Жыццё і творчасць Генадзя Бураўкіна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Сентября 2012 в 22:21, реферат

Краткое описание

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

Прикрепленные файлы: 1 файл

Генадзь Бураўкін.doc

— 469.00 Кб (Скачать документ)

Міністэрства адукацыі і навукі РБ

 

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт

 

“Кафедра беларускай і рускай моў»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат на тэму:

 

« Жыццё і творчасць Генадзя Бураўкіна »

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканала:

Абухоўская Крысціна,

1 к, ЛФ, 17 гр.

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродна 2012

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

 

Дзяцінства і юнацтва.

 

 Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.

 Вучыўся будучы паэт у  Расонскай школе да восьмага  класа, а потым у Полацку,  куды пераехалі бацькі. Дзяцінства  яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны.  Генадзь Бураўкін успамінае:”Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з’яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем’ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчат дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся”.

 Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе.

 

 Першыя вершы. Зборнік “Майская просінь”.

 

 Пісаць вершы пачаў яшчэ  ў школе ў старэйшых класах  і частку з іх надрукаваў  у 1952-ім годзе ў полацкай  абласной газеце. Паэт гаворыць  так:

 

 Я не знаю, удаўся ў каго  я такі:

 Цягне  дзіўная сіла мяне да ракі.

 Цэлы  дзень у прадоннях крынічных віроў

 Бачу  гульні язёў, чуйны сон шчупакоў.

 

 Сваімі  настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра  Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога  і па-зямляцку блізкага Пятруся  Броўку. Першы зборнік “Майская  просінь” выйшаў у 1960-тым годзе,  сюда ўвайшлі самыя раннія  яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва”, “Кастрычнік”, “Ластаўкі” і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой – незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе – за цэлае пакаленне:

 

 І паветра  здаецца мядовым,

 І нябесы  чысцей і сіней.

 Я іду  дваццацігадовы,

 І дзяўчаты  глядзяць на мяне.

 

 У вершы  “Я хачу прайсці” высказана  імкненне аўтара заглянуць у  будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы  творчасці і найпершы з іх  – арганічную сувязь са сваім  народам і краем, быць на  пярэднім рубяжы жыцця і змагання:

 

 Я хачу  прайсці па зямлі,

 Каб  мне людзі сэрцы адкрылі.

 Слёзы  шчасця і мазалі 

 Па-братэрскі  са мной падзялілі.

 

 З першых публікацый у  прэсе адчуваўся самабытны талент  Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца  грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць.Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:

 

 Тут азёры, як неба, сінія

 Ў чаротах чароды гусіныя,

 А на дне Млечным Шляхам  свецяцца

 Трапяткія гурты язіныя.

 

Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма, якая стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской”

 

 Круцяць снег, гоняць снег  вятры,

 Праз завею ідзе стары,

 Кажушок  на схудалых плячах,

 Боль пякельны ў патухлых  вачах.

 

 Вострыя ўспаміны дазволілі  Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую  карціну дзікага сваявольства  фашыстаў у Хатыні. У паэме  “Хатынь” асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць  снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя,  таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:

 

 А вёску сціскалі ўжо абцугамі,

 Карнікаў чорныя грузавікі,

 Закусіла пабялелыя вусны,

 Сцялілася ў страху Хатынь.

 

Пасля сканчэння БДУ ў 1959-м годзе  ён працаваў стыль-радактарам часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і Мастацтва”. У1968-1972 – карэспандэнт газеты “Праўда” па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні.У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі.

 Зборнік “З любоўю і нянавісцю  зямною” – другая паэтычная  кніга паэта выйшла ў 1963 годзе,  у ей большая тэматычная шырыня, адчуваецца агульнае пастаўленне  аўтара. Гэта связана з грамадзянскім  тэмпераментам і з яго родам заняткаў, як прафесіянальнага журналіста. За чвэрць стагоддзя выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў. Яго кнігі – “Дыханне” (1966), “Жніво” (1971), “Варта вернасці” (1978), “Гняздо для птушкі радасці” (1986), “Выбранае” (1998) – сваеасаблівы паэтычны летапіс жыцця пакалення, якое адчуло на сваіх плячах цяжар вайны і аднаўленне разбуранных гарадоў і вёсак, першае выйшла ў касмічную прастору. Многія творы Бураўкіна пакладзены на музыку кампазітарамі (І. Лучанок, Э. Ханок і іншыя) увайшлі ў яго песенны зборнік “Табе, Беларусь”.

 

 Мова – душа народа.

 

 У кожным слове корань  ёсць.

 І нельга сілай вырваць  слова.

 Якая Радзіма паэта – такі  і сам паэт. Гэта даўняя ісціна. Полаччына – цемя нацыі, цемя  Беларусі, гэта яна дала ўсходняму  славянству Ф. Скарыну, гэта  яна захавала чыстыю беларускую мову. Наогул са словам, з роднай беларускай мовай у паэта былі асаблівыя адносіны. Яна дала паэту адчуць радасць, сказаць нешта свае:

 

 Слова наша роднае, хапала

 На стагоддзі доўгія цябе.

 Багдановіч, Колас і Купала

 Прыпадалі да цябе ў журбе.

 

Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў  пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай  красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё  адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. У вершы “Вочы сінія-сінія” гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен”, усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:

 

 А яна маладая ў сваёй  прыгажосці,

 Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.

 Аднаго прычакаць бы ёй  толькі ў госці,

 Ды з  зямлёю яго абвянчала вайна…

 

Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна – паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:

 

 Ідуць дажджы,

 Асенняя пара.

 Заплаканыя вочы спахмурнелі.

 Аўторка не адрозніш ад нядзелі,

 Ад быльнага-шпачыльнага пяра.

 

Тэма рэвалюцыі.

 

 Адзін з галоўных матываў  грамадзянскай лірыкі Г. Бураўкіна  – матыў вернасці ідэалам рэвалюцыі.  І гэта не толькі ў творах, прысвечанных баям і паходам,  юнацтву бацькоў – ідэямі рэвалюцыі прасякнута ўся яго творчасць, дзе галоўны герой – цвёрды ў сваіх перакананнях чалавек. Вылучаюцца вершы “Я з твайго неспакойнага племені” і “Камісары”. Для паэта не было шчасця большага, як связаць свой лёс з лёсам партыі, быць на перадавых рубяжах барацьбы за камунізм:

 

 Я з твайго неспакойнага  племені,

 Хоць ля сэрца білет твой  яшчэ не нашу.

 Б’ецца ў жылах маіх 

 кроў гарачая матчына

 Твой кастрычніцкі вечны  агонь…

 

Проза паэта.

 

 …Жывуць побач з намі салдаты,

 Тыя, што помняць імёны  паўшых.

 

 У мастацкай прозе Г. Бураўкіна пакуль што небагатай па колькасці твораў над усім пераважае тэма вайны. Дэбютаваў ён у прозе апавяданнем “Мёртвыя жывуць”. Гераіня яго – старая вясковая жанчына Хвядося. Усіх яе родных забрала вайна: муж і сыны паляглі на фронце, а дачку Галю і дваіх яе дзяцей забіў паліцай, но дачка цудам выратавалася і доўга лячылася. Пасля вайны жыла па людзях, пасвіла каровы. Ёй пабудавалі хату, но жыццё не радавала яе. Праўдзіва перадае аўтар душэўны стан жанчыны, яе невясёлыя думкі, успаміны. Не можа яна забыць тую страшную ноч, калі арудаваў у яе хаце паліцай. Нарэшце да яе дайшлі чуткі, што бачылі паліцая ў Мінску. І яна едзе з-пад Дрысы на сустрэчу з сваім горкім мінулым. Спатканне было нечаканным, яна пазнала яго. Ён яе спачатку не пазнаў – лічыў, што забіў яе тады. Галя толькі і смагла вымавіць: “Звяруга”. А ён анямелы, з пабялелымі вуснамі ўпаў перад ёю: ведаў, што літасьці не будзе. Так заканчываецца апавяданне. Забітая паўстала жывой перад забойцам і ад яе суда не ўцячы, не схавацца.

 

Публіцыстыка.

 

 У публіцыстыцы Бураўкіна  свае жанравыя формы, свой стыль  і сродкі. Публіцысту яшчэ ў  большай меры, чым паэту неабходна  цвёрдая і ясная пазіцыя, каб  аб’ектыўна ацэніваць палітычную  сітуацыю. Многія з гэтых якасцей  ёсць у Бураўкіна-публіцыста. Памяць вайны, аба-рона высокіх ідэйных і маральных каштоўнасцей, гуманістычных ідэалаў – адна з важнейшых тэм публіцыстыкі Г. Бураўкіна. Значнае месца ў публіцыстычных артыкулах займае камсамольская тэма, тады такая блізкая паэту “Я твой трубач, таварыш камсамол”. Публіцыстычны пачатак яскрава праявіўся ў цыклах “Полацк. Нафтабуд” і “Старонкі з фестывальнага блакноту”. Матэрыял для першага цыкла даў яму родны Полацк, для другога – паездка ў Фінляндыю на восьмы сусветны фестываль моладзі. Полацкая нізка Г. Бураўкіна складаецца з 10 вершаў і мае на мэце перадаць дух часу, пафас будоўлі. Паэт бачыць пярэдні край работы, што праходзіць на месцы баёў з акупантамі:

 

 Пярэдні край…

 Крык адзінокай сойкі.

 Асколкі ў сэрцы кожнае  сасны…

 Тут ад крыві,

 а не ад летняй спёкі

 Чырвоны колер

 у палян лясных…

 

Асобная галіна творчай работы паэта  – пераклады з найбольш вядомых  яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў  Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка  Найдана Вылчава, перакладзенная Г. Бураўкіным сумесна з Р. Барадуліным і Н. Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”. Пераклаў на беларускую мову камедыю А. Хмеліка “Пузыркі”, пастаўленную ў Мінску ў 1966 годзе. У 1979 годзе ў Мінску ў серыі “Паэзія народаў СССР” выйшла кніга “Заклінанне агню”, перакладзенная Бураўкіным. Паэма “Заклінанне агню” натуральна і свежа гучыць па-беларуску.

 

Крытыка.

 

 Нямала ўвагі аддае Генадзь Бураўкін і літэратурнай крытыцы, праяўляе шчырую зацікаўленнасць да работы сваіх равеснікаў і маладзейшых літэратараў. Аб гэтым сведчаць яго артыкулы пра Я. Янішчыц, А. Разанава і Ю. Голуба ў цэнтральным друку, а таксама рэцэнзія на зборнік І. Хадановіча “За акном дождж”. Патрабавальна і зычліва ставіцца ён да кнігі паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай “Запалінкі”, сцвяржае, што паэтэса мае свае сталае месца ў беларускай паэзіі. Паэтэса добра перадае псіхалогію жанчыны-беларускі. “Нацыянальнае і духам сваёй творчасці і блізкасцю да фальклору і самім характарам лірычнага героя… І філасофія і публіцыстыка ў яе вырастаюць з быту, з штодзённых турбот, клопатаў і трывог радной зямлі.”

 Адзін з любімых пісьменнікаў  Г. Бураўкіна – В. Быкаў.  Яму прысвечаны артыкул “Па доўгу і праву салдата”, з яго відаць як удумліва прачытваецца Бураўкіным кожны твор празаіка, вылучаецца самае галоўнае. Талент В. Быкава, палемічныя героі, яны адстойваюць да апошняга не толькі агнявыя рубяжы, свае маральныя прынцыпы, свае ідэалы.

 Не менш любімым пісьменнікам  Бураўкіна з’яўляецца І. Мележ.  З глыбокай павагай гаворыцца  аб ім у артыкуле “Тры дні  развітання з Крымам”. Там  у Крыме, у санаторыі “Беларусь”  сустрэліся І. Мележ з Г.  Бураўкіным. Гутарылі пра самае  заветнае – пра літаратуру, наведвалі любімыя мясціны. Артыкул Бураўкіна пра Мележа напоўнены смуткам па выдатнаму сыну роднай зямлі, што так заўчасна адышоў ад нас, не здзейсніўшы да канца сваіх шырокіх задум. Асобнае крытычнае выступленне паэта выкліканы жаданнем сказаць свае слова. Так было з рэцэнзіей на раман І. Мележа “Завеі. Снежань.”, з паэмай Р. Барадуліна “Блакада”.

 У актыве Бураўкіна-крытыка  некалькі артыкулаў пра творчасць  П. Панчанкі, пра яго выдатны,  непаўторны талент і сярод  іх артыкул пад назвай “Нібы  салдат у баі”, дзе расказваецца аб першым знаёмстве з паэзіей П. Панчанкі. Асабліва ўразілі яго вершы ваенных гадоў: “Сінія касачы”, “Коні”, “Вока снайпера”. У іх праўда народнага жыцця і праўда пачуццяў паэта. Франтавыя вершы Панчанкі, лічыць Бураўкін – адна з вяршынь яго творчасці. Г. Бураўкін аддае належную ўвагу кожнаму і перш за ўсё новым творам А. Куляшова і П. Броўкі. Паэма “Далёка да акіяна” цікава аб’ектывізаваным падыходам да паказу жыцця. У зборніку “Калі ласка” П. Броўкі ён убачыў і роздум, і непасрэднасць пачуццяў, і шырокі погляд на сучасны свет. А таксама у кнізе “Хай будзе святло” М. Танка. Добрыя словы былі сказаны пра А. Пысіна, Ю. Голуба.

Информация о работе Жыццё і творчасць Генадзя Бураўкіна