Биография, Крапіва Кандрат (Крапива Кондрат). Біяграфія

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 09:48, реферат

Краткое описание

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат), нарадзіўся 05.03.1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Кандрат Крапива.doc

— 181.00 Кб (Скачать документ)

Нямала паздзеквауся Гарлахв. з Тулягi i iншых вучоных. Цяпер яны смяюцца з Гарлахвацкага апошнiмi. У гэтым сэнс назвы твора.

 

Кандрат Крапiва – драматургiчна-iдэйны змест п'есы "Хто смяецца апошнiм". Жанр твора.

 

Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамi адлюстравання галоуных з'яу жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрыней канфлiкту, мастацкай дасканаласцю. Першая п'еса К.К. — псiхалагiчная драма "Канец дружбы” (надрукована i пастаулена у 1934). Гэты твор пра вернасць чалавека сваiм iдэалам. Другая — "Партызаны” (1937).

Адна з лепшых сатырычных п'ес К.К. — "Хто смяецца апошнiм". Паставiць чалавека на сваё месца, iнакш кажучы, сарваць маску вучонага з невука i паклепнiка, высмеяць падхалiмства i прыстасаванасць, паказаць, якую шкоду грамадству i навуцы прыносiць кар'ерызм, дэмагогiя i невуцтва — гэтаму прысвечана камедыя "Х. с. а. “ . У iнстытуце геалогii стварылася не нармальнае становiшча. Замест таго, каб займацца навукай, вычоныя вымушаны былi даказваць, што яны сумленныя людзi. Затое да пары да часу гаспадармi становiшча адчуваюць сябе Гарлахвацкi, дырэктар паводле пасады, а на самой справе нахабны кар'ерыст i невук, i яго памагаты, паклёпнiк Зелкiн. Дзеянне у п'есе распрацавана вельмi дэталева. Героi з самага пачатку уцягваюцца у барацьбу. Гарлахвацкаму патрэбны дакумент аб вучонай годнасцi, iнакш яго выкрыюць i стануць вядомы яго "чорныя справы", якiя ен тварыу у Кiеве. Зелкiн служыць яму з усей халуйскай адданасцю. Складанае становiшча у Тулягi: напiсаць Гарлахвацкаму працу i тым самым зрабiць подласць перад сваiм сумленнем, перад таварышамi, навукай, або скiнуць з сябе цяжар палахлiвасцi, адкрыта выступiць на барацьбу з кар'ерыстам. Становiшча, у якое трапляе прафесар Чарнавус, нагадвае становiшча Тулягi. Чарнавуса зняважылi, ачарнiлi яго працу пры дапамозе плетак i паклепу. Чарнавус iдзе на адкрытую барацьбу, настойлiва iмкнецца высветлiць, адкуль папаузлi хлуслiвыя чуткi пра яго працу. Вера i Левановiч робяць усе неабходнае, каб навесцi парадак у iнстытуце, хутчэй зняць абвiнавачванне з сумленных вучоных. “ Канец дружбы” — пра высокую прынцыповасць у гарадскiх i асабiстых справах. Дружба Карнейчыка, дырэктара мебельнага завода, i Лютынскага, наркома земляробства, замацавана крывей. Яны ваявалi з белапалякамi у партызанскiм атрадзе, ахвяравалi жыццем у iмя пабудовы сацыялiзму. Лютынскi выратавау Карнейчыка ад смерцi.

Асаблiвая заслуга К.К. заключаецца у развiццi нацыянальнай драматургii. Яго драмы, камедыi з'яуля юцца важнай старонкай у лiтаратурным i культурным жыццi Беларусi. Яны з'явiлiся школай выхавання нацыян. кадрау для тэатру рэспублiкi новага пакалення белар. драматургау. Са з'яуленем драм i камедый К.Крапiвы белар. драматургiя выйшла на усесаюзную i сусветную арэну. К.Крапiва як драматург дасканальна валодау майстэрстам сцэнiчнага слова. Добра ведаючы белар. народн. мову, багацце яе лексiкi i фразеалогii, К.Крапiва вельмi умела выкарыстоувау гэтыя скарбы у сваёй практыцы. Разумеючы, што той, хто абыякава ставiцца да гэтай, найбагацейшай крынiцы, няздольны стварыць яркiх i праудзiвых творау.

Першай п'есай К.Крапiвы, якую ен стварыу на пачатку 40-х гадоу, з'яуляеца псiхалагiчная драма "Проба агнем". Яна З'явiлася i першай п'есай на Беларусi аб вайне. Гэты твор услауляе вернасць сав. людзей свайму патрыятычнаму абавязку.

1948 г. — п'еса "З народам” — тэма: удзел у вайне савецкай iнтэлiгенцii.

1958 г. — "Людзi i д'яблы” — у п'есе паказваецца жыцце у акупiраванам горадзе.

 

Майстэрства Кандрата Крапівы - байкапісца.

 

Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява"), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("Мандат"). Байкі К. Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. У байцы "Дыпламаваны Баран" сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом:

Такога не страчаў ніколі лба я:

Калі няма разумніка другога,

Пабіцца каб удвух,

Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!

У іншага дык выскачыў бы й дух,

А ён — нічога.

Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе "дыпломам". Баран настолькі заганарыўся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ён заслужыў "не галавой, а лбом". Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды "вузкіх у плячах", высмейвае К. Крапіва ў байцы "Саманадзейны Конь". У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку "Вялікаму каню — вялікі хамут". Конь, які быў "з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня", скардзіцца на ўсё сяло, што хамут "нібы не да яго", патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. І вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся з месца, а "пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце". У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах "веліччу быць хочацца заўсёды". Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы "Махальнік Іваноў". Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што "ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў". Шэф "пахваліў" Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго падхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым. Падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка "Жаба ў каляіне". Яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе. "Пагода— проста нібы дым, у вёсцы ўздым", усе напружана працуюць, стараючыся за пагодныя дні накасіць і насушыць як мага больш сена. І толькі Жабе не працуецца, ад злосці яна не знаходзіць сабе месца і, паразважаўшы трохі, вырашае перакуліць нагружаны сенам воз: Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану І к чорту воз перавярну. Вялікія патугі Жабы, але мізэрныя рэальныя магчымасці: "Тут колам — хрась!.. І кроў і гразь... Пад кола, Жаба, не падлазь". Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Яны з'явіліся дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц.

 

Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватычыны ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім".

 

Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

 

Праблема дабра і зла ў камедыі Кандрата Крапівы "Брама неўмяручасці".

 

Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці — абывацельшчыны і кар'ерызму. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця і смерці, дабра і зла, сэнсу чалавечага жыцця наогул, месца чалавека на зямлі. Галоўным героем камедыі з'яўляецца прафесар Дабрыян. У лабаторыі, дзе ён працуе, быў адкрыты сакрэт неўміручасці. Хутка пра адкрыццё веку даведаліся амаль усе. Дабрыян стаў наваяўленай зоркай, і ў яго з'явілася шмат сяброў, аб якіх ён раней не здагадваўся. Цэлую ноч у кватэры прафесара не змаўкаў тэлефон. Прагнучых сустрэцца з ім не было магчымасці падлічыць. Раніцай у кватэру з'яўляецца супрацоўніца Наташа і прапануе сябе ў вечныя спадарожніцы жыцця. Загадчык базы Караўкін гарантуе прафесару поўнае матэрыяльнае забеспячэнне за мандат на неўміручасць для сябе і ўсёй радні — ад дзевяностагадовай бабкі да шасцігадовага ўнука. Неўміручымі хочуць быть штатныя супрацоўнікі Мякішава і актывіст Сідаровіч, былы аднакурснік Дабрыяна Скараспей. Амерыканскі карэспандэнт Волдвін прапануе прафесару заняцца бізнесам і прадаваць за мільёны долараў ліцэнзіі на неўмірачасць за мяжу. Жыхарка з падшэфнага калгаса Алена Максімаўна хадайнічае аб неўміручасці не для сябе, а для сваёй старой кароўкі. Але ўсе неўміручымі быць не могуць. І таму на набыццё неўміручасці ўводзяцца цвёрдыя ліміты. Кандыдаты павінны мець не толькі добрае здароўе, але і чыстае сумленне. Жадаючыя неўміручасці абавязаны прадставіць чыстыя аналізы крыві, мачы, страўнікавага соку, даведку аб стане эндакрынных залоз, а таксама характарыстыку з месца працы. У чарзе на плошчы ідзе гандаль мачою (як пазней высветліцца, конскай). Каля прыёмнай Дабрыяна бурліць натоўп. Неўміручасць раздзяліла бацькоў і дзяцей, мужоў і жонак, сяброў, каханых. Найвялікшае адкрыццё прынесла многім крыўду і абразу. На навуковым пасяджэнні наконт неўміручасці разгараюцца спрэчкі. Аказваецца, не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавеку. Якія практычныя вынікі атрымаюцца з адкрыцця Дабрыяна? Навошта рабіць неўміручым зло, якога і так нямала на зямлі. А можа, лепш апраўдаць смерць як неабходную ўмову вечнага абнаўлення? І калі дыскусія зайшла ў тупік, навуковы супрацоўнік Наташа прынесла здохлага пацука, паведаміўшы, што паддоследныя здыхалі і раней, але яна іх падменьвала жывымі. Ад такога паведамлення многія прыйшлі ў разгубленасць, роспач, многія ж радаваліся такому зыходу справы, як бы гара ў іх з плеч звалілася. Калі ж спала напружанасць, Наташа расказала Дабрыяну, што пацук жыве, а такі падман яе абумоўлены жаданнем выратаваць вучонага ад націску людзей і даць яму магчымасць прадоўжыць доследы. "Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю". Гэта пытанне ставіць перад чытачамі аўтар з надзеяй, што людзі здолеюць правільна адказаць на яго. Пад неўміручасцю К. Крапіва разумеў не фізічнае існаванне, а добрыя справы, учынкі чалавека. Пражыць жыццё і пакінуць добрую памяць аб сабе — значыць застацца неўміручым.

 

 



Информация о работе Биография, Крапіва Кандрат (Крапива Кондрат). Біяграфія