Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2015 в 18:51, реферат

Краткое описание

Даследчыкі літаратуры адзінагалосна называюць першымі творамі ў жанры эсэ “Вопыты” Мішэля дэ Мантэня. Аднак памылкова будзе сцвярджаць,што гэтыя тэксты паўплывалі на зараджэнне беларускай эсэістыкі. Айчыннае літаратуразнаўства па сённяшні дзень не ведае, калі “Вопыты” М.Мантэня трапілі ў рукі беларускаму чытачу. Даследаванне ролі апошняга ў літаратурным працэсе – увогуле новая з`ява для айчыннага мастацтва слова.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі.docx

— 43.54 Кб (Скачать документ)

     Віктар Казько, пісьменнік вельмі глыбокі, сур`ёзны і ўдумлівы, у 2009 годзе выдаў кнігу эсэ і публіцыстыкі “Дзікае паляванне ліхалецця”. Папярэдне ў цэнтры ўвагі аўтара стаяла экалагічная і ваенная праблематыка, таму гэта не магло не паўплываць на эсэ пісьменніка. У “Дзікім паляванні ліхалецця” асэнсоўваюцца пытанні маралі і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама развіцця беларускага грамадства. В.Казько – эсэіст-аналітык, яго творы адметныя глыбінёй думкі і філасафічнасцю, яны вялікія па памерах,што крыху аадаляе іх аэ жанру эсэ.

Эсэіст-метафізік Ігар Бабкоў у кнізе “Каралеўства Беларусь. Вытлумачэнні руінаў” асвятляе розныя аспекты “беларускасці”. Аўтар выкарыстоўвае такія формы аповяду як дыялогі, цытаты, дзяленні на часткі з назвамі і г.д. І.Бабкоў хутчэй за ўсё ўказвае на праблемы, а не прапануе іх рашэнне. У кнізе яскрава выражана “Я” – канцэпцыя, напрыклад у артыкуле “Аўтар і я”. У “Каралеўстве Беларусь” многае ад эсэістычнага жанру, аднак нельга назваць ўсе артыкулы тэрмінам “эсэ”. Часта суб`ектыўнае  тут не навязваецца паіэнцыяльнаму чытачу, большасць артыкулаў напісана ад трэцяй асобы, а форма выкладу не адпавядае звыклай эсэістычнай манеры. Таму ў адносінах да творчасці І.Бабкова варта гаварыць пра “эсэізм” як жанравую асаблівасць, а не пра “эсэ” як жанр.

     Адметнай з`яўляецца літаратурная творчасць эсэіста-лірыка І.Шаўляковай, якая стварыла адныя з лепшых у Беларусі метафары (параўнацца з ёй можа хіба толькі Кароль метафары Рыгор Барадулін). Назвы артыкулаў вядомага крытыка і літаратуразнаўцы заўсёды вельмі трапныя і непаўторныя. І.Шаўлякова – аўтар кнігі артыкулаў і эсэ “Сапраўдныя хронікі Поўні”.

     Некалькі вельмі эпатажны,а сёння ўжо звыклы для беларускай і замежнай аўдыторыі Адам Глобус – эсэіст-правакатар. Неадназначнае месца ў беларускім літаратуразнаўстве і крытыцы займае Сяргей Дубавец. Эсэіст-публіцыст часта мяняе свае погляды на адну і тую ж праблему, часам супярэчыць сябе, што не лепшым чынам уплывае на яго вобраз. Маладое пакаленне – гэта ў першую чаргу пакаленне лірыкаў. У жанры эсэ ўжо з першай кнігі заявіла пра сябе хіба што толькі М.Мартысевіч.

Тым не менш, нельга не заўважыць, што беларуская эсэістыка сёння перажывае значны ўздым. Лепшыя дасягненні сучасных літаратараў зроблены менавіта ў жанры эсэ. В.Акудовіч бачыць прычыну адсутнасці эсэ ў гісторыі беларускай літаратуры да сярэдзіны 20 стагоддзя ў наступным: “… гісторыя павярнулася такім чынам, што … прыватнае “я” было ўпляжана ў калектыўнае “мы””. Пачынаючы з 60-х гадоў у беларускай літаратуры з`явіліся творы, пазначаныя тэрмінам “эсэ”, у літаратуразнаўстве і сёння пісьменнікаў пасляваеннага пакалення называюць эсэістамі. Напрыклад “паэт, празаік, драматург, эсэіст”. Толькі да гэтага “эсэіста” справа даследчыка так і не даходзіць, быццам эсэ – нешта такое, што не патрабуе ўвагі і каментарый. Нават дзённікі даследчыкаў цікавы больш. Апошнія 15-20 год беларуская эсэістыка трывала замацавала свае пазіцыі ў мастацтве слова. Моднай стала тэндэнцыя асвятлення творчвсці аўтара менавіта з дапамогай жанру эсэ.

Такім чынам, сёння мы маем мноства разнавіднасцей эсэ: літаратурна-крытычнае, белетрыстычнае, гістарычнае, філасофскае, рэлігійнае, псіхалагічнае, публіцыстычнае. Гэты спіс пастаянна павялічваецца, паколькі папаўняецца эсэістычная спадчына беларускай літаратуры.

     Вядомы рускі тэарэтык літаратуры В.Халізеў адносіць эсэ побач з нарысам. Даследчык робіць выснову, што “эсэістычная форма – гэта нязмушана-адвольнае з`яднанне суміруючых паведамленняў пра адзінкавыя факты, апісанні рэальнасці і (што асабліва важна) разваг пра яе”. І далей: “Думкі, якія выказваюцца ў эсэістычнай форме, як правіла, не прэтэндуюць на вычарпальную трактоўку прадмета, яны дапускаюць магчымасць зусім іншых суджэнняў. Эсэістыка імкнецца да сінкрэтызму: пачаткі чыста мастацкія тут лёгка аб`ядноўваюцца з публіцыстычнымі і філасофскімі”. В.Акудовіч ідзе яшчэ далей і прапаноўвае замацаваць у літаратуры новы род: “пры жаданні можна сказаць і пра новы літаратрны род, месца якому сярод эпасу, лірыкі і драмы”.

     З іншага боку, тая ці іншая разнавіднасць  эсэ можа быць аднесена да розных родаў літаратуры. Напрыклад, белетрыстычнае эсэ – да мастацкай прозы, эсэ ў вершах – да лірыкі. Літаратурна-крытычнае эсэ – жанр літаратуразнаўства і крытыкі, які хутчэй за ўсё адносіцца да прозы. Але сапраўды, больш лагічнай нам падаецца ідэя вылучыць эсэ ў асобную групу. Гэтую групу рана яшчэ называць чацвёртым літаратурным родам. Неабходна грунтоўнае даследаванне ўсіх адметнасцей і ўласцівасцей жанру, скрупулёзны аналіз тэкстаў і іх класіфікацыя.

     Папярэднія спробы тэарэтыкаў хоць як-небудзь дыферэнцыраваць эсэ прывялі да выдзялення двух асноўных тыпаў: аб`ектыўнага і суб`ектыўнага эсэ. Пытанне ж аб`ектыўнасці ў мастацтве – вечнае і невырашальнае. У адносінах да літаратурна-крытычнага эсэ падобнае размежаванне з`яўляецца парадаксальным. Умоўныя законы жанру эсэ не дапускаюць аб`ектыўнага, “тэарэтычнага” тэксту аповяду. Безумоўна, адна з асноўных задач эсэіста заключаецца ў схаваным перакананні аўтара ў правільнасці ўласнага погляду, г.зн. суб`ектыўнае аўтар імкнецца прадставіць ў вачах чытача аб`ектыўным, праўду ператварыць у ісціну. У такім выпадку мы можам гаварыць пра стварэнне ілюзіі аб`ектыўнасці як пра адну з асноўных задач эсэ.

     Праблема вызначэння жанру эсэ – гэта якраз той выпадак, калі даследаванне патрабуе індуктыўнага спосабу разважання. Таму звернемся да канкрэтных тэкстаў (літаратурна-крытычных эсэ) аднаго з самых аўтарытэтных і “нейтральных” эсэістаў – Леаніда Галубовіча.

Літаратурна-крытычныя эсэ Л.Галубовіча “Сыс і кулуары” ўяўляюць цікавасць не толькі як творы інфарматыўнага, крытыка-тэарэтычнага характару, але і як творы высокай мастацкай прыроды. Заўважым, што кніга мае падзагаловак “Літаратурна-крытычныя эсэ”, а складаецца (акрамя эсэ) яшчэ і з нарыса.

     Жанравыя адрозненні эсэ і нарыса відавочныя. Так, малавядомы літаратурна-крытычны нарыс Л.Галубовіча пра А.Сыса “Як шаравая маланка” адрозніваецца ад эсэ двума асноўнымі характарыстыкамі. Па-першае, нарыс значна большы па памерах. Па-другое, нарыс ўключае біяграфічныя звесткі (хаця і няпоўныя ў адрозненні ад біяграфіі). Нарыс хоць і напісаны ад першай асобы, але ўсё ж такі арыентаваны на знешнюю рэальнасць. У нарысе Л.Галубовіча аўтарскае "Я" адыгрывае ролю стрымліваючага фактара, не дае аповяду разгарнуцца за межы аўтарскай канцэпцыі. Цытаты з кніг іншых аўтарытэтных даследчыкаў прыводзяцца не для шырыні ахопу і не для аб`ектыўнасці ці паказу разнастайнасці думак. Цытаты працуюць на ідэю аўтара эсэ, проста Л.Галубовіч не можа сказаць нешта лепш, чым гэта ўжо сказана іншымі. У нарысе галоўны не “Я-аўтар”, а “Ты-герой”, таму кожная дэталь падпарадкавана ідэі паказаць не сябе, а іншага. Нарыс не прэтэндуе на паўнату адлюстравання біяграфіі і творчасці. Сам Л.Галубовіч напачатку твора дае рэмарку: “Найперш давайце дамовімся, што ў нашым выпадку гэта ўсё ж будзе праўда мастацкая, а значыць, іпастась духоўная…”. Апавяданне ад першай асобы выкарыстана толькі для ўзмацнення той жа “праўды” і як адзін з прыёмаў прыцягнення ўвагі чытача: “Прынамсі на маіх вачах у старым доме творчасці Каралішчавічы (1981) на семінары маладых літаратараў яго (Анатоля Сыса) ледзь угаварылі ў кампаніі выпіць чарку гарэлкі”. Нарыс Л.Галубовіча “Як шаравая маланка” суб`ектыўны, аднак ад “мастацкай праўды” аўтар не адыходзіць.

    Іншая справа – эсэ. У цэнтры ўвагі аўтара – пісьменнікі, якія знайшлі шлях да сэрца Л.Галубовіча. Сяро асоб не толькі класікі і знакамітыя сучаснікі, а і простыя таленавітыя творцы, з якімі быў знаёмы аўтар эсэ. Дзякуючы аўтарскаму “Я”, яскрава праяўленаму ў кожным эсэ,выразна  адчуваюцца адносіны Л.Галубовіча да кожнага з сваіх “герояў”. На праяўленне сімпатый ўказваюць і вылучэнні слоў у тэксце ( многія эсэісты звяртаюцца да такога прыёму акцэнтуацыі ўвагі): чым больш слоў вылучана, тым больш “цёплым” атрымалася эсэ. Вылучаныя словы нясуць вялікую сэнсавую нагрузку, у асноўным гэта філасофскія паняцці, назвы чалавечых каштоўнасцей ці словы, што выражаюць спецыфіку нацыянальнай ідэнтычнасці. Адна з галоўных функцый вылучэнняў – стварэнне цэласнай ідэі кнігі.

     Пяць эсэ кнігі адметныя – “Кнігі”, “Чытачы”, “Паэзія”, “Проза”, “Крытыка” – у іх аўтар не разважае над лёсам і развіццём указаных аб`ектаў, а гаворыць пра сябе, свій вопыт ці характарызуе канкрэтныя кнігі і творы. Кожнае з названых эсэ мае свій падзагаловак: “Мае літаратурныя ўніверсітэты”, “З уласнага вопыту”, “Развагі нанач”, “Прага рэвізіянізму”, і “Роздум” адпаведна. Тым самым Л.Галубовіч здымае праблему банальнасці і робіць эсэ непрадказальным.

     Яшчэ адно непадобнае да іншых эсэ пра Васіля Быкава. Яно складаецца з шасці частак. Л.Галубовіч імкнецца звярнуць увагу чытача на нядаўна апублікаваную,а раней невядомую аповесць “Бліндаж”. Эсэіст імітуе манеру пісьма В.Быкава і сам жа гаворыць пра гэта: “Чыста быкаўская “творчая дыспазіцыя””. У эсэ многа цытат, але гэта цытаты з твора героя эсэ, а не перадача думак іншых даследчыкаў. Такім чынам, кола аб`ектаў лмтаратурна-крытычнага эсэ вельмі вузкае: гэта сам аўтар, яго герой і творы героя.

     Кожнае эсэ мае эпіграф, роля якога заключаецца ў стварэнні першаснага мысленчага поля. Другое ж – стварае сам аўтар. Атрымліваецца эфект наслойвання уласна чытацкай думкі і суб`ектыўнай, цвёрдай  аўтарскай. Аўтар і чытач уступаюць ва ўмоўны дыялог паміж сабой праз тэкст. Унутраны канфлікт чытача патрабуе дачытаць эсэ да канца і пкідае яго сам-насам са сваімі разважаннямі і нязгодамі. Такім чынам эсэ выклікае цікавасць у патэнцыяльнай аўдыторыі, эсэ арыентавана на пэўную крытычную знешнюю рэакцыю.

     У якасці экспазіцыі літаратурна-крытычнага эсэ Л.Галубовіча выступаюць кароткія біяграфічныя звесткі і пералік твораў яго ці іншага пісьменніка. Тлустым вылучаецца назва твора ці кнігі, пра якую ў асноўным пойдзе гаворка ў эсэ. Гэтае вылучанае слова – праекцыя на непасрэдны тэкст эсэ.

     У эсэ спалучаюцца дынаміка і статыка думкі, сюжэтнасць і апісальнасць. Амаль у кожным літаратурна-крытычным эсэ прысутнічае суб`ектыўная крытычная заўвага адносна творчасці аўтара, што, безумоўна, прыцягвае ўвагу чытача.

    

 

 

 


Информация о работе Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі