Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2014 в 20:15, курсовая работа
Беларуская і польская мовы ўваходзяць у сям’ю славянскіх моў. Блізкасць славянскіх моў, як і моў іншых моўных груп, тлумачыцца іх роднасцю поміж сабой. Пераважная большасць моў на зямлі мае падабенства з некалькімі іншымі мовамі. Падабенства моў у славян не з’яўляецца нейкім выключным дзівам у свеце, незвычайным падарункам славянскім народам ад гісторыі. Заўзятая цікавасць да роднай мовы і павага да мовы блізкіх суседзяў і адыграла ролю ў выбары тэмы маёй курсавой працы.
У мяне ўзнікла жаданне: параўнаць экспрэсіўныя назвы асоб у беларускай і польскай мовах. Праверыць, ці супалі формы такіх слоў, ці маюць яны аднолькавае значэнне, якая іх лексічная афарбоўка.
Уступ.
Стылістычная роля экспесіўных назваў.
Экспесіўныя назвы асоб у беларускай і польскай мовах.
Апісанне экспрэсіўных найменняў асоб паводле ўтварэння.
Экспрэсіўныя назвы асоб з адмоўнай ацэначнасцю.
Экспрэсіўныя назвы асоб со станоўчай ацэначнасцю.
Заключэнне.
Бібліяграфія.
План.
Уступ.
Уступ.
Беларуская і польская мовы ўваходзяць у сям’ю славянскіх моў. Блізкасць славянскіх моў, як і моў іншых моўных груп, тлумачыцца іх роднасцю поміж сабой. Пераважная большасць моў на зямлі мае падабенства з некалькімі іншымі мовамі. Падабенства моў у славян не з’яўляецца нейкім выключным дзівам у свеце, незвычайным падарункам славянскім народам ад гісторыі [2,18]
Заўзятая цікавасць да роднай мовы і павага да мовы блізкіх суседзяў і адыграла ролю ў выбары тэмы маёй курсавой працы.
У мяне ўзнікла жаданне: параўнаць экспрэсіўныя назвы асоб у беларускай і польскай мовах. Праверыць, ці супалі формы такіх слоў, ці маюць яны аднолькавае значэнне, якая іх лексічная афарбоўка.
М. Я Цікоцкі лічыць, што экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з’яву, але і выклікае іх наглядна- пачуццёвае ўспрыманне. Экспрэсіўнымі з’яўляюцца словы, якія падкрэсліваюць інтэнсіўнасць прыметы або дзеяння глухмень, халупа, адхвастаць, спякота [8,с 29].
У некаторых выпадках экспресіўным можа сіаць слова інтэлектуальнае або як яшчэ называюць нейтральнае. Гэта залежыць ад канстэкту, у якім ўжываецца.
Эмацыянальнай або ацэначнай з’яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб’екта размовы, гэта значыць атрымлівае дадатковыя да прадметна- лагічнага значэння слова адценні. Гэта могуць быць розныя адносіны, эмоцыі- любоў, пяшчота, адабрэнне, захапленне, радасць, абурэнне, нянавісць, прыкрасць, зайздрасць, асуджэнне і іншыя: валацуга – włocęga, жмінда- chciwiec, дабрадзей – cnota, балбатун- gaduła [7, c. 118]
У сувязі з тым, што эмацыянальнасць суадносяцца як відавое і радавое паняцці і вельмі часта сумяшчаюцца ў адным слове, іх звычайна аб’ядноўваюць, называючы адценне эмацыянальна- экспрэсіўным.
У якіх стылях можа ўжывацца экспрэсіўная лексіка?
Такія словы найчасцей сустракаюцца ў размоўна- бытавым, радзей – у публіцыстычным і мастацкім. І наогул не ўжываюцца ў навуковым і афіцыйна- справавым стылях, бо не характэрна лексічная афарбоўка слоў.
Асобнае месца ў старабеларускай лексічнай сістэме займалі словы польскай мовы. Гэта закранула перш за ўсё суфіксальны і прэфіксальны спосабы ўтварэння слоў, якія ў беларускай і польскай мовах не саўсёды супадалі; параўнанні адпаведна ў старабеларускай і польскай мовах:
Бел.
Подкоморнікъ - podkomorzy
Братейский - braterski
Отчызна
Переказа - przekaza
Але ў беларускай мове з даўняга часу ўжывалася нямала слоў, якія адсутнічалі ў старажытнарускай лексічнай сістэме і ў той жа час былі вядомы польскай мове. Лексемы гэтага тыпу правамерна лічаць агульным здабыткам беларускай і польскай моў, таму яны ў такой жа меры з’яўляюцца ўласна беларускімі, як і ўласна польскімі, бо без істотных унутрыструктурных і семантычных змен захаваліся ў абедзвюх мовах да нашага часу.
Пры вывучэнні ўплыву беларускай мовы на польскую ў існуючай лінгвістычнай літаратуры няма адназначнага адказу на вызначэнне крытэрыяў, паводле якіх можна адрозніваць лексічныя сістэмы экспрэсіўных найменняў беларусізмаў ад паланізмаў. Адсутнанасць такіх размежаванняў на навуковай аснове прыводзіць да таго, што часам лексічныя беларусізмы або роднасныя экспрэсіўныя формы ў некаторых польскіх лексікаграфічных крыніцах расцэньваюцца як паланізмы. Сведчаннем гэтага з’яўляецца выдадзены індэкс польскіх слоў у лаціна-польскім слоўніку Яна Мучынскага [6, с4.]
Але адкуль бы не вялі свой пачатак экспрэсіўныя назвы асоб і ў беларускай і ў польскай мовах, ці з старарускай, ці з старабеларускай, ці з польскай, а можа, наогул, з праславянскай і індаеўрапейскай моўнай асновы, усероўна выкарыстанне такіх найменняў выконвае адну і тую ж функцыю. З дапамогай экспрэсіўных назваў мова кожнага твора, на якой мове ён бы не быў напісаны, выяўляе вобразнасць, паэтычнасць, узнёсласць, непаўторнасць, непадобнасць, недасягальнасць.
Але звернемся да пытання: у якіх формах менавіта праяўляецца гэтая экспрэсіўнасць?
Мова кожнага твору мастацкай літаратуры свайго народу, сваёй нацыянальнасці, маючы даўшою вусную традыцыю, выпрацавала на працягу многіх стагоддзяў спецыфічныя, толькі ёй уласцівыя моўныя сродкі, адметныя ў стылістычных і адлюстравальна- выяўленчых адносінах. Гэтыя адносіны нясуць у сабе асобы статус, малююць пэўны вобраз, карціну, з’яву. Моўныя рэсурсы ў пэўнай меры могуць выступаць у выглядзе шырокаўжывальных слоў, агульнаазразумелых пастаянных словазлучэнняў. Лексічны склад эмацыянальна- экспрэсіўных адзінак таксама характарызуецца функцыяніраваніем вялікай колькасці ацэначных адносін рознай ступені выразнасці, вобразнасці, што ў цэлым стварае эмацыянальную гармонію мовы. У мастацкіх творах экспрэсіўны элемент выступае як элемент мастацкай формы, сродак увасаблення. Кожны народ валодае спецыфічнымі, гістарычна-абумоўленымі самабыткамі элементамі духоўнай культуры, фальклору, рэліквій старажытнага светаўспрымання, а таксама адметнасцю вобразна-мастацкага мыслення, эстэтычнага успрыняцця рэчаіснасці, якія адлюстроўваюцца ў мове і мастацкай літаратуры [6,с.10].
У залежнасці ад эмацыянальнай афарбоўкі структурных кампанентаў такіх спалучэнняў выдзяляюцца тры найбольштыповыя групы:
Да разгледжаных груп асобна прымыкаюць таўталагічныя эмацыянальна-ацэначныя і нейтральныя назоўнікі, ужыванне якіх абумоўлена рознымі стылістычнымі мэтамі.
Некаторыя словы па-рознаму могуць успрымацца людзьмі ў залежнасці ад іх класавай прыналежнасці. У такіх выпадках адрозненне датычыцца не толькі лексічнага значэння слоў, але і ацэначнай, эмацыянальнай іх характарыстыкі. Напрыклад, неаднолькавы змест і розную ацэнку надавалі раней прадстаўнікі паасобных сацыяльных груп словам: арыстакрат – arystokrata, чыноўнік - urzędnik і іншыя.
Artysta- мастак
Erudyta- эрудыт
Filatelista- філаталіст
Hrabia- граф
Morderca- забойца
Oborońca- абаронца
Specjalista- спецыяліст
Tworca- стваральнік
Wywiadouca- сашчык
Znawca- знаток.
Экспрэсіўную афарбоўку маюць назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць і асобы мужчынскага і асоб жаночага полу:
Gaduła- балбатун, балбатуха;
Guzdrała- капун, капуха;
Hulaka, niedolęga- расцяпа;
Powsinoga, wałęsa- бадзяга;
Wyga- бывалы.
Словаўтварэнне ўсіх экспрэсіўных найменняў у першую чаргу залежыць ад таго, ад якой часціны мовы ўтвораны той ці іншы назоўнік або найменне. На падставе таго можна вылучыць наступныя класы:
-k-/-r-: дзяўчына – дзяўчынка-
dziewczyna- dziewczynka,
злодзей- зладзейка-
złodziej- złodziejka.
-ічк-, -ычк / -eczr-: сястра- сястрычка-
-ік-,-ык-/-ik-,-yk-: хлапец- хлопчык-
-ачк-, -очак-/ -aszek-, -uszer-, -iszer-, -yszer-:
брат- браточак – brat – bracieszer, wuj (дзядзька з боку маці)- wujek- wujaszer.
-ач-/-acz-: барада- барадач-
broda- brodacz,
сіла- сілач –
siła- siłacz [3,80].
Абазначэнні асоб жаночага полу часцей за ўсё ўтвараюцца ад адпаведнах мужчынскіх пры дапамозе наступных суфіксаў:
-к-/-r-: сваяк- сваячка- krewniak- krewniaczka;
Такія формы могуць утварацца ад суфіксальнай лексемы мужчынскага роду:
Apteka- aptekarz- aptekarka-
аптэка- аптэкар- аптэкарка.
-ыц-,-іц-/-ic(a): гэты суфікс утварае назоўнікі са значэннем жаночай асобы ад адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду:
цар- царыца – car –carica.
-ін-,-ын-/-in(i), -yn(i): бог- багіня- bog- bogini, гаспадар- гаспадыня – gospodar – gospodyni.
У беларускай мове такія формы слоў не заўсёды можна ўтварыць, пра што нельга сказаць у польскай мове: znawca- znawczyni, morderca (забойца) – morderczyni.
Значэнне, адваротнае памяншальна- ласкальнаму, выражаецца пры дапамозе суфіксаў -ск-/-sk-; -іск-,-ыск-/-isk-,-ysk-:
баба- бабско – baba- babsko. Але такія утварэнні сустракаюцца ў беларускай і ў польскай мовах вельмі рэдка нават у размоўна- бытавым стылі.
-ік-/-ik-: падарожны- падарожнік-
wędrowny- wędrownik.
-ец-/-ec-: малы- малец-
mały- malec.
хцівы- хцівец-
chciwy- chciwec.
-ak-,-ek-: prožny- prožniak (пусты чалавек), głupi – głupek.
Словы ў такіх выпадках не заўсёды супадаюць. У беларускай мове, напрыклад, ад слоў худы, тоўсты, дзікі ўтвараюцца экспрэсіўныя найменні пры дапамозе суфіксаў –як-, -ун-, -ак- : худак, таўсцяк, дзікун. У польскай мове ад такіх прыметнікаў утвараюцца экспрэсіўныя назоўнікі пры дапамозе суфіксаў -as-, -us-:gruby (тоўсты) – grubas, dziki- dzikus.
Суфіксы –och-, -uch- надаюць слову адценне фамільярнасці і лёгкай пагарды:
tłusty- tłuscioch, czarny- czarnych.
-с(a): kłamac’- kłamca, zbawic’- zbawca- збавіцель;
-ciel-: nauczyc’- nauczyciel, marzyc’- marzyciel;
-acz-: badac’- badacz, działac- działacz;
-arz-: pisac’- pisarz, łgac’ – łgarz;
-us-: lizac’ – lizus;
-och-,-uch-: spac’- spioch, pasc’- pastuch [3,82].
Пэўнае стылістычнае адрозненне выяўляецца паміж формамі некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку: людзямі- людзьмі. Канчатак –мі- характэрны для назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Часта назоўнікі з канчаткам –мі- ўжываюцца, калі яны ўваходзяць у склад фразеалагізмаў: людзьмі звацца – ludzmi zwaca. Форма на –мі-, як архаічная, больш экспрэсіўная, таму яна характэрна для размоўнага стылю, можа ўжывацца ў мастацкай прозе і публіцыстыцы.