Шпаргалка по дисциплине "Методыка мовы"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Июня 2014 в 17:13, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "Методыка мовы" на белорусском языке.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры.docx

— 2.45 Мб (Скачать документ)

Вывучэнне прыметніка варта звязаць з фразеалогіяй, уключаючы ў разгляд фразеалагізмы з прыметніка і назоўніка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20. Методыка вывучэння  лічэбніка

Прыступаючы да вывучэння л і ч э б н і к а, настаўнік павінен вызначыць для сябе, што складае аснову тэарэтычных пытанняў і найбольш неабходна для развіцця практычных навыкаў. На нашу думку, асаблівае значэнне патрэбна надаць тэарэтычным звесткам, магчыма, шляхам пошукавай працы вучняў пра класіфікацыю лічэбнікаў: 1) паводле значэння – колькасныя, парадкавыя, дробавыя. 2) паводле  складу – простыя, складаныя. ад чаго залежыць свядомае засваення правілаў скланення гэтых груп лічэбнікаў, г. зн. складае аснову авалодвання нормамі вымаўлення і напісання лічэбнікаў як асобнага класа слоў мовы. Сістэматычная і мэтанакіраваная праца па ўжыванні лічэбнікаў патрабуе ўключэння іх у тэксты дыктантаў, перакладаў, пераказаў; на ўроках па вывучэнні розных тэм  розных раздзелаў, у тым ліку і задоўга да  вывучэння лічэбніка як самастойнай часціны мовы і г.д. З улікам двухмоўнай дзяржаўнасці і перавагі выкарыстання  рускай мовы ў розных сферах пэўнае месца на ўроках павінны заняць прыёмы параўнання і супастаўлення фактаў беларускай і рускай моў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Прадмет, задачы і навуковыя асновы методыкі беларускай млвы. Метадычныя поглядды К.М.Міцкевіча(Я.коласа). Некаторыя звесткі з гісторыі методыкі мовы

Методыка (ад метад – грэч. methodos – шлях даследавання, тэорыя, вучэнне – спосаб дасягнення якой-небудзь мэты, вырашэнне канкрэтнай задачы; сукупнасць прыёмаў ці аперацый практычнага ці тэарэтычнага засваення рэальнасці) мовы – гэта навука, якая ўяўляе прыватную тэорыю навучання мове, вырашае практычныя задачы і дае рэкамендацыі, рыхтуе дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў; гэта навука аб мэтах і задачах, аб змесце, метадах і сродках навучання беларускай мове як вучэбнаму прадмету, аб агульным і прыватным у навучанні беларускай мове ў параўнанні і супастаўленні з рускай мовай. Аб’ектам методыкі з’яўляецца беларуская мова як вучэбны прадмет і працэс навучання яму, паколькі пры навучанні важнымі з’яўляюцца не толькі веды, але і ўменні і навыкі. Агульная прыкладная задача – на аснове пазнаных заканамернасцей і ў адпаведнасці з сацыяльным заказам выпрацаваць даступныя вучням, навукова абгрунтаваныя і практычна правераныя сістэмы навучання мове, якія забяспечаць не толькі высокую якасць ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў рознага ўзросту, але і рашэнне выхаваўчых задач, развіццё мыслення і пазнавальнай актыўнасці вучняў. Методыка мовы як самастойная навука развіваецца на аснове сваіх метадаў даследавання, да якіх адносяцца: 1) метад вывучэння метадычнай спадчыны, 2) метад вывучэння вопыту асобных настаўнікаў і цэлых калектываў, 3) метад эксперыменту, 4) метад  анкеціравання і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "Методыка мовы"