Кандрат Крапива

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2013 в 18:56, биография

Краткое описание

Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5 сакавіка) 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Прыступкамі да атрымання адукацыі былі царкоўнапрыходская школа, Уздзенскае народнае вучылішча, чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах (з яго Крапіва перавёўся ў такое ж вучылішча ў мястэчку Койданава, бо там была лепшая бібліятэка і лепшыя ўмовы для навучання).

Прикрепленные файлы: 1 файл

Кандрат Крапіва.docx

— 47.87 Кб (Скачать документ)

Апошнюю сваю п'есу — псіхалагічную  драму «На вастрыі» К. Крапіва  завяршыў у 1982 г. Як гэта звычайна было ў драматурга, твор атрымаўся шматпраблемным, з вострай інтрыгай, цікавымі вобразамі  персанажаў. Прысвечаная адлюстраванню  жыцця сучаснікаў з іх вялікімі і малымі клопатамі, п'еса прываблівае жывой увагай пісьменніка да ўнутранага свету герояў, уменнем аўтара разгледзець у хуткаплыннай хадзе часу нешта характэрнае, важнае, адчуць болевыя яго кропкі. П'еса вызначаецца мудрасцю і гарэзлівасцю, павучальнасцю і займальнасцю, багаццем выяўленчай палітры. З маладым запалам разважае драматург пра няпростыя праблемы сучасных чалавечых узаемаадносін, пра каханне, вернасць і здраду. Так што можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала К. Крапіву да самага канца яго жыцця.

К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай яму беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні. Асабліва турбаваў Крапіву стан сатыры. «Некаторыя «страшныя рэфарматары» спрабавалі, напрыклад, давесці непатрэбнасць байкі як жанру ўстарэлага, — пісаў ён у артыкуле «Думкі пра сатыру» (1928), — але практыка паказвае, што байка прыхільна сустракаецца чытачом (і слухачом) і стварае належны эфекг. А пакуль яна здольна на такую службу, да таго часу яна можна жыць і развівацца, нягледзячы на ўсе выдумкі страшных рэфарматараў» (II, 234).

Сутнасць сатыры, яе месца  ў савецкай літаратуры К. Крапіва  абгрунтоўвае таксама ў артыкуле «Што мне рупіць» (1933). Спецыфіцы  аднаго з самых актыўных і распаўсюджаных сатырычных жанраў — сатырычнай камедыі  — К. Крапіва прысвяціў асобны артыкул «Аб сатырычнай камедыі» (1953), у якім выказаў цэлы шэраг  слушных і, галоўнае, апрабаваных  уласным пісьменніцкім вопытам заўваг-высноў наконт асаблівасцей пабудовы твораў гэтага жанру. Своеасаблівым працягам дадзенай працы і, канешне ж, істотным паглыбленнем яе стаў артыкул «Канфлікт — аснова п’есы» (1954), дзе Крапіва зноў жа на аснове ўласнага пісьменніцкага вопыту даказвае неабходнасць прысутнасці ў п’есах сапраўды жыццёвага і ў выніку пераканальнага для чытачоў і гледачоў твора канфлікта.

Вызначальным крытэрыем  вартасці любога літаратурнага твора  з’яўляецца яго мастацкасць, якая дасягаецца ў першую чаргу ў выніку складанага ўзаемадзеяння ў творы зместу і формы. Найбольш важныя і характэрныя асаблівасці дадзенага ўзаемадзеяння разбіраюцца К. Крапівой у артыкулах «П’есы і вобразы» (1945) і «Беларуская савецкая драматургія за 1947 год» (1948).

У сваіх артыкулах К. Крапіва  закранаў таксама пытанні, звязаныя з творчым працэсам, з пэўнымі  псіхалагічнымі момантамі працякання яго ў пісьменнікаў, з абумоўліваючымі дадзены працэс фактарамі. Найбольш поўна і сістэматызавана гэта выкладзена ў артыкуле «Слова да малодшых» (1933).


Информация о работе Кандрат Крапива