Биография, Крапіва Кандрат (Крапива Кондрат). Біяграфія

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 09:48, реферат

Краткое описание

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат), нарадзіўся 05.03.1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Кандрат Крапива.doc

— 181.00 Кб (Скачать документ)

Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».

Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.

У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».

Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.

 

Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім».

 

Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніц-тва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваёй працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.

Большасць герояў камедыі можна падзяліць на ста-ноўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.

Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксанд-ра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.

Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай спра-ве ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гар-лахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровач-цы ні віцца — заўсёды ёсць канец». У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сап-раўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёшгік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разу-менні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступ-ны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.

Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чар-навус, Вера і Левановіч.

Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпа-тыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даве-даўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць ча-сам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўд ным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх мараль-ную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непа-коіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інта-рэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.

Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера вы-клікае нашы сімпатыі.

Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інсты-туце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.

Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляец-ца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і раска-заць аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-не-будзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэн-нага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваёй палахлівасці, горка прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялі-кім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбыва-юцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гар-лахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.

 

Кандрат Крапiва - байкапiсец. Тэматыка i сацыяльная праблематыка яго баек, iх мастацкiя асаблiвасцi.

 

Байкi у белар. лiтаратуры — сталыя традыцыi. Я.Купала i Я.Колас зрабiлi бел. байку рэалiстычнай народнай. Кандрат Крапiва (К.К.) да жанру байкi звярнууся у 1922г., калi пачау пiсаць па-беларуску. Асаблiвы росквiт К.К.-байкапiсца прыпадае на 1925-1929гг., калi была напiсана большая частка баек. У 1927 г. байкi выйшлi асобнай кнiжкай, якая так i называлася "Байкi". Крапiва зрабiу байку баявой зброяй белар. сатыры. К.К., як байкапiсцу не трэба было хаваць свае думкi. Яго задача заключалася у тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых i даступных народу вобразау, раскрыць сутнасць той цi iншай жыццевай з'явы. Народны погляд пiсьменнiка на рэчаiснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак i прымавак надавалi мове яго баек народны характар.

У аснове многiх баек К.К. ляжыць прыказка. Напрыклад, "Баба з калес, калесам лягчэй” — байка "Дзед i баба". Выкарыстоуваючы у байках прыказкi, Крапiва у першую чаргу звяртае увагу на мараль. К.К. як байкапiсец прадаужае традыцыю Купалы i Коласа, алiгарычныя вобразы творау якiх узяты з жыццевага свету Беларусi. Крапiва захоувае тыя традыцыйныя характарыстыкi алiгарычных персанажау, якiмi надзяляе iх народ.

Тэматыка сатыры К.К. шырокая i разнастайная. Па тэматыцы байкi К.К. можна аднесцi да маральна-бытавых агульна-грамацкiх, закранаючых мiжнародныя i лiтаратурныя праблемы. Прауда, такi падзел даволi умоуны. Пiсьменнiк чэрпае матэрыялы з жыцця цi з фальклору. Даволi шмат баек прысвечана праблемам мастацтва i навукi ("Дзед i баба"). У свой час пiсьменнiка цiкавiлi мiжнародныя падзеi, пытаннi народнага, культурнага i гаспадарчага будаунiцтва.

Асаблiвае месца у першы перыяд яго лiтаратурнай дзейнасцi займала тэма грамадзкай вайны. Асноунымi сродкамi, якiмi карыстауся К.К., з'яуляецца iронiя, гратэск, карыкатура. Каго б нi брау байкапiсец у якасцi персанажау, ён зауседы мае на увазе чалавечае грамадства. Байкапiсец ставiць персанажау, супраць якiх накiравана байка, у смешнае становiшча i паказвае несумяшчальнасць iх iмкненняу, звычак, паводзiн, учынкау з агульна-прынятымi нормамi маралi, прыстойнасцi, чалавечансцi. Байка канчаецца мараллю. У байцы спалучаюцца бытавыя сцэны, залеукi прыроды, лiрычныя адступленнi, дыялог. Мова байкi блiзка да гутарковай. Байка пiшацца вольным вершам.

Многiя баячныя вобразы, створаныя К.К., сталi лiтаратурнымi тыпамi, а канцоукi баек — крылатымi выразамi. Байкапiсец шырока карыстаецца характэрнымi для народнай мовы зваротамi.

Вядомы драматург, сатырык, байкапiсец, ён дауно заваявау прызнанне i лiтар. аутарытэт. Байкi, напiсаныя у 1922-25гг. — шмат у чым класiчныя узоры калючай, задзiрiстай, часам вельмi несправядлiвай у сваiх аценках маладнiкоускай паэзii.               Сатырычны дыяпазон баек быу шырокi — даставалася у iх сусветнай буржуазii, польскiм панам, пiсьменнiкам старэйшага пакалення.

”Дыпламаваны баран". Само слова "баран” стала сiнонiмам тупасцi i разумовай абмежаванасцi. Але ад жывел розуму нiхто не патрабуе. На гэтых рысах, спрадвеку замацаваных за баранам, пабудавана гэта байка (1920). Смешна тое, што не маючы розуму, баран вырашыу здабыць сабе славу iлбом. Што нi гаварыць, а ён у яго быу трывалы. Iронiя тут вынiкае у падтэксту. Баран сапрауды заслужыу дыплом галавою. Толькi не розумам, а iлбом. Рознiцу памiж тым, хто `н у сапрауднасцi, яму растлумчыла кошка, кажучы "што заслужыу ен свой “дыплом” не галавою, аiлбом".

 

Вобразы Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм". Iх сацыяльная i грамадская шкоднасць.

 

Центральное месца у камедыi займае Вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi плятхара i падхалiма Зелкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, дабратой i даверлiвастью Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi у вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго — "хрыбецiкi у iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць".

Характар Гарлахвацкага у п'есе падаецца сатырычна; характарызуя яго, Крапiва выкарыстоувае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п'еса размовай прыбiральшчыцы цецi Кацi i дворнiка Нiчiпара, якiя гавараць пра змены, якiя адбылiся са з'яуленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца характар Г., калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб'ект даследвання гэтага ученага — "свiнячы мамант” — надзвычай удала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як певун i шарлатан, Г. поунасцю раскрываецца у заключнай часцы трэцяга акта.

У вобразе навуковага супрацоунiка Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Убачыушы чалавеква у формы НКВД, якi выходзiу з кабiнета Г., пачуушы назву толькi вулiцы, З. фабрукуе новую плетку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.

Невутства З., яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяуляецца у сцене пасяджэння вучонага савета, на якiм Г. абараняе "сваю” навуковую працу. Як i Г., З. не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу i кiнууся на усе лады расхвалiваць свайго начальнiка. Але варта было З. зразумець, што у гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Г., а Тулягам, як тут жа З. гаворыць адваротнае: "Я так i думау! Каб Вы, Аляксандр Петровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу.“ У вобразе Зелкiна драматург не толькi заклеймiу пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказау небяспечнасць i шкоднасць такiх Зелкiных, бездоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.

 

Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".

 

У камедыi Кандрат Крапiва (К.К.) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга — чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых — учынак несумленны, дрэнны. I няхай сабе пярэчанне Тулягi вельмi нясмелае, але сам факт, што да смерцi запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца сведчаннем яго высакароднасцi, маральнай чысцiнi. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмi узрушыла i абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не упэунены у сваей праваце. К. знарок ставiць Тулягу у недарэчныя, смешныя сiтуацыi, каб найбольш моцна ударыць па баязлiвасцi Тулягi. Туляга лiчыць свае становiшча трагiчным, з якога няма выйсця, i трацiць спакой i сон. Гэта усе можна прасачыць у сцене, дзе Туляга з рознымi агаворкамi расказвае Левановiчу пра усе сваi няшчасцi. Адчуушы сяброускую падтрымку Веры, Чарнавуса i iншых супрацоунiкау iнсцiтута, Туляга пачынае разумець безпадстаунасць свайго страху. Ен узяуся пiсаць для Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага Тулягi, якiм дырэктар яго бачыу. Але пры гэтым думае: "Цяпер жа я табе напiшу навуковую працу! Насмяяуся ты з мяне, абняславiу перад людзьмi, пасмяюся ж i я з табе". У яго нараджаецца вялiкi гнеу да праудзiсвета, нахабнiка i кар'ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсцiць за тое зняважанне, крыуду, якiя цярпеу Туляга ад дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоунае аднауленне i перараджэнне Тулягi, яго радасць, гордасць ад здзейсненага i поунае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоуную баязлiвасць i становiцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такiмi людзьмi, як Гарлахвацкi.

Информация о работе Биография, Крапіва Кандрат (Крапива Кондрат). Біяграфія