Жизнь и деятельность белорусского эмигранта Игната Дамейки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:34, реферат

Краткое описание

Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзведка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 r.) i пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры i браты: Марыя, Антаніна, Адам i Казімір - засталіся пад апекаю маці i двух дзядзькаў: Ігнація i Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскай культурай, у якім захоўваліся айчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам ca старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне [1].

Содержание

Родная старонка ………………………………………….…………….3
На шляху эмігранта……………………………………………………5
На другой радзіме………………………………………………………7
Падарожжа на стары кантынент і развітанне з радзімай…………….9
Заключэнне……………………………………………………………..11
Спіс выкарыстанай літаратуры

Прикрепленные файлы: 1 файл

Реферат.doc

— 97.00 Кб (Скачать документ)

На прыканцы 1844 г. Дамейка рушыў  да тады яшчэ незалежнай Араўканіі. Польскага  навукоўца цікавіла жыццё індзейцаў, абурала яго дыскрымінацыя араўканаў, імкненне да выгнання з зямлі продкаў i вынішчэння, захапляўся ix барацьбой за ўтрыманне незалежнасці. За некалькі месяцаў падарожжа ён пазнаёміўся з жыццём араўканаў. У апублікаванай у 1845 г. кнізе "Араўканія i яе жыхары" ён выступіў як палымяны абаронца індзейцаў, апісаў геаграфію Араўканіі, культуру i звычаі яе жыхароў. Рашуча працівіўся палітыцы, скіраванай на страту нацыянальнай самасвядомасці індзейцаў.

 Заклікаў шанаваць ix звычаі i традыцыі, мірна i паступова ўключаць ix ў чылійскае грамадства праз развіццё асветы, знаёмства з развіццём рамяства i адкрыццё доступу да прыродных багаццяў ix земляў. Кніга Дамейкі была добразычліва прынята ў Чылі, іншых краінах Паўднёвай Амерыкі: перакладзеная на французскую, ангельскую, нямецкую мовы, атрымала вялікую вядомасць ў свеце. Польскі пераклад гэтай кнігі выйшаў у I860 годзе ў Вільні (апошняе выданне гэтай працы было зроблена ў Польшчы ў 1992 г.).  Погляды Дамейкі мелі ўплыў на змякчэнне стаўлення чылійскага ўрада ў адносінах да індзейцау. Араўканія была незалежнай да 1884 года. Па ініцыятыве Дамейкі ў Ля Сарэна быў арганізаваны этнаграфічны музей, прысвечаны культуры араўканаў i іншых індзейскіх плямёнаў, што жывуць на тэрыторыі Чылі.

Вярнуўшыся з Араўканіі, Дамейка  застаў дом i лабараторыю знішчанымі пажарам. Нягледзячы на тое, што ён смуткаваў па Радзіме i марыў пра вяртанне, палічыў сваім абавязкам прадоўжыць побыт i адбудаваць тое, што было знішчана.

У лістападзе 1846 г. пасля  атрымання згоды на звальненне Дамейка, з якім усе сардечна i ca смуткам развіталіся, адправіўся ў Вальпараіса, адкуль намерваўся адбыць у Еўропу. Аднак чылійскі ўрад зрабіў усё для затрымання навукоўца ў краіне. Да яго звярнуліся з просьбай стаць на чале кафедраў мінералогіі i фізікі ўніверсітэта ў Сант'яга, а таксама правядзення рэформы вучэльні i ўсёй сістэмы адукацыі Чылі. Гэтыя прапановы схілілі яго застацца на некаторы час у краіне. У 1847 г. пачаў выкладаць мінералогію, фізіку, a пазней i хімію. Быў прызначаны членам Рады універсітэта. Працягваў працу над праектам рэформы адукацыі, якую пачаў яшчэ ў 1842 годзе, узяўшы за ўзор Віленскую школьную акругу, Віленскі універсітэт, а таксама нямецкія універсітэты. На пасяджэнні Рады універсітэта яго праекты, a асабліва прапановы na рэарганізацыі самой навучальнай установы выклікалі нараканні некаторых заслужаных прафесараў. Пасля бурлівых дыскусій праект быў прыняты. Толькі ў 1852 годзе, як прадстаўнік ўрада, распачаў Дамейка реалізацыю гэтага праекта.

У 1848 г. ў знак прызнання  заслуг, па прапанове ўрада, парламент  прыняў рашэнне аб наданні вучонаму ганаровага чылійскага грамадзянства. У 1847 годзе Дамейка, змучаны жыццём у горадзе, купіў віллу з прыгожым садам на ўскраіне Сант'яга. Праз год, 7 ліпеня, ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр i Гузман. Гэтыя падзеі назаўсёды звязалі вучонага з яго другой айчынай.

У 1868 r. яго выбралі  рэктарам універсітэта ў Сант'яга, абавязкі якога выконваў тры тэрміны, да канца 1882 г. На працягу 15 год свайго рэктарства давёў установу да росквіту. А яго заслугі ў гэтай галіне атрымалі найвышэйшае прызнанне чылійскага народа.

Сямейнае жыццё Дамейкаў працякала гарманічна. З'явіліся  на свет дзеці: адзіная дачка Ганна (14.09.1854 г.), сыны: Генрых (1855г.), які памёр  будучы немаўляткам, Гернан (7.02.1859г.) i Казімір (24.04.1863 г.). Хапала таксама i турбот, выкліканых перш за ўсё працяглымі хваробамі Гернана і туберкулёзам жонкі, якая, нягледзячы на чулую i клапатлівую апеку, памерла 26 снежня 1870 года. Дамейка ўвесь свой вольны ад заняткаў час прысвячаў выхаванню дзяцей. Праз два гады ён атрымаў звестку аб смерці брата Казіміра.

У 1876 г. сям'ю Дамейкау праведаў звольнены пасля 12-ці гадовай  сібірскай ссылкі за ўдзел у студзеньскім паўстанні пляменнік Лявон (сын  Казіміра). Праз год Лявон вярнуўся ў Сант'яга, каб ажаніцца з Ганнай Дамейка. У пачатку 1878 г. маладая пара выехала на радзіму i пасялілася ў маёнтку Жыбуртоушчына.

Пасля ад'езду дачкі Дамейка  адчуў сябе адзінокім, узмацніўся смутак па родным краі. Пад канец тэрміна  рэктарскіх паўнамоцтваў ён напісаў  прашенне аб звальненні. 7 кастрычніка  дэкрэтам ураду яму была назначана, апроч звычайнай пенсіі, спецыяльная ў памеры 6000 піястраў ў год, якая выплачвалася ў Чылі i за мяжой. Некалькімі днямі пазней быў вымушаны ўладамі заняць пасаду рэктара яшчэ раз. Для пасварыўшыхся палітычных партый ў вучэльні адзіным кандыдатам, якаго прымалі ўсе, быў Дамейка. Заняў гэтае становішча на кароткі час, пакуль не заціхнуць спрэчкі. 30 мая 1883 года атрымаў звальненне i пачаў рыхтавацца да ад'езду. Апошні месяц знаходжання ў Чылі прысвяціў ўпарадкаванню сваіх навуковых матэрыялаў i багатай мінералагічнай i геалагічнай калекцыі (больш за 4000 экз.), якую ахвяраваў вучэльні.

Пад час свайго працяглага знаходжання ў Чылі паралельна з  педагагічнай i арганізацыйнай дзейнасцю  Дамейка праводзіў мінералагічныя i геалагічныя даследаванні, арганізоўваў навуковыя падарожжы па ўсёй краіне, дасягаючы цяжкадаступных высакагорных раёнаў, працаваў ў незвычайна цяжкіх умовах на землях, малавядомых тагачаснай навуцы, пад час нават некранутых. Вынікі назіранняў на мясцовасці i лабараторных даследаванняў публікаваў ў французскіх, нямецкіх i чылійскіх часопісах. Пісаў таксама працы сінтэтычныя. Навуковыя дасягненні Дамейкі велізарныя, няпоўная бібліяграфія яго прац уключае каля 400 найменняў. У 1846 г. апублікаваў першую геалагічную карту Чылі у маштабе 1:250000. Сярод даследаваных i апісаных ім мінералаў многія былі невядомыя тагачаснай навуцы. Працы па мінералогіі i геалогіі прынеслі польскаму вучонаму сусветную славу, асабліва трохтомнае даследаванне "Мінералогія альбо апісанне асноўных мінералаў Чылі, Балівіі, Перу i Аргентынскіх правінцый".

Узбагаціў чылійскую  гаспадарку новымі адкрыццямі, між  іншым, пакладамі салетры ў пустыні  Атакама, эксплуатаваных па сённяшні дзень, пакладаў вугля ў правінцыі Вальдзівія. Спектар інтарэсаў i прац, выкананых  Дамейкам, быў вельмі шырокім. Даследаваў вулканы i метэарыты, звычайныя i мінеральныя воды, арганізаваў метэаралагічныю станцыю i пачаў даследаванні ў гэтым напрамку, заснаваў астранамічную абсерваторыю, распрацаваў падручнікі фізікі i прабірнай справы, якімі карысталіся ў некалькіх краінах Паўднёвай Амерыкі. Быў аўтарам шматлікавых праектаў, якія былі зрэалізаваны, між іншым, вадаправод для Сант'яга, эксплуатацыя адкрытых радовішчаў вугля, будаванне сучасных горных печаў.

Дасягненні Дамейкі  высока ацэньвалі ў навуковых колах Еўропы. Адлюстраваннем гэтага было членства ў шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыствах, у тым ліку i парыжскім Нацыянальным Музеі Прыроды. Быў таксама членам польскай Академіі Навук (1873г.)[6]

 

4. Падарожжа на стары кантынент i развітанне з радзімай

 

На працягу больш  чым паўвека, што правёў Дамейка  на чужыне, ён утрымліваў непарыўную сувязь з роднымі на сваёй радзіме, вёў  перапіску з сябрамі (асабліва ажыўленую  з А. Міцкевічам, Уладзіславам Лясковічам, Валяр'янам Хелхоўскім), уважліва сачыў за поступамі польской навукі, чытаў па-польску. Па просьбе сяброў пісаў артыкулы i справаздачы са сваіх падарожжаў, якія друкаваліся ў "Клосах", "Вендровцу", "Часе", "Кроніце родзінней". Прымаў удзел у праектах арганізацыі ў Польшчы Музея Прыроды.

Перадаў Акадэміі Навук  у Кракаве i Галоўнай школе ў Варшаве  калекцыі чылійскіх мінералаў, а  таксама свае публікацыі.

Ніколі не расставаўся  з думкай пра вяртанне на радзіму. Адзіную рэальную прапанову вяртання на радзіму атрымаў ў 1850 годзе, тыдзень  пасля шлюбу, калі сенат Ягелонскага універсітэта прапанаваў яму кафедру хіміі ці іншай прыродазнаўчай навукі. 3 вялікім жалем быў вымушаны адмовіцца ад гэтай прапановы.

22 мая 1884 г. пасля  ўрачыстага развітання з ўладамі,  калегамі-прафесарамі, вучнямі i насельніцтвам сталіцы ў спецыяльна прыгатаваным вагоне прэзідента Дамейка з сынамі пакінуў Сант'яга. Абяцаў, што яшчэ наведае Чылі. Да порта Вальпараіса яго праводзілі родныя i сябры. Вучоны са смуткам развітваўся з чылійскай зямлёю, якой прысвяціў сорак шэсць гадоў свайго працавітага жыцця, свой талент i веды.

5 ліпеня ён прыбыў  ў Бардо, дзе яго сустракалі  Ганна i Лявон. У Парыжы віталі  яго ўжо толькі два старых  сябра - Уладзіслаў Лясковіч i сляпы  Багдан Залескі, а таксама сям'я  Уладзіслава Міцкевіча, сына паэта. Наведаў парыжскую Горную Школу, якой на прыцягу многіх год перадаваў каштоўныя калекцыі чылійскіх мінералаў. Спаткаў тут даўняга сябра, асабліва добразычлівага да яго Габрыэля Добрэ, выдатнага французскага геолага. Удзельнічаў у пасяджэнні парыжскай Акадэміі Навук.

21 ліпеня накіраваўся  ў Кракаў. Адразу пасля прыезду  да яго ў гасцініцу з прывітальным  візітам прыйшлі члены Акадэміі  Навук. Усюды бачыў доказы прызнання  i павагі. Калі захапляліся яго  прыгожай i свабоднай польскай мовай,  Дамейка адказаў: "Заўсёды думаў па-польску i кахаў па-польску". Праз некалькі дзён выехаў у Варшаву, на памежнай станцыі вітаў яго апошні з жывых філарэтаў Антоні Эдвард Адынец. У Варшаве вучонага сустракалі таксама з энтузіязмам. Побыт Дамейкі ў сталіцы стаў вялікай падзеяй, варшаўская прэса прысвячала яму вялікія артыкулы. 9 жніўня пасля ўрачыстага развітання з вучонымі i інтэлектуаламі рушыў ў краіну дзяцінства. На станцыі Гарадзея чакалі яго найбліжэйшыя: дачка, зяць, адзіны жывы муж сястры 88-гадовы Антон Вярбоўскі, пляменнікі, родныя i сябры.

Першыя дні на радзімай зямлі правёў ў Мядзведцы ў маёнтку пляменніка Аляксандра. Наведваў родных i сяброў. У другой палове жніўня дабраўся да мэты падарожжа - Жыбуртоўшчыны Ганны i Лявона. У верасні зноў рушыў праз Варшаву i Берлін у Парыж, дзе правёў некалькі месяцаў. Уладкаваў сына Казіміра ў Горнай Школе. Шмат часу прысвячаў сям'і Міцкевічаў. У сакавіку 1885 г. выехаў у Італію, наведаў Рым, Неапаль i яго ваколіцы. Разам з сынам Гернанам падняўся на Вязувій. Пасля ўладкавання сына ў духоўнай семінарыі вярнуўся ў Кракаў. Адсюль з ксяндзом Пятром Семяненка, эміграцыйным таварышам з Парыжа, павандраваў на Блізкі Усход. У сярэдзіне кастрычніка скончыў паломніцтва ў Святую Зямлю i праз Парыж вярнуўся у Жыбуртоўшчыну, дзе правёў амаль два гады. У гэты час выязджаў ў Рым на капланскія свенчанні Гернана, некалькі разоў наведваў Варшаву i Кракаў, некалькі тыдняў правёў ў Парыжы[2].

У красавіку 1887 г. Ягелонскі  універсітэт прысвойвае Дамейку  тытул ганаровага доктара медыцыны. У першы дзень Вялікадня ўдзельнічаў ў імшы, якую Гернан адправіў у катэдры на Вавэлі. 24 мая на навуковым пасяджэнні Адамэміі Навук прачытаў даклад "Аб методыцы, якую неабходна ўвесці для вывучэння i навучання фізічнай геаграфіі польскіх зямель", a таксама прадставіў гідраграфічную карту, выкананую некалькі год таму ў Парыжы. У дакладзе крытычна ацаніў метады навучання геаграфіі.

У сярэдзіне 1888 года вырашыў  яшчэ раз наведаць Чылі, каб устабілізаваць будучыню сыноў, якія павінны былі застацца на радзіме маці. Планаваў паставіць Казіміра на чале сваёй кафедры, Гернана хацеў рэкамендаваць чылійскім духоўным уладам. Са смуткам пакінуў Жыбуртоўшчыну на прыканцы лета. Пад час падарожжа морам захварэў. 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга. Пражыў яшчэ толькі некалькі тыдняў. Памёр 13 студзеня 1889 года. Пахаванне, арганізаванае за кошт дзяржавы, стала агульнанароднай жалобай.

 

5.  Заключэнне

 

У 1902 годзе на магіле Дамейкі  ў Сант'яга ўсталяваны помнік. Памяць пра вучонага была ўвекавечана ў  геаграфічных назвах: горны ланцуг Андаў - Кордыльера дэ Дамейка, горная вяршыня - Цэрро дэ Дамейка, мясцовасці - горад Дамейка ў Антафагасце, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго імя носяць вуліцы ў Сант'яга, Ла Сарэне i Вальдзівіі, а таксама радовішча салетры ў пустыні Атакама. Вучоныя таксама ўшанавалі памяць ў прыродазнаўчай тэрміналогіі: адзін з адкрытых ім мінералаў - арсянад медзі - названы дамейкітам, дзве аканямеласці - Nautilus domeykus i Ammonites domeykanus, кветка - Viola domeykiana, разнавіднасць чылійскай лісіцы - Canis domeykanus. У 1903 г. чылійскі ўрад выдаў ў пяці тамах яго навуковыя працы. Перакладзены на іспанскую мову яго дзённікі, якія ён вёў на працягу многіх гадоў (1978). Поўнае польскае трохтомнае выданне дзённікау з'явілася ў 1962-1963 г. г. пад назвай "Мае падарожжы (дзённікі выгнанніка)".

У 1884 г. выязджаючага на радзіму  вучонага чылійская ўрадавая газета развітвала словамі: "Можна прывесці не шмат прыкладаў жыцця такога працавітага, поўнага ахвяравання, з усёй паўнатой адданага адукацыі i развіццю навукі. Пан  Дамейка быў больш чым прафесарам: быў апосталам навукі ў Чылі. Бескарыслівасць i заслугі пана Дамейкі абавязалі чылійскі народ да ўдзячнасці, якую нельга вызначыць".

Ігнацій Дамейка унёс трывалы уклад у сусветную  навуку, які быў прызнаны міжнародным  супольніцтвам. Верны філамацкім ідэям, ён да канца жыцця застаўся чалавекам дзеяння, сімвалам працавітасці i бескарыслівасці. Усё сваё доўгае жыццё прысвяціў службе навуцы, людзям, сярод якіх выпала яму жыць у далёкім Чылі. Да канца жыцця ён застаўся палымяным патрыётам, звязаным непарыўнымі ніцямі са сваёй роднай зямлёй. Разам з тым, дзякуючы творчай працы для чылійскага народа, стаў прыкладам чалавека i вучонага, які больш за усе цэніць універсальныя вартасці.

Безумоўна, Ігнат Дамейка  — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць “тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. І навукоўцам ён быў шматпрофільным: з лёгкасцю пераходзіў ад геалогіі да батанікі, ад эканомікі да літаратуры, ад геаграфіі да адукацыі. І што немалаважна, у кожнай з гэтых галін ведаў І.Дамейка быў глыбокім, высокапрафесійным спецыялістам: чалавек, які ведае ўсё агульна, абстрактна, не адкрые, напрыклад, новыя віды раслін і жывёл, як гэта зрабіў Дамейка.

Ігнат Дамейка — прыклад  вучонага-арганізатара, які здолеў заснаваць у Чылі Нацыянальны універсітэт. Той навуковы напрамак, які развіваў І.Дамейка ў Чылі, не толькі не страціў сваёй актуальнасці ў 21 стагоддзі, а наадварот, набыў яшчэ большае значэнне. Забруджанасць навакольнага асяроддзя, драпежныя адносіны да прыроды, шматлікія экалагічныя праблемы ёсць сведчаннем нашай няўвагі да Зямлі, яе закінутасці.  Экалагічны рух цесна звязаны з тымі праблемамі, якія распрацоўваў І.Дамейка.

Информация о работе Жизнь и деятельность белорусского эмигранта Игната Дамейки