Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 23:04, реферат

Краткое описание

У 20 стагоддзі адбываюцца працэсы мадэрнізацыі паэтычнай сiстэмы рэалiзму, трансфармацыі катэгорый часу i прасторы, змяняецца прасторава-часавы кантынуум: “Прынцып iмiтацыi, адлюстравання жыцця ў мастацкiх формах, адпаведных самому жыццю, суправаджаецца цi нават выцясняецца мiфам i сiмвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсё часцей звяртаюцца да абагульнена-сiмвалiчных, замест падрабязна, дакладна акрэсленых абставiнаў i характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, алегарычныя, гратэскаывя. Лiтаратурныя творы усё часцей набываюць характар прыпавесцi, прытчы” [1, с. 109]. З часоў старажытнасці да нас дайшлі такія прытчы, як “Прамудрасць Ахiкара” – Сiрыя, 7 ст. да н.э., “Кнiга Прытчаў Саламонавых” – Бiблiя, “Запаветы караля Анушырвана” – Iран, 531-578 гг. і iнш.

Содержание

ЗМЕСТ
1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
1.1 Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры
1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый
1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры
1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава
1.3 Наватарскі характар беларускай літаратуры
1.3.1 Сусветная місія беларускай літаратуры
Спіс выкарыстаных крыніц.

Прикрепленные файлы: 1 файл

бел літ.doc

— 77.00 Кб (Скачать документ)

Увогуле, да паэтыка-графічных  эксперыментаў звярталася шмат творцаў: Ф. Рабле, С. Малармэ, Л. Кэрал, В. Хлебнікаў, футурысты. Аднак, як заўважае Е. Лявонава, “ці не найбольш кропак судакранання ў вершасловаў А. Разанава з гэтак званай “Канкрэтнай паэзіяй”, што ў другой палове 20 ст. знайшла сваё развіццё ў самых розных літаратурах: амерыканскай, японскай, еўрапейскіх, з нямецкай і аўстрыйскай уключна”.

Шэраг аўтараў, у тым  ліку Л. Галубовіч і Е. Лявонава, адпрэчваюць  меркаванні пра прыналежнасць творчасці  А. Разанава да постмадэрнізму. Так, довады Е. Лявонавай наступныя: для А. Разанава творчасць – не гульня з сэнсамі, алюзіямі, цытатамі. Творчасць – прарыў у невядомае, неадкрытае, непрамоўленае. Сам А. Разанаў выказваецца наступным чынам: “Творчасць – сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае змяняецца вядомым, яна немінуча ператворыцца ў імітацыю”. Наступны довад Е. Лявонавай такі: калі для постмадэрністаў спадчына – “адзіны і дастатковы будаўнічы матэрыял для стварэння новай тэкстуры, гэтак званага “фрагментаванага дыскурсу”, сутнасць якога – у сцверджанні свету як хаосу, пазбаўленага каштоўнасных арыенціраў, іерархічна неўпарадкаванага, іначай кажучы – фрагментарнага”, то для А. Разанава спадчына – “рэальны, а не ўмоўны факт культурнага жыцця і фактар свядомасці” праз яе становішча “не толькі там, але і тут… у вертыкалі пастаяннага дыялога з наступнымі пакаленнямі”.

Таксама творы А. Разанава вылучае “асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнай інтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю –  у процівагу постмадэрнісцкай прагматычнасці, рацыянальнасці, іклюзіўнасці”. Адзначаючы міжжанравы характар многіх твораў А. Разанава (вершасказы, зномы, версеты), Е. Лявонава, тым не менш, адмаўляе іх эклектычнасць: “па вялікім рахунку, этымалагічныя росшукі ў сферы ці не кожнай сучаснай жанравай формы непазбежна прывядуць да яе шматкаранёвасці, якая, аднак, далёкая ад постмадэрнісцкага прынцыпу множнасці, калекцыі, спісу, мантажу, гібрыднасці як выніку збіральнасці сучаснага мастацтва, неабходнасці рэвізіі ўсіх аскепкаў папярэдняга культурнага свету. У паэзіі Разанава гэтага няма, а ёсць пошук і сцвярджэнне цэласнасці чалавека, свету, твора”.

Аналагічных поглядаў прытрымліваецца  Л. Галубовіч: “Многія, на маю думку, памылкова залічваюць паэта ледзь  не да постмадэрністаў. Але ж відавочна, што А. Разанаў нічога новага не піша, ён усяго толькі піша па-новаму. Не адкрываючы амерык па-за светам, ён адкрывае амерыку тут, у сабе, паказваючы нам нашае ў адпаведным цяперашняму часу ракурсе”. У творах А. Разанава яскрава выяўлены асобасны, індывідуальны пачатак, ён – не эпігон і не інтэрпрэтатар.

Пра постмадэрнізм у  творах Алеся Разанава (катэгорыі  тэксту, знаку, слова) піша Г. Кісліцына. Даследчыца ўказвае на полістылістыку некаторых твораў паэта (“Паэма гарачага лісця”, “У поцемках, з ліхтаром”), метарэалізм (“Паэма святла”, “Паэма сланечніка”, “Першая паэма шляху”, “Другая паэма шляху”, “Паэма выніку” і інш.), на своеасаблівыя адносіны аўтара і героя (“Шлях 360”, “Назаўжды”), разуменне свету як тэксту. Таксама з постамдэрнізмам творы А. Разанава лучыць так званы гульнёвы прынцып, аднак атмасфера ў творах паэта не смехавая, а разважліва-філасофская, нават драматычная і трагічная.

 

1.3 Наватарскі характар  беларускай літаратуры 

 

1.3.2 Сусветная місія  беларускай літаратуры 

Пра сусветную мiсiю  беларускай культуры і літаратуры першым загаварыў гомельскі даследчык І. Афанасьеў (мана-графія “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры”). Вучоны мяркуе, што, перажыўшы Чарнобыльскую катастрофу, беларусы накапілі ўнікальны вопыт – iснаванне па-за Гiсторыяй: “Чарнобыль паставiў нас у становiшча “па-за гiсторыяй”, “рэальнае па-за рэальнасцю – гэта зусiм па-нашаму, па-беларуску”. Аднак жа “загнаны гiсторыяй у кут, чалавек робiцца непадуладным яе раз'юшанаму нораву, сцвярджаючы каштоўнасць гiпатэтычнага iснавання ў рэаль-насцi. Фактар адчужэння яднае яго з уласнай эстэтычнай маг-чымасцю, што менавiта ў шматзначнасцi вырашэнняў выступае падставай быцiйнага самаўсведамлення, калi нават тэкст – “гэта мы самi ў працэсе пiсьма” (Р. Барт). Абапiраючыся на даследаваннi выбiтных фiлосафаў, I. Афанасьеў прыходзiць да высновы не толькi аб жыццядзейнасцi беларускай культуры, але i пра яе ўнiкальнае значэнне для астатняга свету: “Дзiўна, але менавiта тое, што беларусы – нацыя невымоўнага, надае жыц-цёвую актуальнасць першаслову, дакладней нават двум, з дапамогай якiх фiлосаф i тэолаг М. Бубер вызначаў экзiс-тэнцыяльныя стасункi чалавека з чалавекам i чалавека з светам (“Я –Ты” i “Я – Яно”), абгрунтоўваючы “сферу Памiж” як першасную катэгорыю чалавечай рэчаiснасцi, адкуль павiнна выйсцi “сапраўднае Трэцяе”. Гэта яшчэ адна транс-фармацыя нашага славутага памежнага становiшча, становiшча “памiж”. Беларусы здольныя “негатыў” ператварыць у “пазi-тыў”: “…пакуль уладарныя суседзi выбiралi беларусаў, замiнаючы адзiн аднаму, беларусы выбралi сябе…”. Даследчык падкрэслiвае, што беларусы – “выбраны народ, якi ўзнялi свой нацыянальны вопыт на вяршыню чалавечага”, паколькi “беларусам толькi i застаецца, што ўсвядомiць сябе ў вымярэннi гiсторыi як культуры, што рэалiзуе ўсе астатнiя варыянты быцця”.

Сваё даследаванне вучоны разгортвае, абапiраючыся на вялiкi аб'ём мастацкiх твораў. У цэнтры яго  ўвагi – “Карацелi”, “Венера, цi як я быў прыгоннiкам”, “Vixi” А. Адамовiча, “Саркафаг” В. Губарава, “Чарнобыльскi лабiрынт” А. Крыгi, “Зорка Палын” У. Някляева, “Хто вiнаваты” I. Чыгрынава, “Злая зорка” I. Шамякiна. Пра дакладнасць ацэнак I. Афанасьева i добрасумленнасць яго як даследчыка сведчыць той факт, што ён вывучае не толькі “чарнобыльскi” лiтаратурны вопыт, у полi зроку вучонага творы М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Калу-бовiча, Ф. Аляхновiча, А. Мрыя, В. Быкава, У. Арлова і інш., бо “мы цяпер – сучаснiкi ўсiх эпох, i па вялiкiм рахунку ўсе размовы наконт чарнобыльскага светаадчування ў лiтаратуры паводле яго тэматычнага разумення ёсць аксюмаран. Менавiта гэта дае нам права разглядаць у чарнобыльскім кантэксце кожны лiтаратурны факт i разам з тым даказвае няўлоўнасць, непадуладнасць звычайнай свядомасцi самой Чарнобыльскай падзеi. Яе прысутнасць у чалавечым лёсе абсалютная, як дадзена Усё чалавеку iснаму”.

I. Афанасьеў быў адным  з першых, хто загаварыў пра  чарнобыльскае светаадчуванне ў  нашай лiтаратуры, акрэслiў новы  модус мыслення нашага лiтаратуразнаўства (лiмаўская дыскусiя 1992 года аб  сучасным стане i перспектывах  беларускай навукi аб лiтаратуры).

Даследчык разважае менавiта пра выратавальную, ахоўную ролю нацыянальнай культуры i лiтаратуры сёння, у пост-чарнобыльскай сiтуацыi. I менавiта лiтаратура, “эстэтычнае iмкненне”, згодна I. Афанасьеву, дае мажлiвасць паратунку  ад Чарнобыля, калi, як пазначана ў анатацыi, “слова ў мастацкай прасторы, акрэсленай усiмi магчымымi набыткамi прыгожага пiсьменства, абумоўлiвае шанц альтэрнатывы ў спрэчцы з непазбежнасцю сапраўднай катастрофы”.

Гэтыя разважаннi I. Афанасьева выдатна кладуцца ў кан-цэпцыю нацыянальнага лёсу. “Шлях”, “дарога” – адвечныя бела-рускiя архетыпы. Як тут не прыгадаць “Адвечны шлях” I. Кан-чэўскага, “Шляхам жыцця”, “Паязджане” Я. Купалы, “Млечны шлях” К. Чорнага.

У свой час Ф. Дастаеўскі адзначыў, што рускi чалавек выратуецца праз веру ў Хрыста, а беларускi – праз веру ў сябе. I. Афанасьеў пiша: “Беларусам няма на каго i на што спадзявацца. Яны, i нiхто iншы, былi гарантыяй сябе, гэткiя “грамадзяне свету”, што ў свет дапушчаны не былi. Але светам сталi. Планета Лонва. Планета Найдорф. Планета Мсцiжы. Свая зямля, што злучылася з космасам…” Наколькi дакладнае назiранне. Нездарма менавiта архетып “Роднага кута” з'яўляецца унiверсальным беларускiм архетыпам (У. Конан). Можна ўзгадаць К. Чорнага з яго “Мне ўсё жыццё хопiць апiсваць свае родныя Цiмкавiчы”, для якога свой куточак зямлi, свая “марка” (У. Фолкнер) – Сусвет.

I. Афанасьеў – гэта  даследчык-фiлосаф, якi асэнсоўвае  праблему ў светапоглядным аспекце:  “Расейцы шануюць сваю культуру  як спараджэнне гiсторыi. Беларусы  намагаюцца зрабiць з нацыянальнай культуры (i лiтаратуры) падмурак гiсторыi”. Беларуская нацыя – нацыя вербальнай культуры. Прыгожае пiсьменства для нас больш, чым проста прыгожае пiсьменства: “На працягу стагоддзяў яно (Слова – А.М.) было нацыянальным выратаваннем, а сёння, пасля Чарнобыля, пераасэнсоўвае ў гэтым “двухмоўным” дыялогу сутыкненне з невядомым, з рэальнасцю “па-за”, якая паяднала iмгненне i вечнасць”.

Такім чынам, беларуская літаратура валодае значным крэатыўным патэнцыялам.

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Лявонава, Е. А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава. – Мн.: рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.

2. Ханеня, С. Амплiтуда  мастацкасцi: Умоўнасць у бела-рускай  прозе канца 20 стагоддзя [Тэкст] / С. Ханеня. – Гомель: ГДУ iмя  Ф. Скарыны, 2001. – 117 с. 

3. Шаўлякова, І. Наш унiверсум. Вопыт сiмвалiчнай iнтэр-прэтацыi сучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Шаўлякова // Полымя. – 1999. – № 6. – С. 186 – 189.

4. Штэйнер, І. Deja vu, або  Успамiн пра будучыню [Тэкст] / І.  Штэйнер. – Мн. : ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.

5. Лявонава, Е.А. Плыні  і постаці [Тэкст] / Е.Лявонава. –  Мн. : Рэд. Часопіса ”Крыніца”, 1998. – 336 с.

6. Акудовіч, В. Разбурыць Парыж  [Тэкст] / В. Акудовіч – Мн.: “Логвінаў”, 2004. – 298 с. 

7. Галубовіч, Л. Алесь Разанаў  [Тэкст] / Л. Галубовіч // ЛіМ. – 2007. - № 13. – С.16.

8. Лявонова, Е. “Слова кліча –  сэнс адгукаецца...” Нямецкая  кніга вершасловаў Алеся Разанава [Тэкст] / Е. Лявонава // ЛіМ. – 2004. – 12 красавіка. – С. 6.

9. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў:  праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. Кісліцына. – Мн. : Беларуская навука, 1997. – 143 с.

10. Разанаў, А. Рэчаіснасць. Вершы  [Тэкст] / А. Разанаў. – Мн. : БГАКЦ, 1998. – 200 с. 

11. Разанаў, А. Інтэрв’ ю [Тэкст] / А. Разанаў // Літаратура і  мастацтва. – 1995. – 13 кастрычніка.  – С. 6.

12. Лявонава, Е. “Крок за крокам  тут збліжаюцца мовы...” Паэзія  Алеся Разанава ў Германіі [Тэкст] / Е. Лявонова // ЛіМ. – 2002. –  12 снежня. – С. 6.

13. Разанаў, А. Паляванне ў  райскай даліне [Тэкст] / А. Разанаў.  – Мн.: Маст. літ., 1995. – 121 с.

16. Афанасьеў, I. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Афанасьеў. – Вып.1: Бягучы лiт. працэс у крыт. аглядзе. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 212 с.


Информация о работе Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры