Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2013 в 01:02, сочинение
Па-першае, хачу адзначыць, што чалавек павінен крочыць па сваім жыцці абдумана і мэтанакіравана. Бо кожны крок можа вызначыць увесь лёс чалавека. І я згодна з выказваннем Я. Коласа: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”. Я лічу, што нездарма абрала вучобу на факультэце беларускай філалогіі і спадзяюся, што тут я змагу толькі ўзбагаціць сваю любоў да роднай мовы. Мне вельмі падабаецца размаўляць на нашай роднай мове, чуць яе прыгожыя, мілагучныя, шчырыя словы ад іншых людзей. Яна гучыць, нібы срэбны званочак. Гэту мову я чула з самага маленства з вуснаў маёй любай матулі.