Сацыяльная прырода мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 00:07, лекция

Краткое описание

Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

Прикрепленные файлы: 1 файл

закон достаточного основания 2014.doc

— 242.50 Кб (Скачать документ)

Дзеепрыслоўе не характэрна для бытавога гутарковага маўлення, яно пашырана ў пісьмовых стылях мовы. Дзеепрыслоўе дапамагаюць пазбегнуць аднастайнага пералічэння асобных дзеянняў, перадаць акалічнасці і характар падпарадкавання аднаго дзеяння другому.

У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, цягнучы.

Дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ушы, -шы (бегшы, касіўшы) лічацца парушэннем літаратурнай нормы.

Правіла пабудовы сказаў з дзеепрыслоўямі патрабуе, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай або прадметам, якому належыць дзеянне, абазначанае дзеепрыслоўем.

 

Ужываенне некаторых прыназоўнікаў

Беларуская назва прыназоўнік перагукваецца з грэч. рrоthesіs, што ў літаральным перакладзе абазначае “перад словам”. Прыназоўнік называюць службовай часцінай мовы, і гэта назва цалкам адпавядае яе ролі. Побач з канчаткамі прыназоўнікі ўдзельнічаюць у спалучэнні слоў і вызначэнні адносін паміж імі ў сказе або словазлучэнні. Такім чынам, для выканання сваей функцыі прыназоўнікі павінны ўжывацца пры граматычна самастойных і паўназначных словах.

Прыназоўнік афармляе рознага характару адносіны паміж назоўнікамі і займеннікамі, лічэбнікамі, назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы, здольнымі субстантывавацца. Рознае значэнне форм залежыць менавіта ад прыназоўніка і адпаведнага склона. Аднак бываюць выпадкі, калі з адным і тым жа склонам ужываюцца розныя прыназоўнікі, тады яны ўдакладняюць значэнне прыназоўнікава-склонавай канструкцыі. Напрыклад, прыназоўнік у связваецца з накіраванасцю дзеяння ўнутр предмета, прыназоўнік на ўказвае, што дзеянне накіравана на паверхню предмета.

Адносіны паміж словамі ў сказе і словазлучэнні маюць розны характар, адпаведна і семантыка прыназоўнікаў разнастайная, найбольш пашыраныя іх значэнні – прасторавыя,

часавыя, аб'ектныя, азначальныя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя і інш. Гэтыя значэнні ўласцівы ўсім прыназоўнікам, якія ўтвараюць аднародную ў сэнсавых адносінах групу. Кожны канкрэтны прыназоўнік здольны праяўляць прыватнае, “індывідуальнае” значэнне ў межах словазлучэння.

У беларускай мове большасць прыназоўнікаў аднасклонавыя, гэта значыць, ужываюцца з адным склонам (каля чыгункі, воддаль палетка). Асобныя прыназоўнікі ўдзельнічаюць у двухсклонавым кіраванні дзеясловаў (змагацца за волю, сядзець за сталом). Прыназоўнік з ужываецца з дзеясловамі, здольнымі кіраваць трыма склонамі. Найбольшая колькасць прыназоўнікаў патрабуе пасля сябе роднага склону (апроч, дзеля і інш.). Прычына гэтаму тая, што папаўненне прыназоўнікаў адбываецца за кошт назоўнікаў, а ў падпарадкавальных словазлучэннях залежны назоўнік выступае ў родным склоне.

Прыназоўнік адносіцца да высокаўжывальных часцін мовы. У гэтым плане ен саступае талькі назоўнікам, давясловам і займеннікам. Ужыванне прыназоўнікаў патрабуе асаблівай увагі, таму што прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі непадобныя ў розных мовах. Нацыянальна адметнымі выступаюць беларускія дзеясловы ў склонавым кіраванні з такімі прыназоўнікамі: звяртацца на адрас, наблізіцца да сутнасці. У рускай мове дзеяслоўнае кіраванне носіць іншы характар (багаты на параўнанні – богатый сравнениями; захварэць на адзер – заболеть корью) або адбываецца пры ўдзеле іншых прыназоўнікаў (забыцца на мінулае – забыть о прошлом). Некаторыя беларускія прыназонікі нацыянальна адметныя, яны належаць да ўласнабеларускай лексікі і адсутнічаюць у іншых усходнеславянскіх мовах. Да іх адносяцца такія прыназоўнікі, як паводле, з цягам, спадыспаду, падчас, паўз верх. Адрозненне адных і тых жа прыназоўнікаў у розных мовах можа мець і семантычны характар. Напрыклад, беларускі прыназоўнік праз можа праяўляць прычыннае значэнне, якое адсутнічае ў яго рускага адпаведніка через.


Информация о работе Сацыяльная прырода мовы