Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 15:00, реферат

Краткое описание

Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў перыяд так званага застою, абумоўленыя залежнасцю ад палітычных кірункаў грамадства, метаду сацыялістычнага рэалізму. Нараджэнне кан’юнктурных і схематычных твораў з ідэалагізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Скроба пераадолення сацрэалістычнага мыслення, нівеліроўкі паэтычнага слова ў беларускай паэзіі. Устойлівасць эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных і замацавных творчай практыкай ў паэзіі другой паловы 60-х гадоў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

кср.docx

— 77.11 Кб (Скачать документ)

 

У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык  выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго -- сям'я Уласа Корсака. Жыццё  самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае  папрокаў: не краў, не падманваў, не рабіў  зла людзям, не быў гультаём і  абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але  пакаранне за жыццё ў сваёй  нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.

 

У другі рамане В. Адамчыка “Год нулявы”  прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў  і Імполь.

 

Заключны  твор тэтралогіі -- раман “Голас крыві  брата твайго” -- прысвечаны падзеям  Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі  праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

 

Віктар  Казько

 

Віктар  Казько, аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей  “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны  бусел”, адносіцца да сярэдняга  пакалення пісьменнікаў. У полі зроку  яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай.

 

У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар  паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх  вылюдкаў - вампіраў, якія ў гады вайны  ператварылі палонных дзяцей у донараў  для сваіх салдат і афіцэраў.

 

Героямі аповесці “Выратуй і памілуй пас, чорны бусел” з'яўляюцца звычайныя  палешукі, якія многа чаго зведалі  ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны  як бы змірыліся са сваім лёсам  і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знісчэнні  парадзелай пасля шматлікіх вырубак  дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек  павінен заныць актыўную жыццёвую пазіцыю  ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.

 

Цэментуючай асновай у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”, дзе спалучыліся падзеі мінулай  вайны і сённяшняга дня, з'яўляецца сад. Калісці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы -- гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя  твора, жыве, “пакуль яго не забыліся”: “Пасаджанае табою дрэва -- гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў  вяках … Людзі пра яго не забудуцца, сад будзе расці”. Аднак  у гады вайны сад быў знішчаны фашыстамі. Але зноў зашапацелі маладой  лістотай дрэвы сада, які паслы  вайны аднавіў дырэктар дзіцячага  дома Мар'ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб'ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы  саду пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул,-- гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні.

 

Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой -- Мацвей Роўда -- сумленна працуе на пасадах  начальніка будаўніча--мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй  дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў  прыродзе і таму павінен несці  адказнасць за здзейсненнае. Жалезны  Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага  героя: “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці  і квецені, дез смецця і паскудства. Чыстымі білі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі  дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў  першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і  нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. І  цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і  шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш, ужо лішні  сам сабе, імкнешся пераступіць і  цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. І тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую”. Роўда  прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі  нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін  з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам  Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне  прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.

 

Віктар  Карамазаў

 

Асноўнай  тэмай у творчасці Віктара  Карамазава з'яўляецца прырода, псіхалагічныя  і сацыяльныя ўзаемаадносіны чалавека з навакольным асяродзем. Раман  “Пушча” (1978) -- пра веліч і прыгажосць ляснога царства. Ён прасякнуты гуманістычным  пафасам, думкамі аб сэнсе чалавечага жыцця, верай у добрыя справы добрых людзей. Героі твора -- Міхаіл Пятровіч Валошка, Макар Курнопа, Андрэй Старапольны, дзед Гарох -- зрадніліся з лесам, без  яго не ўяўляюць свайго існавання. Адчуваючы  грозны наступ цывілізацыі на прыроду, героі твора выступаюць супраць  высячэння лясоў, знішчэння флоры  і фауны, спрабуюць дапамагчы  пушчы абараніцца ад практычна-бяздушных  людзей тыпу дырэктара лясгаса Зімаўца, лесніка Рысева. Асабліва ўражвае  сцэна, калі ляснік у зімовую сцюжу  выводзіць ласіную сям'ю з месца, дзе павінна было адбыцца паляванне. Выратаванне звяроў -- гэта і выратаванне  надзеі на тое, што пушчу не чакае  трагічны лёс.

 

Аповесць  Карамазава “Краем Белага Шляху” прысвечана чарнобыльскай тэме. Галоўны герой  твора Васіль Валетаў, абыходзячы забруджаныя  радыяцыяй месцы, бачыці, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць. Але людзям патрэбна праўда, няхай горкая і суровая. Хлусня, нават  самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. Валетаў, адчуваючы кроўную  сювязь з роднай зямлёй, змагаецца (у  межах сваіх сіл і здольнасцей) за яе выратаванне, за яе будучыню.

 

Уладзімір Арлоў

 

Уладзімір Арлоў, аўтар кніг “Еўфрасіння Полацкая”(1992) і “Рандэву на манеўрах”(1992), гістарычнага эсэ “У пошуках украдзенага скарбу”(1993), засведчыў сваю адданасць ісціне пра мінулае беларусаў яшчэ на пачатку 80-х гг., калі ў мясцовым і тагачасным саюзным друку публікаваў артыкулы, у якіх рэзка крытычна адгукаўся на 5-томную акадэмічную “Гісторыю БССР” і аднаіменны школьны падручнік, называючы прама асноўную іх загану -- свядомую фальсіфікацію мінулага ваўгоду афіцыйнай гісторыяграфіі. У заснаванай на дакументальных фактах гісторыі першага вядомага Еўропе беларускага горада Полацка, сталіцы Полацкага княства, у якім жыла ў той час патранеса і заступніца

 

Беларусі  Еўфрасіння Полацкая, У. Арлоў выступае як майстар празаічнага слова, а  ў апавяданнях і аповесцях -- як строгі вучоны-прафісіянал, які ведае  цану першакрыніцам і ўмее іх разглядваць  на шырокім фоне мінулага і сучаснасці. Гісторыю ён любіць саму па сабе, у яе першавытворнасці, пазбягаючы мадэрнізацыі, калі даўняу ўсяго толькі ілюструе счасныя думкі аўтара. Сёняшнія нашы клопаты прысутнічаюць у поглядзе пісьменніка на даўнейшыя падзеі.

 

У апавяданні “Каля дзікага поля”, дзе ўзнаўляюцца апошнія хвіліны  жыцця безыменнага аўтара слыннага “Слова аб палку Ігаравым”, адчуваецца, напрыклад, цяперашняя павышаная цікаўнасць да нашай гісторыі, імкненне пераасэнсаваць многія яе старонкі ў сучасным інфармацыйным  полі. Як вядома, існуе некалькі версій аб аўтарстве гэтага твора. Казахскі пісьменнік Алжас Сулейманаў адшукаў  у тэксце “Слова” аргументы, якія сведчаць на карысць якраз казахскага паходжання аўтара: асобныя словы  і паняцці, на яго думку, мог ведаць толькі усходні чалавек, жыхар степаў. У. Арлоў, таксама грунтуючыся на тэксце слыннага помніка, знаходзіць доказы “полацкай версіі”: сімпатыі невядомага аўтара, геніяльнага старажытнага песняра  да Усяслава Чарадзея, які “збіраў  крывічаў пад сваё крыло, у адну дзяржаву”, відавочныя, а невялікая рачулка  Ула, якую ён прыгадвае, знаходзцца “за  пяць попрышчаў ад Дзвіны”. Магчыма, менавіта на гэтай рачулцы і знаходзілася родавая вотчына аўтара “Слова”. Што да службы яго ў ноўгарад-северскага князя Ігара, подзьвігі якога  ён уславіў, то і на гэта ёсць тлумачэнне: “выпалі Чарадзеевы ўнукі з дзедавай славы”, сталі “каваць крамолы  на брацію сваю”, і пясняр, які гаварыў  ім у вочы праўду, стаў ім непатрэбным. Менавіта ва ўнікальным культурным асяроддзі, якое так старанна стварала ў свой час Еўфрасіння, пра што У. Арлоў  апавядае ў прысвечаным яе дзейнасці  эсэ, і мог з'явіцца такі высокаадукаваны  і адухоўлены талентам ад Бога чалавек, як аўтар “Слова”.

 

Старонку  за старонкай перагортвае У. Арлоў  у сваіх творах кнігу народнай славы. Увагу яго спыняюць некаторыя  найбольш яскравыя эпізоды і каларытныя постаці. Дакументальнасць яго прозы  не падлягае сумненню. А там, дзе  канчаецца гістарычны дакумент, рэальны  факт, пачынаецца вялікая поле аўтарскай  фантазіі. Аднак ў адрозненне ад бурнага ўяўлення яго слыннага папярэдніка  У. Караткевіча, які свядома рамантызаваў мінулае, прывабліваючы на свой бок  новых і новых прыхільнікаў, У. Арлоў стрымлівае сваю фантазю ў  межах жыццёва верагоднага: навае  пакаленне адукаваных чытачоў ужо  вымагала дакладнасці і фактычнай  праўдзівасці. Прынамсі, гэтым тлумачыцца яго імкненне перадаць слова сваім  героям, удзельнікам далёкіх падзей.

 

Пра падзеі падчас вайны Івана Жахлівага  з Літвой і захоп маскоўцамі Полацка, які быў бязлітасна зруйнаваны, а  яго жыхары люта знішчаны, напрыклад, апавядае ў лісце да сваіх родных стралец Аляксей, чалавек, як можна  зразумець, з чулым сэрцам і светлай  галавой, па-свойму праніклівы і мудры ( апавяданне “Пішу вам у Масковію” ). А пра князя Гераніма Радзівіла, падчашага ВКЛ, які хацеў застацца ў памяці людской не як душыцель сялянскага паўстання Вашчылы, а як мудры і справядлівы валадар Крычаўскага магістрата і дзеля гэтага прымушаў мясцовага летапісца Карпача фальсіфікаваць гісторыю, апавядае сам Карпач. Просты летапісец выбірае пакутлівую смерць на кале, але не згаджаецца на тое, каб абылгаць сваіх пабрацімаў, адабраць у іх, жывых і мёртвых, не толькі славу, але і гонар (“Міласць князя Гераніма”). У лістах з турмы, адрасаваных сыну Ежы, вядомы беларускі літаратар Аляксандр Незабытоўскі апавядае пра свой удзел у паўстанні супраць царскага самаўладдзя і пра сваё разуменне падзей (“Пакуль не згасла свечка”). Ужывае празаік і такі прыём, калі пра гістарычныя падзеі апавядае чалавек з варожымі да беларускай ідэі адносінамі, як гэта мы бачым у апавяданні “Рандэву на манеўрах”.

 

Героі гістарычных твораў У. Арлова -- людзі  незвычайныя. Слабыя фізічна, яны затое  моцныя духам. Пераможаныя суседзямі, яны не адчу-ваюць сябе знішчанымі, бо ведаюць: апошняе слова ўрэшце будзе за імі, а калі ўжо не будзе  іх саміх, то за іх дзецьмі. Менавіта ў  гэтым трэба бачыць сэнс эпіграфа да апавядання “ Пяць мужчын у леснічоўцы”: “Gloria victis” (“Слава пераможным” ). Пяцёра беларусаў-інсургентаў, што засталіся  пасля паражэння паўстання 1863 г., не лічаць сваю справу безнадзейнай. Так  лічыць кіраўнік паўстанцкага атрада Тапор, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага, вядомы у гісторыі вызваленчага руху пад імем Людовіка Звяждоўскага. Так лічыць і беларускі філосаф  Лышчын-скі, спалены за сваю ерась  на кастры паводле загаду папскага нуцыя (“Місія папскага нуцыя”). Чалавека фізічна можна знішчыць, але пера-магчы  ідэю нельга, бо ідэя неўміручая.

 

У выніку варожых інтрыг тэўтонцаў  гіне апошні полацкі князь Уладзімір, а з ім разам знікае ў хвалях часу дынастыя Рагвалодаў (“Дзень, калі ўпала страла”). Аднак збыліся  не толькі горшыя прадба-чанні князя, але і лепшыя: праз два гады посля  яго смерці полацкія ратнікі сталі  плячо да пляча з наўгародцамі і пскавічамі на Чудскім возеры, дзе адбылося Лядовае пабоішча і  крыжакі пацярпелі сакрушаль-ны разгром, што на некалькі стагодзеў  адвучыла іх ад паходаў на Усход.

 

У.Арлоў, як і іншыя нашы аўтары гістарычных  твораў, шмкнецца знайсці адказ на пытанне, якое ў свой час вельмі захапляла  Ф.Дастаеў-скага: у чым прычына  таго, што беларусы, як нацыя, здольныя былі выжыць ва ўмовах жорсткага націску  з боку агрэсіўных суседзяў на працягу  стагоддзяў? Мабыць, было нешта такое  ў іх нацыянальным характары, што  дазваляла народу не толькі жыць, схіліўшы голаў перад рознага роду акупантамі, паланізатарамі і русіфікатарамі, але  і зберагаць сваю жывую душу, не аддаваць яе на глум і здзек. У самым  агульным выглядзе гэты погляд на беларуса выяўляецца ў славутай “Пагоні”. Грозны ваяка, які ўзняў свой меч і  ўздыбіў каня, абараняе сваю нацыянальную незалежнасць і чалавечую годнасць ад любых замахаў.

 

 

4. Рыгор Барадулін

 

Ты  прыйшоў з вайны і гора,

  Ты – з малітвы,

  Ты з разгневанага бору,

  Ты смалісты.

  Сто паэтаў цягнуць хорам,

  Ты салістам.

  Ты нібы святло ў лесе

  Ад каліны,

  Ты ад самай добрай песні  –

  Ад Куліны.

Пімен Панчанка, “Паходжанне майго друга  Рыгора Б.”

 

  Рыгор Барадулін – народны  паэт Беларусі, крытык, перакладчык,  грамадскі дзеяч. Яго імя шмат  што значыць у сучаснай беларускай  паэзіі. У графе “прафесія” ён  звычайна ставіць “літаратар”.  А хай сабе віратлівыя жыццёвыя  пуцявіны прымусілі б яго быць  інжынерам, фінансістам, медыкам,  ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё,  яго лёс. Па спосабу светаўспрымання,  спосабу бачыць з’явы і рэчы  ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго  натура.

 

  Ён тэмпераментна дарыць жыццё  слову, таму, што падуладна толькі  таленту. Ад “сонца” у крыві,  ад улюбёнасці ў родную зямлю  і родную мову, ад яснага ўсведамлення  свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць  вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз  у любым выяўленні сутнага.  Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага  паэта, абумоўлены сацыяльнымі  карэннямі, часам, яго асабістай  біяграфіяй. Тым часам, у якім  жыве паэт, і тым, што існуе  ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні,  у прасторы і часе душы, дзе  адыходзіць на другі план падзейнае,  фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў  паэтычным усведамленні спрадвечнае.

Информация о работе Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў