Особенности и различия в народном танце белорусов

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2014 в 15:03, курсовая работа

Краткое описание

Народны танец-гэта рытмічна арганізаваныя рытуальна-гульнявые паводзіны, якія набылі эстэтычна асэнсаваную пэўную пластычную форму.Пластычная ідэя народнага танца нараджаецца як у працэссе назірання над рэчаіснасцю, маючы ў гэтым выпадку выяўлена-пераймальны характар, так і ў выніку абасаблення і тыпізацыі шэрагу з’яў, у тым ліку маючых дачыненне да духоўнага свету чалавека

Содержание

УВЯДЗЕННЕ………………………………………………………………….3
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ………………………………………………………………….5
1.1Брэсцкае Палессе……………………………………………………………...5
1.2 Віцебскае Паазер’е…………………………………………………………...7
1.3 Гомельскае Палессе…………………………………………………………10
1.4 Гродзенскае Панямонне…………………………………………………….11
1.5 Магілеўскае Падняпроў’е…………………………………………………..13
1.6 Цэнтральная Беларусь………………………………………………………15

2. АГУЛЬНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАНЦАВАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ
БЕЛАРУСАЎ ……………………………………………………… …………18
2.1 Класіфікацыя танцаў………………………………………………………18
2.2 Агульныя рысы беларускіх народных танцаў……………………………19
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………22
Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………….23

Прикрепленные файлы: 1 файл

kursavaya_4_kurs.docx

— 88.12 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны  педагагічны універсітэт імя  Максіма Танка»

       

        Факультэт  эстэтычнай адукацыі

 

        Спецыяльнасць: Сусветная і айчынная культура. Рытміка.Харэаграфія 

        Кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва 

            Дысцыпліна: Мастацкая культура Беларусі

 

 
Курсавая праца

 
Асаблівыя і агульныя рысы беларускага народнага танца

 
            Аўтар працы студэнтка 45 групы

дзеннай формы атрымання

адукацыі _______________Анісавец Яна Вячаславаўна

                      подпіс, дата

 

Навуковы кіраўнік,

            Кандыдат ф.н.,дацэнт ______________ А.Ю.Лозка 
                                                      подпіс, дата 
 
            Работа абароненая «__» __________ 2013 г. з ацэнкай «______________». 
 
          Члены камісіі                                               _______________  ____________ 
                                                                                        подпіс             Прозвішча В.А.

 
                                                                         _______________ ____________ 
                                                                                        подпіс               Прозвішча В.А. 

 
                                                                                                    Рэг. № ___________ 

 

 

 

 

                                                        Мінск, 2013

 

 

ЗМЕСТ

 

      УВЯДЗЕННЕ………………………………………………………………….3

  1. РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ………………………………………………………………….5

1.1Брэсцкае Палессе……………………………………………………………...5

         1.2 Віцебскае Паазер’е…………………………………………………………...7

 1.3 Гомельскае Палессе…………………………………………………………10

 1.4 Гродзенскае Панямонне…………………………………………………….11

 1.5 Магілеўскае Падняпроў’е…………………………………………………..13

 1.6 Цэнтральная Беларусь………………………………………………………15

 

         2.  АГУЛЬНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАНЦАВАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ     

  БЕЛАРУСАЎ ……………………………………………………… …………18

         2.1 Класіфікацыя танцаў………………………………………………………18

         2.2 Агульныя рысы беларускіх народных танцаў……………………………19

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………22

Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………….23

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    УВЯДЗЕННЕ

 

Неад’емнай і важнай часткай  нацыянальнай культуры кожнага народа з’яўляецца харэаграфічнае мастацтва.Танец  як асобы від духоўнай дзейнасці, у якім пластыка чалавека рэалізуе яго ўяўленне аб свеце і самім  сабе, аб формах узаемадзеяння чалавека з рэальным і ўяўным асяроддзем.

Народны танец-гэта рытмічна арганізаваныя рытуальна-гульнявые  паводзіны, якія набылі эстэтычна асэнсаваную  пэўную пластычную форму.Пластычная ідэя народнага танца нараджаецца  як у працэссе назірання над рэчаіснасцю, маючы ў гэтым выпадку выяўлена-пераймальны  характар, так і ў выніку абасаблення  і тыпізацыі шэрагу з’яў, у тым  ліку маючых дачыненне да духоўнага свету чалавека[1, с.4].

Праблема існавання беларусскага народнага танца ў сістэме мастацкай культуры, пытання яго сучаснага бытавання і сцэнічнай інтэрпрэтацыі з’яўляюцца на сенняшні дзень вельмі актуальнымі. адметнае і агульнае ў харэаграфіі рэгіёнаў Беларусі.

Прадмет:адметнае і агульнае ў харэаграфіі рэгіёнаў Беларусі.

        Мэта: вызначэнне агульнасці і адметнасці  ў рэгіянальным харэаграфічным  фальклоры беларусаў.

Задачы:

  • вызначыць рэгіянальныя асаблівасці беларускага танца і агульныя рысы
  • даць класіфікацыю

Аб’ект даследавання работы: беларускія народныя танцы.

Прадмет : рэгіёны Рэспублікі Беларусь.

Былі выкарыстаны метады аналізу, класіфікацыі, апісання і абагульнення.

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Пры некаторай агульнасці яго з рускім і украінскім народнымі танцамі, ён адрозніваецца сфарміраванасцю і самабытнасцю. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа, пастаянная барацьба за захаванне сваіх нацыянальных рыс, прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы, што робіць вывучэнне беларускай харэаграфіі значным для разумення вытокаў беларускай культуры.

Са старажытных часоў  культурнае жыццё беларусаў было цесна звязана са святамі каляндарнага года, не сталі выключэннем і танцы. Усе святы і народныя абрады беларусаў  суправаджаліся гульнямі, карагодамі і танцамі. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва.

Самымі старажытнымі лічацца  паляўнічыя і ваенныя танцы, а  таксама тыя, у якіх адлюстроўваюць працэсы працы[7, c. 15-18].

Беларускае танцавальнае мастацтва пачало складвацца ў XIV—XVI стагоддзях, калі пачала ўтварацца  беларуская народнасць. Далейшае развіццё яно атрымала ў перыяд раскладання  і распаду феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін, прыкладна  да канца XVIII стагоддзя — часу фарміравання беларускай нацыі. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў беларускім харэаграфічным мастацтве пачынаецца новы працэс — асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы.

Пры гэтым трэба адзначыць, што нягледзячы на ўплыў суседніх культур, беларускі народны танец  з'яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва.

У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар ​​народа. Асаблівасць беларускага танца дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар ​​выканання.

Першапачаткова танцавальнае мастацтва беларусаў фармавалася  ў сялянскім асяроддзі і не прызнавалася сярод верхніх слаёў  насельніцтва, але потым праз батлейку, дзе нароўні з бытавымі сцэнкамі ўключаліся фрагменты танцаў, і прыгонныя тэатры XVIII — першай паловы XIX стагоддзя (Гродзенскі тэатр Тыгенгаўза, тэатр Радзівілаў у Нясвіжы, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча), дзе танцавалі балет, які апасродкавана ўплываў на народную харэаграфію, танец выйшаў з бытавой плоскасці ў сцэнічную і стаў заваёўваць папулярнасць сярод шырокіх мас [8, c.123-126].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ  СПАДЧЫНЫ

 

1.1Брэсцкае Палессе. 

Тыповае і адметнае народнай харэаграфічнай культуры Брэсцкага  рэгіена разглядаецца ў сукупнасці і ва ўзаемадзеянні трох падсістэм: карагодаў, танцаў, скокаў у межах раннетрадыцыйнага і познетрадыцыйнага гістарычных стылявых пластоў, якія ахопліваюць беларускую традыцыйную і асіміляваную харэаграфію. Карагоды на Брэссцкім Палессі падзяляюцца на дзве группы: карагоды, прымеркаваныя да пэўных абставін і часу, і карагоды,якія выконваюцца ў любы час, і класіфікуюцца як карагоды песенныя, гульнявые і танцавальныя.

     Карагоды першай групы выконваюцца ў вясенне-летні перыяд. Паводле сцвярдження жыхароў сталага веку, карагоды вадзілі “от Пасхі до Семухе”(в. Ладараж, Пінскі раен), ”ад Пасхі да Тройцы”(в. Адвержычы, Столінскі раен), ”после Паскі до Головоскіка”(в. Лышчыцы, Брэсцкі раен).

На тэрыторыі Брэсцкага  Палесся для абазначэння карагода існуюць два тэрміны-“харавод”і “танок”. Першы з іх азначае нетаропкі рух, другі-больш жвавы.

У карагоднай заходнепалескай  традыцыі асобна стаіць карагод”Стрілка”, які бытуе толькі ў в.Бездзеж Драгічынскага раёна і групе бліжэйшых вёсак. Ён уяўляе сабой тып “Крывога танка”. І водзяць карагод,па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, толькі на Вякдзень[5, c.6] На Брэсцкім Палессі зафіксаваны карагоды купальскія і жніўныя. Асобныя карагоды выконваюцца і вясной, і падчас жніва(напрыклад, ”Дрэмо”). Карагодаў зімовага прымеркавання ў рэгіёне не адзначана. У цэлым можна адзначыць, што па меры прасоўвання на захад традыцыя ваджэння карагодаў як найстаражытнейшага для Беларусі віда харэаграфічнай творчасці паступова знікае.Нават такі ўзор карагоднай традыцыі, як “Проса”, у паўднева-заходняй часцы рэгіена і блізкіх да яе тэрыторыях зафіксаваны кропкава.

Танцы падзяляюцца на абрадавыя  і прымеркаваныя да абрадаў і  пазаабрадавыя, якія могуць выконвацца ў любы час.

У групе абрадавых і  прымеркаваных да абрадаў танцаў на Брэсцкім Палессі найбольш значнае месца займаюць калядные танцы(танцы-гульні). Разнастайные “Козы”і “Казлы”танцавалі-гулялі ў час жніва, а пачатак вясны адзначаўся “Барадайкамі”-парнымі танцамі адметнай харэагрфіі.Адной з найбольш яскравых рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай танцавальнай культуры Брэсчыны з’яўляецца багацце і разнастайнасць харэаграфічных праяў у мясцовым абрадзе вяселля.

На падставе сучасных фальклорных  даследаванняў можна зрабіць  вывад, што на Брэсцкім Палессі вяселле літаральна пранізана элементамі народнай харэаграфіі. Шмат такіх элементаў звязана з цэнтральным сімвалам вяселля Брэстчыны-караваем: тут і ўрачыстыя абходы дзяжы, у якой падыходзіць цеста для каравая, або стала, на якім ляжыць спечаны каравай; тут і прытанцоўванне каравайніц, пакуль каравай пячэцца, і рухавы танец-шэсце падчас вынасу каравая з клеці на вясельны стол, пры гэтым у некаторых месцах (напрыклад, у в. Боркі, Бярозаўскі раен)”маршалка”прытанцоўваў, стоячы на лаве, і біў канцом пугі,упрыгожанай кветкамі,у бэльку столі; у час дзялення каравая бацькі танцавалі з маладой,ствараючы харэаграфічныя імправізацыі пад розныя танцавальныя і песенныя найгрышы[5, c.7].

На Брэсчыне пашыраны разнастайныя варыянты танцаў з атрыбутыкай,прымеркаваныя да вяселля. Найбольш вылучаюцца танцы з зэдлічам: ”Танец на табурэтцы”(в. Скібічы, Драгічынскі раен), ”Танец на ўслончыку”(в. Альшаны, Столінскі раен),  ”Танец на слоні”(в. Коланск, Івацэвіцкі раен), ”Танец са стульчыкам”(в. Тышкавічы, Іванаўскі раен). У некаторых мясцовых традыцыях вяселая частка вяселля пачыналася з “Прыспеву”. Сярод парна-гуртавых і парных танцаў на Брэсцкім Палессі, як і ў іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіенах, найбольш распаўсюджаным і любімым з’яўляецца полька[5, c.8].Тут нярэдка сустракаюцца полькі,назвы якіх вызначаць: беларускія традыцыйныя танцы ранняга паходжання: ”Мяцеліца”(в. Варанілавічы,  Пружанскі раен;в. Лобча, Лунінецкі раен), Церніца(в. Угалец, Столінскі раен) і інш.; прыналежнасць да пэўнага народа: распаўсюджаныя ў рэгіене полькі “Беларуская”, ”Карэлафінская”, ”Руская”, ”Украінская”; душэўны стан або характар чалавека: ”Каханачка”(пашыраны ў шэрагу раенаў), ”Хазяечка”(в. Сачыўкі, Іванаўскі раен)і інш.; характар выканання: ”полька да ўпаду”(в. Кабылаўка, Варанілавічы, Пружанскі раен) , ”Вольная”(в. Смалявіца, Пружанскі раен); працегласць выканання ці пэўнае месца: ”Часовая полька”(в. Моталь, Тышкевічы, Іванаўскі раен), ”Адлётная полька”(в. Багуславічы, Жабінкаўскі  раен)[5, c.9].

Самымі складанымі, працяглымі і прыгожымі з’яўляюцца кадрылі і танцы тыпу кадрылі. Найбольш яскравыя сярод іх-“Сінькевіцкая кадрыля”(в. Сінькевы, Луненецкі раен), ”Шэра”(в. Тамачава, Столінскі раен), ”Шэн”(в. Мачулы, Столінскі раен). Яшчэ адна асаблівасці танцавальнай культуры Брэсцкага Палесся-канцэнтрацыя танцаў буйной формы на ўсходзе рэгіёна. Па меры прасоўвання танцавальнай традыцыі на захад буйныя формы саступаюць месца парным танцам. Для падгруппы танцаў з няцотнай колькасцю выканаўцаў характэрны танцы тыпу “Кружачка”, ”Кракавяка тройкамі”. У рэгіёне рэдка сустракаюцца танцы тыпу “Гапак”[5,c.10].

Группа парных танцаў прадстаўлена вялікай колькасцю разнастайных узораў пераважна позняга паходжання: “Полька”, ”Кракавяк”, ”Падыспан”, ”Вальс”, ”Факстрот”і інш. Шэраг парных танцаў бытуе ў вузкалакальнай традыцыі: ”Геспансер”(в. Радастава, Драгічынскі раен), ”Факцэс”(в. Рылавічы, Ганцавіцкі раен), ”Рабэка”(в. Боркі, Бярозаўскі раен), ”Шамяля”(в. Казлы, Пружанскі раен), ”Шэндар”(г. п. Лагішын, Пінскі раен).

Архаічны характар харэаграфіі  Брэсцкага Палесся ўласцівы вялікай  групе танцаў-гульняў. У большасці гэта ілюстрацыйна-выяўленчыя “звярыныя”(жывёльныя)танцы, дзе мастацкі вобраз ствараецца сродкамі выяўленчай пластыкі чалавечага цела, жэстаў , мімікі, якія адлюстроўваюць паводзіны жывёл і птушак. На Брэстчыне такія танцы прымеркаваны  перш за ўсё да каляднага часу: ”Вадзіць каня”(в. Плянта, Кобрынскі раен), ”Вадзіць мядзьведзя”(в. Залузе, Жабінкаўскі раен). Танцы-гульні выконваліся і ў веснавы час: ”Барадайка”(в. Радастава, Драгічыннскі раен), ”Молодар”(в. Ляхаўцы, Маларыцкі раен)[5, c.11]. Группа танцаў-гульняў, якія выконваюцца ў любы час, аб’ядноўвае розныя полькі, вальсы, розныя варыянты танцаў тыпу Мікіты. Скокі як яшчэ адзін від беларускага фальклору на Брэсцкім Палессі бытуюць у трох разнавіднасцях: скокі сольныя, парныя, сольна-гуртавыя. Для ўсіх трох разнавіднасцей скокаў характэрна імправізацыйная лексіка, пластычныя кампаненты якой спалучаюцца ў розных тэмпах і рытмах, ствараючы складаныя танцавальныя фігуры, якія перамяжоўваюцца з разнастайнымі нескладанымі прасторавымі кампазіцыйнымі малюнкамі. Структура скокаў рухомая, нерэгламентаваная. Адметнасць традыцыі скокаў на Брэсцкім Палессі-вялікая колькасць скокаў тыпу “Казака”(“Козак”, ”Прысяды”, варыянты “Камарыцкага”, ”Драпака”, ”Грэчанікі з прысядам” і інш.), ”Руская”, ”Прыпеўкі”(“Вытрындычкі”, варыянты “Грэчанікаў”, ”Лявоніхі”, ”Сербіянкі”, ”Яблычка” і інш.)”Мікіты”, якія і бытуюць як частка абрадавых дзей, і выконваюцца ў пазаабрадавай традыцыі, уваходзячы ў групы гуртавых парнычасх танцаў. На Брэсчыны скокі часта выконваюцца на зэдліку. Так, у в.Тышкавічы Іванаўскага раена папулярны “Танец на стульчыку”, які выконваецца і на вяселлі, і падчас розных гасцяванняў, і на вечарынах.

Информация о работе Особенности и различия в народном танце белорусов