Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Сентября 2014 в 19:21, реферат
Паэтэса Яўгенія Янішчыц належыць да першага пасляваеннага пакалення. Яна нарадзілася ў 1948 годзе ў невялічкай палескай вёсачцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Паэтычны дэбют Яўгеніі Янішчыц адбыўся рана.У шаснаццацігадовым узросце яна апублікавала свой першы верш “Зоры над Пінаю”. Пасля заканчэння сярэдняй школы Яўгенія Янішчыц паступае на філалагічны факультэт БДУ.
Беражліва захоўваюць памяць пра Яўгенію Янішчыц яе землякі.
21 лістапада 1998 года ў Парэцкай
базавай школе Пінскага раёна
быў адкрыты музей паэткі. Сёння
ў ім захоўваецца каля 2 тысяч
экспанатаў. Экспазіцыя распавядае
пра жыццё і творчасць
Сярод экспанатаў - рукапісы твораў і песні на вершы паэткі, крытычныя артыкулы, яе дзённік і рукапісны зборнік вершаў “Першыя россыпы” (1963), асабістыя рэчы: адзенне, абутак, партфель, абрус, гадзіннік і іншыя.
Экспануюцца таксама фотаздымкі, успаміны сяброў і блізкіх, іх лісты, творы ў перакладзе на мовы свету, вершы выпускнікоў школы і сённяшніх вучняў. У музеі зберагаюцца відэафільмы і запісы радыёперадач з голасам паэткі.
Ініцыятарам стварэння музея быў любімы настаўнік Яўгеніі Янішчыц - Фёдар Цудзіла. Кіруе музеем Антаніна Паўлаўна Сідарчук - дырэктар школы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Я лічу, што сваёй курсавой працай, я адказала на ўсе пастаўленыя задачы. Я старалася раскрыць паэтычнае майстэства таленавітай беларускай паэтэсы на аснове яе зборнікаў паэзіі, паказала асаблівасці інтымнай лірыкі, вывучыла і сістэматызавала матэрыял па дадзенай тэме.