Публічная прамова, яе асаблівасці

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2012 в 17:17, доклад

Краткое описание

Публічная прамова – гэта вуснае маналагічнае выказванне з мэтай аказання ўздзеяння на аўдыторыю. У сферы дзелавых зносін найбольш часта выкарыстоўваюцца такія жанры, як даклад, інфармацыйная, вітальная і гандлёвая прамова.

Прикрепленные файлы: 1 файл

06-Публічная прамова.doc

— 96.00 Кб (Скачать документ)

– звароты (паважаныя калегі, дарагія мае),

– рытарычныя пытанні (Вы, напэўна, жадаеце пачуць маё меркаванне?).

Пералічаныя моўныя сродкі кантакту дазваляюць пераадолець "бар'ер”, служаць яднанню прамоўцы са слухачом.

 

5. Поза, жэсты, міміка прамоўцы

Поза, жэсты, міміка – уласцівасці індывідуальнага стылю. Гэтыя элементы кінетычнай сістэмы зносін удзельнічаюць на зрокавы канал успрымання, акцэнтуюць увагу на змесце інфармацыі, якая паступае па слыхавым канале, павышаюць эмацыянальнасць і тым самым садзейнічаюць лепшаму засваенню выказаных думак. На думку псіхолагаў, прамова на 25% успрымаецца зрокавым шляхам.

Прамоўца павінен дабіцца адчування ўстойлівасці, раўнавагі, лёгкасці, рухавасці і натуральнасці на трыбуне перад аўдыторыяй. Выгляд чалавека, які доўгі час стаіць нерухома, стамляе слухачоў. У час працяглага даклада вопытны прамоўца мяняе позу. Крок наперад у патрэбны момант узмацняе значнасць таго ці іншага месца прамовы, дапамагае засяродзіць на ім увагу. Адступаючы назад прамоўца як бы дае аўдыторыі магчымасць “адпачыць”, а затым пераходзіць да наступнага палажэння прамовы. Не варта расхаджваць ў розныя бакі ў час выступлення.

Майстэрства прамоўцы выяўляецца ва ўзмацненні ўздзеяння жэстам, мімікай. Празмерная віртуознасць не ўпрыгожвае гаворачага і выклікае іронію, непрыязнасць. Ад жэстаў значных, якія спрыяюць поспеху прамовы, неабходна адрозніваць бессэнсоўныя, механічныя (падтрэсванне галавой, папраўленне валасоў, адзення, круэнне ручкі і г.д.). Сцвярджаюць, што лепшы і самы дасканалы жэст той, які не заўважаюць слухачы, які арганічна зліваецца са зместам прамовы.

Жэсты, якія выкарыстоўваюцца ў прамоўніцкім майстэрстве:

1.                   Рытмічныя жэсты. Яны падкрэсліваюць лагічны націск, запавольванне і паскарэнне прамовы, месца паўз. Напрыклад, запаволены рух управа пры гаварэнні фразы “Гаворыць, што ваду цэдзіць.”

2.                   Эмацыянальныя перадаюць адценне пачуццяў (сціснуты кулак, авальны рух рукой).

3.                   Указальныя рэкамендуецца выкарыстоўваць у рэдкіх выпадках, калі ёсць прадмет, наглядны дапаможнік, на якія можна ўказаць.

4.                   Выяўленчыя наглядна прадстаўляюць прадмет, паказваюць яго (напрыклад, вінтавую лесвіцу).

5.                   Сімвалічныя нясуць пэўную інфармацыю. Да гэтай групы адносіцца:

-          жэст катэгарычнасці (шаблевая адмашка кісцю правай рукі),

-          жэст супрацьпастаўлення (кісць рукі выконвае ў паветры рух “там і тут”),

-          жэст раз’яднання (далоні раскрываюцца ў розные бакі),

-          жэст абагульнення (авальны рух дзвюма рукамі адначасова),

-          жэст аб’яднання (пальцы альбо далоні рук яб’ядноўваюцца).

Аб значнасці жэстыкуляцыі, гаворыць і той факт, што ў рыторыцы, пачынаючы з антычных часоў, ёй прысвячаліся спецыяльныя главы.

Асноўным паказчыкам пачуццяў чалавека які гаворыць, з’яўляецца выраз твару. Міміка прамоўцы стымулюе эмоцыі аўдыторыі, здольна перадаць гаму перажыванняў: радасць і смутак, сумненне, іронію, рашучасць.... Выраз твару павінен адпавядаць характару прамовы. У добрага прамоўцы, як адзначаў А.Ф. Коні, “твар размаўляе разам з языком”. Твар і ўсё знешняе аблічча прамоўцы павінны выяўляць добразычлівасць і нават дружалюбныя адносіны. Аўдыторыя не любіць сярдзітых або абыякавых.

6. Аналіз красамоўніцкай прамовы

Аналіз неабходны для таго, каб знайсці, вылучыць і ўлічыць у будучыні недахопы.

Схема аналізу красамоўніцкай прамовы

1. Ці дасягнута выступлення мэта? Ці падыходзіць тэма аўдыторыі, ці выклікае цікавасць.

2. Які матэрыял выкарыстаны ў тэксце выступлення.

3. Ці лагічная, ці доказная прамова?

4. Ці адказвае прамова крытэрыям правільнасці, дакладнасці, выразнасці, багацця?

5. Які спосаб гаварэння прамовы?

6. Ці ўсталяваны кантакт з аўдыторыяй? Пры дапамозе якіх сродкаў?

7. Які знешні выгляд аратара, ці дарэчныя жэсты і міміка? Наколькі вольна ён трымаецца перад слухачамі?

 



Информация о работе Публічная прамова, яе асаблівасці