Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 21:25, контрольная работа
Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.
1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх зон;
2. Зрыў карных аперацый ворага;
Для насельнiцтва i партызан акупiраваных тэрыторый рыхтавалiся лiстоўкi на тэмы: "Сыны беларускага народа гераiчна змагаюцца ў радах Чырвонай Армii", "Зварот рабочых эвакуiраваных прадпрыемстваў БССР да працоўных Беларусi", "Не працуйце на нямецкiх акупантаў", "Партызаны i партызанкi, мацней ударым па ворагу!", "Весткi з Савецкай Радзiмы" i iнш.
Важнае значэнне ў палiтычнай рабоце мела "Прысяга партызан", зацверджаная ЦК КП(б)Б 12 мая 1942 г.
Бальшавiцкае падполле моцным было ў многiх населеных пунктах Беларусi i асаблiва ў Мiнску. Тут яно пачало арганiзоўвацца адразу пасля захопу горада фашысцкiмi войскамi. Падпольшчыкi актыўна займалiся антыфашысцкай прапагандай, дыверсiйнай дзейнасцю, перапраўленнем людзей у партызанскiя атрады i г. д. Нягледзячы на два вялiкiя правалы ў сакавiку i вераснi 1942 г., падполле ў Мiнску аказала iстотны ўплыў на ўздым насельнiцтва горада на барацьбу з немцамi.
Тым не менш доўгi час лiчылася (да другой паловы 1942 г.), што Мiнскi падпольны гаркам партыi на чале з I.К. Кавалёвым - гэта створаная германскiмi спецслужбамi арганiзацыя з мэтай выяўлення i лiквiдацыi сапраўдных патрыётаў-падполыпчыкаў. Гэта версiя з'явiлася зiмой 1942 г., калi ЦШПР у сваей радыёграме папярэджваў партызанскiя атрады i брыгады Беларусi аб тым, што ў Мiнску нямецкая разведка з правакацыйнымi мэтамi стварыла падстаўны падпольны цэнтр. Вынiкам гэтай устаноўкi стала тое, што органамi НКУС у пасляваенныя 40-я - 50-я гг. было арыштавана 126 былых падполыпчыкаў Мiнска. Толькi пазней 113 з iх былi рэабiлiтаваны, пасля таго, як XX з'езд КПСС развянчаў культ асобы I.В. Сталiна.
6 красавiка 1990 г. бюро ЦК КПБ нарэшце прызнала лiчыць не адпавядаючым сапраўднасцi раней iнкрымiнуемае I.К. Кавалёву здраднiцтва членаў Мiнскага падпольнага гаркама партыi, супрацоўнiцтва з гiтлераўскiмi акупантамi i адмянiла пастанову бюро ЦК КПБ ад 15 красавiка 1983 г. адносна IX Кавалёва.
У 1943 - першай палове 1944 г. патрыятычнае падполле развiвалася ў асноўным "зверху" i асаблiва на захадзе Беларусi, дзе ў першай палове вайны яно было развiта слаба. Садзейнiчалi такой актывiзацыi пастанова пленума ЦК КП(б)Б "Аб абстаноўцы i задачах работы партыйных органаў i партыйных арганiзацый у акупiраваных раёнах Беларусi" (люты 1943 г.) i пiсьмо ЦК КП(б)Б у партарганiзацыi "Аб ваенна-палiтычных задачах работы ў заходнiх абласцях БССР" (чэрвень 1943 г).
Масавы тэрор i рэпрэсii не зламалi волю беларускага народа да барацьбы з германскiмi захопнiкамi. На месца загiнуўшых прыходзiлi новыя тысячы патрыётаў. Рады партызан i падпольшчыкау пастаянна пашыралiся, iх барацьба станавiлася ўсё больш актыўнай i наносiла захопнiкам адчувальныя страты.
Усяго ў патрыятычным падполлi ўдзельнiчала больш за 70 тыс. чалавек. Многiя з iх аддалi свае жыццi дзеля сваей Айчыны, многiя дажылi да Перамогi над фашысцкiмi захопнiкамi, многiя ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi за актыўную барацьбу з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi.
2.
На акупiраванай немцамi тэрыторыi Беларусi, акрамя савецкага пат-рыятычнага падполля, якоепадпарадкоўвалася непасрэдна партыйным камiтэтам, дзейнiчалi i антыфашысцкiя партыйныя групы, арганiзацыi i камiтэты. Iх арганiзатарамi выступалi беспартыйныя, былыя члены КПЗБ, савецкiя ваеннаслужачыя, якiя папалi ў акружэнне i засталiся у тыле ворага.
Для антыфашысцкага падполля былi характэрны высокая арганiзаванасць, канспiрацыя, добрыя стасункi з мясцовым насельнiцтвам.
Аснову структуры
Толькi Поразаўская, Шарашоўская,
Пружанская, Ружанская раённыя
Антыфашысты ўдзельнiчалi таксама ў дыверсiях супраць нямецкiх захопнiкаў. Гродзенскiя антыфашысты пусцiлi пад адхон некалькi воiнскiх эшалонаў ворага, падарвалi 2 вагоны з авiябомбамi. Пружанскiя антыфашысты прынялi ўдзел у 19 дыверсiях на чыгунцы. Прыкладна так дзейнiчалi i ў iншых месцах Заходняй Беларусi.
Антыфашысцкiя патрыятычныя арганiзацыi Беларусi ўнеслi вялiкi уклад у барацьбу з гiтлераўскiмi акупантамi.
Важнай асаблiвасцю развiцця антыгерманскага супрацiўлення на акупiраванай тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны было цеснае супрацоўнiцтва i ўзаемадзеянне партызан, падпольшчыкау i мясцовага насельнiцтва. Важна падкрэслiць, што на ўсiх этапах супрацiўлення патрыёты ажыццяўлялi цеснае ўзаемадзеянне i супрацоўнiцтва, i хменавiта гэтая акалiчнасць дазволiла забяспечыць шырокi размах i высокую эфектыўнасць барацьбы.
Неабходна заўважыць, што на этапе зараджэння i станаўлення антыфашысцкага супрацiўлення (лета 1941 - вясна 1942 г.) найбольш характэрнай з’явай была актыўная роля падпольшчыкау у стварэннi першых партызанскiх груп i атрадаў. Асаблiва летам - восенню 1941 г. многiя мясцовыя патрыёты вялi актыўную дзейнасць па выратаванню байцоў i камандзiраў Чырвонай Армii, якiя трапiлi ў акружэнне. Многiя з iх пераходзiлi да партызанскiх форм барацьбы, складалi касцяк першых партызанскiх груп i атрадаў. Xарактэрна, што гэты напрамак дзейнасцi падпольшчыкау быў шырока распаусюджаны на ўсёй акупiраванай тэрыторыi Беларусь Так, падпольшчыкi Узды нават абсталявалi ў лесе спецыяльны лагер, куды накiроўвалi воiнаў-акружэнцаў, забяспечвалi iх прадуктамi харчавання, медыкаментамi, зброяй i боепрыпасамi. Ужо ў лютым 1942 г. пры падтрымцы падполыпчыкаў многiя партызанскiя групы былi аб’яднаны ў атрад пад камандаваннем капiтана М.М. Нiкiцiна. Сумеснымi намаганнямi ўздзенскiх i мiнскiх падпольшчыкау была разгорнута актыўная работа па пашырэнню партызанскiх радоў. 3 навакольных вёсак i Мiнска ў Аляксандраўскi лес - месца дыслакацыi атрада - былi накiраваны многiя патрыёты, што дазволiла ў канцы лiпеня 1942 г. пераўтварыць атрад ў брыгаду, якая налiчвала звыш 400 партызан. Падпольныя групы Узды, Каменкi, Вялiкай Усы, Макавiшч, Саколыпчыны, Данiлавiч i iншых населеных пунктаў дастаўлялi партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, прадукты харчавання, каштоўную разведвальную iнфармацыю.
Мэтанакiраваную работу па пашырэнню радоў партызан ажыццяўлялi падпольшчыкi Брэста, Бабруйска, Баранавiч, Барысава, Вiцебска, Жлобiна, Мазыра, Магiлёва, Слуцка, Оршы i многiх iншых гарадоў, раённых цэнтраў i вёсак нашай краiны. Напрыклад, мiнскiя падпольшчыкi толькi за 1941—1942 гг. усталявалi цяснейшую ўзаемасувязь з 30 партызанскiмi фармiраваннямi, якiя дзейнiчалi ў 15 раёнах Мiнскай i Магiлёўскай абласцей. За гэты час у рады партызан было перапраўлена больш за 2 тыс. патрыётаў. Значна актывiзавалася тэта работа ў 1943 г. Толькi у рады партызанскiх брыгад "Буравеснiк", "Разгром", "Штурмавая", "Полымя", 1, 2 i 3-й Мiнскiх брыгад было накiравана звыш 6,5 тыс. жыхароў Мiнска.
Важна мець на ўвазе i тую акалiчнасць, што многiя падпольшчыкi вымушаны былi ўлiвацца у рады партызан, а шэраг падпольных арганiзацый станавiлiся ядром партызанскiх атрадаў i груп, з якiх у далейшым былi сфармiраваны буйныя партызанскiя фармiраваннi. Напрыклад, у кастрычнiку 1943 г. у 1-ю партызанскую брыгаду iмя К.С. Заслонава перад пагрозай выкрыцця i знiшчэння германскiмi карнiкамi вымушана была пераправiцца група падпольшчыкаў, што дзейнiчала на чыгуначным вузле Оршы. Патрыёты склалi ядро новаўтворанага атрада "Аршанец". У Гомельскай вобласцi ў рады партызанскай брыгады iмя М.А, Шчорса ўлiлiся ў поўным складзе падпольшчыкi райцэнтра Уваравiчы, вёсак Смычок, Рудня, Чабатовiчы, Iвольск i iнш. Ядром развiцця партызан у Мiрскiм раёне Баранавiцкай вобласцi стала камсамольска-маладзёжная падпольная арганiзацыя вёсак Пагарэлка, Сiняўская Слабада, Лядкi, Беражное, на базе якой першапачаткова быў створаны атрад "Камсамольскi". Ён хутка вырас у камсамольска-маладзёжную брыгаду, якая налiчвала каля 600 чалавек.
Пасля ўзмацнення i значнага пашырэння уплыву кiруючых падпольных партыйных органаў, далейшага развiцця партызанскага руху, усталявання надзейнай сувязi з савецкiм тылам працэс развiцця ўзаемасувязяў партызан i падпольшчыкаў яшчэ больш актывiзаваўся. Партызанскае камандаванне, кiраўнiцтва падпольных партыйных i камсамольскiх камiтэтаў праз сваiх сувязных стала актыўна пранiкаць у многiя населеныя пункты, акупiраваныя ворагам, ствараць там сетку нелегальных арганiзацый, груп i адзiночак, якiя выконвалi шматлiкiя заданнi партызан.
Важнай формай супрацоўнiцтва партызан i падполыпчыкаў з'яўлялася дзейнасць патрыётаў, накiраваная на матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне барацьбы партызан. Падполыпчыкi былi важнейшым звяном, асаблiва на першым этапе станаўлення партызанскага руху, па забеспячэнню народных мсiўцаў зброяй, боепрыпасамi, сродкамi падрыву, радыёпрыёмнiкамi, медыкаментамi, паперай, тыпаграфскай фарбай, шрыфтамi, адзеннем, абуткам, мылам, соллю, прадуктамi харчавання. Так, мiнскi падпольшчык прафесар-хiрург Я.У. Клумаў разам з калегамi арганiзаваў нелегальнае лячэнне многiх патрыётаў, перадаваў медыкаменты, перавязачныя матэрыялы i медыцынскiя iнструменты партызанам i падпольшчыкам. Дзякуючы iх дзейнасцi былi поўнасцю абсталяваны 2 партызанскiя шпiталi.
Актыўную барацьбу вялi i iншыя падпольшчыкi Мiнска, якiя падтрым-лiваючы су вязь з 30 партызанскiмi атрадамi Мiнскай, Магiлёўскай i Баранавiцкай абласцей, пераправiлi ў партызаны не меней 2,2 тыс. ваенна– палонных i каля 6,5 тыс. цывiльных грамадзян.
Па няпоўных звестках, члены Магiлёўскага падпольнага "Камiтэта садзейнiчання Чырвонай Армii" на чале з К.Ю. Мэтэ (з сакавiка 1943 г. узначальваў П.I. Крысевiч; аб'ядноўваў больш за 1 тыс. чалавек) з вясны 1942 г. да сакавiка 1943 г. перадалi партызанам 2 станкавыя, больш за 50 ручных кулямётаў, 40 аўтаматаў, звыш 500 вiнтовак, 300 наганаў i пiсталетаў, 100 тыс. патронаў, каля 500 мiн i снарадаў, 1 тыс. гранат, 200 кг толу, 20 т солi, больш як на 500 тыс. руб. медыцынскага абсталявання, медыкаментаў i iнструментаў, шмат iншых матэрыялаў.
Вельмi важнай формай супрацоўнiцтва з’ўлялася здабыванне падполыпчыкамi каштоўнай разведвальнай iнфармацыi i забеспячэнне ею партызан. Неабходна нагадаць, што агульная большасць падпольшчыкаў працавалi на прамысловых прадпрыемствах, у акупацыйных установах, многiя спецыяльна ўладкоўвалiся на службу ў палiцыю, служылi ў iншых гаспадарчых органах, што дазваляла лягчэй набываць патрэбную iнфармацыю. Толькi валодаючы неабходнымi разведвальнымi данымi партызаны маглi паспяхова ажыццяўляць баявыя аперацыi па разгрому апорных пунктаў ворага, праводзiць дыверсii i тэрарыстычныя акты. Асаблiва каштоўнымi для партызан былi разведданыя аб намерах правядзення ворагам карных аперацый па разгрому партызан i знiшчэнню насельнiцтва. Важна мець на ўвазе, што гэта быў узаемазваротны працэс. Часта партызаны дабывалi iнфармацыю i папярэджвалi падполыячыкаў аб пагрозе iх дзейнасцi германскiмi спецслужбамi i неабходнасцi неадкладнага пераходу да партызан.
Вельмi каштоўнай з’яўлялася iнфармацыя аб дзейнасцi варожай агентуры, якую засылалi германскiя спецслужбы ў рады партызан i падпольшчыкаў. Так, барысаўскiя падпольшчыкi выявiлi i перадалi камандаванню партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны спiс варожых агентаў, якiя закончылi курс абвераўскай школы "Сатурн" i былi засланы ў рады партызан пад выглядам збегшых ваеннапалонных.
Такiм чынам, можна канстатаваць, што супрацоўнiцтва партызан i падпольшчыкаў мела разнастайны i трывалы характар, было накiравана на забеспячэнне надзейнай жыццядзейнасцi патрыётаў i нанясення ворагу найбольш значных страт. Асновай для супрацоўнiцтва ўдзельнiкаў патрыятычнага падполля i партызан з'яўлялася агульнасць мэты i задач - вызваленне сваей Радзiмы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Важна i тое, што патрыятычнае падполле i партызанскi рух у сваей большасцi ўтваралiся i развiвалiся пад непасрэдным кiраўнiцтвам Камунiстычнай партыi. Патрыятычныя падпольныя арганiзацыi, райкамы i абкамы ўзначальвалiся сакратарамi КП(б)Б. I адна з галоўных задач гэтых арганiзацый па вертыкалi -аказанне ўсямернай дапамогi партызанскiм атрадам: новым папаўненнем, зброяй, боепрыпасамi, харчаваннем, медыкаментамii непасрэднай медыцынскай дапамогай, рознагалiновай iнфармацыяй i г. д. Ад падпольных партыйных камiтэтаў партызанскiя фармiраваннi атрымоўвалi чарговыя баявыя заданнi. Важна падкрэслiць, што без штодзённай падтрымкi i масавай апоры сярод беларускага народа, партызанская i падпольная барацьба не магла разгарнуцца, тым больш набыць масавы характар.
3 ростам партызанскiх сiл памнажалася i iх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзiлi буйныя наступальныя аперацыi, узмацнялi удары па камунiкацыях, гарнiзонах, апорных пунктах i iншых аб'ектах захопнiкаў. Ад ворага вызвалялiся цэлыя раёны - партызанскiя зоны, дзе ўлада пераходзiла да партызан i адноўленых органаў савецкай улады. Першыя партызанскiя зоны - Акцябрска-Любанская i Клiчаўская -утварылiся восенню 1941 г. У 1942 г. былi разгромлены 123 нямецка-палiцэйскiя гарнiзоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 - сумесна з падпольшчыкамi ажыццёўлены буйныя дыверсii. Брыгада пад камандаваннем П.П. Капусты ачысцiла ад акупантаў многiя населеныя пункты Грэскага, Капыльскага i Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв. км. Брыгады "За Радзiму" i 1-я Мiнская выгналi захопнiкаў з часткi тэрыторыi Чэрвеньскага, Рудзенскага i Пухавiцкага раёнаў, узялi пад свой кантроль да 350 кв. км агульнай плопгчы; пад непасрэдным уплывам партызан знаходзiлася больш за 6200 кв. км.
Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад ворага 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магiлёўскай вобласцi звыш 70 нямецкiх гарнiзонаў i палiцэйскiх участкаў, у тым лiку ў Клiчаве, былi разгромлены партызанамi пад камандаваннем 1.3. Iзоха, А.С. Юркаўца, В.I. Лiвенцава, В.П. Свiстунова, В.М. Сырцова. Была створана Клiчаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.
Информация о работе Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў