Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2013 в 01:02, сочинение
Па-першае, хачу адзначыць, што чалавек павінен крочыць па сваім жыцці абдумана і мэтанакіравана. Бо кожны крок можа вызначыць увесь лёс чалавека. І я згодна з выказваннем Я. Коласа: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”. Я лічу, што нездарма абрала вучобу на факультэце беларускай філалогіі і спадзяюся, што тут я змагу толькі ўзбагаціць сваю любоў да роднай мовы. Мне вельмі падабаецца размаўляць на нашай роднай мове, чуць яе прыгожыя, мілагучныя, шчырыя словы ад іншых людзей. Яна гучыць, нібы срэбны званочак. Гэту мову я чула з самага маленства з вуснаў маёй любай матулі.
Калі б я была пісьменнікам…
“Жыві, шукай, усё рабі як след,
Каб на Радзіме твой застаўся след.”
С. Грахоўскі
Гледзячы на тэму сачынення, я задумалася: “А сапраўды, як гэта – быць пісьменнікам?” А можа не проста задумалася, а ўзнеслася ў мары аб пісьменстве, у перажыванні сапраўднага пісьменніка, творы якога чытаюць, творы якога цікава чытаць. І тут мэтазгодна задаць такое пытанне: “А пра што б я пісала, калі б была пісьменнікам?”
Па-першае, хачу адзначыць, што чалавек павінен крочыць па сваім жыцці абдумана і мэтанакіравана. Бо кожны крок можа вызначыць увесь лёс чалавека. І я згодна з выказваннем Я. Коласа: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”. Я лічу, што нездарма абрала вучобу на факультэце беларускай філалогіі і спадзяюся, што тут я змагу толькі ўзбагаціць сваю любоў да роднай мовы. Мне вельмі падабаецца размаўляць на нашай роднай мове, чуць яе прыгожыя, мілагучныя, шчырыя словы ад іншых людзей. Яна гучыць, нібы срэбны званочак. Гэту мову я чула з самага маленства з вуснаў маёй любай матулі. Менавіта яна навучыла мяне любіць нашу мову, цаніць яе. Усю гэту любоў і пяшчоту мне хацелася б даносіць да чытача. Каб ён заўважыў ў кожным радку, ў кожным слове прыгажосць беларускай мовы і сам захацеў размаўляць на роднай мове, паважаць і любіць яе. Мне падабаецца наша родная прырода. Я люблю гуляць па нашых зялёных лясах і шырокіх палях, слухаць прыгожыя спевы птушак, углядацца ў далячынь непаўторных беларускіх азёр. Нездарма нашу краіну называюць краем блакітных азёр і зялёных лясоў. Шмат як яшчэ можна назваць нашу родную старонку, але мы завем яе проста – Бацькаўшчына. І у гэтым слове гучыць любоў да нашай зямлі. І калі б я была пісьменнікам, то не абмінула бы і гэтага. Дарэчы, нашай Радзіме я прысвяціла шмат вершаў. Вось адзін з іх:
Якая прыгожая наша старонка!
Як прыемна на роднай зямлі
Слухаць клёкат пяшчотнага кліна –
Кліна таго, дзе ляцяць жураўлі!
О азёры, лясы, вы такія прыгожыя!
Так і хочацца вечна на вас пазіраць.
Прыемна сэрцу, што Беларусь сінявокая
Нават, калі ў іншай краіне я буду,
Шмат прыгожых якіх пачую там слоў,
Але ніколі-ніколі я не забуду
Таямніцы родных азёр і лясоў.
Па-другое, мне падабаецца творчасць
многіх беларускіх
Мама, мамачка, матуля,
Мне знаёмая з маленства.
Як цябе моцна люблю я!
У нас многа падабенства.
Твае рукі залатыя
Буду я заўсёды помніць.
Я ўсхваляю дні ўсе тыя,
Калі побач я з табою.
Па-трэцяе, мне ўспомнілася выказванне І. Мележа: “Там, дзе ідзе гаворка аб працы, галоўнае, чым павінен кіравацца чалавек, - гэта ўсведамленне неабходнасці сваёй працы для людзей, для народа”. Я лічу, што для пісьменніка самым галоўным таксама з’яўляецца тое, каб яго товорчасць была патрэбна людзям. А для гэтага ў кожны твор патрэбна ўкладываць усё сваё сэрца.
І увогуле, для таго, каб зрабіць
штосьці значнае ў сваім
жыцці, патрэбна пачынаць з
маленькіх прыступак ўжо сёння.
Родная наша мова
Знаёмая нам з маленства.
Дарагое нам кожнае слова.
Мове нашай няма падабенства.
Платонава А. В., група БФ-12