Францішак Багушэвіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Января 2014 в 11:42, реферат

Краткое описание

У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Францішак БАГУШЭВІЧ.doc

— 115.00 Кб (Скачать документ)

БІЯГРАФІЯ

Францішак БАГУШЭВІЧ (псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; 21.03.1840—28.04.1900), беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч Нарадзіўся ў  фальварку Свіраны Віленскай  губ. (сучасн. Літва) у сям'і дробнага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863-1864, быў паранены ў баі. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. У 1865 яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. З 1868 працаваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губ. У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892). З 1898 жыў у в. Кушляны, пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі раён).

Светапогляд і ідэйныя перакананні  адлюстроўвалі наспелыя патрэбы нацыянальнага адраджэння і развіцця народаў, пазбаўленых сваіх суверэнных правоў на самастойнае грамадскае і духоўна-культурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы.

У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.

Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч  быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком  сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы.

Моцным і шматгранным было ідэйна-творчае ўздзеянне Ф. Багушэвіча на паслядоўнікаў. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А. Гурыновіч, Цётка, Я. Купала, Я. Колас.

ТВОРЫ  Ф. БАГУШЭВІЧА

ЛІРЫКА

У вершы «Мая дудка» Ф. Багушэвіч  выказаў свае бачанне месца паэта ў жыцці — гэта быць з народам, стаць выразнікам яго шчасця і гора.

Напачатку дудка, ліра паэта, настройваецца  на вясёлы лад: .

Ну, дык грай жа, дудка...  
Каб ты так іграла,  
Каб зямля скакала!  
Зайграй так васола,  
Каб усе у кола,  
Узяўшыся ў бокі,  
Ды пайшлі ў скокі.

Лірычны герой верша хоча граць  на «радаснай дудцы» доўга, аддаючы  ўсе сілы. Граць насуперак уласнаму лесу:

...як тая  рыба  
Ды на лёдзе б'ецца,  
Так вот я, здаецца,  
Сорак гадоў б'юся,  
Ніяк не звярнуся,  
Ніяк не натраплю  
Вадзіцы хоць каплю,  
Ды такой вадзіцы,  
Ды з такой крыніцы,  
Што як хто нап'ецца,  
Дык вольным стаецца.

Аднак у карціну вясёлага грання аўтар уводзіць вобразы і параўнанні, якія ніяк не стасуюцца з радасным, шчаслівым настроем: віхор, што вые  ад болю, слёзы, хата п'янага селяніна. Весялосць усё больш пачынае здавацца штучнай, прымусовай, і ўрэшце аўтар заяўляе, што грання не атрымалася, што дудка «енчыць безумолку».

Другая дудка, «жалейка смутная», узяла  праўдзівы тон — пачала плакаць  «над народу доляй». «От то мая дудка!» — гаворыць пра яе паэт. Яна грае суладна яго настрою і адчуванням, расказваючы пра народнае жыццё, дудка плача, «грае слёзным тонам», галосіць, «як матка, хаваючы дзеці». Такую мелодыю падказвае рэчаіснасць:

Кінь наўкола  вокам,  
Дык крывавым сокам —  
Не слязой — заплачыш,  
Як усё абачыш.

Верш «Смык» працягвае гаворку  пра тое, якім павінна быць мастацтва. Лірычны герой просіць даць яму  такі смык, «каб усюды граў», каб  на яго адгукалася і прырода і  чалавечая душа.

Каб той голас чуць 
Па усёй зямлі, 
Гдзе людзі жывуць, 
Гдзе даўней жылі!

Вершы «Мая дудка» і «Смык» праграмныя, адзін і другі адкрываюць зборнікі Ф. Багушэвіча.

У вершы «Ахвяра» («Афяра») выявілася  маральна-этычнае крэда паэта. Ф. Багушэвіч называе тыя прынцыпы, якімі ў жыцці павінен кіравацца чалавек: ніколі не жадаць чужога, перад моцным не гнуць спіны, а перад слабым не ганарыцца, быць добрым бацькам і сем'янінам, любіць сваю зямлю і «не прагнуць айчызны чужой» і г. д.

Лірычны герой твора вельмі набліжаны  да асобы аўтара. Свайму герою Ф. Багушэвіч перадае і ўласную непавагу да паноў. Тое, што яму бачыцца як самае вартае, самае каштоўнае — справядлівасць, праўда, роўнасць, узаемапавага, сумленнасць, любоў да бліжняга і да роднай зямлі — ніяк не стасуецца з паводзінамі, з поглядамі на жыццё прадстаўнікоў пануючага класу. Таму верш пачынаецца і заканчваецца зваротам:

Маліся ж, бабулька, да Бога,  
Каб я панам ніколі не быў.

Для многіх беларускіх пісьменнікаў XX ст. як запавет гучалі наступныя  радкі верша «Афяра»:

Каб людзей прызнаваў  за братоў...  
Каб за край быў умерці гатоў,  
Каб не прагнуў айчызны чужых...  
Каб не здрадзіў за грошы свой люд.

«Як Аляксандр Ельскі, мінчук, Багушэвіч  у нашай старонцы слыў знаўцам  і самым палымяным аматарам беларушчыны. Перакладчык «Пана Тадэвуша» (маецца на ўвазе В. Дунін-Марцінкевіч. — Т. Г.) ... з'яўляецца суровым маралізатарам; для Багушэвіча ж галоўнае было раскрыццё бытавога характару жыцця народа на падставе яго ўласных легендаў і скаргаў...»

Сучаснік Ф. Багушэвіча Люцыян Узембла

Галоўным героем твораў Ф. Багушэвіч  зрабіў беларускага селяніна, мужыка. Можна сказаць, паэт даў магчымасць селяніну самому расказаць пра свае жыццё. Лірычным героем многіх вершаў з'яўляецца мужык, а вершы часта  напісаны ў форме маналогу ці дыялогу.

Рэалістычнымі дакладнымі фарбамі  малюецца жыццё народа ў вершы  «Бог не роўна дзеле». Аўтар гаворыць пра тое, як апрануты мужык, дзе ён жыве, што есць, як выглядае:

...аж на дзесятак 
Працуючы, лье свой пот, 
А высахшы, як аплатак, 
Цянюсенькі, як той кнот.

Убогасць сялянскага жыцця падкрэсліваецца  параўнаннем з жыццём пануючай часткі грамадства:

Гэты хлеба  і не знае,  
Толькі мяса ды пірог.  
I сабакам выкідае  
Усё тое, што не змог.

А той хлеб жуе з мякінкай,  
Хлебча квас ды лебяду,  
Разам жывець і есць з свінкай,  
З канём разам п'ець ваду.

Здаецца, Ф. Багушэвіч проста паставіў побач багацце і беднасць, поўніцу  і нястачу. У вершы няма прамых асуджэнняў, ацэнак, не даецца адказ на пытанне — «Чым то дзеецца на свеце, што не роўна дзеле Бог?» Аднак змест твора нараджае думку пра несправядлівасць, якая пануе ў свеце, у жыцці людзей.

Герой вершаў Ф. Багушэвіча разумее, што  яго існаванне нявартае чалавека. «Нашто ж мне дана тая мова», гаворыць ён у вершы «Праўда», калі немагчыма  сказаць так, каб пачулі і слова праўдай назвалі. Навошта вочы і вушы, калі ён толькі бачыць, чуе тое, над чым варта плакаць. Лірычны герой просіць Бога, «покі не прыйдзе Праўда», парабіць усіх глухімі і сляпымі. Ён звяртаўся да суседзяў «памагчы крыж несці», падтрымаць у нядолі.

Абсмяялі людзі мяне, як дурнога,  
Да цябе паслалі, да самога Бога,  
...Даўней, кажуць, праўда па свеце хадзіла,  
Жабруючы ж, змёрла, а людцы схавалі,  
Каменем накрылі, зямлю пааралі, 
Каб не чуць, не ведаць аб ёй ані весці, 
Ды цяпер і кажуць: «Праўда ў небе гдзесьці!»

Гаворачы пра несправядлівасць у чалавечым свеце, лірычны герой  згадвае Ісуса Хрыста, якога «мучылі  за праўду, сілай пакаралі», просіць  Бога паслаць «цяпер Духа... без цела, каб уся зямелька адну праўду мела!» 

З дапамогай сімвалічных фальклорных вобразаў у вершы «Гора» Ф. Багушэвіч гаварыў пра немагчымасць змен у жыцці селяніна ва ўмовах існуючага ладу. Гора, як нейкую жывую істоту, лірычны герой спрабуе ўтапіць у рэчцы, звозіць у лес, у труне закапвае «ўвелькі роў», нават, паклаўшы ў торбу, адвозіць у Амерыку, але з ім кладзецца спаць і ўстае. Яно жывучае і нязводнае. З горкай іроніяй мужык у канцы верша канстатуе:

Мусіць, Бог  яго з душою  
Разам возьме, разам даў!

Мужык Ф. Багушэвіча — не слабая, бязмоўная  істота, што толькі плача ды скардзіцца на свой лес. Выклікаць спачуванне да простага чалавека — адна з задач паэта і далека не галоўная. Герой яго твораў бедна апрануты, неадукаваны, залежны ад багатых, аднак з адчуваннем чалавечай годнасці, сваёй моцы.

У вершы «Не цурайся» мужык звяртаецца да паніча. Ён гаворыць пра мазалі, «што далонь пакрываюць», пра самаробныя сярмягу і кашулю, пра сваю гнілую і крывую хату. Але не сорамна селяніну за ўласны выгляд і жыццё, бо жыве ён з працы сваіх рук, сорамна павінна быць пану. Мужык разумее і іншае, што на ім, на яго працы трымаецца жыццё. З годнасцю ён гаворыць:

Хоць лянівым  у свеце слыву,  
А магу свет карміць-гадаваць.

Герой верша «Не цурайся» хоча стаць  граматным, разумее, што ў кнігах сабрана мудрасць вякоў, вопыт пакаленняў. Ён пытаецца:

А гдзе ж ксёнжка для нас, мужыкоў? 
Где ж нам розуму толькі набраць? — 
Знаем толькі загон ды саху 
I жывём, каб касіць ды араць, 
Ды жывём мы ў Божым страху.

Мужык ведае, што кніжкі, навука пакуль у паноў. Таму ён просіць падаць яму, сляпому, руку, давесці да дарогі. Аднак зноў жа, гэта просьба не прыніжага, абмежаванага чалавека. Ён заяўляе: калі б умеў пісаць, то «ксёнжку счыркаў, як папар». Можа, прачытаўшы яе, і пан «да працы набраў бы ахвоты, шанаваў бы мужыцкі мазоль».

У прыродаапісальных вершах Ф. Багушэвіча таксама гучаць сацыяльныя матывы. «Хмаркі цёмныя» ў лірычнага героя верша «Хмаркі» выклікаюць спачуванне, бо іх «вецер гоне... без дарожанькі», бо «нідзе для іх няма хатанькі», яны не маюць радзімы, таго месца, дзе б «тутэйшымі» назывался».

Зямлі родненькай, знаць, няма у вас, 
Ні вуголчыка, ні прытулачку.

А тут вецер дзьме горшы раз  у раз... «Хмаркі» Ф. Багушэвіча пераклікаюцца  з аднайменным вершам М. Лермантава. I адзін і другі паэт гавораць пра беспрытульнасць нябесных вандроўнікаў. Разам з тым рускі паэт называе іх «вечна халоднымі», безуважнымі да чалавечых пакут («Чужды вам страсти и чужды страдания, вечно холодные, вечно свободные»). Беларускі майстра слова бачыць моманты падобнасці ў лесе хмарак і людзей на зямлі, падкрэслівае іх самаахвярнасць:

Лятучы, слязой зямлю росіце,  
Аж шумяць лісткі, зелянее лес,  
Уміраючы, жыццё носіце,  
Усяму жыццё, сабе столькі крэс  (смерць)

КЕПСКА БУДЗЕ

Пры нараджэнні сына бацька не ўзрадаваўся, а заліўся слязьмі. Дзіця з'явілася  на свет самым галодным месяцам, калі

Пераеўся хлеб да крышкі, 
Бульбы толькі як пасеяць... 
Ні саломкі, ні то сена, 
Хоць бы на раз для скаціны; 
А тут дроў ані палена, 
А тут яшчэ нарадзіны! 
Трэба й бабе бохан хлеба, 
I гарэлкі трэба пляшку, 
Яшчэ ж хрысціць хлопца трэба...

Бацька, сказаўшы ў скрусе: «Кепска зрабіў, што радзіўся, кепска будзе, свет пазнаўшы», нібы напрарочыў сыну злую долю.

Праз тыдзень хлопчыка павезлі  хрысціць. Сарвала мост цераз рэчку. Дзіця было ледзь жывое, кумы вырашылі, усё роўна памрэ. Таму «ахрысцілі самі, тройчы лінуўшы вадой», і вярнуліся назад. Маці пачала калыхаць сына ды спахапілася, што не сказалі, якое ён атрымаў імя. Спраўная на язык кума не разгубілася, так хлопчык стаў Аліндаркай.

Бяда за бядой  ішла на сялянскую сям'ю: 
Наперш конь здох таго ж лета,  
I цялушка, як лань пала...  
Матка ж, ведама кабета,  
Затужыла і запала,  
Гадкоў за тры пацягнула,  
У марцы і ручанькі згарнула.

Без гаспадыні прыйшло ў заняпад  усё астатняе. Марц (сакавік) месяц нараджэння, стаў для Аліндаркі сапраўды трагічным. У хуткім часе загінуў бацька, таксама ў сакавіку.

Сірату крыху падгадавала цётка, аддаўшы пасля, «як за сына», адзінокаму чалавеку. Калі цётка памерла, больш  нікога з родных у Аліндаркі не засталося.

У хаце айчыма Аліндарку убачыў ураднік  і данёс, што хлопец хаваецца ад рэкруцтва. Аліндарка і прыёмны бацька трапілі ў турму. Вясной (зноў у сакавіку) прыйшла папера, каб закуты ў ланцугі «супраціўнік уласці» быў пераведзены ў іншае месца. Пачаліся допыты. Айчыма адпусцілі дамоў, Аліндарку ж абяцаюць «сорак розак, потым роты».

Хлопец захварэў. Прыёмны бацька дамогся, каб справу Аліндаркі пераглядзелі. 
Тройчы Вільню, сем раз Ліду  
Ён адведаў. Трэба ж ведаць, — 
Прысягнуў, покі я выйду,  
Навет дома не абедацъ.

Позняй восенню Аліндарку прывялі  ў родную вёску, сабралі суседзяў, якія расказалі усё пра хлопца і яго сям'ю. Юнаку нарэшце пашанцавала: асэсар быў ужо новы, «чалавечак так, нічога...». Праз паўгода, у той дзень як і хрысцілі, Аліндарка выйшаў на волю.

Мастацкія асаблівасці

«Кепска будзе!» адны даследчыкі літаратуры адносяць да паэмы, другія — да вершаванай аповесці.

У аснове твора поўны нягод і  выпрабаванняў лёс сялянскага хлопца. Пячаткай няшчасця пазначана было дзіця  ўжо пры нараджэнні. Яно з'явілася ў

...пост праўдзівы, 
Цяжкі месяц гаспадарцы. 
Як пражыў хто, — будзе жывы.

Смерць маці і бацькі, горкая доля сіраты, астрог з яго здзекамі і  беззаконнем — праз усё гэта прайшоў  Аліндарка «свет пазнаўшы». Аднак несправядлівасць лёсу і людзей не зламала яго, не зрабіла жорсткім ці, наадварот, бязвольным і палахлівым. Айчым у гаворцы з ураднікам так характарызуе Аліндарку:

Добры ўдаўся: позна ляжа,  
Рана ўстане і аблогу  
Не запусце... спагадлівы,  
Маю сына, хоць не родны.  
Ажаню, як буду жывы,  
Будзе Богу й людзям годны!

Информация о работе Францішак Багушэвіч