Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 15:00, реферат

Краткое описание

Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў перыяд так званага застою, абумоўленыя залежнасцю ад палітычных кірункаў грамадства, метаду сацыялістычнага рэалізму. Нараджэнне кан’юнктурных і схематычных твораў з ідэалагізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Скроба пераадолення сацрэалістычнага мыслення, нівеліроўкі паэтычнага слова ў беларускай паэзіі. Устойлівасць эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных і замацавных творчай практыкай ў паэзіі другой паловы 60-х гадоў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

кср.docx

— 77.11 Кб (Скачать документ)

 

У беларускай прозе нямала твораў, у  якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне  крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І. Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба”  Б. Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны  перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям `ёй могуць вывесці ў  чужую краіну і ператварыць у  раба, прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае  становішча чалавека на вайне.

 

Многія  творы пра Вялікую Айчынную вайну  грунтуюцца на даку- ментальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка  “Я з вогненнай вёскі” (1975) -- страсны  публіцыстычны дакумент, абвінавачанне  фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі  паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету  пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў  гісторыі беларусаў.

 

У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч  “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны вмвль дзвесце споведзяў  жанчын-франтавічак, падпольшчыц і  партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі  праз усе выпрабаванні жорсткага  часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала  параненых, а і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла  ў разведку. Жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю знішчаў  усё жывое на сваім шляху. “Не  жаночая гэта доля - забіваць”, -- згодзімся  мы з гераіняй гэтай кнігі. Але  вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчын. Сабраныя разам расказы жанчын малююць  аблічча вайны, гучаць як сведчанні - абвінавачванні фашызму.

 

Страшныя  факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся  пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі  ў дакументальнай аповесці “Зона  маўчання”.

 

Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). У апошніх раманах “Зямля не раскажа”, “Верасы”, “Обаль” пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора - Фруза Зянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова.

 

Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе  займаюць творы на маральна-этычныя  тэмы. Праблеме хзаемаадносін бацькоў  і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення  за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха  даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман  А. Карпюка “Карані”.

 

Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё  зробленае ім у жацці прысвечан  раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным  полі”. Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы  адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым  узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра  захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у  футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў  якасці бакавога судзі, на яго вачах  загінулі сябры, якія пасля вайны  ўсё часцей стануць прыходзіць ў  сны, клікаць да адказнасці, І не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, “поўз праз дым  і агонь з футбольнага замініраванага поля”.

 

Для беларускай прозы не новай з'яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла  сваё адлюстраванне ў аповесцях  “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудрвўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму  твой боль”. Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць  свой век у адзіноце, паказана ў  аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”. Павел Кастрыцкі - галоўны  герой аповесці - адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і  раскулачвання, высылку ў Сібір  бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае  сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй  вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных  дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае  пакаленне адчувае віну за гэта - такую думку прыводзіць С. Грахоўскі.

 

Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай  і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна “Матчына хата”. Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і  вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях  М. Гіля “Тэлеграма з Кавалевіч” і  “Дзень пачаўся”.

 

З Вёскайзвязана пераважная большасць  твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” - былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям'ю баброў. Гэта складаны і няпросты чалавечы характар. Герою твора да ўсяго ёсць справа. Таму і ўступае ён у перастрэлку  з браканьерамі. Цяжка паранены, ён, так і не ачуняўшы на працягу  трох дзён, памшрае. Перад ім як бы ў сне праходзіць усё жыццё ( вайна, праца ў вёсцы, каханне). Савечанае верай у справядлівасць і чалавечнасць. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і лыбоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаунікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ц сёнешні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога”.

 

Аб  неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй  нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне  над бярозамі”).

 

У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і  заклапочаныя словы аб будучым нашай  прыроды, аб тым, што паветра, вада і  зямля - аснова ўсяго жывога на планеце - забруджваюцца. Атручванне прыроды  звязана з безгаспадарчай дзейнасцю  чалавека, якая і прывяла да самай  страшнай катастрофы сучаснасці - аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая  зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш.

 

Харктэрнай  асаблівасцю сучаснай прозы з'яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды  жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне  колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў  кантэксце часу мінулага і сёнешняга.

 

Мастацкаму  ўвасабленню гістарычныхпадзей  прысвяціу шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны “хрыстос прызямліўся  ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чэзенія”. Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў.”Тры жацці Рагнеды”; Л. Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”; У. Арлоў. “Ефрасіня Полацкая”, “Дзень, калі ўпала страла”; А. Лойка. “Францыск  Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі  “Імя ў летепісе” расказвае пра  дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка, Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з'яўляецца кніга  І. Масляніцы і М. Багадзяжа “Слава і няслаўе” (1995), 34 аповесці якой знакомяць  чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф'яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю.

 

Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад'емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага  “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць  падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і  іх шматлікіх ахвяр.

 

Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой дом”, “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку  аўтара, не здраднікі, а змагары.

 

У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова  абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі  і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх  твораў з'яўляюцца, як правіла, маладыя  пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш.

 

Сучасная  беларуская проза развіваецца ў  розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з'яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы  сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў  мінулае. Агульнымі для многіх твораў з'яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння  на Зямлі.

 

Іван  Навуменка

 

Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі  тыповы для яго пакалення. Пачатак  літаратурнай дзейнасці Навуменкі  прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік  апавяданняў “Семнаццатай вясной”  выйшаў у 1957 г. Затым з'явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна - этычныя  праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак  белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”).

 

Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду  разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак треці” (1973). Сам аўтар  назваў яе тварам аб акупацыі. Падэі  разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі  становяцца Сцяпан Птах і яго сын  Міця, Аўсяннік, Карандаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, і іншыя  змагары. Навуменка ўзнауляе сцэны  партызанскай вайны на Палессі, прасочвае  шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з  ворагам -- галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч.

 

Праз  усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэта своеасаблівы вобраз, які выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай вяртання Міці да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з'яўляецца праўдзівай гісторыяй  Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, Навуменка паказаў  праўду жорсткага ваеннага часу.

 

Алесь Адамовіч

 

Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у  свядомасці юнака, і гэта з'вілася адной  з прычын таго, што тэма вайны  стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ).

 

Вялікая Айчынная вайна закранула кожны  дом, кожную сям'ю. Пісьменнік, імкнучыся  замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а'бездзіў (разам  з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль  усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў-успамінаў ад ўдзельнікаў  і ахвяр фашызму. У выніку з'явілася  кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) -- публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з'яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі” (1979).

 

“Хатынская  аповесць”, як і многія іншыя творы  А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў  жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з'яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык  псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі  Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам  едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае  ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў  партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора  жудасная справа карнікаў над мірнымі  жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак-блізнятак, лепшага  сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб'яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца  ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе  асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

 

Па  матывах “Хатынскай аповесці” ў  Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п'еса “Вяртанне  ў Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка “Ідзі і глядзі”, у аснову якой пакладзена “Хатынская аповесць”. Фільм  атрымаў першую прэмію на Сусветным  кінафестывалі і ўзнагароджаны  залатым медалём.

 

Вячаслаў  Адамчык

 

Вячаслаў  Адамчык з'яўляецца адным з вядучых  беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той  хто народзіцца” (1987), “Голас крыві  брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі  пісьменніка -- заходнебеларуская вёска  Верасава. Аўтар прасочвае жыццё  герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай  польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.

Информация о работе Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў