Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2014 в 15:03, курсовая работа
Народны танец-гэта рытмічна арганізаваныя рытуальна-гульнявые паводзіны, якія набылі эстэтычна асэнсаваную пэўную пластычную форму.Пластычная ідэя народнага танца нараджаецца як у працэссе назірання над рэчаіснасцю, маючы ў гэтым выпадку выяўлена-пераймальны характар, так і ў выніку абасаблення і тыпізацыі шэрагу з’яў, у тым ліку маючых дачыненне да духоўнага свету чалавека
УВЯДЗЕННЕ………………………………………………………………….3
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ………………………………………………………………….5
1.1Брэсцкае Палессе……………………………………………………………...5
1.2 Віцебскае Паазер’е…………………………………………………………...7
1.3 Гомельскае Палессе…………………………………………………………10
1.4 Гродзенскае Панямонне…………………………………………………….11
1.5 Магілеўскае Падняпроў’е…………………………………………………..13
1.6 Цэнтральная Беларусь………………………………………………………15
2. АГУЛЬНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАНЦАВАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ
БЕЛАРУСАЎ ……………………………………………………… …………18
2.1 Класіфікацыя танцаў………………………………………………………18
2.2 Агульныя рысы беларускіх народных танцаў……………………………19
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………22
Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………….23
Танцы тыпу “Рускага” на Гродзеншчыне маюць разнастайныя варыянты назваў: ”Барыня”, ”Раскамарыцкі”, ”Гапак”, ”Казачок”, ”Цыганачка”;у стылі”Рускага” скачуць асобныя варыянты “Лявоніха”, ”Серабіянкі”. Адным з асноўных жанраў ў танцавальнай аўтэнтыкі Гродзенскага Панямоння з’яўляюцца танцы-гульні(“Лісічка”, ”Зайчык”, “Мядзвежка” і інш.)
Агульнасць вобразнай
сістэмы аўтэнтычнага танца Гродзенскага
Панямоння, сродкаў яго мастацкай выразнасці,
творчых прыёмаў раскрываецца намі ў паняцці
“стыль” у яго эстэтычным аспекце. У якасці
складальнікаў стылю выступаюць лексіка,
кампазіцыя і структура танца. Характэрнасць
аўтэнтычнага танца ў многім вызначаецца
арганічнай сувяззю з музыкай. Для традыцыі
Панямоння характэрны дзве асноўныя формы
музычнага суправаджэння-асамблевае(
Сярод шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі Магілёўскае Падняпроў’е без перабольшання можна назваць запаведнікам найстаражытных харэаграфічных форм. Даследаванні на гэтай тэрыторыі ў 1993-1996 гг. Дазволілі скласці аб’ёмнае ўяўленне аб такай з’яве беларускай традыцыйнай культуры ў цэлым і харэаграфічнай у асобнасці , як карагод. Тут выдзяляюцца дзве вялікія групы карагодаў вясенне-летняй і зімовай прымеркаванасці. Час выканання веснавых карагодаў-гэта, згодна народнаму азначэнню, час “ад Вялікадня да Ўшэсця” і “ад Радуніцы да Духу(Семухі)”; карагоды летняга перыяду звязаны ў першую чаргу з Купаллем; зімовыя прымяркоўваюцца да Каляд і выконваюцца часцей за ўсё ў “святыя калядныя вечары”. Па ступені абрадавай і прымеркаванасці карагоды Магілёўшчыны падзяляюцца на тры групы: 1)карагоды абрадавыя, 2)дапасаваныя да абрадаў альбо пэўнага часу і абставін і 3)выконваемыя ў любы час. Найбольш яркая група абрадавых-гэта карагоды веснавыя. Для іх пераважнай большасці характэрна адначасткавая форма і такія прасторавыя малюнкі, як кола,шарэнга, змейка.Класічныя кругавыя карагоды займаюць на Магілеўшчыне вядучае месца і сустракаюцца часцей за астатнія формы. Гэта выключна жаночая традыцыя. Мужчыны ў гэтых карагодах ніколі ўдзелу не прымалі. Характар выканання класічных кругавых веснавых карагодаў спакойны, няспешны; рухі каргодніц плаўныя, ”напеўныя”; удзельніцы злучаюць апушчаныя ўніз рукі і рухаюцца простым, рытмічным крокам. Пад час выджэння карагода да яго маглі далучацца ўсе новыя і новыя ўдзельніцы. Калі набіралася многа карагодніц, круг дзяліўся на два-тры самастойных карагода, адзін побач з другім або кола ў коле[1, c.472-473].
Адным з найбольш распаўсюджаных на Магілёўскім Падняпроў’і з’яўляецца абрадавы веснавы карагод “Проса”. Гэты карагод вадзілі ў розны час:на поўдні і паўднёвым захадзе”вясной, калі настане цяпло”, на поўначы “ў маразы зімой”. Выконвалі карагод і мужчыны, і жанчыны. Пераважны прасторавы малюнак карагода-шарэнга(“сценка на сценку”), сустракаецца і кола. Адна з прыкмет дамінантнага палажэння “Проса” ў карагоднай традыцыі Магілёўшчыны-канцэнтрацыя вакол яго гульнёвых карагодаў, якія разам з “Просам” утвараюць адзіную тыпалагічную групу. Другі шырока распаўсюджаны на Беларускім Падняпроўі тып карагода-“Страла”. Можна меркаваць ,што Магілёўшчына-гэта маргінальная тэрыторыя арэалу”Страла”. Адзін з нешматлікіх узораў, занатаваных намі ў Бабруйскім раёне, выконваецца ў велікодны час у форме шэсця па весцы, куды паступова ўключаліся і іншыя ўдзельніцы, утвараючы новыя шэрэнгі.[1, c.474]
Карагоды летняга часу-гэта купальскія карагоды, іх па народнаму азначэнню “вадзілі вакол вогнішча кругам і спявалі”. Самі носьбіты называюць іх “карагодамі з песняю”, якую “спявалі гурбою”. Карагоды зімовай прымеркаванасці (“на Каляды”)распаўсюджаны на поўнач ад лініі Бялынічы-Чавусы. За рэдкім выключэннем, гэта карагоды-гульні, вельмі рухомыя,дынамічныя і эмацыянальныя. Розніца ў стылістыцы веснавых і зімовых карагодаў добра прасочваецца на тых узорах, якія маюць на Магілёўшчыне паўсямеснае распаўсюджванне. Такі ,напрыклад, карагод-гульня “Заінька”, які ў залежнасці ад сезоннай прымеркаванасці паўстае то ў сваім веснавым лірычным(ў паўднёвай зоне), то ў зімовай дынамічным(у паўночнай)абліччы. Адзін з найстаражытных гульнёвых карагодаў-“Яшчар”.
Пры ясна выражанай на Магілёўшчыне тэндэнцыі замацавання гульнёвых карагодаў пераважна на зімовым часам назіраецца і тэндэнцыя адлучэння іх ад пэўнага сезона і пераход у разрад выконваемых у любы час. У сучаснай практыцы гэтыя дзве тэндэнцыі існуюць паралельна і выяўляюць імкненні двух узроставых груп-старэйшай і маладзёжнай:калі першая з яе прыхільнасцю да традыцый лічыць за лепшае не адыходзіць ад устаяўшыхся “дарослых”норма і правіл, то моладзь абыходзіцца з гэтымі правіламі больш вольна,выкарыстоўваючы карагоды-гульні як адну з форм правядзення вольнага часу. Таму любы гульнёвы карагод (“Ў карагодзе мы былі”, ”Па беражку”, ”Бралі мы канапелькі”, ”Ляцелі дзве пцічкі”, ”Заінька” і многія іншыя, уключна “Проса”) у маладзёжным асяроддзі мажна выконвацца ў любы час.
У другую групу танцавальнага фальклору Магілёўскага Падняпроўя ўваходзяць разнастайныя танцы, якія на аснове сабранага матэрыялу па функцыянальнай прыналежнасці можна падзяліць на дзве падгруппы: 1)абрадава прымеркаваныя танцы(калядныя: ”Каза калядная”, ”Козлік”, гульня-танец “Бусел”); ”Журавель”(“на Пятра, як жыта ідуць жаць”); вясельныя(“Калодачка”, ”Кругавая”, ”Лявоніха”, ”Жабка”, ”Казачок”);
2)пазаабрадавыя танцы. Гэту групу складаюць танцы розных жанраў, структуры, складу выканаўцаў. Прыкметнае месца тут займаюць танцы міграцыйныя. Яны нескладаныя па форме, выконваюцца як парамі, так і па аднаму. Сярод парных распаўсюджаны “Карапет”(“Лысы”, ”Бедны”, ”Надзя”, ”Сідар”, ”Рошча”, ”Зялёны гай”, ”Сустэп”, ”Ду стэп”), ”Кракавяк”, ”Пады(э)спань”, ”Месяц”, ”Нарэчанька”, ”Матлет”, ”Каробачка”, ”Ва саду лі”, ”Яблычка”, ”Ночка”, ”Шахцера”, ”Дасада”, ”Какетка”, “Гапак”, ”Яблецкана” і інш[1, c.475].
Аднак для Магілёўскага Падняпроўя найбольш характэрнымі і жанрава вызначальнымі з’яўляюцца наступныя танцы.
1.Шматкаленныя танцы: а)уласна кадрылі на 2, 4, 6, 8 пар і “аж да 12 кален”: ”Кадрыля”, ”Лансет”, ”Зеркала”, ”З пятага”, ”Сэйма” ,Шэйна”, ”Шэльма”; б)танцы тыпу кадрылі: ”Лявоніха”, вальсы “З аб’явамі”, полькі “З камандамі”. Апошнія шырока распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Магілёўшчыны.
2.Шматфігурныя танцы: ”Нажніцы”(“Ножніцы”, ”Ножні”), ”Крыжачок”, асобныя тыпы “Лявоніхі”, некаторыя тыпы полькі, вальса і інш. Сярод бытуючых у рэгіёне танцавальных жанраў старэйшыя мясцовыя жыхары адным з першых вызначаюць польку. ”Першым і апошнім танцам на вечарынах была полька”, ”полькай пачыналася вечарына і полькай яна заканчвалася”, ”галоўны танец на вяселлі-полька”. Аб разнастайнасці тыпаў і багацці варыянтаў узораў гэтага жанру ў рэгіёне сведчаць непэсрэдна самі назвы: а)полька”Трасуха”, ”Драпак”, ”Дробная”, ”З падгопам”, ”З падпрыгам”, полька “макам”, ”Полька вальсам”, полькі “Крутуха”, ”Шаленая” і інш.
Б)”Полька з камандамі”, ”Полька з пераборамі”, ”Нітачкі-іголачкі”, ”Поезд”, ”Полька з перабежкамі”, ”Васьмёрка”, ”Рассыпуха”, ”Пад руку”, ”Падгрэбарачка” , ”Простая полька”, ”Двайная полька”, ”Бабачка”, ”Пчолка”. ”Заяц”, ”Каханачка”, ”Басячка”, ”Шэльма”, ”Лісавуха”, ”Лізавета”, ”Пелагея” і інш.
На Магілёўшчыне даволі распаўсюджаны танцы: а)тыпу “Мікіты”-сольныя і парныя, якія ў розных месцах маюць розныя назвы: ”Мікіта”, ”Заяц”, ”Чыбір”, ”Гірша”, ”Моўша”. ”Карапэт”, ”Іван”;
Б) тыпу “Прыпевак”(у сольным і сольна-гуртавым варыянце): ”Сербіянка”, ”Лявоніха”, ”Барыня”, ”Страданне”, ”Яблачка”, ”Базар” і інш.;
В) тыпу “Жабкі”(сольна і гуртам): ”Жабка”, ”Барыня”, ”Лявоніха”, ”Барыня пад язык”;
Г)тыпу “Казака”: ”Казак”, ”Лявоніха”, ”Рускага”, ”Гапак”, ”Казачок”, ”Цыганачка”.
Народнай танцавальнай традыцыі Падняпроўя ўласцівы таксама танцы тройкамі: ”Кракавяк”, ”Гапак”, ”Тройка”, ”Казачок”.
Асаблівасцю фальклорнай танцавальнай традыцыі рэгіёну можна лічыць таксама наяўнасць адметнага спосабу музычнага суправаджэння сольных і сольна-гуртавых імправізаваных танцаў-так званых танцаў “пад язык”. Такія мелодыі нярэдка набываюць гратэскавы характар. Выкананню ўласцівы разнастайныя выгукванні з адначасовым выбіваннем рытма бубнам, нагамі, плясканнем у далоні, стуканнем аб прадметы народнага побыту[ 1,с.476].
У багатай традыцыйнай культуры Цэнтральнай Беларусі, якая з’яўляецца арганічнай часткай сучаснай нацыянальнай культуры беларусаў, аўтэнтычная харэаграфія займае адно з вядучых месцаў. Танцавальныя традыцыі прадстаўлены ў рэгіёне ў сукупнасці і ўзаемадзеянні трох галоўных падсістэм-карагодаў, танцаў, скокаў, кожная з якіх характарызуецца наяўнасцю абрадавых, прымеркаваных да абрадаў і пазаабрадавых узораў у кантэксце раннетрадыцыйнага і познетрадыцыйнага гістарычных стылявых пластоў, традыцыйнай і асіміляванай харэаграфіі.
Карагоды Міншчыны падзяляюцца на карагоды, прымеркаваныя да пэўных абставін і часу, і карагоды, якія выконваюцца ў любы час. Карагоды першай групы выконваюцца ў зімовы перыяд(у Піліпаўскі пост, Каляды-“Лён-ляночак”, ”Яшчар”, ”Як у нашых у варот”)і ў вясенне-летні перыяд(у Вялікі і Пятроўскі пост, на Юр’е-“Заінька”, ”Вуціца”, ”Я стаяла і плясала каля мілага двара” і інш.). Вялікая колькасць карагодаў выконваецца на Вялікдзень: ”Луку”(в.Маркава, Маладзечанскі раен), ”Ляцела пава цераз паплава”(в. Закальное, Любанскі раен) і інш.; на Тройцу-Семуху: ”Ой, бяроза белая”(в. Раеўшчына, Маладзечанскі раен), ”Пойдзем, дзевачкі, у лугі-лужочкі”(в. Чыжаха, Бярэзінскі раен), ”На Граной нядзелі”(в. Наваянчына, Барысаўскі раен) і інш.Адметнай лакальнай асаблівасцю карагоднай традыцыі з’яўляецца наяўнасць”малітвенных карагодаў”, якія выконваліся на Радаўніцу і “па выпадку”(вв. Палічын, Пласток,Любанскі раен)[6, c.6].
Сярод гульнявых карагодаў, што пашыраны на Міншчыне і выконваюцца пераважна ў любы час, выяўлены”А мы проса сеялі”(“Проса”), ”Ляцелі дзве пцічкі”(“Пцічкі”), ”У карагодзе мы былі”.
На поўдні бытуюць пазаабрадавыя карагоды “Плетунец”(в. Старыя Юрковічы, Любанскі раен), які выконваецца летам у любы час на выгане і “Перапёлачка”(в. Камуна, Любанскі раен).
Найбольш вялікую і
разнастайную групу беларускай аўтэнтычнай
харэагрфіі Міншчыны прадстаўляюць танцы-абрадавыя
ці прымеркаваныя да абрадаў і пазаабрадавыя,
якія могуць выконвацца ў любы час. У групе
абрадавых танцаў асноўнае месца займаюць
калядныя: ”Каза”, ”Мядзьведзь”, ”Бусел”,
”Певень”, ”Кабыла”, а таксама прымеркаваныя-“Цыганы”,”
Да разраду “рэдкіх” танцаў групы парна-гуртавых, якія маюць лакальны характар, трэба аднесці “Хмель”(в. Андрушы, Нясвіжскі раен)і “Масточак”(в. Селішча, Барысаўскі раен). Вылучаецца на Міншчыне своеасаблівая падгрупа-“танцы ўчатырох”: ”Брычка”, ”Мяцеліца”, ”Дударыкі”, ”Ойра”, ”Акуліна”.
Групу сольна-гуртавых танцаў складаюць шматлікія варыянты “Лявоніх”, ”Барынь”, ”Сербіянак”, ”Рускага” і іншых, якія выконваюцца “карагодам”, ”кальцом”, ”кругам”. Сярод бытуючы у рэгіёне танцавальных жанраў адным з першых вызначаць польку, якая на міншчыне вылучаецца вялікай разнастайнасцю назваў: ”Матылек”, ”Какетка”, ”Па загонах”, ”Галеп”, ”Бабка з хлапкамі”, ”Скальзуха”, ”Прысядная полька”, ”Чачотка”, ”Літоўская полька”, ”Салавей”, ”Варшавянка”, ”Манька” і інш. У рознай ступені распаўсюджаны ў рэгіёне полькі “Трасуха”, ”Дробная”, ”Вальсам”, ”Скакуха”і іншыя, назвы якіх не толькі вызначаюць пэўны ўзор, але і характарызуюць дакладны тып пластыкі руху[6, c.9-10].
Групу скокаў складаюць пераважна сольныя імправізаваныя танцы. Сярод іх танцы тыпу “Рускага”, ”Мікіты”, ”Жабкі”, ”Цыганачкі”, ”Лезгінкі”. Танцы тыпу “Рускага” і “Мікіты” бытуюць ў разнастайнасці назваў і форм выканання. Галоўная адметнасць варыянтаў танцаў тыпу”Мікіты”-наяўнасць такога атрыбута, як дзве палкі, якія кладуцца на падлогу і каля якіх імправізуюцца самыя разнастайныя скочныя рухі. Задача адна-скакаць так спрытна, каб не скрануць палкі з месца.[6,с.11]Інструментальнае суправаджэнне танцаў менялася ад эпохі да эпохі. Даўней асаблівай павагай карысталіся дудары. Побач с дудой танцам акампаніравалі скрыпка, цымбалы і бубен. Пазней у Беларусь прыйшоў гармонік, які стаў сапернікам і скрыпцы і цымбалам. На сённішні дзень гармонік, баян і акардэон сталі асноўнымі музычнымі інструментамі беларусаў[15, c.7].
2.АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАНЦАВАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ
БЕЛАРУСАЎ
2.1 Класіфікацыя танцаў
Традыцыйна беларускія танцы дзеляць на тры групы: ілюстрацыйна-выяўленчыя, гульнявыя і арнаментальныя.
Информация о работе Особенности и различия в народном танце белорусов