Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2013 в 01:14, реферат
Тапаніміка параўнальна маладая навука, якая вывучае геаграфічныя назвы. Слова «тапаніміка» ўтворана ад двух грэцкіх слоў: topos - месца, мясцовасць і onoma - імя. Зірніце на геаграфічную карту, яна ўся спярэшчана назвамі краін, мораў, рэк, азёр, гарадоў, весак, сёлаў . І гэта толькі малая частка існуючых тапонімаў. Свае імёны маюць і вельмі дробныя аб'екты: лясы, лугі, палі, балоты. Такія назвы, як правіла, не зафіксаваныя ў геаграфічных даведніках і рэдка сустракаюцца ў пісьмовых дакументах, іх добра ведаюць толькі мясцовыя жыхары. У кожным сяле можна знайсці, звычайна, дзесяткі такіх назваў.