Таманимичныя назвы Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2013 в 01:14, реферат

Краткое описание

Тапаніміка параўнальна маладая навука, якая вывучае геаграфічныя назвы. Слова «тапаніміка» ўтворана ад двух грэцкіх слоў: topos - месца, мясцовасць і onoma - імя. Зірніце на геаграфічную карту, яна ўся спярэшчана назвамі краін, мораў, рэк, азёр, гарадоў, весак, сёлаў . І гэта толькі малая частка існуючых тапонімаў. Свае імёны маюць і вельмі дробныя аб'екты: лясы, лугі, палі, балоты. Такія назвы, як правіла, не зафіксаваныя ў геаграфічных даведніках і рэдка сустракаюцца ў пісьмовых дакументах, іх добра ведаюць толькі мясцовыя жыхары. У кожным сяле можна знайсці, звычайна, дзесяткі такіх назваў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

рэферат на тэму тапанімічныя назвы беларусі.docx

— 44.25 Кб (Скачать документ)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН

КАФЕДРА МЭНЭДЖМЕНТЫ Ў  СФЕРЫ МІЖНАРОДНАГА ТУРЫЗМА

 

 

 

ТАМАНІМІЧНЫЯ НАЗВЫ БЕЛАРУСІ

Рэферат па беларускай мове

 

 

Студэнткі 1 курса кафедры мэнэджмэнт са спецыялізацыяй

мэнэджмэнт у сферы  міжнароднага турызма

Рамановіч Марыны Аляксандраўны

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2012

Кожны дзень мы сустракаемся з геаграфічнымі назвамі. Немагчыма ўявіць сабе жыццё без іх. Яны паўсюдна і заўсёды суправаджаюць нас з ранняга дзяцінства. Усё на зямлі мае свой адрас, і гэты адрас пачынаецца з месца нараджэння чалавека. Роднае сяло, вуліца, на якой ён жыве, горад, краіна - ўсё мае свае імёны.

Тапаніміка параўнальна  маладая навука, якая вывучае геаграфічныя назвы. Слова «тапаніміка» ўтворана ад двух грэцкіх слоў: topos - месца, мясцовасць і onoma - імя. Зірніце на геаграфічную карту, яна ўся спярэшчана назвамі краін, мораў, рэк, азёр, гарадоў, весак, сёлаў . І гэта толькі малая частка існуючых тапонімаў. Свае імёны маюць і вельмі дробныя аб'екты: лясы, лугі, палі, балоты. Такія назвы, як правіла, не зафіксаваныя ў геаграфічных даведніках і рэдка сустракаюцца ў пісьмовых дакументах, іх добра ведаюць толькі мясцовыя жыхары. У кожным сяле можна знайсці, звычайна, дзесяткі такіх назваў.


Усе геаграфічныя назвы маюць свой сэнс. Ніякі народ не называў раку, возера ці селішча проста так, выпадковым спалучэннем гукаў. Адсюль выснова напрошваецца сама сабой: растлумачыць можна любое, нават самую складаную і, на першы погляд, незразумелую геаграфічную назву. Мова народа не з'яўляецца чымсьці застылым, яна змяняецца, развіваецца, некаторыя словы знікаюць зусім, некаторыя мяняюць свой сэнс. Таму цяжка бывае знайсці тлумачэнне імя той ці іншай рэчкі, сяла, горада. Ў нашы дні гучаць назвы, якія выйшлі з ужытку, даўно забытыя словы роднай мовы, словы чужых і нават зніклых, «мёртвых» моў. За кожным словам стаяць дзівосныя гісторыі і надзвычайныя легенды.

Геаграфічныя назвы, іх паходжанне і гісторыя фарміравання захапляла людзей з самых даўніх часоў. Гэта пытанне мае адлюстраванне ў шматлікіх працах антычных географаў і гісторыкаў, ужо тады людзі імкнуліся растлумачыць некаторыя тапонімы, зразумець паходжанне назвы і яе сэнс .

Тапаніміка - гэта  навука, якая вывучае геаграфічныя аб’екты: уласныя назвы вёсак, хутароў, гарадоў, мястэчак, пасёлкаў, засценкаў, раз’ездаў, вуліц, праспектаў, дарог, азёраў, рэчак, нізін, гор, балотаў, урочышчаў і г.д.

Таманіміка дзеліцца  на некалькі  частак:

Айконімы-назвы населенных пунктаў, гарадоў, вёсак, хутароў, паселкаў

Урбонімы -  назвы унутрыгарадскіх  аб’ектаў: плошчаў, вуліц, паркаў, музеяў, теэтраў, помнікаў.

Гідронімы – назвы усялякіх водных аб’ектаў: рэчак, азер, вадасховішчаў, балот.

Дрымонімы – назвы лесаў: бярознікаў, дубраў, хвойнікаў.

Касмонімы і астронімы  – назвы касмічных аб’ектаў: сузор’еў, зорак, галактык.

На тэрыторыі нашай  краіны знаходзіцца каля 25.000 населеных пунктаў, больша за 40.000 рэчак і каля 10.000 азер. І кожны з гэтых аб’ектаў мае сваю асабістую, характаразуючую менавіта яго назву.

Геаграфічныя назвы паселішч, вадасховішчаў і лясоў вельмі разнапланавыя па сваяму паходжанню. Некаторыя з іх адлюстроўваюць геаграфічная месцазнаходжанне ці пагодныя ўмовы дадзенага месца, некаторыя назвы звяртаюць увагу на колькасць насельніцтва ў даннай весцы ці памеры зямлі, таксама назвы паказваюць на галоўную працоўчую дзейнасць сялян і г.д.

Кожны геаграфічны аб’ект, ці то горад, ці сяло, ці то возера, ці рэчка, ці то горны храбет ,ці нізіна мае сваю пэўную, уласную назву. Кожны аб’ект атрымаў яе нездарма. Беззмястоўных, бессэнсоўных іменаў не існуе.

Але ж большасцю назвамі  паселішчаў нікога не зацікавіш. На тэрыторыі  Беларусі каля 60 Забалоццеў, Зарэччаў і Залессяў, каля 50 Заполлеў і Забор’еў, нямала Заазер’еў, Загор’еў і Запруддзеў.

Нягледзячы на гэта назвы некаторых беларускіх паселішчаў могуць вельмі зацікавіць. Напрыклад, каля Шклова размяшчаюцца  Старыя і Новыя Чамаданы. Недалек ад іх есць Ягадкі. Жыхары гэтай вескі заўседы славіліся ўраждаем ягад.

Каб паехаць у Манголію, не трэба браць візу, дастаткова будзе проста наведаць веску Манголію ў Віцебскай вобласці. Таксама есць у Беларусі і свой Парыж, які знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. І самае цікавае, у Беларусі можна знайсці веску Белорусь.

Акрамя знакамітых краін  і гарадоў, на Беларусі есцьі і касмічныя вескі. Каля Дзяржынска знаходзіцца Марс і Юпітэр. Пад лагойскам прыгожая Венера.

Пад час існавання Беларускага  этнасу адбылося шмат змяненняў у  беларускай нацыянальнай тапаніміі. Вельмі шмат весак, гарадоў, паселішчаў было перайменавана. У новых назвах, што ўзніклі за гады  савецкай улады,  адлюстраваліся ў асноўным надзеі і спадзяванні на лепшае жыццё (Надзеждзіна, Новае Палессе, Сірэнеўка, Уютны, Прагрэс, Мілавідная, Ударнае, Знаменка і інш.) Асобныя з такіх назваў характарызуюць, як правіла, са станоўчага боку новыя паселішчы ( Светлагорск, Мірнае, Наваполацк, Новалукомль, Раздольнае, Салігорск, Навасёлкі і інш. ), ушаноўваюць памяць вядомых дзеячаў краіны, сімвалізуюць юбілейныя даты (Леніна, Дзяржынск, Чапаева, Мархлеўск, Роза Люксембург, Першамайск, Акцябрскі, Перамога, Пабеднае і інш. ) Тым не менш менавіта тады ўзнікла многа няўдалых назваў населеных пунктаў тыпу Адчаянны, Барба, Бязбожнік, Герой, Дзвігацель, Дзевятае Студзеня, Забіяка, Зара Новай Жызні, Зара Свабоды, Красная Плошчадзь, Луч Сонца, Непабядзімы, Пабядзіцель, Пуцяводная Звязда, Рассветная, Рашыцельны, Спутнік Міра, Труд, Уюты, Шлях Селяніна і інш. Нават такі невялікі пералік новых назваў дазваляе пераканацца, што новыя назвы ў пераважнай большасці з'яўляюцца надуманымі, няўдалымі, утворанымі з ігнараваннем законаў беларускай мовы і элементарнай логікі. І ўвогуле, тапанімічныя назвы Беларусі вельмі часта падвяргаліся розным змяненням. Вядомы беларускі гісторык Леанід Лыч тлумачыць, чым выкліканы раптоўныя і бесперапынныя змененні ў беларускай народнай тапаніміі:

«Чые толькі рукі не паласавалі  назвы  беларускай  зямлі.  Спачатку  за  гэтую ганебную справу ўзяліся  ўлады Рэчы Паспалітай, калі паставілі  перад сабой мэту паступова пазбавіць  беларусаў іх гістарычных каранёў  і апалячыць. У адных выпадках геаграфічныя назвы замяняліся, у  другіх  – перакручваліся на польскі  лад... Не шанавала нашу народную тапаніміку і адміністрацыя Расійскай імперыі, да якой у канцы XVIII ст. былі далучаны беларускія землі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Заносячы на геаграфічныя карты, у розныя службовыя даведнікі  назвы населеных пунктаў Беларусі, іх наўмысна стараліся не толькі максімальна  наблізіць да рускай тэрміналогіі, але часта і зусім замяніць блізкім па сэнсе рускім словам».

У газеце «Звязда» ў сакавіку 1991 г. быў змешчаны артыкул Алены  Ціхановіч «Нашто адракліся?», у  якім прасочаны вынікі масавага вынішчэння шматлікіх беларускіх тапонімаў, поўнага  разладу тапанімічных традыцый. У  артыкуле гучыць пратэст-заклік адумацца, вярнуцца да родных назваў, якімі не адно стагоддзе карысталіся нашы продкі. Алена Ціхановіч, прааналізаваўшы  шляхі агульнага руйнавання спрадвечна беларускіх тапонімаў, адзначае, што  безразборлівыя і мнагалікія замены тапанімічных назваў, вынішчэнне традыцыйнай  сістэмы закранулі ўсе разнавіднасці  такіх найменняў. Яна нават спарадкавала страчаныя, замененыя назвы ў  наступныя семантычныя групы. Гэта:

  1. Назвы, якія нагадвалі пра асоб царскага, імператарскага, панскага паходжання; белагвардзейцаў  і іншых ворагі савецкай улады: Раманава, Гасподы, Троцкае, Панічы, Панскае, Карнілавічы, Юдзенічы і г. д.      

  2. Назвы, якія звязаныя з рэлігіяй: Багі, Божы Двор, Манастыр, Ігумен, Святоцк, Святы Дух, Царковішча, Папова Лука, Гапоны і інш.

  3. Назвы, якія ўяўлялі сабой немілагучныя, абразлівыя словы (як правіла мянушкі): Брухачы, Дурневічы, Неўмывакі, Сінябрухі, Халуі. Гэта і тапонімы, якія ўяўлялі трапныя сацыяльна-гістарычныя характарыстыкі: Старцы, Махаеды, Сярмяжка, Сыроваткі, Торбінка, Бясхлебічы і інш. Да немілагучных ці абразлівых была аднесена вялікая колькасць тапонімаў, аманімічных з назвамі жывёл, так званыя «аджывёльныя» назвы: Авечкі, Бараны, Быкі, Кабылічы, Кабыльчыцы, Конскі Бор, Кабаны, Парасятнікі, Свіналупы, Каты, Цуцкі, Казадоі;

  4. Асобныя найменні былі заменены дзеля таго, каб увесці ў сістэму беларускіх тапонімаў модныя і новыя ў той час сацыяльна-палітычныя тапонімы: Белае  – Азіна, Задобрасць  – Калініна, Іван Бор – Красны Акцябр, Койданава – Дзяржынск, Карпілаўка – Акцябрскі, Дзісна – Луначарскае і г. д.

  5. Назвы, якія сведчылі пра моўны  ўплыў суседніх народаў: Ляхі, Мазураўка, Палякі, Жандова Вулька, Жыдавічы, Жыдава Буда, Падрасалай, Эрштэрмай і г. д.

  6. Старажытныя назвы, якія ў выніку  сугучнасці  з сучаснымі словамі выклікаюць «нявыгадныя» асацыяцыі: Засценкі (засценак – пашыраны на Беларусі тып пасялення, а не астрог), Смярдзяча , што значыць вёска, дзе жылі халопы, смерды і г.д.

У цяперашні час сярод рэфарматараў беларускай тапанімікі праяўляюцца імкненні правесці як мага больш адваротных змен - адмовіцца ад ужываемых цяпер назваў і вярнуцца да старых. Але ж жыхары гэтых населеных пунктаў наўрад ці пажадаюць вярнуць сваім мясцовасцям іх старыя назвы.

З усіх пералічаных весак зразумела, что назвы даваліся населенным пунктам не проста так.  Напрыклад веска Глухая названа так з-за таго, што да яе ні вядзе ніводнай дарогі ці нават сцежкі. Знайсці яе вельмі складана, і каб дабрацца да яе, трэба прыкласці дужу намаганняў. Так і ў весцы Вяселай насамрэч раней было шмат забаў і шмат народу, які гуляў, спяваў і танцаваў. Але ж пасля Вялікай Айчыннай Вайны ў гэтай веске засталося каля сарака двароў. Зараз там жыве пяць чалавек, і адзінае, што не дае гэтаму сялу загінуць гэта дзейнасць дачнікаў.

Такім чынам кожны населенны  пункт мае сваю гісторыю. Таму прадстаўнікоў розных навук тапаніміка цікавіць у розных аспектах. Значэнне тапанімікі як навукі не абмяжоўваецца тлумачэннем сэнсавага зместу назваў. Гэта яе вельмі важная задача, але далёка не адзіная. Вынікі тапанімічных даследаванняў знаходзяць шырокае прымяненне ў мовазнаўстве, геаграфіі, гісторыі. Геаграфічныя назвы перш за ўсё з'яўляюцца словамі мовы, таму ўваходзяць у сферу інтарэсаў мовазнаўства. Назвы належаць геаграфічным аб'ектам і часта ўтрымліваюць дакладную іх характарыстыку, адлюстроўваючы геаграфічныя асаблівасці мясцовасці, таму яны ўяўляюць цікавасць і для географаў. Назвы пасля свайго ўзнікнення жывуць стагоддзямі і нават тысячагоддзямі, многія з іх характарызуюць не сучасныя геаграфічныя ўмовы, а тыя, што існавалі ў мінулым. Акрамя таго, назвы сацыяльныя - іх даюць прадстаўнікі тых ці іншых слаёў насельніцтва ў пэўных гістарычных умовах. Таму вывучэнне геаграфічных назваў асабліва важна ў інтарэсах гісторыі.

Гісторыкі будуць  разбіраць сэнс назвы нейкага горада ці паселішча , звязваючы яго з гістарычнымі падзеямі ці вядомымі асобамі, чые імены ўвайшлі ў гісторыю. Напрыклад:  Напалеонаўка, Скорбічы, Міравая. Гэтыя назвы сведчаць пра гістарычныя падзеі, якія закранулі жыцце дадзеных населеных пунктаў. Асобныя назвы могуць паказвать на рассялене ў даўнішнія часы пэўных племянных саюзаў. Прыклад: Крывічы, Латыголь, Жамойда.

Вось такія тапанімічныя веды не вызываюць вялікага інтарэса  ў географаў. Ім больш падабаецца працаваць з таманімічнымі аб’ектамі, якія нейкім чынам звязаны з геаграфічным становішчам. Таму такія назвы як Мінск, Слуцк, Друцк,Бабройск, Забалоцце вызываюць ў іх большы інтарэс. Каштоўнасць тапанімічных аб’ектаў з геаграфічнай кропкі бачання тлумачыцца перш за ўсе ўстойлівасцю геаграфічных назваў, якія захоўваюцца нават у тых выпадках, калі змяняецца  навакольная асяроддзе, прыродныя ўмовы ці перастаюць існаваць нейкія іншыя крытэрыі, якія далі назву населеннаму пункту. Напрыклад вельмі часта мы сустракаем такія назвы паселішчаў як Бярозкі, Дубовікі, Залессе, але насамрэч, каля гэтых весак няма ўжо ні дубой, ні бяроз, ні якога бы там ні было лесу. Назвы паселішчаў Забалоцце, Балотнікі, Прыбалоцце сведчаць аб тым, что каля гэтых сел было балота, але пасля меліярацый, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі, балота зніклі, і адзіны ўспамін, што застаўся пасля іх – гэта назвы весак, якія знаходзіліся непадалек.

Але акрамя таго, што паселішчы  і водныя аб’екты называліся ў  гонар гістарычных падзей ці прыродных умой, таксама былі назвы, якія адлюстроўвалі эканамічныя падзеі. Некаторыя тапанімічныя назвы вельмі выразна перадаюць заняткі нашых продкаў у мінулым. Асабліва гэта характэрна для так званых «прамысловых» тапонімаў тыпу Рудня, Гута,  Буда, Паташня, Тартак, Печы, Смольня і інш. Дакладнае апісанне такіх тапанімічных аб'ектаў і паходжанне саміх тапонімаў можна знайсці нават у творах мастацкай літаратуры. Так, у  аповесці Якуба Коласа «На ростанях» можна падрабязна азнаёміцца з паходжаннем  такіх назваў, як Смалярня -  Смольня: «Каля чыгункі, што злучае Мінск і Брэст, непадалёку ад станцыі, у малапрыкметным кутку сярод высокага цёмнага лесу, тулілася леснікова  сяліба.  Калісьці  была  тут смалярня. Ад  яе  засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся  смалякі ды  дробныя рэшткі  пранятых смалою карчоў. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны. Назва «Смалярня», як спадчына, перайшла на леснікову сядзібу”.

 Таксама і веска Плотнікі гаворыць, что на яе тэрыторыі распаўсюджана праца з дрэвам і что большая частка яе жыхароў плотнікі. Яшчэ адна веска, Сякерычы, адлюстроўвае быт мясцовых жыхароў, якія ў аснўуным звязаны з сякерай.

Але ж есць і паселішчы, назвы якіх яшчэ ніхто не мог растлумачыць.

Да такіх адносіцца  і наша сталіца. Есць шмат версій, чаму сталіца Беларусі была названа менавіта Мінскам.  Есць паданне пра высакароднага  Мінча, паданне  пра багатыра Менеска  і паданне пра рэчку Мену.

З пачатку XVII стагоддзя ва ўсіх жанрах старабеларускай пісьменнасці стала распаўсюджвацца новая  форма Мінскъ, зусім невядомая  пісьменнасці папярэдніх стагоддзяў. У мінулым існавала версія, што яго паходжанне звязана са словам мена, мяняць. Як лічаць яе прыхільнікі, калісьці на месцы цяперашняй сталіцы знаходзіўся гандлевы рынак, і што Мінск узнік на месцы нейкага ажыўленага абмену таварамі. Меркавалася, што ў сярэднявечча там гудзелі славутыя кірмашы, і для гэтага была падстава: паселішча мела выгаднае геаграфічнае становішча. Яно знаходзілася на судаходнай Свіслачы. Але з гэтай версіяй паходжання назвы горада ўзніклі некаторыя супярэчнасці. Па шматлікім крыніцам такога слова як мяняць не было, было толькі слова гандляваць. Таму гэтая версія не можа цалкам задаволіць гісторыкаў.

Таксама ўжо даўно паўстала версія пра паходжанне назвы Менеск - Менск ад імя ракі Менкі, якая працякала  недалёка ад старажытнага Мінска і  ў водах якой было шмат рыбы менкі - так нашы далёкія продкі называлі мянтуз.

Аднак існуюць сумненні ў сувязі назвы горада Мінска з імем ракі: па тапаграфіі мясцовасці Мінск знаходзіцца на ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач, тады як рака Менка паказана на старых картах і планах на паўднёвы-захад ад сучаснага Мінска.

Информация о работе Таманимичныя назвы Беларусі