэдзiны 1942 г. для барацьбы з партызанамi было задзейнiчана да 10 % нямецкiх войск. Супраць партызан яны прымянялi самалёты, гарматы, мiнаметы, танкi, кадравыя дывiзii.

Дзейнасць партызан i падпольшчыкаў  Беларусi ў многiм садзейнiчала стабiлiзацыi савецка-германскага фронта, а затым i паспяховаму наступ-ленню Чырвонай Армii, вызваленню тэрыторыi СССР, захопленай немцамi.

Патрыятычнае падполле на акупiраванай фашыстамi тэрыторыi фармiравалася ў асноўным двума шляхамi. 3 аднаго боку, падполле развiвалася знiзу, па iнiцыятыве  патрыятычна настроеных грамадзян. 3 другога боку, падполле арганiзоўвалася  зверху, перш за ўсё па iнiцыятыве  УКП(б) i яе рэгiянальных, у тым лiку i КП(б)Б, арганiзацый. У другiм выпадку пачатак арганiзаванага падполля быў закладзены дырэктывай СНК СССР i ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой ставiлася задача партыйным камiтэтам i арганiзацыям развярнуць падпольную i партызанскую барацьбу супраць фашысцкiх захопнiкаў.

Зыходзячы з гэтых установак, ЦК КП(б)Б 30 чэрвеня 1941 г. накiраваў абкамам i райкамам партыi дырэктыву № 1 "Аб пераходзе на падпольную работу партарганiзацый раёнаў, занятых ворагам", а 1 лiпеня 1941 г. - дырэктыву № 2 "Аб разгортваннi партызанскай барацьбы ў тылу ворага". У гэты ж дзень ЦК КП(б)Б правёў ў Магiлёве нараду работнiкаў, якiя накiроўвалiся ў тыл ворага для арганiзацыi партызанскага руху.

26 лiпеня 1941 г. ужо ў Гомелi адбылася нарада сакратароў абкамаў i райкамаў партыi i iншых кiруючых партыйных i савецкiх работнiкаў Беларусi па пытанню арганiзацыi i ўзмацнення барацьбы беларускага народа супраць фашысцкiх захопнiкаў. У той жа дзень значная частка ўдзельнiкаў нарады накiравалася за лiнiю фронту для ўстанаўлення сувязi з партызанамi.

Галоўным звяном у сiстэме партыйнага кiраўнiцтва партызанскiм рухам, усёй барацьбы народа супраць фашыстаў выступалi падпольныя райкамы партыi. Яны праводзiлi сваю дзейнасць, як правiла, пад прыкрыццём партызанскiх атрадаў, брыгад, злучэнняў. Важнае значэнне мелi таксама падпольныя абкамы, мiжраённыя камiтэты, раённыя камiтэты i пярвiчныя партыйныя арганiзацыi. Стварэнне кожнага з гэтых органаў было абумоўлена тым становiшчам, у якiм яны стваралiся i дзейнiчалi. Калi абстаноўка не дазваляла iх сфармiраваць, то ў тыл ворага пасылалiся ўпаўнаважаныя ЦК цi абкамаў партыi, якiя i выконвалi функцыi партыйных органаў.

Падпольныя партыйныя  камiтэты выконвалi наступныя функцыi: агiтацыйна-прапагандысцкая работа сярод насельнiцтва, супрацоўнiкаў акупацыйных улад, у ваенных падраздзяленнях ворага; дыверсiйна-баявыя дзеяннi; стварэнне i папаўненне партызанскiх атрадаў людзьмi, забеспячэнне iх зброяй, боепрыпасамi, адзеннем i харчаваннем, выкананне разведвальнай i сувязной работы для партызан; аднак самым галоўным заставалася палiтычная работа сярод насельнiцтва, падбор i расстаноўка кадраў. Па сведчанню былога сакратара Мiнскага падпольнага абкама партыi Героя Савецкага Саюза В.I. Казлова, "падпольныя райкамы старалiся мець сваiх арганiзатараў з лiку камунiстаў i камсамольцаў ў кожным населеным пункце... з мясцовых жыхароў. Праз сваiх людзей у вёсках туды дастаўлялiся лiстоўкi, ажыццяўлялiся заданнi па падрыхтоуцы рэзервау для партызанскiх атрадаў, па забеспячэнню партызан прадуктамi харчавання. Прадстаўнiкi райкамаў партыi вывучалi, што робiцца ў вёсцы, iнфармiравалi аб настроях насельнiцтва.

Xутка ўдалося раздабыць некалькi радыёпрыёмнiкаў. Паявiлася магчымасць сiстэматычна слухаць радыёперадачы Масквы. Наладзiлi друкарню, якую вывезлi ад немцаў яшчэ ў пачатку лiпеня 1941 года. Пазней удалося амаль кожнаму раённаму камiтэту партыi набыць радыё i друкарню. Гэта дало магчымасць райкамам непасрэдна прымаць i рассылаць зводкi Саўiнфармбюро i iншыя матэрыялы".

За другую палову 1942 - пачатак  1943 г. завяршаецца ў асноўным арганiзацыйная пабудова партыйных i камсамольскiх органаў. У чэрвенi - лiпенi 1942 г. ЦК КП(б)Б аднавiў дзейнасць Мiнскага, Магiлёўскага, Гомельскага, Палескага i Пiнскага абкамаў КП(б)Б, у вераснi 1942 г. - Баранавiцкага, Беластоцкага, Вiлейскага i Брэсцкага. Да верасня 1942 г. на тэрыторыi Мiнскай i Палескай абласцей было створана 74 пярвiчныя партыйныя арганiзацыi, у якiя ўваходзiла 1973 камунiсты. У канцы 1942 г. ЦК КП(б)Б правёў некаторыя мерапрыемствы па ўмацаванню партыйнага падполля, паляпшэнню дзейнасцi падпольных абкамаў партыi, накiраваў у тыл ворага сваiх упаўнаважаных i iншых партыйных работнiкаў, зацвердзiў саставы райкамаў, мiжрайкамаў i абкамаў партыi.

Сiстэма падпольных партыйных i камсамольскiх органаў актывiзавала дзейнасць патрыятычнага падполля i партызанскiх фармiраванняў. Удзельнiкi падполля, акрамя ранейшых форм i метадаў дзейнасцi, сталi прымяняць i новыя: перадачу ў партызанскiя атрады патрыятычна настроеных людзей, вядзенне разведвальнай i асаблiва дыверсiйнай работы. Падпольныя групы дзейнiчалi практычна ва ўсiх раёнах рэспублiкi.

Актыўна зарэкамендавалi сябе ўдзельнiкi Асiповiчскага партыйна-камсамольскага падполля. Адзiн з iх 27-гадовы камсамолец Ф.А. Крыловiч ажыццявiў самую буйную наземную транспартную дыверсiю Другой сусветнай вайны. У ноч з 29 на 30 лiпеня 1943 г. ён устанавiў дзве магнiтныя мiны з гадзiннiкавым узрывальнiкам у эталон цыстэрн з бензiнам на станцыi Асiповiчы. У вынiку поўнасцю згарэлi або ўзарвалiся 5 паравозаў, 25 цыстэрн з бензiнам, 8 цыстэрн з авiяцыйным маслам, 65 вагонаў з боепрыпасамi, 5 танкаў "тыгр", 3 танкi Л-10, 5 бронемашын, 12 вагонаў з харчаваннем, вугальны склад, шэраг пабудоў. За гэту аперацыю Ф.А.. Крыловiч у 1949 г. быў узнагароджаны ордэнам Ленiна.

Арганiзатарамi падпольных партыйных камiтэтаў у асноўным былi даваенныя партыйныя работнiкi. Калi ў 1941 г. у тыле ворага дзейнiчала 8 даваенных сакратароў абкамаў, 120 сакратароў гаркамаў i райкамаў КП(б)Б , то на сярэдзiну 1943 г. - 16 даваенных сакратароў абкамаў, 3 загадчыкi аддзелаў абкамаў, 169 сакратароў райкамаў i гаркамаў КП(б)Б, 52 былых старшынi гарсаветаў i райвыканкамаў, 9 сакратароў абкамаў ЛКСМБ. Так, Мiнскi падпольны абласны камiтэт КП(б)Б, якi пачаў сваю дзейнасць у лiпенi 1941 г., поўнасцю складаўся з даваенных кiраўнiкоў: сакратароў абкама В.I. Казлова, I.А. Бельскага, А.Ф. Брагiна i I.Дз. Варвашэнi, пракурора Мiнскай вобласцi А.Г. Бондара, сакратароў Плешчанiцкага i Слуцкага райкамаў партыi Р.Н. Мачульскага i А. Л. Сцяпанава.

Такi падыход Цэнтра да даваенных  партработнiкаў быў не выпадковы: яны былi не раз правераны iм, строга выконвалi яго дырэктывы, умелi арганiзаваць палiтычную работу сярод мае насельнiцтва. I калi на першым этапе вайны асобныя афiцэры Чырвонай Армii, трапiўшы ў акружэнне, стваралi партызанскiя атрады i ў сiлу гэтага iмкнулiся быць незалежнымi ад партыйных камiтэтаў. Праз пэўны час, асаблiва з утварэннем ЦШПР, вымушаны былi пагадзiцца з партыйным кантролем за iх дзейнасцю.

Дзейнасць камсамола  ў тыле ворага пад кiраўнiцтвам  ЦК КП(б)Б ажыццяўляў ЦК ЛКСМБ на чале з М.В. Зiмянiным, К.Т. Мазуравым, Ф.А. Сурганавым, СВ. Прытыцкiм, А.М. Чэрнiкавай. Падпольныя абкамы ЛКСМБ узначальвалi Я.М. Канаплiн, Т.М. Стрыжак, В.I.Лузгiн, I.А. Матыль, С.I. Пармон, А.Ю. Дзенiсевiч, П.М. Машэраў, А.Д. Рудак, I.Я. Палякоў i iнш.

Асаблiва актыўна праводзiлася палiтычная работа. 31 студзеня 1942 г. бюро ЦК КП(б)Б разгледзела на сваiм пасяджэннi пытанне "Аб мерах паляпшэння сувязей i кiраўнiцтва падпольнымi партыйнымi арганiзацыямi i партызанскiмi атрадамi Беларусi". У адпаведнасцi з прынятымi рашэннямi былi падабраны i накiраваны ў тыл ворага 150 камунiстаў, з iх 50 - для сувязi з партыйным падполлем i 100 - для ўзмацнення кiраўнiцтва падпольнымi партыйнымi арганiзацыямi i стварэння новых, а таксама пяць груп з рацыямi для падпольных партарганiзацый заходнiх абласцей Беларусi.

Шмат увагi надавалася друкаванаму слову. ЦК КП(б)Б некалькi разоў звяртаўся да праблем дзейнасцi рэдакцыi газеты "Звязда", выдання на яе аснове агiтацыйнай лiтаратуры i засылцы яе ў тыл ворага (18 лiпеня, 21 верасня 1941 г.; красавiк 1942 г.). Так, 21 верасня 1941 г. ЦК КП(б)Б вырашыў выдаць замест"Звязды" "Савецкую Беларусь" i ўвесь яе тыраж накiраваць за лiнiю фронту. У красавiку 1942 г. было вырашана даручыць яе рэдагаванне Ц.С. Гарбунову, а членамi рэдакцыйнай калегii былi зацверджаны Ц.С. Гарбуноў, У.Н. Малiнiн, I.А. Крупеня, В Л. Закурдаеў, I.С. Краўчанка. За май - жнiвень 1942 г. толькi ў раёны Мiнскай, Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей было дастаўлена 3 275 900 экзэмпляраў газет, брашур i лiстовак, у тым лiку 200 000 экзэмпляраў кнiгi I.В. Сталiна "Аб Вялiкай Айчыннай вайне Савецкага Саюза".

Информация о работе Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў