Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2013 в 22:17, реферат
У аснове нашай вечна юнай любові да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай ці з малой літары, ляжаць многія фактары. I сярод ix, несумненна, найважнейшае месца займае наша прьхільнасць да засвоеных ад самага дзяцінства слоу, якiмi называюцца нашы вёскі i гарады, вуліцы i плошчы, паркі i скверы, размешчаныя паблізу месца жыхарства рэкі i азёры, палі i лугі. Такія назвы у навуковай літаратуры прынята перадаваць запазычаным з грэчаскай мовы словам тапонім, у якім topos перакладаецца як месца, мясцовасць, a onoma — імя. У дачынецні толькі назвау населеных пунктау ужываецца тэрмін з больш вузкім значэннем — айканімія.
У падзяку за свае вылячэнне ён, чалавек багаты, вырашыу пабудаваць у бярозавым rai кляштар, з якога i пачауся цяперашні горад».
Цікава складзена, нічога
не скажаш. Галоунае тут не верагоднасць,
а імкненне людзей авеяць паходжанне
назвы сваей малой радзімы
нейкай таямнічасцю i прывабнасцю, каб
парадзщь у новых пакаленняу любоу
i павагу да сваей бацькаушчыны. I трэба
сказаць, што такімі высакароднымі
пачуццямі надзелены душы жыхароу
Бярозы. Шануючы памяць пра мінулае,
яны i пасёння не пагаджаюцца што
ад назвы ix горада па невядомых прычынах
адкінута яго другое слова Картузская,
бояно ж зусім невыпадковае, звязанае
з іменем каталіцкага манаскага
ордэна картазіянцау (картузау), які
тут заклау у 1648 г. будаунщтва кляштара.
Пад назвай Бяроза-Картузская гэты
населены пункт упамінауся у час
перагаворау Пятра I з польскім каралём
Аугустам II у мэтах арганізацыі
сумеснай барацьбы са шведамі у гады
Пауночнай вайны; меу дачыненні
і да службы тут у 30-х гадах XIX ст.
вядомага рускага дробнабуржуазнага
рэвалюцыянера Міхаіла
3 зайздроснай упартасцю,
ад самога моманту заснавання
у 1954 г. Лепельскага краязнаучага
музея, б'ецца яго калектыу
над разгадкай гэтай,
Калі прафесар Адэскага універсітэта А. Качубшскі выводзіць слова лепель з латышскага ліепа 'ліпа', дык работнікі Рыжскага музея гісторыі, літаратуры i мастацтва імя Я. Райніса лічаць, што яно паходзщь ад (латышскага лепе ці літоускага лепеле i як у першым, так i у другим выпадку абазначае 'жоутыя гарлачыкі' (німфеі).
Здаецца, на гэтым можна было б паставіць кропку, але нядауна у спрэчку умяшалася тапаніміст з Міншчыны Р. Аучыннікава i з усей катэгарычнасцю заявла, што слова лепель прыйшло да нас з фіна-угорскіх моу (леп) i перакладаецца альховы. Спрачацца з ей няма сур'ёзных падстау, бо i сапрауды у гэтым раёне указаная парода дрэу з'яуляецца адной з самых распаусюджаных.
Аднак, нягледзячы на усе вышэй сказанае пра этымалогію тапоніма Лепель, навуковы супрацоунік краязнаучага музея I. Януш так заявіу у сваім артыкуле:
«I па сённяшні дзень мы не можам з упэуненасцю i канчаткова сказаць, адкуль прыйшла гэта назва». Пагодзімся i мы з такой думкай. Няхай спецыялісты i аматары у галіне беларускай тапанімікі працягваюць весці пошукі, працаваць над гэтай загадкай, папауняючы нашы веды пра народныя назвы гарадоу i вёсак.
Цікавыя легенды аб сваім паходжанні маюць не толькі буйныя, сярэднія i дробныя гарады Беларусі. Дапытлвы розум, багатая фантазія жыхароу многіх вёсак, асабліва з назвамі сапрауды народнымі, гістарычнымі, а не напрыдуманымі, пазбауленымі усялякай творчасці i разважлівасці функцыянерамі, данеслі цяперашнім пакаленням шмат захапляючых всрсій пра паходжанне такіх тапонімау, а сям-там працягваюць складацца пра ix легенды i па сённяшні дзень, узбагачаючы наш вусны беларускі фальклор.
Чым жа, скажам, не цікава апавядаецца у народзе пра факт узнікнення вёскі Люцінка, у якой колькі гадоу свайго творчага жыцця правёу пачынальнік беларускай літаратуры В. I. Дунін-Марцінкевіч? Як няцяжка здагадацца, назва паходзщь ад жаночага імя Люціна. Але ж чаму менавіта Люціна, а не якое-небудзь іншае імя жанчыны? Паданне дае пераканаучы адказ на гэта пытанне. Люцінка была дачкою пана-прыгоншчыка тых мясцін, які у вольны час любіу займацца верхавой яздой. Аматарам яе стала i дачка пана. Аднойчы яна выбралася на прагулку на дрэнна аб'езджаным маладым жарэбчыку. I трэба ж такому здарыцца, што пад пярэднімі нагамі каня выпадкова апынулася птушка. Успуджаны конь перастау слухацца свайго ездака i галопам кінууся да рэчкі. Цяжка сказаць, чым бы усе гэта закончылася, не апыніся на шчасце Люцінкі каля рэчкі сын аканома. Ен спыніу каня i выратавау дзяучыну з бяды. Абрадаваны пан іменем сваей дачкі i назвау тую вёску.
Легенда прыгожая, са шчаслівым канцом. Але куды больш у нашага народа трагічных версій пра паходжанне вёсак, бо у ix сапраудным жыцці было больш гаротнага, чым радаснага. Для захавання у нашай памяці падзей сівой мінуушчыны у аднолькавай ступені важна ведаць, перадаваць ад пакалення да пакалення i радасныя, i самотныя легенды, звязаныя з імёнамі населеных пунктау. I якая вялікая карысць была б, каб у нашага народа, асабліва моладзі, знайшліся апантаныя клопатамі аб яго лесе людзі, якія маглі б максімальна поуна сабраць, літаратурна апрацаваць i выдаць такія легенды! Гэта ж наш бескаштоуны ricтaрычны i духоуны скарб. I яго як мага хутчэй трэба адшукваць i запісваць у першую чаргу па тых населеных пунктах, якія пакідаюць людзі, ратуючыся ад чарнобыльскай бяды.
Раздзел II
ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА
Тапаграфічнае імя амаль
ніколі не бывае выпадковым i пазбауленым
значэння. У jm па боляшай частцы выяуляюцца
ці якая-небудзь прыкмета урочышча.
ці характарыстычная рыса мясцовасці,
ці намек на паходжанне прадмета, ці
парэшце якая-небудзь
Акадэмк Я. Г рот
Каштоуным пластом нашай
народнай тапаніміі, апроч гістарычных
найменняу, з'яуляюцца назвы населеных
пунктау, у якіх увасоблены геаграфічныя
i прыродна-кліматычныя
Нашы продкі ахвотна выкарыстоувалі
асаблівасці мясцовага
Працавіты беларускі народ
любіу спрадвеку называць месцы
свайго пражывання словамі, якія увасаблялі
характэрны для таго ці іншага куточка
нашай зямлі від вытворча-
Умовы жыцця кожнага народа i у далёкім мінулым вымушалі многа займацца будауніцтвам рознага роду вытворчых аб'ектау, жылля. Без такой дзейнасці нельга было існаваць чалавеку i раней, i цяпер. А калі улічыць, што беларусау да гэтага яшчэ абавязвалі i частыя разбурэнні ix тэрыторыі у выніку ваенных дзеянняу, дык без будауніцтва практычна не магло пражыць ніводнае пакаленне людзей. Адсюль зусім заканамернае для нашага народа вельмі пашыранае ужыванне утвораных ад асновы слова буда (невялікае збудаванне, часовае жыллё, леснічоука) назвау сваіх паселішчау. Да таго ж словамі буда i будка называлі i называюць прадпрыемствы для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драунянага вугалю, вытворчасці паташу, лясныя пасёлкі для будаунікоу, службова-жылое памяшканне чыгуначнага стрэлачніка. Сярод разглядаемай катэгорыі назвау ёсць аднаслоуныя тыпу Буда, Будзішча, Будка, Будча і іншыя, але найчасцей сустракаюцца двухслоуныя утварэнні з азначальным кампанентам: Баравая Буда (Кармянскі раён), Галаучыцкая Буда (Нараулянскі), Журбінская Буда (Касцюкевіцкі), Кісялёва Буда (Клімавцкі), Пясочная Буда (Гомельскі), Усохская Буда (Добрушскі). Магчыма, калі б на Беларусі не было так багата падобных назвау, мы сёння дакладна ведалі б месца нараджэння свайго слыннага земляка, мысліцеля i філосафа, аднаго з самых адукаваных людзей сярэднявечча Сымона Буднага. Вядома ж нам, што ён нарадзіуся у Будах, а ix на нашай геаграфічнай карце — дзесяткі. Вось i разбярыся тут! Ёсць такія назвы населеных пунктау i у суседняй Польшчы, да прыкладу, у Мазовіі, якую некаторыя даследчыкі не супраць назваць радзімай беларускага асветніка.
Здауна людзі, што жылі у нашым краі, займаліся металургіяй, вырабам шкла, што знаходзіць пацвяр-джэнне у шырокім распаусюджанні тапонімау Гута, Гутка вытвараных ад ix назвау. Большасць вучоных выводзщь гэты тэрмін ад нямецкага слова Hutte, якое мае два значэнні: металургічны завод i шкларобны завод. У апошнім значэнні гэта слова, ужываецца i у польскай мове. Усяго на Беларусі налічваецца да сарака населеных пунктау з такой назвай. З мэтай характарыстыкі месцазнаходжання, прызначэння i прыналежнасці гуты часта выкарыстоуваюцца азначэнні: Гута Замошская (Быхаускі раён), Гута Ляшчынская (Крас-напольскі), Старая Гута (Капыльскі), Студзёная Гута (Гомельскі).
Самай жа распаусюджанай у нас назвай вытворчаіга паходжання з'яуляюцца Руда i Рудня, што гаворыць i пра старажытнасць, i пра папулярнасць гэтага віду прафесійнай дзейнасці беларускага народа. Бадай, лягчэй было б назваць адміністрацыйны раён рэспублікі, дзе адсутнічае гэты тапонім, чым пералічыць усе, дзе ён ёсць.
У беларусау, як i у іншых народау, велізарны пласт тапаніміі так ці інакш звязаны з рэлігійнай тэматыкай. I тут няма нічога дзіунага, бо пакуль беларусы прыйшлі да матэрыялістычнага разумення свету, у ix свядомасці многія прыродныя i сацыяльныя з'явы пауставалі у розных містычных, незямных формах.
Тэрыторыя сучаснага рассялення
беларусау зазнала на сваім вяку
шмат разнастайных рэлігійных плыняу,
i прыхільнікі кожнай з ix, калі не свядома,
дык падсвядома, не маглі не пакінуць
у назвах сваіх паселішчау сляды
веравызнання. Самыя старажытныя
з ix вядуць нас у далёкія часы
язычніцтва, якое яшчэ доуга існавала
i пасля таго, як у 988 г. на Pyci было прынята
хрысціянства. Апошняе часта уводзілася
пад прымусам, шляхам падману i розных
абяцанак. Нягледзячы на усе захады,
распаусюджвальнікам
Непараунальна больш, чым ад часоу язычніцтва, дайшло да нас назвау, звязаных з хрысціянскай рэлігіяй увогуле i праваслаунай у прыватнасці. У беларускай тапаніміі яна увасоблена даволі багата, мо найлепей, чым якая-небудзь іншая сфера жыцця народа. У назвах такога парадку можна знайсці прозвішчы, што лічацца святым у хрысціянскай рэліги, як Лугустава, Аураамауская. Не паскупіліся нашы продкі i на назвы, у які'х зафіксаваны пасады людзей праваслаунага культу: Дзякі, Ігумен, Папы, Панова Лука, Папоука, Папоуцы, Папоушчына, Рэут (званар), Рэутполе, Старцы (манах, духоуны настаунік веруючых). Часта населеныя пункты атрымоувалі назвы у залежнасці ад тыпу размешчанага паблізу ад ix культавага збудавання, месца захавання людзеи: Каплща, Манастыр,
Манастыры, Монастырок, Скіток (жыллё манахау-пустыльнікау), Царковішча, Царкоуе, Царкоушчына. 3 праваслаунай царквой прама ці ускосна звязаны такія тапонімы, як Багі, Звонец (магчыма, ад ракі Звонка або расліны аналагічнай назвы: Званец), Званіца, Іконкі, Крыжы, Крыжоука, Крыжовы Лог, Кеты, Рызы, Свяціца, Святое, Святазер'е, Святоцк, Святы Дух, Хрост (варыянт транскрыпцыі ад слова хрэст), Храсты, Царкоунікі.
Здауна i па сённяшш дзень пэуная частка беларусау выспаведвае каталіцкую рэлігію, таму невыпадкова, што знайшлося i ей месца у нашай тапаніміі. 3 такой яе катэгорыі назавём наступныя: Баля-Касцельня, Біскупка (ад біскуп — вышэйшае духоунае звание у католікау), Кальварыя (каталіцкае свяцілішча на месцы старажытных пахаванняу), Кляшторнае (кляштар—каталіцкі манастыр), Ксянзоушчына, Плебанішкі (ад літ. клебонас—ксёндз), Плябанауцы, Плябанцы, Падкасцельцы.
Што ж датычыць тапонімау,звязаных з іудзействам i ісламам, прадстаунікі якіх здауна пасяліліся на беларускай зямлі, дык яны у назвах нашых населеных пунктау не засведчаны. I гэта не ад таго, што у яурэяу i татарау мо няма звычкі такімі словамі называць свае паселішчы. На карэнных тэрыторыях гэтых нацый даволі часта практыкуецца такое. Калі ж на Беларусі адсутнічаюць тапонімы іудзейскага i ісламскага паходжання, дык толькі таму, што тут гэтыя віды рэлігій не маглі дасягнуць такога пашырэння, каб займець сабе права на увасабленне у назвах населеных пунктау, дзе было сканцэнтравана яурэйскае ці татарскае насельніцтва.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сваю размову з чытачом
пра беларускую нацыя нальную
тапанiмiю, якая ужо дауно пачала
губляць самабытны характар з
прычыны неабдуманых дзеянняу самiх
жа людзей, амаль увесь час даводзiлася
весцi у мiнорным тоне. А iнакш i нельга,
бо куды нi кiнеш позiркам, усе адны
aгpэxi. У выніку масавага перайменавання
назвау населеных пунктау адбылося
icтотнае разбурэнне нацыянальных асноу
беларускай тапаніміі. Сёння яна
уяуляе сабой па сутнасці механічны
набор пустых, бессэнсауных слоу, не
выконвае ролі захавальніцы гістарычных
i духоуных традыцый беларускага народа,
не увасабляе у сабе мясцовыя прыродна-геаграфічныя
асаблівасці. У відавочную супярэчнасць
з рэчаіснасцю прыйшлі тапонімы
палітычнага, ідэалагізаванага характару,
актыунымі творцамі якіх быу не народ,
а розных рангау партыйныя i савецкія
работнікі. Па ix жа віне i у большасці
выпадкау мэта накіравана у тапанімічную
тканіну нашай зямлі