Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2014 в 10:43, статья
Тут нараджаліся, клапаціліся пра добрае і светлае і адыходзілі на вечны спачын людзі, вартыя добрай памяці. Яны адчувалі сілу і хараство слова, разумелі значэнне кнігі і, дбаючы пра добрую долю бацькаўшчыны, неслі роднаму люду, як неабходны духоўны спажытак, плён сваёй творчай працы.
З гэтых жа мястэчак і вёсак, тымі ж сцежкамі Прынёмання пайшлі ў жыццё іх пераемнікі — пісьменнікі, гісторыкі, культурныя дзеячы нашых дзён.
І. Уступ …………………………………………………………3
ІІ. Асноўная частка
1. Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча ………… . 4
2. Аляксей Кавалевіч – настаўнік, журналіст, пісьменнік ….. 6
3. “Я з гэтага поля, я з гэтай зямлі…”..……..………………… 8
4. Па жыцці крочыць з песняй …. ………………………….…10
ІІІ. Заключэнне ………………………………………………… 10
Літаратура ……………………………………………………..25
Дадаткі …………………………………………………………26
Аддзел адукацыі,спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама
ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Мілявічы 2014
2
ЗМЕСТ
І. Уступ …………………………………………………………3
ІІ. Асноўная частка
1. Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча ………… . 4
2. Аляксей Кавалевіч – настаўнік, журналіст, пісьменнік ….. 6
3. “Я з гэтага поля, я з гэтай зямлі…”..……..………………… 8
4. Па жыцці крочыць з песняй …. ………………………….…10
ІІІ. Заключэнне ………………………………………………… 10
Літаратура ……………………………………………………..25
Дадаткі …………………………………………………………26
3
І
Мы нарадзіліся і жывём на Гродзеншчыне, дакладней сказаць,—на Мастоўшчыне.
Тут нараджаліся, клапаціліся пра добрае і светлае і адыходзілі на вечны спачын людзі, вартыя добрай памяці. Яны адчувалі сілу і хараство слова, разумелі значэнне кнігі і, дбаючы пра добрую долю бацькаўшчыны, неслі роднаму люду, як неабходны духоўны спажытак, плён сваёй творчай працы.
З гэтых жа мястэчак і вёсак, тымі ж сцежкамі Прынёмання пайшлі ў жыццё іх пераемнікі — пісьменнікі, гісторыкі, культурныя дзеячы нашых дзён.
З нашых мясцін пайшлі сваімі жыццёвымі сцежкамі многія вядомыя ў краіне людзі – знакамітыя землякі: гісторык Міхаіл Біч, паэт і бард Алег Атаманаў, казачнікі Іван Мазалеўскі і Павел Нагуй, даследчык творчасці У. Караткевіча Анатоль Верабей і інш.
У мінулым годзе ў нашай школе адбылася чарговая сустрэча з літа-ратуразнаўцам Анатолем Вераб’ём, потым мы пазнаёміліся з роднымі Аліны Тарарук, мясцовай паэткі, і Аляксея Кавалевіча, нашага земляка, – паэта і празаіка, заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь. У час сустрэчы гучалі творы, прачытаныя гасцямі і вучнямі. Анатоль Верабей расказаў пра сваё жыццё, пра асобу У. Караткевіча, адказаў на шматлікія пытанні. Мы ўбачылі перад сабой цікавых, таленавітых людзей, і нам захацелася больш падрабязна пазнаёміцца з іх жыццём і творчасцю.
Таму мэта даследавання — даследаваць літаратурную творчасць славутых землякоў, прааналізаваць іх празаічныя і паэтычныя творы.
Задачы:
4
Гіпотэза: творы нашых знакамітых землякоў з’яўляюцца актуальным сродкам для выхавання сучаснай моладзі.
ІІ
Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — адна з самых велічных постацей у нашай літаратуры XX стагоддзя. А ў чым, уласна кажучы, яго веліч? Што ён зрабіў такога, каб яго ўшаноўваць на дзяржаўным узроўні? Чым абавязаны яму нашчадкі? Чым абавязана яму сама літаратура? Што мы ведаем пра яго? Што ведаем не да канца і чаго зусім не ведаем?..
На гэтыя і іншыя пытанні нам дапаможа адказаць адзін з найбольш аўтарытэтных даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча, аўтар кніг пра яго і дзясяткаў артыкулаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Анатоль Верабей.
“Анатоль Леанідавіч Верабей нарадзіўся 10.08.1950 года ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
Скончыў філалагічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР – навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1990 года – дацэнт кафедры бела-рускай літаратуры БДУ імя У. І. Леніна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 г. ”.[6, с.453]
5
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў галіне крытыкі і літара-туразнаўства за кнігу “Абуджаная памяць”.
У друку выступае як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі “Максім Танк і польская літаратура”, “Жывая повязь часоў: нарыс творчасці Уладзіміра Ка-раткевіча”, “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць”, “Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы” (Рэдактары А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік) і інш. Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра Уладзіміра Караткевіча “Рыцар і слуга Беларусі”.
Дацэнт кафедры беларускай мовы і культуры філфака БДУ А. Верабей – га-лоўны ініцыятар, ідэйны натхняльнік і кіраўнік праекта 25-томнага выдання творчай спадчыны У. С. Караткевіча.
А. Верабей клапоціцца аб тым, каб “сабраць і выдаць шматлікія малюнкі і ілюстрацыі пісьменніка да ўласных твораў, ягоныя выступленні на радыё і тэлебачанні, на мерапрыемствах Саюза пісьменнікаў Беларусі і многае-многае іншае (згадаем хоць бы тое, што захаваліся вершы і песні ў ягоным выкананні, што ён здымаўся ў фільме «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», дзе выканаў дзве яркія эпізадычныя ролі ксяндза і татарына, за кадрам спяваў старадаўні гімн). Неабходна выдаць кнігу ўспамінаў пра яго.
У выніку беларускае літаратуразнаўства зможа паўней і глыбей асэнсаваць Уладзіміра Караткевіча як чалавека, асобу і мастака, зразумець ягоную ролю і месца не толькі ў літаратуры, але і ў тэатры, кінематографе, выяўленчым мастацтве і ўвогуле ў грамадскім, культурным і духоўным жыцці беларускага народа”.[ 2, с. 254 ]
У кнігах “Абуджаная памяць” і “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” Анатоль Верабей глыбока асэнсоўвае жыццё і творчасць У. Караткевіча. У іх багата выкарыстоўваюцца архіўныя матэрыялы, спадчына У. Караткевіча і ўспаміны пра яго. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, даследуецца прабле-матыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.
6
Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. Асаблівая заслуга У. Ка-раткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі.
Творы Уладзіміра Караткевіча выхоўваюць нашы пачуцці, упрыгожваюць думкі, вучаць любіць Радзіму, берагчы чалавечнае ў чалавеку, паглыбляюць веды пра зямлю, на якой жывём, выклікаюць радасць мастацкага адкрыцця, абуджаюць, хвалююць, трывожаць фантазію і розум.
Аляксей Кавалевіч –– настаўнік, журналіст, пісьменнік
Аляксей Пятровіч Кавалевіч (першае яго прозвішча – Калоша) нарадзіўся ў вёсцы Мілявічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і сельскага каваля 28 ліпеня 1929 года.
Вучыцца Аляксей паступіў спачатку ў Мілявіцкую пачатковую школу.
Закончыўшы яе, працягваў
вучобу ў Дзярэчынскай
“У 1950 годзе закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу. Пасля вырашыў стаць настаўнікам. У Гродзенскім педінстытуце працягваў займацца літара-турнай творчасцю, з'яўляючыся членам літаратурнага аб'яднання «Нёман» пры абласной газеце «Гродзенская праўда». На яе старонках публікаваў вершы і замалёўкі разам са старэйшымі паэтамі Заходняй Беларусі М. Васільком і І. Дуброўскім, а таксама вядомым беларускім паэтам П. Макалём. У 1954 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы і стаў працаваць выкладчыкам беларускай мовы ў школах Воранаўскага раёна.
У 1963 годзе пераехаў у горад Мёры Віцебскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мёрскай сярэдняй школе, працаваў інспектарам раённага аддзела адукацыі. З 1969 па 1997 год працаваў намеснікам рэдактара
Мёрскай раённай газеты «Сцяг працы», кіраваў літаб'яднаннем «Ручаёк»”.[14]
7
За асабісты ўклад у беларускую журналістыку А. П. Кавалевіч удастоены званняў «Заслужаны журналіст саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь» і “Лаўрэат прэміі саюза журналістаў Беларусі”.
У 1995 годзе выходзіць з друку яго першы зборнік вершаў “Прыстанак”. Потым у розныя гады выходзяць кнігі: “Сустрэча праз гады”, “Прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міершчыне”, “Наш родны кут”, “Бацькоўскія карані”,
“Волат на пустэчы”, “Ах, мая рэдакцыя!”
У кнізе нарысаў і замалёвак «Бронзавы ліставей”, падрыхтаванай і выдадзе-най ў 2006 годзе, вялікая ўвага надаецца людзям старэйшага пакалення, ветэра-нам працы, за плячыма якіх багацейшы жыццёвы вопыт, творчая практыка, здольнасць і адданасць сваёй справе. І там, разумее аўтар, дзе гэты вопыт бацькоў і дзядоў пераймаецца моладдзю, можна разлічваць на поспехі. У гэтым, лічым, пазнавальная і выхаваўчая роля кнігі.
У гэтым зборніку змешчаны вершы, якія паклаў на музыку Уладзімір Плюта, былы настаўнік Дзярэчынскай дзіцячай музычнай школы Зэльвенскага раёна .
У першым паэтычным зборніку “Прыстанак”, які сімвалізуе тое, што кожны чалавек пасля імклівай жыццёвай плыні імкнецца прыстаць да ўласнага берага, свайго куточка, адкуль можна будзе азірнуцца на мінулае, падвесці яго вынікі, першы раздзел ”Святло бацькоўскага дома” адкрываецца, вядома, вершам “Мілявічы”[ 4, с.7 ].
Моцна кранаюць чытача вершы “Маці” і “Мой род”, застаўляюць задумацца яго аб адносінах да бацькоў, да роднага дома, да тых мясцін, дзе ён нарадзіўся і вырас.
Вершы, змешчаныя ў раздзеле пад агульнай назвай “Пакуль жыву – люблю”, – гэта вершы аб жыцці, аб каханай і каханні, аб любві да роднага
краю, да сваіх каранёў: “Скарб дабраты”, “Мары”, “Інтымныя гаворкі”, “Родны край”, “’Не плач дзяўчо”, “Жыццё”.[ 4, c. 32-42]
У студзені – месяцы 2012 года ў раённай газеце “Зара над Нёманам” (№5 і № 7) надрукаваны новы твор Аляксея Кавалевіча – апавяданне “Алікава кахан-
8
не”. Сярод яго твораў яно займае асаблівае месца . Напэўна таму, што твор у пэўнай ступені аўтабіяграфічны, прывязаны да родных мясцін, да ўласнай сям'і, да школы, якая дала шлях у жыццё.
“Я з гэтага поля, я з гэтай зямлі…” (А. Тарарук)
Кажуць, паэты пачынаюцца з дзяцінства, звычайна паэтычны талент чалавека раскрываецца вельмі рана. А вось Аліна Пятроўна Тарарук пачала пісаць вершы ў сталым узросце, гадоў пад сорак. Марыла стаць спявачкай, спрабавала паступіць у музычнае вучылішча, але там сказалі, што ў яе яшчэ не сфарміраваўся голас. Каб не губляць часу, паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум і атрымлівае заатэхнічную адукацыю.
У сваёй біяграфіі яна расказвала: “Нарадзілася я ў 1939 г. ў вёсцы Вайні-лавічы. Тут прайшлі мае дзіцячыя гады, тут закончыла дзесяцігодку, тут жыву і працую цяпер. Хаця некаторы час, пасля заканчэння Гродзенскага заатэхнікума, працавала галоўным заатэхнікам на Міншчыне”.
“Вершы друкаваліся на старонках раённай газеты “Зара над Нёманам”. Некалькі разоў гучалі па радыё. Падборка вершаў змешчана ў зборніку літаратурных твораў Мастоўшчыны “Каля Нёмана”. Творы паэтэсы простыя па форме, лірычныя па характару, глыбокія па зместу. Аліна Тарарук выступае на вечарах адпачынку, у школах, вытворчых калектывах, прымае актыўны ўдзел у справах літаратурнага аб’яднання пры газеце “Зара над Нёманам”” [8, с 81 ].
На жаль, сёння паэтэсы Аліны Тарарук няма сярод нас. 18 ліпеня 2002 г. яна памерла. 3 пяром не раставалася да апошняга ўдару сэрца. Знаходзячыся ў бальніцы, яна напісала шчыры верш-падзяку людзям у белых халатах, якія змагаліся за яе жыццё.
З аўтабіяграфіі А. П. Тарарук:
“Пісаць вершы я пачала ўжо ў сталым узросце, гадоў пад сорак. Пішу на рускай і роднай мове. Часта пытаюць, дзе я бяру тэмы і час? Тэмы – гэта само жыццё, назіранні, дзяцінства, любоў да роднага краю, да сваёй Радзімы. А час?
Час – гэта і дзень, і ноч. Гэта і радасць, і слёзы. Гэта таксама само жыццё.
Информация о работе Застаецца наша слова,застаёмся ў слове мы