Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Июня 2014 в 14:59, творческая работа

Краткое описание

Хрысціянская традыцыя займае адно з галоўнейшых месцаў у беларускай культуры як у мінулым, так і ў сучаснасці. Менавіта ў канцы ХХ - пачатку ХХІ ст. у грамадстве абудзіўся інтарэс да хрысціянскіх свят як неад’емнай часткі культурнай спадчыны. У вывучэнні духоўнага жыцця народа ( а менавіта рэлігійная традыцыя з’яўляецца асновай культуры) існуе вялікі прагал, які быў створаны штучна за дзесяцігоддзі панавання атэістычнай ідэалогіі і фактычнай забароны на вывучэнне тых пытанняў, якія датычацца рэлігійнай праблематыкі.
Тэма майго рэферата будзе прысвечана асвятленню зместу праваслаўных свят і іх ролі ў жыцці вернікаў.

Содержание

Уводзіны. 3
1. Паходжанне свят праваслаўнага календара, гісторыя і кароткая характарыстыка. 5
2. Гісторыя беларускага праваслаўнага календара ў перыяд
Х – ХVІІІ стст. 11
3. Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст. 14
Заключэнне. 18
Спіс літаратуры. 20

Прикрепленные файлы: 1 файл

Змест.doc

— 102.00 Кб (Скачать документ)

праваслаўныя святы

 

Уводзіны.                                                                                                3            

1. Паходжанне свят праваслаўнага  календара, гісторыя і кароткая  характарыстыка.                                                                                      5   

2. Гісторыя беларускага праваслаўнага календара ў перыяд

Х – ХVІІІ стст.                                                                                         11       

3. Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст.                          14 

Заключэнне.                                                                                           18  

Спіс літаратуры.                                                                                    20

Дадатак.                                                                                                

 

 

 

 

 

                                              

 

 

 

Уводзіны.

    Хрысціянская традыцыя займае адно з галоўнейшых месцаў у беларускай культуры як у мінулым, так і ў сучаснасці. Менавіта ў канцы ХХ -  пачатку ХХІ ст. у грамадстве абудзіўся інтарэс  да хрысціянскіх свят як неад’емнай часткі культурнай спадчыны. У вывучэнні духоўнага жыцця народа ( а менавіта рэлігійная традыцыя з’яўляецца асновай культуры) існуе вялікі прагал, які быў створаны штучна за дзесяцігоддзі панавання атэістычнай ідэалогіі і фактычнай забароны на вывучэнне тых пытанняў, якія датычацца рэлігійнай праблематыкі.

     Тэма майго рэферата будзе прысвечана асвятленню зместу праваслаўных свят і іх ролі ў жыцці вернікаў.

     Актуальнасць дадзенай тэмы відавочна ўжо тым, што рэлігія на працягу доўгага часу была неад’емнай часткай палітычнага, культурнага і паўсядзённага жыцця людзей. А ў цяперашні час пад уплывам масавай культуры, сродкаў масавай інфармацыі  адбываецца не толькі страта самабытнасці народа, але і падзенне маральных нормаў. Таму неабходна вывучаць і захоўваць рэлігійныя традыцыі.                                                                                         

    У дадзенай рабоце разглядаюцца і аналізуюцца важнейшыя рысы святочнай хрысціянскай абраднасці беларусаў, непаўторнасць і спецыфіка культурнага аблічча народу на фоне праваслаўнай культуры, якая носіць сусветны характар. Даецца агульная класіфікацыя беларускіх праваслаўных свят. Вызначаецца цесная сувязь з народнымі традыцыямі і абраднасцю. Даследуецца месца хрысціянскіх свят у сацыяльна – культурнай сістэме грамадства. Характарызуецца сучасны стан свят, высвятляюцца іх месца і роля.                       

Задачы, якія я стаўлю перад сабой – гэта вылучэнне неад’емнай сувязі гісторыі царквы з гісторыяй народа і дзяржавы (на прыкладзе хрысціянскіх свят); высвятленне сапраўднай ролі царквы ў жыцці грамадства на працягу многіх стагоддзяў, у тым ліку і месца, якое займаюць святы ў  жыцці вернікаў.

   Хрысціянская святочная традыцыя, у большасці сваёй запазычаная ў мінулыя стагоддзі ў іншых культур, за працяглы перыяд свайго існавання на беларускіх землях значна трансфармавалася і набыла рэлігійныя асаблівасці і сувязь з народнай традыцыяй, у выніку чаго праваслаўная абраднасць стала неад’емнай часткай культуры беларускага народу. Рэлігійныя традыцыі і рэлігійны вопыт не губляюць свайго ранейшага значэння і займаюць значнае месца ў жыцці сучаснага беларускага грамадства.

   Пры напісанні рэферата былі выкарыстаны наступныя крыніцы: працы гісторыкаў царквы - Верашчагіна А.У., Аўрэцкага Г.А.; матэрыялы этнаграфічных даследаванняў - Беларускі праваслаўны каляндар; кананічная царкоўная літаратура – Біблія, Евангелля; працы гісторыкаў і рэлігіязнаўцаў – Шпілеўскага П.М., Іванова В.В. Рэферат мае ілюстраваны дадатак.

  

 

 

 

 

 

 

1. Паходжанне свят  праваслаўнага календара, гісторыя  і кароткая характарыстыка.

      Праваслаўныя святы прысвечаны праслаўленню тых падзей ці персаналій, якія з’яўляюцца найбольш значнымі для праваслаўнай царквы. Святочныя дні рэгламентаваны праваслаўным веравучэннем і царкоўнымі канонамі. Так, Закон Божы распавядае аб тым, што менавіта пад чацвёртым запаведам з дзесяці, пералічаных у Бібліі (“помні дзень суботні, каб свяціць яго…”), разумеецца не толькі нядзеля як дзень адпачынку ( у сёмы дзень бог адпачываў ад стварэння), але і іншыя святы і пасты, якія былі ўстаноўлены царквой.                                                                                                                                                                                                                               Існуе пэўная класіфікацыя праваслаўных свят. Вылучаецца група свят па іх значнасці – вялікія, сярэднія і малыя. Найбольш вялікае свята – Вялікдзень (Пасха), далей – вялікія святы ў гонар Хрыста і Божай Маці. Наступная класіфікацыя вылучаецца па змесце – у гонар Хрыста, Багародзіцы і святых; па часе – рухомыя (у залежнасці ад Вялікадня) і нерухомыя. Далучаюцца прастольныя святы, існуюць святы ў гонар цудатворных абразоў Божай Маці. Форма правядзення праваслаўных свят амаль нязменная і аднолькавая – гэта ўрачыстае багаслужэнне, прысвечанае пэўнай падзеі і пэўнай асобе. Трэба адзначыць, што на вялікія святы абавязкова праводзіцца ўсяночная ў адрозненне ад іншых груп свят.

   У праваслаўнай  традыцыі Вялікдзень мае назву  “святасвят і ўрачыстасцей”. Велікодныя  ўрачыстасці пачынаюцца апоўначы  з хрэснага ходу вакол храма  і ўсяночнага багаслужэння. Затым святар абвяшчае аб уваскрашэнні Хрыста і пачынаецца святочная літургія. У канцы яе праводзяцца асаблівыя велікодныя абрады, як, напрыклад, асвячэнне артаса ( ад грэч. – хлеб) – прасфоры вялікіх памераў з выявай крыжа ці ўваскросшага Хрыста. На працягу велікоднага тыдня ў праваслаўных храмах адкрыты царскія вароты. У час святкавання Вялікадня абавязковы вітанне “Хрыстос уваскрос!” і адказ “Сапраўды ўваскрос!”, што павінна нагадваць радасць вучняў Хрыста, якія даведаліся аб гэтай падзеі. Пасля літургіі асвячаюцца прынесеныя вернікамі чырвоныя яйкі (сімвал жыцця ў хрысціянскай міфалогіі) і абрадавы хлеб. (Дадатак 3) Па традыцыі, велікодная трапеза пачынаецца менавіта з асвячоных яек і пасхі. [7, 21]

 Акрамя Вялікадня, найбольш значнымі ў праваслаўным календары, з’яўляюцца двунадзесятыя святы, якія ўсталяваны ў гонар Ісуса Хрыста і Багародзіцы.

  1. Ражджаство Хрыстова – 7.01
  2. Хрышчэнне Гасподняе (Богаяўленне) – 19.01
  3. Стрэчанне Гасподняе – 15.02.
  4. Благавешчанне – 7.04
  5. Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная нядзеля) – апошняя нядзеля перад Вялікаднем.
  6. Узнясенне Гасподняе – на саракавы дзень пасля Вялікадня.
  7. Святая Тройца (Пяцідзесятніца) – на пяцідзесяты дзень пасля Вякадня.
  8. Праабражэнне Гасподня – 19.08
  9. Успенне Прасвятой Багародзіцы – 28.08

10. Нараджэнне Прачыстай  Багародзіцы – 21.09

11. Уздзвіджанне Слаўнага  і Жыватворнага Крыжа Гасподняга  – 27.09

12. Увядзенне ў Храм Прасвятой Багародзіцы – 04.12

       Ражджаство Хрыстова – свята ўстаноўлена ў гонар нараджэння Збавіцеля Ісуса Хрыста ад Прачыстай Дзевы Марыі ў г. Віфліеме падчас праўлення рымскага кесара Актавіяна Аўгуста. Святкаванне Ражджаства Хрыстова было ўведзена ў хрысціянскі каляндар толькі ў першай палове IV ст., на Канстанцінопальскім саборы была прынята яго дата – 25 снежня. Царква прыйшла да высновы, што Хрыстос павінен быў знаходзіцца на зямлі пэўную колькасць гадоў і зачаты быў у тойжа дзень, у які быў распяты – г. зн. у яўрэйскую Пасху, якая ў той дзень прыходзілася на 25 сакавіка.

      Хрышчэнне Гасподняе (Богаяўленне), Вадохрышча – свята    сфарміравалася ў ІІІ – ІV ст., сваю назву атрымала ў памяць аб прыняцці хрышчэння Ісусам Хрыстом ва ўзросце 30 гадоў у рацэ Іардан ад Іаана Прадцечы. Свята Хрышчэння называецца таксама Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Хрыстос ўпершыню паказаў сябе Богам. Асноўная асаблівасць свята – два вялікія водаасвяшчэнні, якія адбываюцца 18 студзеня ў храме і 19 студзеня пад адкрытым небам у вадаёмах і ў студнях. Вялікае значэнне надаецца водахрышчэнскай святой вадзе, яка захоўваецца ў вернікаў на працягу года як вялікая святыня, як сродак супраць хвароб, варажды, для аховы жывёлы і гаспадарчых пабудоў.

      Стрэчанне Гасподняе -  з’явілася ў VI ст. сімвалізуе своеасаблівую повязь Старога Запавета з Новым. Свята ўсталявана ў памяць аб сустрэчы немаўляці Ісуса ва Іерусалімскім храме са старцам Сімяонам і Ганнай – прарочыцай (прадстаўнікамі Старога Запавета), якія славілі збавіцеля. У гэты ж святочны дзень асвяшчаюцца ў царквах васкавыя свечкі (грамніцы). Грамніцай карысталіся як абярэгам пры нараджэнні дзіцяці, пры вясельных абрадах, пры смерці чалавека ў час вялікага грому. У пахавальных звычаях свечка набывала асаблівае значэнне, яе давалі ў руку паміраючаму: лічыцца, што яна ачышчае чалавека ад зямных грахоў, выводзіць з цела душу і ўказвае ёй шлях на неба, паведамляе Богу аб смерці чалавека. Грамніцу нельга пазычаць нават самым блізкім сваякам, што жывуць у другіх сем’ях.[2,7]

      Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная  Нядзеля) – пачалі адзначаць з ІІІ ст. Святкуецца ў апошнюю  перад Вялікаднем нядзелю, да якой быў прымяркаваны абрад асвячэння вярбы як сімвала квітнеючага дрэва, якое павінна ахоўваць моц, прыгажосць і здароўе чалавека і жывёлы. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Ісуса Хрыста, які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Свята нагадвае аб неабходнасці прыняцця сэрцам Ісуса Хрыста, падобна таму як гэта зрабілі жыхары Іерусаліма. У праваслаўных храмах у гэты дзень асвячаецца вярба, якая ў хатах захоўваецца як святыня. Да сёняшняга дня захаваўся абрад “біцця вярбой” адным аднаго, пры гэтым трэба прыгаворваць: “ Не я б’ю, вярба б’е! Хвароба ў лес на верас, а здароўе у косці!” Гэтыя дотыкі вярбы павінны даць чалавеку моц і здароўе. 

Час святкавання шэрагу свят залежыць ад Вялікадня. Сярод іх Узнясенне Гасподняе і Святая Троіца.

  Узнясенне Гасподняе – вытокі свята ў IV – V стст., адзначаецца на саракавы дзень пасля Уваскрэсення Ісуса Хрыста – у чацвер шостага

 тыдня па Вялікадні. У аснове свята евангельскае паданне аб узнясенні на неба Ісуса Хрыста ў прысутнасці яго вучняў.Там жа, на Элеёнскай гары, перад Узнясеннем Хрыстос запавядаў апосталам несці пропаведзь Евангелля па ўсяму свету.

        Тройца (Пяцідзесятніца) – святкуецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. Прысвечана падзеі, змешчанай у Новым Запавеце, калі на апосталаў падчас малітвы сышоў Святы Дух і яны пачалі размаўляць на розных мовах. Гэта тлумачыцца як божы знак апосталам, які дае ім сілу і неабходнасць несці хрысціянскую пропаведзь па ўсім свеце. У час свята вернікі пакланяюцца Святой Тройцы. Захаваўся звычай на гэта свята ўпрыгожваць храмы і жыллё галінкамі маладых бяроз, клёнаў і кветкамі.

          Праабражэнне Гасподняе – заснавана на евангельскім паданні аб тым, як Хрыстос з трыма вучнямі ўзышоў памаліцца на Фаворскую гару і там да яго з’явіліся прарокі Маісей і Ілля. Твар Хрыста ператварыўся (адсюль і назва свята), адзенне зрабілася белым і “з аблокаў пачуўся голас Божы: “Гэта ёсць сын мой улюбёны…”  У народзе сьвята мае назву “Яблычнага Спаса”, бо ў гэты дзень вернікі прыносяць у храм яблыкі і іншую садавіну і асвячаюць іх.                                  

     Уздзвіжанне Слаўнага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга – ўсталявана ў памяць падзеі, якая, па паданнях, адбылася ў 326г. Менавіта ў гэты час царыцай Аленай на Галгофе быў знойдзены крыж, на якім быў распяты Хрыстос.Назва “уздзвіжанне” паходзіць ад таго, што патрыярх іерусалімскі Макарый высока ўзнёс той крыж, каб ўсе вернікі мелі магчымасць яму пакланіцца. Крыж носіць назву Жыватворны таму, што з яго дапамогай была цудоўна вылечана хворая жанчына, уваскрос памерлы.

     Чатыры святы з дванаццаці носяць назву “Багародзічных”, г. зн. прысвечаных падзеям у жыцці Дзевы Марыі – Маці Божай.

  Так, Благавешчанне (Звеставанне) Прасвятой Багародзіцы прысвечана новазапаветнай падзеі [5,24], калі архангел Гаўрыіл прынёс Дзеве Марыі вестку аб тым, што яна народзіць сына Божага ад Духа Святога. Слова “благавешчанне” азначае “добрую радасную вестку” аб тым, што пачалося вызваленне чалавецтва ад граху вечнай смерці.

   Нараджэнне Прачыстай Багародзіцы – стала адзначацца з V ст. Дзева Марыя нарадзілася ў г. Назарэце ад праведных бацькоў Іаакіма і Ганны, якія далі абяццанне сваю дачку прысвяціць служэнню Богу.

   Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы – свята прысвечана падзеі апісанай у Евангелле. Калі маленькай Марыі споўнілася тры гады, бацькі прывялі яе ў Іерусалімскі храм, каб прысвяціць служэнню Богу.

    Успленне Прасвятой Багародзіцы – свята прысвечана абставінам, якія звязаны са смерцю і пахаваннем Багародзіцы, бо апосталы знайшлі яе магільную пячэру пустой. Сама Маці Божая пазней  з’явілася перад вучнямі Хрыста “ ў ззянні нябёсаў” [2, 10].

  

Информация о работе Праваслаўныя святы на Беларусі ў ХІХ – ХХстст