Сымон Будны (1530 - 13.1.1593)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2014 в 17:20, реферат

Краткое описание

Беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыянальна-патрыятычнай і філасофскай традыцыі Ф.Скарыны. Пытанні пра месца нараджэння і нацыянальнасць Б. застаюцца дыскусійнымі. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія). Адзінаю крыніцаю, якою кіраваліся раннія даследнікі паходжаньня Сымона Буднага зьяўляецца кароткі запіс ў мэтрыцы Кракаўскага ўнівэрсытэту за 19 кастрычніка 1544 г., дзе напісана: «Simon Alberti de Budny dioc Plocensis 1 gr. s.». Адгэтуль Станіслаў Кот зрабіў вывад, што прозьвішча «de Budny» зьяўляецца паказьнікам паходжаньня ягонага носьбіта з «Буды», аднак, як адзначае Вітаўт Тумаш, толькі ў межах пасляваеннай БССР налічвалася каля 140 селішчаў з назовамі Буда, Буды, а, улічваючы этнічную тэрыторыю рассялення беларусаў па-за межамі рэспублікі, колькасьць населеных пунктаў з назваю «Буды» павялічваецца да некалькіх сотняў.

Прикрепленные файлы: 1 файл