Жизнь и деятельность белорусского эмигранта Игната Дамейки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:34, реферат

Краткое описание

Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзведка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 r.) i пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры i браты: Марыя, Антаніна, Адам i Казімір - засталіся пад апекаю маці i двух дзядзькаў: Ігнація i Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскай культурай, у якім захоўваліся айчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам ca старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне [1].

Содержание

Родная старонка ………………………………………….…………….3
На шляху эмігранта……………………………………………………5
На другой радзіме………………………………………………………7
Падарожжа на стары кантынент і развітанне з радзімай…………….9
Заключэнне……………………………………………………………..11
Спіс выкарыстанай літаратуры

Прикрепленные файлы: 1 файл

Реферат.doc

— 97.00 Кб (Скачать документ)

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

 

 

  1. Родная старонка ………………………………………….…………….3

 

  1. На шляху  эмігранта……………………………………………………5

 

  1. На другой радзіме………………………………………………………7

 

  1. Падарожжа на стары кантынент і развітанне з радзімай…………….9

 

  1. Заключэнне……………………………………………………………..11

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ты ж грудзей  маладых сваіх чыстым духаннем 
Зніч раздзьмухваў, калі ў Вільні з самых зародкаў 
Здабываў скарбы ведаў з вялікім стараннем 
І калі йшоў за плугам, араў ніву продкаў, 
Калі Гурту Блакітных у зродненым коле 
Мацаваў дух прароча, расказваў пра зерне, 
Што дае людзям плён і не згіне ніколі, 
Нават чорт, утаптаўшы, зямлі яго верне; 
І калі, малады, каб пазбыцца нягодаў, 
У шырокі пайшоў свет на пошук прыгодаў, 
І на іншым паўшар’і заслугаў адзінай 
Здабываў славу й гонар зямельцы радзімай.

«Да Ігната Дамейкі»  Адам Плуг 

 
1. Родная старонка

 

Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзведка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 r.) i пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры i браты: Марыя, Антаніна, Адам i Казімір - засталіся пад апекаю маці i двух дзядзькаў: Ігнація i Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскай культурай, у якім захоўваліся айчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам ca старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне [1].

Шчучынская школа, як i астатнія школы на землях літоўска-беларускіх, падлягала Віленскай кураторыі. Навуковае, арганізацыйнае i адміністрацыйнае кіраўніцтва школамі ажыццяўляў Віленскі універсітэт. Ва ўсіх школах куратары абапіраліся на праграмы, распрацаваныя праз Камісію Народнай Адукацыі, якая дзейнічала ад 1773 года. Навучанне было агульнаадукацыйным, насіла энцыклапедычны характар, адначасова вывучаліся розныя групы прадметаў (гуманітарных i матэматычна-прыродазнаўчых) ва ўсіх класах, але ў розных прапорцыях. Школа ў Шчучыне мела высокі ўзровень навучання. У ёй былі добра абсталяваныя кабінеты фізікі, хіміі i натуральнай гісторыі (у якую ўваходзілі батаніка, заалогія i мінералогія г.зн. геалагічныя навукі), а таксама батанічны сад, які заклаў яшчэ ў часы Камісіі Народнай Адукацыі ксёндз Станіслаў Баніфацый Юндзіл. Дамейка пачаў вучыцца з трэцяга класа. Моцны ўплыў на яго развіццё аказаў настаўнік фізікі ксёндз Тадэвуш Малюкевіч. Дамавым настаўнікам маладых Дамейкаў быу Ануфрый Петрашкевіч, які ў студэнцкія гады стаў сябрам Ігнація. У чатырнаццацігадовым узросце (1816г.) Дамейка скончыў шчучынскую школу. У гэтым самым годзе быў залічаны ў Віленскі Універсітэт.

На пачатку XIX стагоддзя  Віленскі Універсітэт быў самай  прэстыжнай польскай навучальнай установай, якая актыўна развівалася. Дзякуючы яму, знішчаная пасля падзелаў Рэчы Паспалітай i войнаў Напалеона, Вільня знаходзілася ў стане свайго росквіту i была сталіцай польскай навукі. Куратарам навучальнай установы быў князь Адам Ежы Чартарыскі, рэктарам - Шымон Малеўскі. Сам Універсітэт i яго навукоўцы адыгрывалі вядучую ролю ў культурным i грамадскім жыцці Вільні. Апагей яго ўздзеяння на шырокія кругі грамадскасці прыйшоўся на 1815-1824 гады [2].

Дамейка пачаў навуку на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта. На гэты выбар аказаў вялікі ўплыў яго дзядзька Юзеф, які быў выпускніком Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага, а таксама вучнем славутага геолага Абрама Готліба Вернера з Горнай Акадэміі ў Фрыбургу. (Праз усё жыццё ён захаваў любоў да геалогіі i да свайго настаўніка - Вернера). Дамейка быў удзячны дзядзьку не толькі за атрыманне першапачатковых ведаў па прыродазнаўству, але (як успамінаў пазней) за пэўную эмацыянальную схільнасць да навук пра Зямлю. На фарміраванне яго інтарэсаў аказалі таксама ўплыў шчучынскія настаўнікі. Ва універсітэце I. Дамейка меў магчымасць атрымаць усебаковыя, сучасныя i грунтоўныя веды. Магчымасць гэтую ён выкарыстаў спаўна. У 1822 г. пасля здачы адпаведных экзаменаў i прадстаўленні навуковай працы па матэматыцы ён скончыў навуку, атрымаўшы тытул магістра філасофіі. У сваёй працы паказаў глыбокае веданне прадмета, самастойнасць мыслення i крытыцызм.

Дамейка меў рознабаковыя інтарэсы, i гэта перашкаджала яму ў  выбары прафесіі. Быў схільны стаць  настаўнікам альбо вайсковым  інжынерам, думаў пра далейшае навучанне ў Германіі. Але паколькі не атрымаў пашпарта (хлуслівае абвінавачванне: канфлікт з афіцэрам імператарскай гвардыі), застаўся ў Вільні i наведваў выклады пераважна з гісторыі Лелявеля i філасофіі Галухоўскага.

У гэты час сярод студэнцкай моладзі дзейнічалі многія таварыствы. Найболыш важкім з ix было канспірацыйнае Таварыства Філаматаў (г.зн. аматараў навукі), створанае ў кастрычніку 1817 года, у яго склад уваходзіла каля двух дзесяткаў асоб. Адной з галоўных задач Таварыства была самаадукацыя, якую пазней яны хацелі ўзняць да ранга навуковай працы. Істотнай рысай гэтага Таварыства было тое, што яно дзейнічала ў атмасферы братэрства i распаўсюджвала сярод сваіх сяброу i ў студэнцкім асяроддзі пачуццё абавязку ў адносінах да грамадскасці i высокіх маральных якасцей. Філаматы былі кіраўнікамі тайных таварыстваў, арганізатарамі якіх з'яўляліся самі, i за кошт гэтага пашыралі свой ўплыў на студэнтаў. Пасля велізарнага поспеху адзінага легальнага таварыства Прамяністых, арганізаванага Томашам Занам, у чэрвені 1822 года было створана падпольнае Таварыства Філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці), якое ў 1821-22 акадэмічным годзе налічвала больш за 170 сяброў[3].

Дзякуючы Ануфрыю Петрашкевічу, Дамейка хутка пасябраваў са стваральнікамі Таварыства Філаматаў: Томашам Занам, Юзефам Яжоўскім, Францішкам Малеўскім, Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам i іншымі. Гэтае сяброўства захавалася на ўсё жыццё. Увосень 1819 г. Дамейка ўваходзіць у склад Таварыства Філаматаў, актыўна дзейнічае ў розных філамацкіх і філарэцкіх структурах, арганізоўвае спатканні, чытае выклады з розных галін прыродазнаўства, належыць да арганізаванага філаматамі Статыстычнага Камітэта (1821г.), які займаўся зборам i ўпарадкаваннем розных геаграфічных i статыстычных матэрыялаў.

Пазней Дамейка пісаў: "Сілай той цягі, штуршком да дзейнасці, галоўнай мэтай былі дабро краіны, старая Польшча, захаванне народу i польскага характару".

Атмасфера, пануючая ва універсітэце i ў многіх падпарадкаваных яму  школах, ліберальныя погляды вялікай  часткі прафесуры, a таксама абуджэнне патрыятычнага духу, ідэйныя хваляванні сярод моладзі выклікалі незадаволенасць уладаў у Пецярбурзе.

У ліпені 1823 г. сенатар  Мікалай Навасільцаў распачаў следства, якое ў выніку здрады аднаго з членаў таварыства выкрыла існаванне філарэтаў, a пасля i філаматаў. Пачаліся шматлікія арышты сярод віленскай моладзі. У сярэдзіне лістапада 1823 года I. Дамейка таксама стаў вязнем кляштару базыльянаў. Аднак, дзякуючы паруцы дзядзькоў, ён адным з першых (у канцы студзеня ці пачатку лютага 1824 г.) быў вызвалены. Пасля некалькіх месяцаў следства ў жніўні 1824 г. многія філаматы i філарэты былі асуджаны за "распаўсюджванне бессэнсоўнага польскага нацыяналізму праз навуку". Дзякуючы намаганням дзядзькоў, Дамейка пазбег лёсу большасці сваіх сяброў, якія былі бестэрмінова высланы ў глыб Расіі. Ён быў асуджаны на пажыццёвы побыт у вёсцы пад строгім надзорам паліцыі з забаронай займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.

Наступныя шэсць гадоў  Дамейка правёў ў маёнтках дзядзькі Ігната, спачатку ў Жыбуртоўшчыне каля Дзятлава, потым - у Заполлі ў Лідскім павеце, дзе займаўся гаспадаркай. З цягам часу стаў добрым гаспадаром, стараўся аблегчыць долю прыгонных сялян. Прымаў актыўны ўдзел у губернскіх i павятовых сейміках. Працаваў ў канспірацыйных філарэцкіх структурах, якія засталіся пасля суда [4].

Прымусовае знаходжанне  на вёсцы балюча перажываў. Марыў  пра падарожжы, ананімна пісаў у "Віленскі дзённік", не абрываў  кантакты з Вільняй i вёў перапіску  з раскіданымі па свеце сябрамі-філаматамі i філарэтамі, між іншымі з A. Міцкевічам. У 1825 годзе спрабаваў паступіць на службу ў Інжынерны Корпус у Варшаве. У канцы 1829 г. быў звольнены з-пад надзора паліцыі. У другой палове 1830 г. на працягу пяці тыдняў знаходзіўся ў Варшаве. У пачатку кастрычніка вярнуўся ў Заполле. Тут ён даведаўся пра пачатак лістападаўскага паўстання. Iгнат Дамейка актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, змагаючыся ў атрадзе генерала Дэзыдора Адама Хлапоўскага. Пасля прайгранай бітвы пад Шаўляем адбыўся "ганебны пераход у Прусію", дзе паўстанцы былі інтэрнаваны. Дамейка разам з таварышамі два разы арганізоўваў няўдалыя спробы ўцёкаў у Францыю i Англію.

2. На шляху эмігранта

У канцы 1831 года Дамейка  атрымаў эміграцыйны пашпарт i на пачатку студзеня 1832 года паштовым дыліжансам выехаў ў Дрэздань. Тут пасля васьмігадовага расстання сустрэўся з сябрамі: Адамам Міцкевічам, Антонам Эдвардам Адынцом, Стэфанам Гарчынскім, Люцыянам Вайзенхофам. У Дрэздані ўзмацнілася сяброўства паміж Міцкевічам i Дамейкам. У гэты час Міцкевіч працаваў над III часткай "Дзядоў”, у якой увекавечыў сяброў зняволеных "у базыльянаў", a сярод ix Жэготу - Дамейку. У маі Дамейка атрымаў вестку пра смерць маці, якую вельмі балюча перажываў. Сябры ўгаварылі яго здзейсніць кароткае падарожжа па Саксонскай Швейцарыі i ў Фрыбург, дзе наведаў славутую Горную Акадэмію[2].

Ціск расейскага ўрада  на Саксонскія ўлады прымусіў эмігрантаў пакінуць Дрэздань. Міцкіевіч i Дамейка i некалькі ix таварышаў выехалі ў  Францыю. Трыдцать першага ліпеня 1832 года апынуліся ў Парыжы.

У Францыі Дамейка  правёў 5 гадоў. Сутыкненне з эміграцыйным жыццём расчаравала яго i адбіла жаданне займацца палітычнымі справамі. Абмежаваўся навукова-грамадскай дзейнасцю ў Літаратурным Таварыстве i Таварыстве Літоўскіх i Рускіх Зямель. Для апошняга выпрацаваў праграмы навуковых прац у двух секцыях: гістарычна-літаратурнай на чале з Міцкевічам i матэматычна-прыродазнаўчай, у якой актыўна працаваў. Таварыства не змагло рэалізаваць свае планы, у 1833 годзе дзейнасць яго была спынена. З 1833 года Дамейка актыўна працаваў у Таварыстве навуковай дапамогі, мэтай якога было палягчэнне вучобы польскай эміграцыйнай моладзі. Працягваў падтрымліваць цесныя сувязі з сябрамі, самааддана служачы ім дапамогай i неаднаразова падтрымліваючы грашыма. Асабліва моцныя вузы сяброўства ядналі яго з Міцкевічам, быў сведкам на яго шлюбе, дапамагаў у многіх працах. Адлюстраваннем удзячнасці i прывязанасці быў першапачаткоы намер назваць "Пана Тадэвуша" - "Жэгота"[5].

У Парыжы канчаткова ўсталяваліся навуковыя  інтарэсы Дамейкі. Наведваў лекцыі матэматыкі, фізікі, аналітычнай хіміі, батанікі, мінералогіі i геалогіі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс i Батанічным садзе. Слухаў лекцыі знакамітых французскіх геолагаў: Луі Прэбоста, П'ера Кард'ера i вельмі блізкага да палякаў Леона Элі дэ Бамонта, з якім пабываў у геалагічнай экспедыцыі ў Алексоне. Пры намове Бамонта i яго пратэкцыі 23 жніўня 1834 года Дамейка паступіў у Парыжскую Горную школу, якую акончыў 1 жніўня 1837 г. з дыпломам інжынера-гарняка. Быў старанным студэнтам, які паказваў добрыя вынікі. Падчас навучання слухаў лекцыі знакамітых навукоўцаў: Дамініка Араго, Бамонта, П'ера Дзюфрэнуа - тагачаснага дырэктара школы. Падчас вакацый здзейсніў шмат геалагічных вандровак па Францыі. Сабраны матэрыял стаў падставай калекцыі, якую пазней забраў на другі кантынент. Цесныя сувязі з Горнай Школай падтрымліваў Дамейка на працягу шматгадовага побыту ў Чылі.

У час навучання ў  Горнай школе Дамейка працаваў над  стварэннем карты прыроды Польшчы. Выканаў тры карты: гідраграфічную, геалагічную, "лясную" (ландшафтна-гаспадарчую). Падрыхтаваў таксама працу-каментарый да карт над назвай "Эсэ па геалогіі, геаграфіі i эканоміцы, якое служыла б асновай фізічнай геаграфіі гэтай краіны". Перад выездам з Францыі ўсе правы да гэтых матэрыялаў, якія былі першай спробай стварэння фізіяграфічнага атласа Польшчы, разам з выдавецкай інструкцыяй перадаў A. Міцкевічу. Пазней ў лістах да сяброў Дамейка не раз вяртаўся да справы ix публікацыі. Але гэтыя намеры не здзейсніліся. Рукапісныя матэрыялы знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы і бібліятэцы Польскай Акадэміі Навук ў Кракаве i Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Пасля заканчання навукі Дамейка атрымаў пасаду ў Бон Фонтэн у Альзасе, дзе шукаў жалезную руду. У пачатку кастрычніка 1837 года ён атрымаў прапанову заняць пасаду прафесара хіміі i мінералогіі ў Горной школе ў Ля Сарэна ў гарняцкай правінцыі Какімба ў Чылі[2].

 

 

3. На другой радзіме

 

Маладая чылійская дзяржава, уцягнутая ў бясконцыя канфлікты  з аўтахтонным насельніцтвам - індзейцамі, з цяжкасцямі будавала сваю дзяржаўнасць, змагаючыся з палітычнымі, грамадскімі i эканамічнымі праблемамі. У імкненні да развіцця краіны ўрад стараўся прыцягнуць чужаземцаў на пасады, на якія не даставала мясцовых спецыялістаў. Асабліва важнымі праблемамі былі рэарганізацыя занядбаных адукацыі i навукі, а таксама разведванне ўласных радовішчаў карысных выкапняў, адпаведнае ix выкарыстоўванне i ўдасканаленне вельмі прымітыўнай на тыя часы горнай прамысловасці.

31 студзеня 1838 года Дамейка накіраваўся ў Чылі. Шлях быў складаным з Буэнас-Айрэса коньмі праз стэпы Аргентыны i Кардыльеры - да месца дабраўся 3 чэрвеня 1838 года[2].

Пачатак яго жьщця ў Ля Сарэна быў вельмі цяжкім. Дамейка з энергіяй узяўся за працу, авалодаў іспанскай  мовай, распрацаваў праграмы навучання, пабудаваў i абсталяваў лабараторыю i арганізаваў прабірную майстэрню. У верасні пачаў чытаць лекцыі. Сваіх вучняў у першую чаргу павінен быў азнаёміць з асновамі фізікі і хіміі i толькі на трэцім годзе навучання пачаў выкладаць геалагічныя навукі: горную i прабірную (хімічны метад даследвання руд) справы. Падумаў таксама пра навуку здольных вучняў ў Еўропе. Самастойна i з вучнямі правёу шматлікія навуковыя падарожжы па правінцыі i больш адлеглых тэрыторыях. Шмат часу i энергіі прысвяціў горнай справе, імкнўся да ўдасканалення працы ў капальнях i лепшай яе арганізацыі.

Ужо ў 1844 годзе Дамейка напісаў i надрукаваў два асноўныя падручнікі мінералогіі, якія перавыдаваліся шмат разоў. Адзін з ix "Элементарная мінералогія" разам з васьмю дадаткамі, друкаванымі  да 1884 г., быў многія гады асноўнай крыніцай ведаў пра мінеральныя багацці Паўднёвай Амерыкі.

Информация о работе Жизнь и деятельность белорусского эмигранта Игната Дамейки