Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Июня 2014 в 14:59, творческая работа
Хрысціянская традыцыя займае адно з галоўнейшых месцаў у беларускай культуры як у мінулым, так і ў сучаснасці. Менавіта ў канцы ХХ - пачатку ХХІ ст. у грамадстве абудзіўся інтарэс да хрысціянскіх свят як неад’емнай часткі культурнай спадчыны. У вывучэнні духоўнага жыцця народа ( а менавіта рэлігійная традыцыя з’яўляецца асновай культуры) існуе вялікі прагал, які быў створаны штучна за дзесяцігоддзі панавання атэістычнай ідэалогіі і фактычнай забароны на вывучэнне тых пытанняў, якія датычацца рэлігійнай праблематыкі.
Тэма майго рэферата будзе прысвечана асвятленню зместу праваслаўных свят і іх ролі ў жыцці вернікаў.
Уводзіны. 3
1. Паходжанне свят праваслаўнага календара, гісторыя і кароткая характарыстыка. 5
2. Гісторыя беларускага праваслаўнага календара ў перыяд
Х – ХVІІІ стст. 11
3. Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст. 14
Заключэнне. 18
Спіс літаратуры. 20
2. Гісторыя беларускага праваслаўнага календара ў перыяд Х – ХVІІІ стст.
Разам з хрысціянскім веравызнаннем на ўсходнеславянскія землі прыйшлі і хрысціянскія святы. У даследаваннях гісторыкаў, па летапісных звестках, адзначаецца, што ў самым пачатку існавання хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях “свяшчэнныя часы” былі пераняты ад грэкаў і адзначаліся благагавейна.
Неабходныя для багаслужэння, у тым ліку і для святочнага, кнігі Евангелле, Апостал, Службоўнік, Часаслоў, Псалтыр былі перакладзены на царкоўнаславянскую мову. З тых жа часоў упамінаюцца і кнігі, ў якіх змешчаны песнапенні “на Дванадзесятыя святы рухомыя і нерухомыя, Гасподнія і Багародзічныя” [6,13].
Сучасная праваслаўная царква мае адны і тыя ж усеагульныя святы. Раней жа існавала шматлікая група святых, большасць якіх заставаліся доўгі час толькі мясцовымі святымі тых цэркваў, у якіх яны праславіліся. Не існавала забароны да ўшанавання і святкавання дзён такіх святых, але гэта і не было абавязковым. З самых першых год існавання на Русі хрысціянства былі ўстаноўлены новыя святы, звязаныя з новымі імёнамі ўсходнеславянскіх святых. Так, з’явілася свята ў гонар Вольгі – “першай прапаведніцы хрысціянства на Русі” пры князі Уладзіміры. Яшчэ адно свята было ўстаноўлена ў гонар святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Вельмі ўрачыстымі былі асвяшчэнні цэркваў, у якіх прымалі ўдзел мітрапаліт і нават сабор епіскапаў, аб чым сведчаць летапісныя звесткі пра асвяшчэнне першых цэркваў на Русі. Была ўстаноўлена традыцыя, па якой цэрквы былі павінны штогод святкаваць дні свайго асвяшчэння як сваё самае вялікае гадавое свята (як дзень свайго нараджэння). На Беларусі дзень асвячэння прыхадской царквы застаецца да нашых часоў галоўным гадавым святам для ўсяго прыходу.
У ХІІ – ХІІІ стст. па – ранейшаму праваслаўная царква на Русі выконвала святы і пасты, усталяваныя Візантыйскай царквой, аб чым сведчаць месяцасловы. Многія святы і пасты ўпамінаюцца ў летапісах, напрыклад Вялікдзень, Пяцідзесятніца, Ражджаство Багародзіцы, Благавешчанне. Ужо ў тыя часы пачалося ўшанаванне цудатворных абразоў Божай Маці Уладзімерскай, Эфейскай, Багалюбскай і інш. У ХІІІ – ХIV стст. усталёўваюцца новыя святы. Так, у ХІV ст. былі адкрыты мошчы свяціцеля Пятра, першага мітрапаліта Маскоўскага, у гонар чаго было ўстаноўлена свята – 21 снежня. Пачалося праслаўленне Аляксандра Неўскага, і ў 1547 г. Маскоўскі сабор устанавіў свята ў гонар гэтай гістарычнай асобы, “ угодніка, які шмат папрацаваў… за зямлю рускую, за Ноўгарад, за ўсё вялікае княства і за веру праваслаўную” [7,35].
Пасля перамогі над
Мамаем князь Дзмітрый Данскі
звярнуўся з просьбай да
Такім чынам, для
перыяду станаўлення
У гісторыі беларускай праваслаўнай царквы перыяд ХVI – XVIII стст. характарызуецца імкненнем да незалежнасці ад Маскоўскай мітраполіі. 15 лістапада 1416г. у Навагрудку вялікі князь Літоўскі Вітаўт
сабраў епіскапаў і прапанаваў ім стварыць сваю мітраполію. Такім чынам руская мітраполія падзялілася на дзве.
У гэты перыяд складваюцца вельмі распаўсюджаныя пазней на Беларусі песні да свят Гасподніх і Багародзічных, якія былі сабраны ў зборнікі. Яны выкарыстоўваліся падчас розных царкоўных службаў. На Беларусі існавала шмат цудатворных абразоў, паломніцтва да якіх было важным элементам грамадскага жыцця. Так асабліва ўслаўляецца Жыровіцкі абраз Божай Маці. (Дадатак 4). Да цяперашняга часу 20 мая да яго адбываюцца штогод паломніцтвы ў Жыровіцы. У адрозненні ад іншых Жыровіцкі абраз выразаны на каменні (яшме).
На працягу ХVII – XVIII стст. у царкоўнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага адбываюцца значныя змены, звязаныя з пашырэннем уніяцкай царквы, з пераходам большасці шляхты і магнатаў у каталіцтва. Праваслаўная царква ў гэты перыяд прыходзіць у заняпад. Па сведчаннях тагачасных аўтараў, праваслаўная царква на Беларусі ўяўляла сабой відовішча “крайняга разбурэння”. Пры нямногіх уцалелых і амаль запусцелых царквах заставалася вельмі мала прыхаджан і святароў. І нярэдка здавалася так, што ў праваслаўнай царкве набажэнства адбывалася толькі у храмавае свята, а таксама на Вялікдзень і Благавешчанне [4,32]. Становішча праваслаўнай царквы ў Беларусі ў канцы ХVIII ст. паступова змянілася. Гэта было звязана з уваходам княства ў склад Расійскай імперыі. Адносіны да праваслаўных свят рэгламентаваліся і народнай традыцыяй, і самой праваслаўнай царквой, якая паступова стала дзяржаўнай і дамінуючай на Беларусі.
3. Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХ стст.
Даследчыкі быту і культуры беларусаў ХІХ ст. адзначалі, што “сельскае праваслаўнае насельніцтва ў вышэйшай ступені прыхільнае да храма. Кожны нядзельны і святочны дзень у царкве поўна народу. Прыхаджане не шкадуюць сродкаў на ўпрыгожванне святыняў, усе святы абавязкова адзначаюцца.” [4, 43]
ХІХ ст. для беларускага праваслаўнага календара мела асаблівае значэнне ў сувязі з пераходам на іншы каляндарны адлік часу: замест раней існуючага грыгарыянскага паступова ўводзіўся юліянскі каляндар.
Пачалася перабудова уніяцкіх цэркваў. За кошт гэтага колькасць праваслаўных прыхода павялічылася амаль удвая. Але матэрыяльны стан цэркваў і храмаў быў, па сведчаннях сучаснікаў, кепскім. На працягу ўсяго ХІХ ст. на Беларусі існавалі пэўныя адрозненні ў літургічнай практыццы праваслаўных святароў і культавым упрыгожанні праваслаўных храмаў. Шмат звычаяў лацінскага паходжання, на думку гісторыкаў, з’явілася ў праваслаўнай царкве Вялікага княства Літоўскага ў XVII – XVIII стст. і працягвала існаваць у ХІХ ст. Існуюць пэўныя адрозненні ў рытуальных паводзінах вернікаў у царкве, як, напрыклад, звычай складвання крыжападобна рук на грудзях у час малітвы [9,19]. Пасля скасавання ўніі ў праваслаўным каляндары з’явілася новае свята – дзевяты чацвер пасля Вялікадня (Дзевятнік) – свята ўз’яднання праваслаўных з уніятамі. І, безумоўна па-ранейшаму ва ўсіх гарадах і вёсках урачыста адзначаліся прастольныя святы. У народнай жа традыцыі існавалі свае назвы ўсіх праваслаўных свят. Так, у большасці рэгіёнаў Беларусі ў сялян святы мелі наступныя назвы: Богаяўленне звалася Вадохрышчам, Стрэчанне – Грамніцамі, Узнясенне Гасподне – Ушэсцем, Ражджаство – Калядамі [9, 27].
Рытуал святкавання
вялікіх свят у храмах, згодна
канону канца ХІХ ст., быў аднолькавы
для ўсіх праваслаўных
Такім чынам, праваслаўны культ, важным элементам якога з’яўляюцца святы, складаўся з рытуалаў, абрадаў і рытуальных дзеянняў – таінстваў, літургіі, ушанавання культу святых, пакланення крыжу і іконам.
У пачатку ХХ ст. праваслаўныя святы заставаліся важнай часткай грамадскіх традыцый. Аднак у паслякастрычніцкую эпоху для праваслаўнай царквы ў новай Савецкай дзяржаве надыходзіць эпоха цяжкіх выпрабаванняў, ганенняў і пакут. Барацьба з рэлігіяй вялася ўсімі магчымымі сродкамі – закрыццём цэркваў і манастыроў, высмейваннем і ганьбай веры ў Бога і царкоўных набажэнстваў, знішчэннем свяшчэнных кніг, закрыццём усіх духоўных школ і акадэмій, забаронай рэлігійнага выхавання дзяцей і моладзі, арыштам і наступнай ссылкай у лагеры ці фізічным знішчэннем святароў і вернікаў усіх канфесій. Такім чынам, у гэты перыяд праваслаўная абраднасць вымушана набывае больш сямейны, хатні характар і перамяшчаецца з храмаў у дамы вернікаў. Праваслаўнае веравызнанне захоўвалася на ўзроўні ўшанавання найбольш вялікіх царкоўных свят і выканання самых неабходных рытуальных дзействаў – вымаўлення малітваў і царкоўных спеваў, трымання пастоў, а таксама ажыццяўлення самых галоўных таінстваў, якія суправаджаюць чалавека на яго жыццёвым шляху – хрышчэння, вянчання, адпявання. Змяніўся і каляндар, аднак праваслаўная царква так і не пагадзілася з новым стылем і да гэтага часу працягвае карыстацца юліянскім календаром.
У Заходняй
Беларусі лёс праваслаўнай
У гады Другой сусветнай
вайны спачатку ўсе віды
У перыяд Вялікай Айчынай вайны адносіны Савецкай дзяржавы да рэлігійных арганізацый значна змяніліся. Узнавіліся царкоўныя службы ў некаторых раней зачыненых храмах, адкрыта пачалі адзначацца вялікія святы царкоўнага календара. Адразу пасля вайны назіралася далейшае ўзмацненне рэлігійнасці на тэрыторыі Усходняй Беларусі. У Заходняй Беларусі як і ў мінулыя гады, вельмі строга трымаліся ўсіх царкоўных устаноў і рэлігійнай абраднасці. Асноўнымі рысамі царкоўнага жыцця ў пасляваенныя гады было захоўванне традыцыі святкавання найбольш значных царкоўных свят, асабліва Вялікадня і Радуніцы, і ўшанаванне прастольных свят.
Асаблівасць сучаснага царкоўнага жыцця звязана з павышэннем статуса рэлігіі ў грамадстве. Некаторыя праваслаўныя святы, згодна з дзяржаўнымі пастановамі, у 1992 г. атрымліваюць статус дзяржаўных.
Самі святы набываюць сучаснае свецкае абрамленне – падчас іх праводзяцца ўрачастыя мітынгі і канцэрты, навуковыя канферэнцыі, існуе абавясковае прывітанне і наведванне храмаў кіраўнікамі дзяржавы, і канешне падрабязнае асвятленне святочнай падзеі ў сродках масавай інфармацыі.
У наш час закладваюцца
новыя храмы і з’яўляюцца
У рэфераце на аснове літаратурных крыніц былі прааналізаваны гісторыя, паходжанне і сучасны стан беларускіх святочных традыцый у перыяд Х – ХХ стст.
Вытокі фарміравання беларускай праваслаўнай святочнай традыцыі адносяцца да Х – ХІ стст., калі на беларускіх землях сфарміраваліся пэўныя элементы праваслаўнага богаслужэння, якія ў агульных рысах дайшлі да нашых часоў: пераняты ад Візантыі каляндар асноўных і двунадзесятых свят з іх канонамі, літургіяй, царкоўным паданнем і спевамі на царкоўна – славянскай і грэчаскай мовах. Менавіта ў ХIV – XVII стст. адбываецца і фарміраванне некаторых спецыфічных рыс беларускіх праваслаўных свят - з’яўленне святочных дзён, прысвечаным новым беларускім святым; ушанаванне пятніц; афармленне культу цудатворных абразоў Божай Маці.
Сучаснае царкоўнае жыццё з’яўляецца не менш разнастайным і насычаным падзеямі і абраднасцю, чым стагоддзі назад. Але яно мае даволі значныя адрозненні, звязаныя з іншым разуменнем сучаснымі вернікамі царкоўных нормаў і абраднасці, іх месца і зместу. Тым не менш можна сцвярджаць, што хрысціянскія святы па – ранейшаму іграюць вялікую ролю ў жыцці грамадства.
У рэфераце вылучаецца
асаблівасць хрысціянскай
Трэба адзначыць, што разглядаемыя асаблівасці хрысціянскай святочнай традыцыі паўплывалі на фарміраванне талерантнасці. Прасочваецца наступная тэндэнцыя – гэта яскрава вызначаная ўзаемасувязь паміж рэлігійнай і этнічнай ідэнтыфікацыяй у шматканфесійным беларускім грамадстве, у якім значнае месца займае атаясамліванне хрысціянскіх свят з нацыянальнай традыцыяй.
Такім чынам, задачы,
якія я перад сабой ставіла,
- гэта вылучэнне сувязі
Спіс літаратуры.
Информация о работе Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст