Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Июня 2014 в 17:13, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "Методыка мовы" на белорусском языке.
11. Урок-асноўная форма
Як шмат ахоплена гэтым кароткім словам: новыя веды, уменні і навыкі; вучні, якія павінны зразумець, засвоіць новы матэрыял, авалодаць новымі ўменнямі, навыкамі; настаўнік, які перадае свае веды; метады і прыёмы, з дапамогай якіх гэта перадача ажыццяўляецца, віды і формы працы і інш. Урок складаецца з сукупнасці некалькіх адносна самастойных відаў сумеснай дзейнасці вучняў і настаўніка, якія прынята называць стуктурнымі элементамі. Структура ўрока: Арганізацыйны момант, ці пачатак урока,прызначаны для падрыхтоўкі рабочага настрою вучняў, хутчэйшаму ўключэнню іх у працу. Падвядзенне вынікаў урока – гэта своеасаблівая ацэнка працы вучняў, давядзенне да іх ведама той новай “ступенькі” авалодвання беларускай мовай. Праверка хатняга задання як структурны элемент не з’яўляецца абавязковым, калі дома выкананая пісьмова праца вучняў будзе зачытана на ўроку, тым больш, што пазней яна яшчэ правяраецца настаўнікам. Апытванне як асобны структурны элемент урока выдзяляюць не ўсе. Тлумачэнне новага матэрыялу – важнейшы стуктурны элемент урока. Замацаванне, ці навучанне прымяняць на практыцы атрыманыя веды, – другі структурны элемент урока, які абавязкова ідзе пасля тлумачэння новага матэрыялу. Ф а р м і р а в а н н е н а в ы к а ў і ў м е н н я ў як структурны элемент. Х а т н я е з а д а н н е адыгрывае важную ролю для індывідуальнага асэнсавання і засваення ведаў, пераводу іх ва ўласнасць. Тыпалогія ўрокаў беларускай мовы і яе асновы. І. Па асноўнай мэтавай устаноўцы і структуры ўрокі падзяляюцца на навучальныя і кантрольныя. Да навучальных адносяцца:
1)Урокі паведамлення новага матэрыялу; 2. Урокі выпрацоўкі ўменняў і навыкаў; 3. Урокі паўтарэння; 4. Урокі працы над памылкамі. Да кантрольных урокаў адносяцца:
Урокі кантролю засваення ведаў і вучэбна-моўных уменняў – пісьмовыя адказы вучняў на пастаўленыя пытанні; 3) Камбінаваныя ўрокі.
ІІ. У залежнасці ад спосабу, формы правядзення ўрокі падзяляюцца на:
ІІІ. У залежнасці ад этапа вывучэння матэрыялу ўрокі падзяляюцца наступным чынам:
1) этап вывучэння новага
2) этап замацавання – урок замацавання новых ведаў,
3) этап паўтарэння і ўзнаўлення матэрыялу – урок паўтарэння,
4) этап абагульнення матэрыялу – урок абагульнення,
5) этап праверкі засвоенага матэрыялу – урок праверкі ведаў, уменняў і навыкаў,
12. Шляхі павышэння эфектыўнасці ўрокаў беларускай мовы. Кабінет беларускай мовы і літаратуры
Улік усіх патрабаванняў да ўрока прымушае настаўніка асабліва ўважліва адносіцца да падрыхтоўкі плана (ход урока і дыдактычны матэрыял) ці канспекта (падрабязнае апісанне ўсяго ходу ўрока з магчымымі адказамі на пастаўленыя пытанні і выкананнем заданняў, запланаваных да ўрока). Традыцыйная сістэма навучання, як правіла, праводзіцца з мэтай замацавання (спачатку тлумачэнне новага матэрыялу, дэманстрацыя нагляднасці, тлумачэнне і ўзоры спосабаў дзейнасці вучняў і тады прымяненне ведаў у практычнай рабоце вучняў). Пры гэтым практычная работа вучняў выконваецца паводле інструкцый настаўніка. З мэтай актывізаваць разумовую дзейнасць вучняў і развіваць іх самастойнасць патрабуецца ў большай ступені выкарыстоўваць практычную работу ў якасці крыніцы новых ведаў.
9. псіхалагічныя асновы
П с і х а л а г і ч н ы я патрабаванні выцякаюць з палажэння аб тым, што працэс навучання – гэта перш за ўсё псіхалагічны працэс. Агульнавядома, што псіхічны стан настаўніка і вучняў істотна ўплывае на ход і вынікі ўрока. Так, дрэнны настрой, раздражняльнасць настаўніка перадаецца вучням і зніжае эфектыўнасць урока. І наадварот, на вынікі ўрока аказваюць уплыў і адносіны вучняў да вучобы, ведаў, прадмета, што звязана з матывамі навучання. Незапатрабаванасць беларускай мовы, нізкі ўзровень моўнай культуры ў нашай краіне прымушае настаўніка шукаць сродкі матывацыі да вучобы, атрымання ведаў, таму настаўнік павінен умела кіраваць працэсам, выклікаць цікавасць вучняў да ведаў, падтрымліваць радасць ад пазнання, задавальненне ад поспехаў.
Фундаментам урока беларускай мовы з’яўляецца асоба настаўніка, які здольны “без шва” звязаць у адзінае цэлае ўсе элементы ўрока і праз цікавасць, любоў да прадмета, якую стымулююць выкарыстаныя на ўроку матэрыялы, дабіцца жаданых вынікаў: навучыць разумець граматычны лад мовы, пісаць без памылак, прыгожа і лагічна гаварыць, разумна і па-добраму мысліць.
13. Урокі нестандартнай пабудовы і методыка іх прывядзення.
Нельга
не згадзіцца з тым,што ў
апошні час зніжаецца
Творчыя прынцыпы нестандартных урокаў:
1. Адмова ад шаблонаў пры арганізацыі ўрока, ад фармалізму ў час правядзення.
2. Максімальнае прыцягненне вучняў класа да актыўнай дзейнасці на ўроку.
3. Не забаўляльнасць, а займальнасць і захапленне як аснова эмацыянальнага тону ўрока.
4. Падтрымка альтэрнатыўнасці, мноства меркаванняў.
5. Развіццё функцыі зносін на ўроку як умова забеспячэння ўзаемаразумення.
6. “Схаваная” (педагагічна мэтанакіраваная) дыферэнцыяцыя навучэнцаў па іх магчымасцях, інтарэсах, здольнасцях і схільнасцях.
Неабходна выдзеліць 3 перыяды падрыхтоўкі і правядзення нестандарт-
ных урокаў: падрыхтоўчы, асабіста ўрок, і яго аналіз.
а) урок – лекцыя “Парадокс”; б) урок – сустрэча; урок – казка; урок – вернісаж; урок – лато; урок – падарожжа; урок – семінар;
15. Асновы методыкі арфаграфіі. Важнейшыя ўмовы выпрацоўкі арфаграфічнага навыку. Віды арфаграфічных практыкаванняў
Арфаграфія, якая ўстанаўлівае агульнапрынятае адзінства напісання значымых адзінак мовы – слоў – з усімі іх граматычнымі формамі, мае выключнае значэнне ў школьным навучанні, паколькі валоданне арфаграфічнымі нормамі, выпрацоўка ўменняў правільна пісаць неабходна кожнаму вучню, кім бы ён ні стаў ў будучым. Выкладанне арфаграфіі, як і іншых раздзелаў курса беларускай мовы, ідзе на аснове агульнадыдактычных і прыватнаметадычных прынцыпаў. Да ліку першых адносяцца сістэматычнасць, паслядоўнасць, сувязь тэорыі з практыкай, нагляднасць, пераемнасць і перспектыўнасць, свядомасць і актыўнасць, індывідуальны падыход да вучняў, навуковасць і інш. Да ліку прыватнаметадычных адносяцца: 1) сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, 2) сувязь арфаграфіі з граматыкай, 3) сувязь арфаграфіі з развіццём маўлення вучняў, 4) свядомасць і аўтаматызм.Арфаграфія вывучаецца на працягу ўсяго школьнага курса. Асноўныя задачы вывучэння прыпадаюць на 5-7 клас – 2 этап. Н апершым этапе засвойваюцца асноўныя паняцца, даецца база. На 3-4 этапах замацоўваецца вывучанае. Віды практыкаванняў па арфаграфіі. С п і с в а н н е, с п і с в а н н е, якое ў с к л а д н я е ц ц а д а д а т к о в ы м з а д а н н е м тыпу выдзеліць марфемы, растлумачыць напісанне, падзяліць на склады, указаць націск, вызначыць граматычную форму, с п і с в а н н е с а з м е н а м і т э к с т у, н я п о ў н а е с п і с в а н н е, Д ы к т а н т ы, С в а б о д н а е п і с ь м о.
17. Агульнаадукацыйнае і практычнае значэнне граматыкі ў школе. Сувязь паміж марфалогіяй і сінтаксісам. Класіфікацыя практыкаванняў па граматыцы.
Вывучэнне слоў і іх формаў, часцін мовы як класаў слоў, іх катэгорый, сувязей слоў, тыпаў словазлучэнняў і сказаў займаецца граматыка, якая складаецца з марфалогіі і сінтаксісу. Такім чынам, граматыка – гэта сукупнасць правіл, у адпаведнасці з якімі са слоў складаюцца сказы і паводле якіх словы змяняюцца, каб уключаць іх у сказы. Граматыка ў школе адыгрывае агульнаадукацыйную ролю: вывучэнне законаў граматыкі спрыяе развіццю лагічнага мыслення, паколькі ў ёй мінулыя пакаленні адлюстравалі пазнанне асноўных законаў логікі.
Значная роля граматыкі ў авалодванні маўлення ўвогуле і ў выпрацоўцы практычных навыкаў маўлення. Не прыходзіцца гаварыць, якая вялікая роля граматыкі для засваення правіл расстаноўкі знакаў прыпынку, паколькі амаль усе правілы пунктуацыі заснаваны на веданні сінтаксічнай будовы сказа. Важнае месца і ролю ў навучанні граматыцы адыгрывае засваенне вучнямі граматычных правілаў і азначэнняў, у сувязі з чым неабходна вызначаць усведамленне і асэнсаванне іх вучнямі, правільнасць іх разумення.
Вывучэнне граматыкі ў школе ідзе ва ўзаемасувязі і паслядоўнасці дзвюх частак – марфалогіі і сінтаксісу, хаця кожная частка мае свой змест, свае мэты і задачы.
Школьны курс марфалогіі адносна тлумачэння часцін мовы кіруецца тым напрамкам у лінгвістыцы, паводле якога часціны мовы – лексіка-граматычныя класы слоў. Да важнейшых і найбольш пашыраных прыёмаў выкладання граматыкі – марфалогіі і сінтаксісу – неабходна аднесці г р а м а т ы ч н ы р а з б о р. Граматычны разбор выкарыстоўваецца пераважна пры паўтарэнні, замацаванні, для кантролю ведаў у час апытвання і як дадатковае заданне ў пісьмовай рабоце. Паводле зместу граматычны разбор падзяляецца на марфалагічны і сінтаксічны разбор. М а р ф а л а г і ч н ы разбор – гэта вызначэнне, да якой часціны мовы адносіцца пэўнае слова ў сказе, і характарыстыка пэўнай часціны мовы паводле яе граматычных прыкмет. С і н т а к с і ч н ы р а з б о р – гэта структурна-семантычная характарыстыка розных тыпаў сінтаксічных адзінак і вызначэнне відаў сінтаксічнай сувязі паміж словамі ў словазлучэннях і часткамі складаных сказаў.
18.Методыка вывучэння
Пры вывучэнні н а з о ў н і к а асноўная ўвага надаецца вывучэнню граматычных катэгорый, пры гэтым важна ўлічыць наступныя метадычныя рэкамендацыі.
Пра падзел назоўнікаў паводле роду ці ліку вучні знаёмяцца ў пачатковых класах і практычна добра авалодваюць гэтымі граматычнымі катэгорыямі – вызначаюць род ці лік назоўнікаў, правільна ўжываюць словы рознай родавай ці лікавай прыналежнасці ва ўласным маўленні. Асноўная ўвага пры вывучэнні гэтых тэм павінна быць скіравана на шматлікія адрозненні ў вызначэнні р о д у назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Пры вывучэнні назоўніка найбольшую цяжкасць складае адрозненне склонавых форм, часцей за ўсё гэта назіраецца пры знешнім, фармальным падабенстве, напрыклад, роднага і вінавальнага (сома), роднага і давальнага (погляду) склонаў назоўнікаў 2-га скланення; давальнага і меснага (сцяне, зямлі) назоўнікаў 1-га скланення; роднага, давальнага і меснага склонаў (ночы, косці) 3-га скланення і інш. У сувязі з гэтым вызначэнне і адрозненне пэўных склонаў не павінна абапірацца толькі на знешні, фармальны паказчык – канчатак. Варта ўлічыць, што склон назоўніка вызначаецца ў кантэксце прыёмам пастаноўкі пытання ад слова, да якога адносіцца аналізаванае. Пры вызначэнні склону назоўніка, правільнаму выбару канчатка пэўнага склону дапамогу аказвае высвятленне значэння назоўніка. Пры вызначэнні ўскосных склонаў назоўнікаў важна ўлічваць і прыназоўнікі пры іх, якія ўжываюцца не адвольна, а з пэўнымі склонамі і маюць акрэсленае ў кожным выпадку значэнне. Такім чынам, на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні назоўніка найбольшая ўвага надаецца выпрацоўцы практычных навыкаў і ўменняў па вызначэнні роду, ліку, склону іх у пэўным кантэксце ці з мэтай ужывання ва ўласным тэксце, што спрыяе замацаванню тэорыі і стварэнню асноў для развіцця маўлення вучняў.
19. Методыка вывучэня прыметніка. Развіццё мовы вучняў.
Пры вывучэнні такіх часцін мовы, як п р ы м е т н і к і п р ы с л о ў е на ўроках беларускай мовы найпершай увагі патрабуюць пытанні аб разрадах гэтых часцін мовы па значэнні, аб іх ролі і ўжыванні ў маўленні, аб адметнасці ўтварэння формаў ступеней параўнання ў беларускай і рускай мовах і іх ужыванні, а таксама пытанні правапісу слоў гэтых часцін мовы. Выдзяленне асноўных разрадаў прыметнікаў па значэнні – адносныя, якасныя, прыналежныя – вельмі важна для засваення, паколькі звязана з асаблівасцямі ўтварэння, напісання. Якасныя прыметнікі лягчэй выдзяляць па наяўнасці формаў ступеней параўнання. патрэбна засяродзіцца, па-першае, на выпрацоўцы навыкаў утварэння, адрознення формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання і іх ужывання ў беларускай мове і адрознення ад адпаведных формаў рускай. Вось чаму ў працы з вучнямі настаўніку патрэбна ставіць і вырашаць наступныя задачы: 1) у сувязі з тым, што прыметнікі заўсёды выступаюць як словы, якія спалучаюцца з назоўнікамі паводле ліку, роду і склону, важна дабіцца арганічнай сувязі прыметнікаў з назоўнікамі ў маўленчай дзейнасці вучняў; 2) пашыраць і ўдасканальваць навыкі сінтаксічнага разбору сказаў і вызначэння сінтаксічнай функцыі прыметнікаў – азначэння (Яркае сонца ўзнялося над лесам), выказніка (Мне лес цяпер міл удвая. Ноч была цёмная); 3) упэўніць вучняў у тым, што прыметнік – самая колькасная пасля назоўніка катэгорыя слоў, якая ўжываецца ў розных відах літаратурнага маўлення, і выклікаць у вучняў патрэбу карыстацца імі ў сваім маўленні.