Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2015 в 18:51, реферат

Краткое описание

Даследчыкі літаратуры адзінагалосна называюць першымі творамі ў жанры эсэ “Вопыты” Мішэля дэ Мантэня. Аднак памылкова будзе сцвярджаць,што гэтыя тэксты паўплывалі на зараджэнне беларускай эсэістыкі. Айчыннае літаратуразнаўства па сённяшні дзень не ведае, калі “Вопыты” М.Мантэня трапілі ў рукі беларускаму чытачу. Даследаванне ролі апошняга ў літаратурным працэсе – увогуле новая з`ява для айчыннага мастацтва слова.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі.docx

— 43.54 Кб (Скачать документ)

Генезіс эсэістычнага жанру  на Беларусі

     Даследчыкі літаратуры адзінагалосна называюць першымі творамі ў жанры эсэ “Вопыты” Мішэля дэ Мантэня. Аднак памылкова будзе сцвярджаць,што гэтыя тэксты паўплывалі на зараджэнне беларускай эсэістыкі. Айчыннае літаратуразнаўства па сённяшні дзень не ведае, калі “Вопыты” М.Мантэня трапілі ў рукі беларускаму чытачу. Даследаванне ролі апошняга ў літаратурным працэсе – увогуле новая з`ява для айчыннага мастацтва слова. Адзнакі эсэ ў беларускім пісьменстве з`явіліся ў ХII стагоддзі. Найбольш спрыяльнымі ўмовамі для выказвання асабістага меркавання аўтара варта лічыць творы палемічнай літаратуры. Вядомы літаратуразнаўца і перакладчык старажытнай літаратуры І.Саверчанка “першым палемічным трактатам у беларускай літаратуры” лічыць твор мітрапаліта Георгія “Спрэчка з лацінай: 27 абвінавачанняў”. Моцная аўтарская думка гучыць у творах Кірылы Тураўскага. У “Прытчы пра чалавечую душу і цела, або Пра сляпога і бязногага” аўтар звяртаецца да прыёмаў актывізацыі ўвагі чытача: ужывае непасрэдны зварот, структурыруе свой аповяд, піша даволі разгорнутыя ўводзіны. Варта заўважыць, што гэтыя ж прыёмы выкарыстаны і ў першых беларускіх эсэ “Адвечным шляхам” І.Абдзіраловіча (І.Канчэўскага) і “Гэтым пераможаш!” (У.Самойлы). Важнай асобай, якая паўплывала на развіцце красамоўнага пісьменства, стаў Грыгорый Цамблак. Будучы мітрапалітам Вялікага Княства Літоўскага, гэты чалавек вылучаўся выдатным літаратурным талентам. У творах Г.Цамблака, бадай, упершыню ў мастацтве слова робіцца акцэнт на аўтарскія перажыванні: “Не разумею і здзіўляюся, думаю і знясільваю розум…”. Акрамя гэтага, творы пісьменніка і прамоўцы экспрэсіўныя ў знешнім плане і маюць яскравы эмацыянальны характар.   Калі ў мастацкай літаратуры з`яўляецца моцны і ўплывовы пазалітаратурны складнік, то ў вобразна – выяўленчай сістэме сродкаў тэксту ўзмацняецца эмацыянальнасць, выкарыстоўваюцца штампы, лозунгі. Калі правесці паралелі паміж, здавалася б, такімі рознымі эпохамі, як Сярэднявечча і савецкі час, то ў прамовах і выступленнях (як найбольш набліжаных  да эсэ тэкстах) выкарыстоўваюцца аднолькавыя мастацкія сродкі, якія ў сваю чаргу выконваюць ідэнтычныя мастацкія задачы. Напрыклад, метафары, эпітэты, параўнанні і ў сярэднявечных, і ў савецкіх тэкстах “сцёртыя”, звыклыя, прадказальныя, хоць і вельмі яскравыя. Можна сцвярджаць, што гэтыя мастацкія сродкі выкарыстоўваюцца па інерцыі, яны проста неабходныя для красамоўных тэкстаў, служаць больш упрыгожаннем, чым нясуць сэнсавую нагрузку. Такім чынам, у тыя перыяды развіцця літаратуры, калі тэксты выконваюць не толькі мастацкую, але і грамадскую задачу, паслабляецца выражэнне ўласнай філасофіі аўтара як незалежнага творцы. Скажам, жанр эсэ праяўляе большыя магчымасці, калі літаратура не “абцяжараная” знешнімі фактарамі. Лепшыя ў жанравых адносінах эсэ з`явіліся ў 1920-я – 1990-я гады, больш сцёртыя межы жанру – у старабеларускай і савецкай літаратурах. У “Пасланні навучэнцам” Лаўрэнцій Зізаній сцвярджае, што “мала толькі ведаць рэч, трэба ўмець іншым пра яе распавесці”. Гэта значыць, што ў літаратуры з`яўляецца ўсведамленне таго, што словам можна выказаць не толькі факты і ўхваленні ці спачуванні, але і падзяліцца ўласнымі меркаваннямі, прывесці прыклады, растлумачыць. У “Катэхізісе, або Вызнанні веры святой, саборнай, апостальскай усходняй царквы” Л.Зізаній дадае да пытальна-адказавай форма тэзіс, які адпаведна аформлены: “Пра крыж: прыцясненні або беды людзей побажных і добрасумленных”. Важным з`яўляецца той факт,што Л.Зізаній пачынае свой твор не з тэзіса, а з парадаксальнага выказвання: “Сапраўды, ёсць чаму здзіўляцца, праваслаўныя хрысціяне, бо мы, гэтак часта на памерлых гледзячы і на пахаваннях іх бываючы, карысці сабе духоўнай з такога відовішча не бярэм” [3, c.261]. Далей пісьменнік выбірае прыём “нападзеня”. Л.Зізаній называе людзей ганарлівымі, закаханымі ў “аздобы і дастаткі гэтага свету” [3, c.261], абвінавачвае ў грэхападзенні. Здзіўленне чытача пераходзіць у абурэнне. Эсэ – гэта заўсёды нябачнае заваяванне ўвагі чытача з мэтай “перацягнуць” яго на бок аўтара. Дасканаласць эсэ залежыць ад умення вар`іраваць тымі ці іншымі мастацкімі сродкамі і прыёмамі. У той час, калі ўмоўны чытач гатовы адказаць на абвінавачванні, Л.Зізаній прыводзіць некалькі моцных біблейскіх цытат (Біблія на той момант заставалася самай аўтарытэтнай крыніцай). Такі прыём, безумоўна, прымушае спыніцца і задумацца. І ў гэты момант пісьменнік выказвае свае меркаванні: “Ніводная рэч так не скіроўвае чалавека на дабро, як разважанне пра смерць і пра тое, што за ёй на тым свеце наступае…”. Затым Л.Зізаній прыводзіць прыклады, звяртаецца да філасофіі Саламона, просіць ісці ў думках за апосталам Паўлам. У выснове пісьменнік выкарыстоўвае зварот, супрацьлеглы па стылістычнай афарбоўцы пачатковаму: “Таму, каб добраславеннай смерці ад Бога спадобіліся, патрэбна нам, найдаражэйшыя мае, пра яе помніць” [3, c. 262]. У канцы аўтар гаворыць пра карысць разважанняў пра смерць. Ва ўмоўнага чытача не застаецца ніякіх сумненняў у правільнасці і праўдзівасці усяго сказанага. Такім чынам дасягаецца мэта эсэістычнага тэксту. Такім чынам, на аснове грунтоўнага аналізу тэкстаў эпох Сярэднявечча і Адраджэння можна зрабіць выснову аб паступовым і заканамерным фарміравнні на беларускай глебе твораў эсэістычнага  характару. Паўдневы літаратурны ўплыў, адсутнасць перакладу “Вопытаў” М.Мантэня даюць падставы сцвярджаюць аб адноснай самастойнасці станаўлення жанра эсэ на Беларусі. Сярод фактараў, якія стрымлівалі развіццё эсэізацыі, можна назваць наступныя: імкненне пісьменнікаў да яскрава акрэсленых жанравых канонаў і паўсюдную хрысціянізацыю. Першыя адзнакі эсэізму на Беларусі праявіліся ў творах палемічнай літаратуры. Ля вытокаў зараджэння эсэістычных прыёмаў і сродкаў стаялі мітрапаліт Георгій, Кірыла Тураўскі, Г.Цамблак, Ф.Скарына, С.Будны, Л.Зізаній. Ужо з самага пачатку фарміравання літаратурнай традыцыі пісьменнікамі выказвалася жаданне не толькі канстатаваць факты, але і растлумачваць, разважаць. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваліся формы пытанняў – адказаў і спрэчкі. Ад старабеларускіх тэкстаў эсэістыка XX – XXI стагоддзяў пераняла структурызацыю, выкарыстанне пачатковага тэзіса (парадокса), разгалінаваную і прадуманую сістэму доказаў, разважлівасць, звароты да чытача, эмацыянальнасць.

                                

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Эсэ: паэтыка жанру

     У аснову эсэістычнай структуры заўсёды закладзена нейкая драма. Няма эсэ без відавочнай або патаемнай палемікі са светам, без непрыняцця яго агідных бакоў, без апеляцыі да найвышэйшай справядлівасці і праўды”  [1, c. 202] , - сцвярджае А.Эльяшэвіч у філаслфска-публіцыстычным артыкуле пра “ні да чаго не падобны” жанр эсэ. Невялікае сацыялагічнае даследаванне Г.Дубінай [2, c. 75] паказала, што больш за 60% рэспандэнтаў назвалі строгую кампазіцыю эсэ нехарактэрнай рысай жанру. Паэтыка айчыннага эсэ не падпарадкоўваецца цвёрдым заходнееўрапейскім стандартам індуктыўнай метадалогіі, мэта якой – навучыць пісаць эсэ, а не асэнсоўваць і разумець створанае. Больш распрацавана пытанне класіфікацыі эсэ. Гэта, у першую чаргу, звязана з тым, што эсэ – аб`ект не толькі літаратуры, але і філасофіі, гісторыі, сацыялогіі, культуралогіі і нават матэматыкі, фізікі і інш. У еўрапейскай традыцыі эсэ мае шырокае практычнае прымяненне (яго пішуць пры прыёме на работу, пры паступленні ў навучальную установу і да т.п.), таму, напрыклад, амерыканскія і англійскія літаратуразнаўцы шмат увагі аддаюць парадам для напісання эсэ, прыводзяць прыклады і аналізуюць іх. Чыста літаратурныя эсэ таксама займаюць значнае месца ў еўрапейскім мастацтве. Вядомы прафесар Нью-Ёркскага ўніверсітэта Роберт Ды Яні (Robert Di Yanni) падзяляе літаратурныя эсэ на:

  • тэарэтычныя, або гіпатэтчныя (speculative essays), - у іх даследуюцца ідэі і пачуцці;
  • спрэчныя (argumentative essays) – у іх выказваюцца тэзісы і прыводзяцца доказы;
  • апавядальныя (narrative essays) – дзе выказваюцца ідэі і выражаюцца адносіны;
  • тлумачальныя (expository essays) – якія распавядаюць пра гісторыі ці падзеі.

     Аднак нельга гаварыць пра большую эфектыўнасць і вартасць таго ці іншага тыпу эсэ. Па словах Р. Ды Яні, “амаль усе эсэ пераканальныя ў той або іншай ступені. Незалежна ад таго, якія спосаб і форма дмінуюць, большасць эсэ спрабуюць упэўніць чытача ў чым-небудзь. У англійскім літаратуразнаўстве існуе і пашыраная класіфікацыя эсэ. Яна дазваляе больш дэталёва разглядзець асаблівасці жанру, даць падрабязныя характарыстыкі, а таксама зразумець аўтарскую ідэю. Пашыраная класіфікацыя ўключае ў сябе ўвесь дыяпазон твораў (ад школьных да прафесійных). Акрамя вышэйназваных эсэ вылучаюцца крытычныя (critical), дэдуктыўныя (deductive), даследчыя (exploratory), нязмушаныя (informal), літаратурныя (literature), персанальныя (personal), пераканальныя (rersuasive) і даследчыя (research). Ва ўкраінскім літаратуразнаўстве эсэ падзяляюць на асабістыя, апісальныя, інфарматыўныя, крытычныя, параўнальныя і белетрыстычныя. У дысертацыйным даследаваніі Я. Панькоў прыйшоў да высновы,што варта вылучаць шэсць праблемна – тэматычных груп эсэ ў польскай літаратуры другой паловы XX ст.: гістарычную, літаратурную, эсэ пра мастацтва, палітычную, філасофскую і аўтабіяграфічную. У. Мураўёў у рускай літаратуры гаворыць пра філасофскі, гісторыка – біяграфічны, публіцыстычны, літаратурна – крытычны, навукова – папулярны і чыста белетрыстычны характар эсэ.

     Класіфікацыя эсэ ў той ці іншай літаратуры залежыць у першую чаргу ад эсэістычнай спадчыны (напрыклад, англійская эсэістыка адрозніваецца ад іспанскай, японская ад беларускай і г.д.). Комплексы эсэістычных традыцый фарміруюць “школы эсэ”. Спецыфіку вызначаюць розныя пазалітаратурныя фактары: гісторыя, менталітэт, традыцыі.

     Сёння эсэ – адзін з самых папулярных жанраў у Беларусі. Але гісторыя беларускага эсэ складвалася даволі павольна і ніколі не была ў цэнтры ўвагі даследчыкаў. Пэўная частка спадчыны таго ці іншага аўтара, якая не падпарадкоўвалася ўсталяваным жанравым канонам, уваходзіла ў зборнікі пад назвай “проза” ці “публіцыстыка”. Самі ж аўтары вельмі асцярожна называлі свае тэксты словам эсэ. Адзнакі жанру ёсць ужо ў прадмовах і пасляслоўях Францішка Скарыны, прамовах Кірылы Тураўскага. У 1921 г. у Вільні з`явілася першае беларускае эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Абдзіраловіча, паўторна яно было апублікавана толькі ў 1989 г. Эсэ пісалі Я.Колас, К.Чорны, У.Жылка, Я.Брыль, М.Стральцоў і многія іншыя. Сёння ў гэтым жанры працуюць В.Казько, С.Дубавец, В.Акудовіч, У.Арлоў, Л.Галубовіч, А.Глобус, Ю.Барысевіч і інш.

     Праблема вызначэння жанру пастаянна існуе ў літаратуразнаўстве. Так, слоўнікі савецкага перыяду называюць эсэ “празаічным літаратурным творам невялікага аб`ёму і вольнай кампазіцыі, ён выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні з канкрэтнай нагоды або пытання і не прэтэндуе на адназначную або вычарпальную трактоўку прадмета”. Эсэ – невялікі па аб`ёме жанр, у якім падкрэслены індывідуальна – аўтарскі пункт погляду, “гэта жанр, які займае асобную пазіцыю ў рода – жанравай сістэме і таму можа служыць донарам стылёвых рысаў для іншых жанраў і ў кантэксце сваіх жанраў – рэцыпіентаў мадыфікавацца ў своеасаблівую літаратурную канструкцыю, пэўную мадэль выражэння мыслення”.

     У сваім дысертацыйным даследаванні “Эсэ ў польскай літаратуры 50 – 60-х гг. ХХ ст. і творчасць Тадэвуша Брэзы” Я.Панькоў прыходзіць да высновы, што эсэ – гэта “літаратурны празаічны жанр, для якога характэрна наяўнасць наступнага комплексу ўстойлівых прыкмет, што вызначаюць фармальна – змястоўную арганізацыю мастацкага твора, фрагментарны тып кампазіцыі, універсальнасць тэматыкі, суб`ектыўнасць, эмацыйнасць, маналагізм, спецыяльны метад фарміравання тэкстуальнага матэрыялу, які функцыянуе на аснове рэфлексіі”. А.Маськова ключавым азначэннем свайго даследавання лічыць наступнае: “Эсэ – мастацка-публіцыстычны жанр, дзе глыбокая задумка арганічна спалучаецца з вольнай, нязмушанай манерай выкладу, аўтарскай адкрытасцю і суб`ектыўнасцю, экспрэсіўнасцю і вобразнасцю, папераджальнасцю і эмпірычнасцю, лаканічнасцю і зграбнасцю стылю”. Першае азначэнне характарызуе асаблівасці польскай эсэістыкі, другое – абстрактнае і не можа быць выкарыстана ў якасці ўніверсальнага (хоць адкрыта прэтэндуе на гэта).

     Мэта эсэ – упэўніць чытача ў слушнасці суб`ектыўнага погляду, задача – праінфармаваць, растлумачыць, даказаць аўтарскія тэзісы. Эсэ дасягае мэты з дапамогай прамога аўтарскага выказвання, для чаго не патрабуецца стварэння ні выдуманых герояў, ні фальшывых падзей, ні выбудаванага сюжэту. Вядомы сучасны эсэіст Валянцін Акудовіч паэтычна заўважае, што Калі цябе вабіць жанчына – ты пішаш верш.

Калі цябе чаруе чалавек – ты пішаш раман.

Калі цябе вярэдзіць быццё – ты пішаш эсэ.

     Сацыялагічнае даследаванне чытацкага ўспрымання жанру эсэ было зроблена ў 2008 г. Г.Дубінай. Даследчыца прыходзіць да высновы,што “сучасным беларускім чытачом эсэ ў цэлым успрымаецца як самастойны літаратурны жанр, які валодае шэрагам канстантных (суб`ектыўнасць, эмацыянальнасць, адлюстраванне працэсу "жывога мыслення”, філасофскі змест, абмежаваны памер) і дапаможных (публіцыстычнасць, лірычнасць, вольнасць кампазіцыі, апавядальнасць і інш.) жанраўтваральных прыкмет”.

У гісторыі беларускай літаратуры эсэістыка займае асобнае месца. Сёння мы можам казаць пра фарміраванне нацыянальнай “школы эсэ”. Багаццем вобразнага свету, ідэяй любові да літаратуры вылучаюцца эсэ “Мой Чэхаў” Янкі Брыля і “Мая бібліятэка” Янкі Сіпакова. Гэтыя творы – прыклады культурнага і інтэлектуальнага ўзвышэння асобы, гармоніі Чалавека і Кнігі.

Структураўтваральным кампанентам эсэ “Мой Чэхаў” Я.Брыля з`яўляецца ідэя невычарпальнасці патэнцыялу творчай спадчыны А.Чэхава. Я.Брыль хоча напісаць “гісторыю…дружбы з кнігай”, а слова пра А.Чэхава – першая спроба на шляху да напісання грунтоўнай працы. Эсэ “Мой Чэхаў” адносіцца да апавядальных,што даказваецца кампазіцыяй. Варта адзначыць, што структура апавядання адрозніваецца наяўнасцю сюжэтнай лініі, у той час як у эсэ цэнтральнай становіцца ідэя, факт або з`ява. Структура эсэ “Мой Чэхаў” уяўляе з сябе разгалінаваную сістэму з мноствам лірычных адступленняў, якія часам далёка адыходзяць ад тэмы, заяўленай аўтарам у назве. Сярод такіх адгалінаванняў – гісторыя пра бібіліятэку М.Горкага ў Міры, замалёўка пра сустрэчу з А.Вішняй, прыгоды з дзяцінства і інш. Так ці інакш, усе, здавалася б, далёкія ад тэмы адступленні ўдзельнічаюць у стварэнні агульнай цэласнай канцэпцыі твора, спрыяюць паспяховай рэалізацыі асноўнай ідэі.

     Яскравая адметнасць класічнага эсэ – парадокс, аўтарскі тэзіс, які супрацьстаіць агульнапрынятым канонам грамадскай думкі. У эсэ Я.Брыля ролю парадоксу адыгрывае філасафема: “Не напісаўшы, цяжка пераканаць каго-небудзь, што гэта будзе цікава”. Апавядальнае эсэ “Мой Чэхаў” Я.Брыля мае такія адзнакі эсэізму, як суб`ектыўнасць, эмацыйнасць, фрагментарнасць. Светапоглядная сістэма Брыля-эсэіста грунтуецца на ўзаемадзеянні ўласных філасофскіх разваг і жыццёвай практыкі.

     Эсэ “Мая бібліятэка” Я.Сіпакова – шчыры аповед пісьменніка пра кнігі, іх аўтараў і пра сябе. Твор разлічаны ў першую чаргу на юнага чытача, што толькі стаіць перад выбарам “сваёй” кнігі. Адметнае ўяўленне пра бібіліятэку падае Я.Сіпакоў: “Бібліятэка – гэта,на мой погляд,сабраны разам розум чалавецтва за ўсе часы і народы з таго моманту,як патухлая зорка. Зямля зрабілася жывою,скарб,якім можа бесперашкодна і з радасцю карыстацца кожны на планеце”. Я.Сіпакоў не проста апісвае кнігі ўласнай бібліятэкі. Яго эсэ – цэласны мастацкі твор, асноўнай ідэяй якога з`яўляецца паказ вялікай кніжнай эпохі ХХ ст. Мастацкая камунікацыя рэалізуецца праз зварот аўтара да ўмоўнага чытача, голас лірычнага героя яскрава гучыць на працягу ўсяго твора. Сімвалічнае і заканчэнне эсэ – размова пра Біблію. Менавіта ў гэтай кнізе аўтар бачыць пачатак і канец кніжнага шляху.

     Папулярнасць эсэістычнага жанру пастаянна ўзрастае. Не толькі чытанне, але і пісанне эсэ ў працэсе адукацыі дазволіць дасягнуць свабоды самавыражэння, паспрыяе ўнутранаму раскрыццю чалавека, будзе садзейнічаць замацаванню сяброўскіх адносін у навучальнай групе. Эсэ актуалізуе страчанае на сённяшні момант пачуццё даверу паміж людзьмі. Гэты жанр дасягае мэты з дапамогай прамога аўтарскага выказвання, а не выдуманых калізій ці персанажаў. Такая “нефальшывасць” пераносіцца на жыццёвую практыку.

  Беларуская эсэістыка сёння

     Праблема вызначэння жанру эсэ ў літаратуразнаўстве сёння з`яўляецца надзвычай актуальнай. Беларускія пісьменнікі ўсё часцей пазначаюць свае творы тэрмінам “эсэ”. У сучасным літаратуразнаўстве і крытыцы трывала замацаваліся “вобразы герояў-эсэістаў”.

    Самы вядомы сёння беларускі эсэіст – Валянцін Акудовіч. Аўтара кніг “Мяне няма”, “Разбурыць Парыж”, “Код адсутнасці” адзінагалосна называюць беларускім эсэістам-філосафам. Пра сябе В.Акудовіч аднойчы напісаў: “Тое, што звычайна называюць Валянцінам Акудовічам, з`явілася на свет у мястэчку Свіслач (1950 год), вучылася ў школе імя Кастуся Каліноўскага, працавала рабочым на Мінскім маторным заводзе, служыла ў савецкім войску, скончыла Літаратурны інстытут у Маскве, выканала норму “Майстра спорта СССР” па спартоваму турызму;дапамагло жонцы выгадаваць двух дзяцей, атрымала мянушку “Хроснага бацькі Бум-Бам-Літа” і напісала кніжу “Мяне няма”. Варта адзначыць, што В.Акудовіч у сваіх кнігах не стварае нечага радыкальна значнага ў жанры эсэ. Аўтар стварае абдуманую незалежную ад іншых аўтарытэтаў тэорыю і гісторыю літаратуры, пра якую ўсе ведаюць, але ніхто не можа сказаць. Як эсэіст В.Акудовіч імкнецца растлумачыць многія аспекты жыцця, літаратуры і свайго “Я”.

     Уладзімір Арлоў – эсэіст-гісторык. Хаця яго эсэ больш белетрызаваныя, але ўсё роўна займаюць адно з цэнтральных месц твора. Талент У.Арлова праявіўся ў многіх жанрах: нататках, апавяданнях, навелах, вершах і г.д. Аднак амаль усе яготворы эсэістычныя, нават вершы. Улюбёны прыём аўтара – вострая іронія, праз якую і праяўляецца суб`ектыўная ідэя “беларускай Беларусі”. У.Арлоў – аўтар кніг эсэ “Мой радавод ад пятага калена”, “Божая кароўка з Пятай авеню”, “Адкусі галаву вароне”, “Сланы Ганібала”, кнігі гістарычных эсэ “Таямніцы полацкай гісторыі”. Адно з самых знакамітых эсэ “Незалежнасць – гэта…”, пераведзенае больш як на дваццаць моў свету, аказала значны ўплыў не толькі на свядомасць беларускіх літаратараў (ў сённяшняй культурнай сітуацыі цяжка гаварыць пра папулярнасць твора ў грамадстве), але і на іх творчасць. Так,Марыя Мартысевіч у кнізе “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” піша адмысловы твор з назвай “Прыгажосць – гэта…”.

Информация о работе Генезіс эсэістычнага жанру на Беларусі