Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2014 в 10:43, статья
Тут нараджаліся, клапаціліся пра добрае і светлае і адыходзілі на вечны спачын людзі, вартыя добрай памяці. Яны адчувалі сілу і хараство слова, разумелі значэнне кнігі і, дбаючы пра добрую долю бацькаўшчыны, неслі роднаму люду, як неабходны духоўны спажытак, плён сваёй творчай працы.
З гэтых жа мястэчак і вёсак, тымі ж сцежкамі Прынёмання пайшлі ў жыццё іх пераемнікі — пісьменнікі, гісторыкі, культурныя дзеячы нашых дзён.
І. Уступ …………………………………………………………3
ІІ. Асноўная частка
1. Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча ………… . 4
2. Аляксей Кавалевіч – настаўнік, журналіст, пісьменнік ….. 6
3. “Я з гэтага поля, я з гэтай зямлі…”..……..………………… 8
4. Па жыцці крочыць з песняй …. ………………………….…10
ІІІ. Заключэнне ………………………………………………… 10
Літаратура ……………………………………………………..25
Дадаткі …………………………………………………………26
9
Без гэтага я ўжо не магу пражыць і дня”.
Аднойчы на сустрэчы, расказвала Аліна Пятроўна, яе спыталі, чаму застала-ся жыць у сяле. Яна доўга тлумачыла прычыны, а калі вярнулася дамоў, то рад-кі верша проста самі папрасіліся на паперу. Так быў напісаны верш “Чаму ў сяле”.
А. Тарарук прысвяціла шматлікія вершы сваім родным мясцінам. Тут ёй ўсё дорага, блізка, тут яна адчувае сябе патрэбнай людзям, аб гэтым куточку і яго людзях яе думкі і перажыванні. (“Маё сяло”, “ Я з гэтага поля”, “Успамін пра родную хату”, “Радзіма”, ” Поле ржаное” і інш.) [8, c.37-48]
Повязь чалавека з “малой” радзімай і прыродай з’яўляецца для Аліны Тарарук галоўнай тэмай. І ёй вельмі балюча бачыць, што часам не ўсе людзі з такой жа ўвагай і любоўю адносяцца да кветкі, да дрэва, да птушкі. ( “Раскі-данае гняздо”, “Асенняе” )
Аліна Пятроўна ў першую чаргу была вялікай працаўніцай. Праца ў калгасе забірала ў яе амаль увесь час. І ўсё ж яна знаходзіла вольную хвіліну, каб сустрэцца з людзьмі, пагутарыць аб жыцці-быцці, выступіць у школе перад вучнямі. Выступіць перад вяскоўцамі і са сцэны СДК.
Жанчына заўсёды застаецца жанчынай, яна не можа жыць без кахання. Каханне і любоў, сям’я і дзеці складаюць галоўны эмацыянальна-сэнсавы цэнтр яе жыцця. ( Вершы “ Что такое», «Дзякуй табе», «Жыццё»)
Так ужо атрымалася, што А. Тарарук не змагла, не паспела пры жыцці выдаць ніводнага зборніка сваіх вершаў. Але нам хочацца верыць, што паэтычныя творы Аліны Пятроўны Тарарук яшчэ абавязкова пабачаць свет!
Па жыцці крочыць з песняй
Беларускі бард Атаманаў Алег Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1956 г. на хутары в. Дарагляны ў сям'і Уладзіміра і Агрыпіны Ацьман. Вучыўся спачатку ў Дараглянскай васьмігадовай школе (6 класаў), але скончыў СШ № 2 у горадзе Масты, куды сям'я пераехала з Дараглян. Вучыўся ў БДУ. Служыў у арміі,
потым настаўнічаў. Лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу патрыятычнай песні.
10
Лаўрэат і дыпламант конкурсаў і фэстаў палітычнай і бардаўскай песні. Двойчы Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю «Таварыш песня». Уласныя вершы змяшча-ліся ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках.”[6, с.452]
Спявак стварыў каля трохсот твораў на ўласныя вершы і вершы беларускіх аўтараў. Біяграфія выступленняў спевака ахоплівае 300 гарадоў Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Казахстана і Прыднястроўя. Нядаўна вярнуўся з паездкі па Амерыцы. Сёння жыве ў Адэсе.
Песні Алега Атаманава аб любві да Бога, да Зямлі, да роднага краю, да ўсяго жывога, у многіх з іх раскрываецца сэнс жыцця чалавека на Зямлі.
“Творчасць Алега Атаманава, яго 72 (ужо 72!) альбомы песень і рамансаў – гэта асобная тэма для крытыкаў і музыказнаўцаў. Адных яны кранаюць да слёз, другія засяроджаны на цудоўным выкананні і толькі любуюцца дзіўным голасам. Так ці інакш, бясспрэчна адно: Алег – гэта з’ява на нашай сцэне, яркая і непаўторная”. [ c.21, дадатак ]
Вершы Алега Атаманава – гэта вершы - споведзі, вершы- роздумы,– вяртан-не ў родныя мясціны, дзе прайшло дзяцінства, адкуль павяла ў свет жыццёвая сцяжынка. (“Еду дадому!”, “Прамая дарога”)
ІІІ
Многа цікавага даведаліся мы, калі працавалі над тэмай свайго даследавання. З задавальненнем чыталі і перачытвалі вершы А. Тарарук, творы А. Кавале-віча, слухалі песні А. Атаманава, чыталі яго вершы.
Мы прыйшлі да наступных вывадаў:
11
ЛІТАРАТУРА
1. Верабей, А. Абуджаная памяць / А. Верабей.–Мн.: Мастацкая литаратура, 1997. – 254 с.
2. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць / А. Верабей.–Мн.: Беларуская навука, 2005. – 271 с.
3. Кавалевіч, А. Вершы. Нарысы. Апавяданні. / Аўтабіяграфічны даведнік /
4. Кавалевіч, А. Прыстанак / А. Кавалевіч.– Наваполацк-95, 1995. – 78с.
5. Кавалевіч, А. Бацькоўскія карані: нарысы, замалёўкі / А. Кавалевіч.–Полацк: Славянскі шлях, 1999. – 76с.
6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна. Мн.: КП “Паліграф-афармленне”, 2002. – 590с.
7. Пяткевіч, А. Літаратурная Гродзеншчына: публіцыстыка. / А. Пяткевіч.–Мн.:Выд. Цэнтр “Бацькаўшчына”, 1996г. – 96с.
8. Сабасцян, А. Каля Нёмана…: зборнік твораў літаратараў Мастоўшчыны/ А.Сабасцян. – Масты,1994. – 82с.
9. Зара над Нёманам. / Мастоўская раённая газета / . №№ за 1982г., 1983г.,1985г., 1986г., 1988г., 1989г., 1998г., 1999г, 2008г., 2012г.
10. Зара над Нёманам. / Мастоўская раённая газета / . №№ 5,7 за 2012г.
11. http:// atamanov.chita.ru.
12. http://belmos.ru.
13. http://krugradosti.com.ua
14. http://www.mosty-zara.by (Зара над Нёманам. / Мастоўская раённая газета / . № ад 08 мая 2012г.)
26
13
Даследчык творчасці У. Караткевіча
Анатоль Леанідавіч Верабей -
дацэнт кафедры беларускай мовы і культуры філалагічнага факультэта БДУ
Анатоль Верабей Мілявіцкі д/с-СШ
14
Сустрэча з Анатолем Вераб’ём
у Мілявіцкім дзіцячым садзе- сярэдняй
школе.
15
16
Аляксей Кавалевіч –– настаўнік, журналіст, пісьменнік
17
ПЕСНЯ КАХАННЯ
У тэмпе вальса
Ты ў маім сэрцы адзіная,
Песня мая лебядзіная,
Песня, табою не спетая,
Ласкай маёй не сагрэтая.
Ты ў маім сэрцы адзіная,
Песня-туга жураўліная,
Песня, што светлымі марамі
Знікла далёка за хмарамі.
Толькі мне чудзіцца-верыцца:
Бернасць мая лебядзіная,
Радасць мая жураўліная.
Вернецца ў светлую раніцу
Песня — мая выбранніца.
МОЙ РОД
Скажы, мой род, у чым віна твая?
Чаму заўсёды жыў ты у пакутах?
18
Як байкамі кармілі салаўя,
Так і цябе — шчаслівыя мінуты.
Былі ж, здаецца, усе не гультаі,
У поце хлеб надзённы
А ў роскашы ніколі не жылі,
Хоць для другіх не раз яе кавалі.
Даўно на свеце сцёрліся сляды,
Не клічуць вас удалеч пуцявіны,
Мае шаноўныя, любімыя дзяды,
Расточкі першыя радзіны.
Няма на гэтым свеце і бацькоў,
Пакінулі яго вы не старыя,
Не ўбачыўшы нашчадкаў-унучкоў,
Без вас узгадаваліся якія.
Хаця б у апошніх быў шчаслівы лёс
Калі ты ёсць, дапамажы ім, Божа,
Каб кожны з іх не так, як продкі, рос,
А жыў заможна, радасна, прыгожа.
19
ТАРАРУК АЛІНА ПЯТРОЎНА
20
Не толькі спявак…
Я – БОЯН,
ПОТОМУ ЧТО РОДОМ ИЗ ДОРОГЛЯН…
… К ним вели Дороги, Тропинки, им хочется поклониться и помолиться, Воды-Живицы напиться да приосаниться, чтобы беде окаянной не кланяться, чтоб не забывать о сердечном, а значит, – вечном, чтобы на звезды почаще смотреть да песни душевные петь…
О, как Дорогляны пели!.. Потому что о Родине любимой радели, потому что терпели, от Души трудились, плодили и плодились, плакали, смеялись…
Так и Бояна растили, к Солнцу поднимали – о Святом не забывали…
16 октября 2006 г.,
21
Еду дадому!
Еду дадому, еду дахаты,
Дзе расчыняе Душа Далячынь,
Дзе Песняй Сэрца мой Край зухаваты,
І калыханка Матулі гучыць.
Еду апошнім і першым Світаннем,
Бо кожны раз я вяртаўся дамоў
Полем, жытнёвымі сцежкамі Рання,
Сонцу, Зямлі не шкадуючы слоў.
Вось і сягоння я слоў не шкадую,
Ўдзячны за тое, што ёсць у мяне
Месца ў Сусвеце, дзе я не начую,
Але жыву у нязгасным Святле,
Дзе будуць вечна звінеці крыніцы
І галасы птушанятак-дзяцей,
І над Старонкаю роднай кружыцца
Песняй шчаслівай Жыцця Жывалей
22
Бяжыць журба за цягніком
Бяжыць журба за цягніком –
Не даганяе,
Бо я шчаслівы, што Душа
Звініць над Краем.
І хвалі спеўныя ляцяць
Туды, наперад,
Дзе пачыналася Жыццё
Крынічнай Верай,
Адкуль пабеглі па Зямлі
Жыцця Дарогі,
Куды вяртаецца Душа
У дні знямогі,
І дзе ў рамонкавых лугах
Шчыруе Воля,
Дзе сустракае далячынь
Жытнёвым полем,
А над Курганамі пяюць
Вякі-скрыжалі,
І дзе ніколі не было
Й не будзе жалю…
Бяжыць журба за цягніком,
Скуголіць тонка.
Але світальная Душа
Мая далёка:
Яна ляціць над гаманой,
Яна спявае
І мовай Роднае Зямлі
Сусьвет вітае.
Ой ты, рэчанька Зяльвянка
Ой ты, рэчанька Зяльвянка,
Рэчанька вясёлая, –
Свяціся!..
Палюбіў цябе хлапчына –
Ўцешную, лагодную…
Свяціся!..
За касу тваю даўгую,
Сьплеценую крынічкамі…
Свяціся!..
23
За характар твой жывейны,
Мову гаманлівую.
Свяціся!..
Ой, рэчанька Зяльвянка,
Рэчанька імклівая, –
Свяціся!..
З аднаго Жыцьця ў другое
Бяжы, не спыняйся,
Свяціся!..
Прамая дарога
Прамая дарога –
Праз нівы і гоні –
Вядзе нас дадому,
Вядзе ў Прынямонне –
На Бераг высокі
Жытла песнярова,
Дзе сіняе Неба
І Спеў жаўруковы,
Дзе пахне чабор,
І цвіце медуніца,
Дзе можна ў святочным
Убранні прысніцца…
Дзе вудаю з берага
Ў рэчцы імклівай
Лавілі з табою мы
Дзён пералівы
І Промнямі ў сэрцы
Узоры вязалі,
Каб мы на Зямлі,
Як Анёлы днявалі…
Человек по дороге шагал,
Песню земли узнал.
Прислонился к нежной берёзке –
Узнал её жизнь.
Прислонился сердцем к сосёнке-
Узнал её жизнь.
Попил поющей водицы-
Узнал её жизнь.
Быль небесную услышал-
Узнал её жизнь.
А как узнал её
И сам запел:
24
Страна чудесная. Земля волшебная.
Загадка вечная. Любовь заветная.
Беседа ясная. Слова лучистые.
Дорога славная. Даль серебристая.
Я руки женщине целую
Начало
дня – твое начало
Покров твой светлый надо мной.
Земная , – слышите, земная,
Святая, – слышите, святая
Восходит Дева над Землёй.
Я руки женщине целую,
В молитве голову склоня.
Благодарю тебя – земную,
Благодарю тебя – святую,
Любовью спасшую меня!
Любовь и жизнь не разделимы
И нам от Бога вечный дар.
Хранимый – слышите, хранимый,
Любимый – слышите, любимый
Мы сердцем женщины всегда!
Я руки женщине целую,
В молитве голову склоня.
Благодарю тебя – земную,
Благодарю тебя – святую,
Любовью спасшую меня!
Я руки матери целую,
В молитве голову склоня.
Благодарю тебя – земную,
Благодарю тебя – святую,
Любовью спасшую меня!...
Надеждой спасшую меня!...
Мольбою спасшую меня!…
25
АЛЕГ АТАМАНАЎ
Информация о работе Застаецца наша слова,застаёмся ў слове мы