Сацыяльная прырода мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 00:07, лекция

Краткое описание

Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

Прикрепленные файлы: 1 файл

закон достаточного основания 2014.doc

— 242.50 Кб (Скачать документ)

Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў.

Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на.

У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка.

Галосныя [э], [о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глотка – глыток.

Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей. На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]: су[в’а]зь.

У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е).

Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е).

Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі].

У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат.

Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут.

Галосны [у] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена [у] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р] і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент.

Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

 

8. Тэрміналагічная лексіка

 

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.

Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.

Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.

Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.

Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.

Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.

 

9. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

 

Дзеепрыметнік – асобая форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены).

Сумяшчэнне ў адным слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем, дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”.

Дзеяслоўная прымета, названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім-; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т-.

Катагорыя стану праяўляе свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы), прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам -л-: павесялелы, утравянелы. Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч ). Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе.

Катэгорыя трывання дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць – здабываючы, здабыць – здабыты.

Дзеепрыметнікі змяняюцца па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам, лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца.

Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы), жаночага роду на -ая (-яя), ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку.

Дзеепрыметнікі могуць пераходзіць у прыметнікі, г. зн. ад’ектывавацца.

Утварэнне дзеепрыметнікаў выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх граматычных паказчыкаў дзеяслова.

Як правіла, ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання можна ўтварыць чатыры дзеепрыметныя формы: чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны. Абмежавана ўтварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу. Непераходныя дзеясловы не маюць дзеепрыметнікаў залежнага стану. Таксама не ўтвараюцца такія дзеепрыметнікі ад дзеясловаў тыпу: ліць, гнуць, жаць. Формаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу не маюць прыставачныя дзеясловы з суфіксамі -іва-, -ва-, а таксама дзеясловы са значэннем немэтанакіраванага дзеяння: вазіць, насіць, вадзіць.

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-). У некаторай ступені гэта абумоўлена немагчымасцю размежавання аманімічных дзеепрыметных і дзеепрыслоўных формаў. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага характару (узрастаючы ўзровень, рэжучы інструмент, пішучая машынка), сустракаюцца на старонках спецыяльных прац і прэсы.

Жанрава-сітуацыйнае пашырэнне характарызуе дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ім-, -ем-: апісваемы факт, імітуемы гук, утвараемая форма, прапануемая класіфікацыя. Яны ўключаюцца ў лексіку афіцыйна-справавых дакументаў, навуковых артыкулаў, рэфератаў і дакладаў, перадавых артыкулаў газет.

Пры магчымасці афармлення дзеяслоўнай асновы паралельнымі суфіксамі -ш-, -ўш- і -л- перавага павінна аддавацца формам з -л-: паблеклы – паблекшы, пачырванелы – пачырванеўшы.

Без усякіх абмежаванняў выкарыстоўваюцца здеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-: скінуты, падмецены, пасеянны, курчаны.

Зваротныятныя дзеепрвметнікі для беларускай мовы не характэрны. Асобныя з іх, што час ад часу пранікаюць у мову газет, тыпу палепшыўшаеся надвор’е, збянтэжыўшыйся хлопчык успрымаюцца як штучныя ўтварэнні. Часам наглядаецца ўжыванне замест зваротных дзеепрыметнікаў формаў з суфіксам -н-: заблуканыя путнікі, напрацаваныя людзі і інш.

 

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе – гэта асобная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага, выражанага дзеясловам, і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы? Прызначэнне дзеепрыслоўя ў мове апраўдана тым, што з яго дапамогай можна дэталізаваць апісанне працэсу, раскрываючы характар узаемадзеянняў паміж асноўным і дадатковым дзеяннем. Дзеепрыслоўі падобна да дзеепрыметнікаў узбагачаюць дзеяслоў і дапаўняюць яго сэнсава.

Дзеепрыслоўе аб’яднае ў сабе прыметы дзеяслова і прысолўя.

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання адпаведна трыванню дзеяслова, ад якога яны ўтвораны. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -учы (-ючы), -ачы (-ячы): сумуючы, ганяючы, бачачы і абазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца адначасова з дзеяннем, абазначаным дзеясловам-выказнікам: напаткаў калгаснікаў, ідучы полем.

Дзеепрыслоўі закончанага  трывання ўтвараюцца ад асновы інфініыва  або дзеяслова прошлага часу пры  ўдзеле суфіксаў -ушы і -шы: сцярпеўшы, пастрыгшы і абазначаюць дадатковае дзеянне, якое папярэднічае дзеянню, выражанаму дзеясловам-выказнікам: засмяяўся, прачытаўшы ліст. Даволі рэдка сустракаюцца выпадкі, калі дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося пасля дзеяння, названага дзеясловам: раптам лінуў дождж, намачыўшы наша адзенне.

Дзеепрыслоўі могуць быць зваротнымі: падхапіўшыся, схаваўшыся.

Катэгорыя часу дзеепрыслоўям не ўласціва, формы гуляючы – гуляўшы адрозніваюцца трываннем. Тым не менш дзеепрыслоўе ў кантэксце можа набываць значэнне часу у дачыненні да дзеяння, названага дзеясловам-выказнікам, прымету якога яно абазначае, г. зн. значанне адноснага часу: бегучы, накульгваў; стаміўшыся, прыпыніўся.

Дзеепрыслоўе, паясняючы дзеяслоў, з6ліжаецца з прыслоўем і здольна пераходзіць у яго. Такі працэс называецца адвербіялізацыяй. Адвербіялізаванае дзеепрыслоўе страчвае дзеяслоўныя прыметы, ужываецца без залежных слоў і выступае як простая акалічнасць спосабу дзеяння: сказаць не думаючы, павітацца седзячы.

Информация о работе Сацыяльная прырода мовы