Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 15:00, реферат

Краткое описание

Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў перыяд так званага застою, абумоўленыя залежнасцю ад палітычных кірункаў грамадства, метаду сацыялістычнага рэалізму. Нараджэнне кан’юнктурных і схематычных твораў з ідэалагізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Скроба пераадолення сацрэалістычнага мыслення, нівеліроўкі паэтычнага слова ў беларускай паэзіі. Устойлівасць эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных і замацавных творчай практыкай ў паэзіі другой паловы 60-х гадоў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

кср.docx

— 77.11 Кб (Скачать документ)

 

Паэт  не можа паўтарыцца ў новых (ці падноўленых) рэчах, калі адарвана ад іх яго душа, калі яго няма. Застаецца толькі знешні след, прыблізная копія яго  жыцця, дзейнасці, партрэта. Верш пра  жывое і нежывое, часовае і  вечнае, жыццё і смерць, немагчымасць паўтарэння таго, што было з жывой  душой. Алегарычна паэт сказаў пра гэта запытаннем: у рэстаўрыраваны дом  як змогуць залятаць вятры, птушкі, зоры, заходзіць дрэвы,кветкі, людзі? Гэты ж дом мае бетонны ганак, зашклёныя вокны. I яшчэ да яго прыстаўлены  вартаўнік.

 

Я люблю Максіма Танка за яго  агульназначную, засяроджаную на галоўным паэзію. Гэтая паэзія ўзнімае на ўзровень абагульнення звычайныя факты  жыцця чалавека і прыроды, прывучае нас цаніць хлеб на стале і працу  бабкі Улляны, рук якой, нябожчыцы, не маглі дамыцца суседзі і  хваляваліся, як такімі, падрэпанымі, мазольнымі імі, яна будзе стукацца ў дзверы раю. Гэта паэзія сцвярджае нас у  думцы, што няма на Зямлі нічога і  нікога больш разумнага і прыгожага, чым чалавек і яго справы. Калі я чытаю зборнік вершаў выдатнага  мастака «Збор калосся», то пераконваюся, што ён — пясняр сонца, зямлі, працы, хлеба, жанчыны iмаці. Што можа быць больш значнае, чым ісціны, выражаныя  словамі:

 

Падзякаваць сонцу,

  Што зноўку вярнула

  Да любае працы —

  Да збору калосся.

 


Информация о работе Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў